На Ветэранештрасэ выпаў снег
I вулiцы пасуе сiвiзна...
Ды хтосьцi там, за мутным шклом вакна
Трывожна пазiрае ў твар i ўслед.
Я скурай адчуваю позiрк той,
Бо ён мяне... казыча? Не, свiдруе!
Гатовыя ў палёт сарвацца кулi
Вачэй... I я не йду, лячу стралой,
Нiбыта тут за кожнаю сцяной
Вiруе жах у пошуках адтулiн,
I я кудысьцi ўбок хутчэй звярнуў,
Ледзь не згубiўся ў павуцiннi вулiц,
Хоць разумеў - нiхто не каравулiць
Мяне нi за адным з двухсот вуглоў,
Але ўвушшу вiсела рэха слоў,
Якiх насамрэч - ведаю! - не чуў...
I прыйдзецца, каб нечага не страцiць,
Iзноў прайсцi па Ветэраненштрасэ...
2000, люты, 19, субота - 23, серада
|