QtА
Па халодным асфальце
Разбягаюцца колы
Рэдкiх першых машын
Гусцее горада кроў
Ён ажывае...
QtВ
Падае снег на пясок
Змешвае колеры вецер
На пакiнутых пляжах...
Заўтра замест турыстаў
Тут палягуць маржы...
QtС
Квецень шчаслiвых садоў
Упрыгожвае дзень
Што даўжэйшы за вечнасць
Над знямоглай зямлёю
Зноў шчыруе вясна...
QtD
Дождж iдзе недарэмна
Цёплых струменьчыкаў лес
Робiць добрую справу
Дождж прамывае вочы
Ад ночы аслеплых дамоў...
QtЕ
Мацi сярдзiта дачушку
Цягне кудысь за руку
Тая ўпарцiцца руху -
Марозiва хочацца ёй
Болей чым новую ляльку...
QtF
Па небе чысцюткiм
Бы муха па столi
Хмара паўзе
Недарэчнаю плямай...
Не будзе дажджу.
QtG
Над скошаным лугам
Лунае павольна
Бусел галодны
Цярплiва чакае калi
Выпаўзе жабка пагрэцца
|
QtН
Цямнее...
Паволi сыходзiць спякота
Пакiнуўшы горад
Галоднае ночы
Усё засынае...
QtI
Тонкi лёд пад нагамi
Асядае, быццам жаруючы,
I спявае пры гэтым цiха
Сумнае штосьцi.
А я iду да цябе...
QtJ
Сабака бяжыць цераз пляц
Задраўшы высока нос
Быццам ведае добра
Адкуль, куды i навошта
Хвост кiруе яго
QtК
Чароўнасць любога вар'яцтва
На думку кагосьцi з паэтаў
Схаваная iменна ў тым
Што для яго магчымы
Толькi дрэнны канец
QtL
Думка ўцiснута ў словы
Закутыя словы ў паперу
Звязаныя аркушы ў кнiгу...
Што ж так турбуе тых
Хто не любiць свабоду?
QtМ
Якi цудоўны гэты свет
Багаты i квяцiсты
Ты толькi паглядзi...
Што, ўбачыў? Адыдзi
Цяпер ад дзiркi ў плоце!...
|
QtN
Чамаданы тлусцеюць
Шафы й палiцы пусцеюць
Небакрай ружавее...
Стала трывожна на сэрцы:
Што прынясе дарога?
QtО
Расплываюцца сцены ў цемры
На стале дагарае свечка
Змоўк за печкай цвыркун
Час ужо сну-гультаю
Папрацаваць для ўсiх
QtР
Лiсцiк з дрэва ўпаў
На асфальта сухую далонь
Пад заплюшчаным вокам неба...
Гэты гук заглушыў
Восенi цiхiя крокi
QtQ
Позiрк блукае ў натоўпе
Шукае знаёмыя рысы
ў нiколi нябачаных тварах
Каго адшукаць спадзяюся
Як мiнула тысяча год?...
QtR
Калi стане гарачым снег
Калi пачарнее сонца
Калi цукар стане салёным
Немагчымасць прайсцi праз сцяну
Ператворыцца ў мiф
QtS
З каляскi малы чалавечак
Глядзiць на здзiўлены свет
Пiльным позiркам бога
Не хвалюйцеся - мацi побач.
Апакалiпсiс не адбудзецца...
|
QtТ
Людзi ў рудых камiзэльках
Пiлуюць старыя таполi
Чыстымi робяцца вулiцы
Справа патрэбная, так,
Толькi чамусьцi шкада...
QtU
Калi ты не спынiўся тады
На апошнiм сваiм скрыжаваннi
I не выбраў iншага шляху
Не памылiся цяпер -
Не лiчы, што тады памылiўся.
QtV
Зоркi далёкай святло
Твой адшукала позiрк
I працягнула нiтку
Звязала з маiмi вачыма
Мы да ранiцы разам
QtW
Над вадою вярба
Распляла свае доўгiя косы
Быццам русалка
Слёзы схавала свае
Ў хуткую плынь
QtX
Таблетка ляцiць нахабна
Дарогi не папытаўшы
Кудысьцi ў страўнiка бездань
А раптам урач памылiўся?
Цi хвораму пашанцуе?
QtY
Толькi тады, калi
Апануе яблынi квецень
I сухая трава
Схаваецца пад дзьмухаўцы,
Адшукаецца зорка ў небе...
QtZ
Не трэба ўспрымаць усур'ёз
Усё, што чытаць давядзецца
З напiсанага людзьмi.
Чаго там толькi няма.
Акрамя таго, што патрэбна...
|