|
|
||
Мне пакiнулi Слова, Не сказаўшы - навошта. Мне пакiнулi Слова - Да лепшых часоў. Я, скрывiўшыся, думаў: Лепей кiнулi б грошай. А была бы нагода - Сам бы слова знайшоў I забыўся на Слова - Закацiлася ў дзiрку, Закацiлася ў цёмны I запылены кут... I нiхто не заўважыў, Што вакол пацiшэла, I не Словы, а слоўцы Сёння чуюцца тут. 2004, сакавiк, 15, панядзелак, 15:58 [з удзячнасцю Аксане Спрынчан за iдэю] |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"