|
|
||
(V1.0) Забаранi сабе пiсаць пра дождж - I так зашмат вады ўжо на паперы. Каб хоць сабе ты мог яшчэ паверыць - Забаранi сабе пiсаць пра дождж. Забаранi сабе пiсаць пра снег, Якi i так, без напамiнаў, прыйдзе. I да вясны не раз яшчэ абрыдзе... Забаранi сабе пiсаць пра снег... Дапоўнi сам бясконцы каталог Банальных тэм, дашчэнту зацяганых, Са знiжкаю што выстаўлены ў крамах... Не выбiрай сцяжынак затаптаных, Не выбiрай заезджаных дарог... 2004, верасень - лiстапад, 3, серада, 15:45 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"