Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Шэры квадрат

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:



Iзноў прастора сцiснутая ў кропку.
Расплесцi б валасы цi правады...
Ды iзаляцыя - залiшняя раскоша,
А значыць - недалёка да бяды.

Халодны шэры брук ляцiць пад ногi,
I барабанiць нецярплiва дождж
Па падваконнях веснiкам аблогi:
"Выходзь! Змагайся! Як не ты - дык хто ж?!.."

Але ў тумане - невядомы вораг,
Хаваецца мiж хворай цiшынi...
Iржавы меч ды спрэс вiльготны порах...
Беспарашутны крок да вышынi.

Крыжы антэн бароняцца ад неба,
Прымаючы бясконцасць за капрыз...
На закаваную ў асфальт былую глебу
Мiнулагоднi аблятае лiст.


2004, травень, 11, аўторак, 19:32
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"