Мы - беларусы, следам за Руссю
Збiлiся ўлева ад звыклых дарог.
Бiлiся часта, бiлiся ўволю,
Толькi не мелi мы з тых перамог.
Мы ж не сляпыя, мы ж не глухiя,
Маем мiнуўшчыну ў тысячу год,
Ды на радзiме не маем Радзiмы...
Досыць чакаць, беларускi народ!
Сонца не бачыў люд Беларусi
Ў гэткiм хаўрусе, ва ўласнай крывi,
Тлуме i брудзе, нiбыта не людзi,
Мы ж не сляпыя, мы ж не глухiя,
Мы заблукалi на роднай зямлi.
Мы ж не сляпыя, мы ж не глухiя,
Маем мiнуўшчыну ў тысячу год,
Ды на радзiме не маем Радзiмы...
Досыць чакаць, беларускi народ!
Месца пустуе мiж вольных народаў,
Знiк за быллём незаўважаны шлях...
Пырскамi слiны запэцканы высi,
Гнутыя спiны ўсцiлаюць абсяг...
Мы ж не сляпыя, мы ж не глухiя,
Маем мiнуўшчыну ў тысячу год,
Ды на радзiме не маем Радзiмы...
Досыць чакаць, беларускi народ!
Словы М.Неклiмковiча, музыка Н.Сакалоўскага
2001, студзень, 16, аўторак
|