|
|
||
Шолах шын i цёплы подых асфальту Сонца ўключылася сёння бы па раскладзе Нас запрашаюць рэкламы наведаць Мальту Мы ж назiраем як спiльваюць дрэвы ў садзе Я па радыё слухаў прагноз надвор'я Не дачакаўся канца таму што нiякiх змяненняў А ў тэлевiзары зноў дзярэ сваё горла Той безгалосы лайдак у сафiтаў няпэўным мiгценнi Дождж змывае са сцен каляровую крэйду Не зважае вада на ўзровень гэтых малюнкаў Птушкi праводзяць у небе пiрацкiя рэйды Дзе адшукаць ад такога жыцця паратунку? 1997, кастрычнiк, 21, аўторак, 13:45 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"