У лужыне падталага лёду
адбiваецца сакавiк.
I калi глядзiш на ваду,
то бачыш у ёй
упярэмешку зь iльдом
цэлае дрэва з усiм небам
перакуленымi дагары.
Здаецца нават,
што неўзабаве
застракацяць загалоўкi:
"У празрыстай камлазе
цi то лёду, цi то бурштыну
знойдзены неймаверны
выкапень: неба й дрэва".
Але на календары
празаiчнае "Сакавiк",
дзень такi-та
пастаўлены на бухгалтарскi ўлiк;
астатняе ўсё адшукоўваецца
мiж радкоў.
...I вось яшчэ што.
Твае словы,
што неба сёньня - глыбокае,
набылi раптам
дадатковы сэнс.