"АГАРОДНЯ - КАРМА"
(нiзка вершау)
+
Месцу былога Свята-Нiкольскага храма
Маучаць званы.
Нiжэй травы -
зямля.
У зямлi, бы зерне,
спiць душа мая.
+
Ю.
Не з дошкi крыж -
Ён i з крывi, i з цела.
Няужо ж, душа,
Ты гэткага хацела?..
+
Дарога Агародня-Карма
Плывуць аблокi
вечным шляхам.
Дзе на зямлi
прытулак птаху?
+
Калоссе лiецца,
Птах над нiвай.
Хай песня выспее шчаслiвай.
+
Добрае слова - жывою вадой
з вуснау лiецца.
I - сунiмае смутак i боль.
Чым ты, душа, адзавешся?
+
Любоую - за любоу?
Гасподзень Крыж
цi зможаш несцi?
Што ж, душа, маучыш?
06.12.2001 г., Мiнск