Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Д

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  ДАБУЛЯВIЧУС Андрус [Dabulievičius Andrius; псеўданiмы i крыптанiмы: А.Дабулiс; Чулокас; А.Dbl.; А.D-lis; А.Д.; 19.7.1896, па iншых крынiцах 1898, маёнтак Паравеяй, цяпер Бiржайскi р-н, Лiтва - 20.6.1938, Магадан, ГУЛАГ], паэт, публiцыст. У час 1-й сусветнай вайны служыў у царскiм войску. У 1918-19 на Радзiме. Вясной 1919 арыштаваны лiтоўскiмi ўладамi за камунiстычную дзейнасць. Уцёк з турмы i пераѓбраўся ў Савецкую Расiю. У 1922-25 вучыўся ў Маскве ў Камунiстычным ун-це нацыянальных меншасцяў Захаду; у 1929-32 у Акадэмii камунiстычнага выхавання, потым у Iнстытуце чырвонай прафесуры. З 1927 жыў i працаваў у Беларусi (Орша, Мiнск). З 1935 член лiтоўскай секцыi СП БССР; кiраўнiк лiтоўскай секцыi Белѓдзяржвыдавецтва. Арыштаваны ў жн. 1935; неўзабаве вызвалены. У 1936 у Мiнску на лiтоўскай мове апублiкаваў зборнiк паэзii 'Mano tėvynė' ('Мая радзiма'). Паўторна арыштаваны 17.10.1936; прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Магадан, дзе i загiнуў. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Mano tėvynė. Minskas, 1936; Mano tėvynė. Vilnius, 1960.
  Лiт.: Мальдзiс А. Творчыя ўзаемасувязi беларускай i лiтоўскай лiтаратур у савецкi час // Старонкi лiтаратурных сувязей. Мн., 1970; БП, т. 2.
  
  ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКI Зарыян Якаўлевiч [Dołęga Chodakowski Zorian; сапр.: Чарноцкi Адам / Czarnocki Adam; 24.12, па iншых крынiцах 7(15).4.1784, маёнтак каля в. Гайна Мiнскага пав. Мiнскага ваяв., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - 17(29).11.1825, сяло Пятроўскае Цвярской губ., цяпер Цвярской вобл.], славяназнавец, археолаг, фалькларыст, этнограф, дыялектолаг. У 1801 скончыў Слуцкае павятовае вучылiшча. У 1801-04 праходзiў юрыдычную практыку ў Навагрудку. У 1805 здаў экзамены па юрыспрудэнцыi i атрымаў патэнт на права кiравання маёмасцю. Працаваў аканомам у маёнтках, прыватным адвакатам у Мiнску. Арыштаваны царскiмi ўладамi 24.3.1809 за выказаную ў прыватным лiсце прыхiльнасць да антыпрыгоннiцкiх iдэй Напалеона. Пасля 7 месяцаў зняволення ў Петрапаўлаўскай крэпасцi быў пазбаўлены шляхецтва i накiраваны салдатам у Омск. У 1811 у Бабруйску iмiтаваў утапленне; уцёк у Варшаву, устуѓпiў у французскую армiю. Менавiта пасля паражэння Напалеона мусiў хавацца i ўзяў псеўданiм Д.-Х. У 1813-18 падарожнiчаў па Беларусi, Польшчы, Украiне; працаваў у архiвах i бiблiятэках; даследаваў гарадзiшчы; запiсваў фальклор, дыялектную лексiку, абрады. 14.12.1818 упершыню ў Беларусi i Лiтве атрымаў ад Вiленскага ун-та адкрыты лiст (дазвол) на права раскопак. У 1818 выдаў сваю галоўную працу 'Пра славяншчыну да хрысцiянства', якая прынесла яму шырокую вядомасць. У 1819 стаў членам-карэспандэнтам Варшаўскага Таварыства сяброў навук, членам Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расiйскай славеснасцi; у 1820 - Маскоўскага Таварыства гiсторыi i старажытнасцяў расiйскiх. Адным з першых абгрунтаваў iдэю славянскай агульнасцi ў дагiстарычны час. У 1820-21, атрымаўшы дапамогу Мiнiстэрства народнай асветы Расii, арганiзаваў даследчыя паездкi па Поўначы Расii. Апошнiя гады жыцця правёў у Цвярской губ., дзе ўладкаваўся аканомам маёнтка. Большасць яго прац засталiся неапублiкаванымi, частка загiнула. Запiсы бел. фальклору (да 500 песень) знаходзяцца ў архiве, у тым лiку ў Санкт-Пецярбургу.
  Тв.: Отрывок из путешествия по России // ЖМНП.1838. ? 12. с. 479-527; O Słowiańszczyźnie przed chrześcjaństwem oraz inne pisma i listy. Warszawa, 1967; Śpiewy słowiańskie pod strzechą wiejską zebrane. Warszawa, 1973; Українськi народнi пiснi в записах Зорiана Доленги-Ходаковського. Київ, 1974.
  Лiт.: Аксамiтаў А.С., Малаш Л.А. З душой славянiна: Жыццё i дзейнасць З.Я.Даленгi-Хадакоўскага. Мн., 1991; Maślanka J. Zorian Dołęga Chodakowski. Jego miejsce w kulturze polskiej. Wrocław, etc., 1965; SHP; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ДАЛЕЎСКАЯ Апалонiя [1841, фальварак Кункулка Лiдскага пав. Вiленскай губ. - пасля 1915, Варшава], удзельнiца паўстання 1863-64, мемуарыстка. Жонка З.Серакоўскага. За ўдзел у паўстаннi выслана ў Ноўгарад. З 1867 жыла ў Варшаве. Вяла грамадскую i лiтаратурную дзейнасць. Аўтар успамiнаў пра падзеi 1863-64, рукапiс якiх захоўваецца ў Дзяржаўным гiстарычным архiве Лiтвы (Вiльня).
  Лiт.: Merkys V. Dalevskių šeima. Vilnius, 1967; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ДАМЕЙКА Iгнат Iпалiтавiч [Domeyko Ignacy; псеўданiм i крыптанiм: Жэгота; Ign. D.; 31.7.1802, маёнтак Мядзведка Навагрудскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 23.1.1889, Сант'яга, Чылi], удзельнiк паўстання 1830-31, рэфарматар навукi i адукацыi, геолаг, мiнеролаг, мемуарыст. У 1816 скончыў школу пiяраў у Шчучыне, у 1822 фiзiка-матэматычны ф-т Вiленскага ун-та. У 1819 уступiў у студэнцкi Саюз сяброў, потым у Таварыства фiламатаў. Арыштаваны ў лiст. 1823; высланы пад нагляд палiцыi ў в. Заполле (цяпер Лiдскi р-н), потым у Жыбуртоўѓшчыну (цяпер Дзятлаўскi р-н). Яму было забаронена паступаць на дзяржаўную службу i займацца грамадскай дзейнасцю. Падчас паўстання 1830-31 у армii генерала Д.Хлапоўскага. Адступаючы, перайшоў прускую мяжу; быў iнтэрнаваны. Вызвалiўшыся, накiраваўся ў Дрэздэн, а адтуль у 1832 разам з А.Мiцкевiчам у Парыж. У 1837 скончыў Парыжѓскую горную школу. У 1838 па кантракце выехаў у Чылi. З 1838 прафесар мiнералогii Горнай школы ў Какiмба; з 1846 - Чылiйскага ун-та ў Сант'яга; у 1867-83 рэктар ун-та. Упершыню арганiзаваў шырокае вывучэнне геалогii i мiнералогii Чылi; увёў у краiне метрычную сiстэму; напiсаў падручнiкi па фiзiцы i мiнералогii. У 1884 наведаў Радзiму. Напiсаў успамiны. Нацыянальны герой Чылi; у Сант'яга яму ўстаноўлены помнiк. Яго iмем названы мiнерал дамейкiт, выкапнёвы слiмак, фiялка, аманiт чылiйскi, населеныя пункты, горны хрыбет, ун-т i нацыянальная бiблiятэка ў Сант'яга. У Беларусi ў Мядзведкаўскай i Крупаўскай СШ адкрыты музеi. У Мядзведцы ўстаноўлены бюст i памятны камень, у Крупаве памятны знак.
  Тв.: Moje podróże: Pamiętniki wygnańca. T. 1-3. Wrocław etc., 1962-1963; Filareci i Filomaci. Poznań, 1872; Мае падарожжы. Мн., 2002.
  Лiт.: Brzoza J. Ignacy Domeyko: Powieść biograficzna. Katowice, 1961; Szwejcerowa A. Ignacy Domeyko. Warszawa, 1975; Wójcik Z. Ignacy Domeyko. Warszawa; Wrocław, 1995; Грицкевич В.П. Геолог, минералог и этнограф Игнатий Домейко // Известия Всесоюзного географического общества. 1981. Т. 113, вып. 5; Клейн Б. 'Грандэ Эдукатор' // Неман. 1965, ? 6; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ДАНIЛАЎ Вiктар [нар. 20.7.1927, Яраслаўль, Расiя] - рэлiгiйны дысiдэнт, публiцыст, з 1976 - святар грэка-каталiцкай царквы ў падполлi; вязень ГУЛАГу ў 1948-55. У 1947 паступiў у Яраслаўскi педагагiчны iнстытут, у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказваннi пра Сталiна i абвiнавачаны ў антысавецкай агiтацыi. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбываў у лагеры для асаблiва небяспечных палiт. злачынцаў у Iнце, Комi АССР. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзiмасць тэрмiнам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволi пераасэнсаваў свае пазiцыi, адмовiўся ад таталiтарнага калектывiзму, марксiзму i атэiзму. У лагеры прыняў каталiцкае веравызнанне. У 1955 вызвалены па амнiстыi i пасля ў падполлi займаўся мiсiянерскай дзейнасцю. Са снеж. 1955 узнавiў вучобу на гiстарычным ф-це Яраслаўскага педагагiчнага iнстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалi па той прычыне, што ён быў актыўным католiкам, пра што адмiнiстрацыi iнстытута стала вядома з даносу. Толькi настойлiвасць Д., яго афiцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамi пра рэлiгiйную дыскрымiнацыю дазволiлi ва ўмовах палiт. лiбералiзацыi - 'адлiгi' часоў М.Хрушчова, адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасцi ён не змог, з 1959 працаваў электрамантажнiкам. У 1960 пераязджае ў больш лiберальныя рэгiёны СССР - спачатку ў Вiльнюс, а ў 1967 у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталiцкага абраду. У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары мiтрапалiтам Уладзiмiрам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пiсаў рэлiгiйныя працы для самвыдату. З 1992 легальна iгумен грэка-каталiцкай парафii ў Гродне.
  Тв.: Мой путь к Богу и к Католической Церкви. Полоцк, 1997.
  Лiт.: Дзярновiч А. Вiктар Данiлаў // Дэмакратычная апазыцыя, с. 29-30.
  
  ДАНIЛЕВIЧ Аляксандр Андрэевiч [1877, мяст. Моўчадзь Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 10.10.1949, Вiльня], педагог, матэматык, публiцыст. У 1896 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю. Вучыўся на фiзiка-матэматычным ф-це ун-та Шаняўскага ў Маскве. У 1915 за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Iркуцкай губ. Увосень 1917 прыехаў у Мiнск. Працаваў у першых бел. навучальных установах. Публiкаваўся ў газ. 'Вольная Беларусь', 'Беларускi шлях', 'Звон', 'Беларусь', 'Беларускае жыццё', час. 'Рунь'. Пiсаў артыкулы па пытаннях бел. нацыянальнай асветы, арганiзацыi бел. школы. З 1920 у Зах. Беларусi. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай i Вiленскай беларускiх гiмназiях. Распрацоўваў бел. матэматычную тэрмiналогiю, аўтар падручнiка па матэматыцы на бел. мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкi ў вiленскiх ВНУ.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ДАНIЛОВIЧ Iгнат Мiкалаевiч [30.7(10).8.1787, в. Грынявiчы Вялiкiя Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 30.6(12.7).1843, Грэфенберг, Чэхiя], гiсторык права i археограф. Нарадзiўся ў сям'i унiяцкага святара. У 1812 скончыў Вiленскi ун-т, у якiм з 1814 да 1824 выкладаў права; з 1822 прафесар. Пасля раскрыцця Таварыства фiламатаў, з якiм ён падтрымлiваў кантакты, i працэсу над яго ўдзельнiкамi ў 1824 звольнены з работы i вымушаны пакiнуць Вiльню. Яму забаранiлi жыць у Лiтве i Беларусi. Пераехаў у Харкаў, ва ун-це якога у 1825-29 быў прафесарам расiйскага права. У 1830-35 працаваў у Санкт-Пецярбургу ў Камiсii вядомага рэфарматара М.Спяранскага па падрыхтоўцы мясцовых законаў для зах. губерняў Расiйскай iмперыi. У 1835-39 выкладаў крымiнальнае права ў Кiеўскiм ун-це, да 1842 - у Маскоўскiм ун-це. Займаўся юрыдычнай спадчынай ВКЛ - упершыню апiсаў усе рукапiсныя i друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў да выдання Статут 1529 (выд. у 1841). Даў пачатак навуковым даследаванням бел.-лiтоўскiх летапiсаў. Марыў пра адраджэнне ВКЛ i старабел. мовы.
  Тв.: Historyczny rzut oka na prawodawstwo litewskie. Wilno, 1837; Книга Посольская Метрики Великого княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование короля Сигизмунда Августа (с 1545 по 1572 год) / Изданная по поручению Имераторского Московского общества истории и древностей российских князем М.Оболенским и проф. И.Даниловичем. Т. I. М., 1843; Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, królewskich, książęcych, uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów, posługujących do krytycznego wyjaśnienia dziejów Litwy, Rusi Litewskiej i ościennych im krajów / Zebrał i w treści opisał Ignacy Daniłowicz. T. 1, 2. Wilno, 1860, 1862.
  Лiт.: Улащик. Очерки; Улащик. Введение; Латышонак А. Народзiны беларускай нацыянальный iдэi // Спадчына. 1992, ? 1; PSB; SHP; ЭГБ, т. 3; МАБ; АЗБ.
  
  ДАНIЛЬЧЫК Арцемiй Андрэевiч [1896, в. Пяскi Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - ?], работнiк культуры. У 1935-36 быў дырэктарам Музея рэвалюцыi. Арыштаваны 5.9.1936 па абвiнавачваннi ў антысавецкай прапагандзе i агiтацыi. Асуджаны 17.12.1936 на 5 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Ухтпечлагу на ст. Котлас. Рэабiлiтаваны 12.9.1956.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Гужалоўскi А. Музеi Беларусi (1918-1941 гг.). Мн., 2002.
  
  ДАНЯЛЮК Аляксандр Пятровiч [псеўданiмы: Olda; Edmund Stefański; 30.11.1897, Варшава - лют. 1937 ?], палiт. дзеяч, публiцыст. У 1917 у Расii, член Чугуеўскага рэўкама. У 1919 вярнуўся ў Польшчу. У 1921-23 сакратар акруговага камiтэта Дамброўскага басейна КПП, член ЦК КП Усх. Галiцыi. Адзiн са стваральнiкаў КПЗБ. У 1924 кааптаваны ў ЦК, член Сакратарыята ЦК КПЗБ. Выступаў у друку з публiцыстычнымi матэрыяламi. Тройчы арыштоўваўся польскiмi ўладамi. У 1930 у апараце Выканкама Камiнтэрна. У 1931-35 у КП Румынii: член ЦК i Палiтбюро ЦК. З канца 1935 на гаспадарчай рабоце ў СССР. Арыштаваны ў лют. 1937; загiнуў. Рэабiлiтаваны ў 1955.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ДАРКЕВIЧ Пётр Яўгенавiч [1898, в. Мiхайлава Велiжскага р-на Смаленскай вобл., Расiя - 4.11.1937, Вiцебск, НКВД], мастацтваѓзнаўца. Скончыў Маскоўскi ун-т. З 1927 выкладаў у Вiцебскiм мастацкiм тэхнiкуме, з 1932 адначасова ў кiнатэхнiкуме, а таксама педiнстытуце. Арыштаваны 27.4.1937. Асуджаны 20.10.1937. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.9.1957.
  Тв.: Да пытання аб праблеме мастацкага стылю // Полымя. 1929, ? 11-12.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  ДАРОЖНЫ Сяргей Мiхайлавiч [сапр.: Серада Сяргей Мiхайлавiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiм: Т.Трыклiнi; Л.Трыер; С.Д.; 25.2.1909, Слонiм Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 19.7.1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ], паэт. У час 1-й сусветнай вайны сям'я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскiм дзiцячым доме, бо застаўся без бацькi (аднаго з паплечнiкаў Булак-Балаховiча). У 1924 паступiў у МБПТ. Першыя вершы з'явiлiся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кнiга (сумесна з I.Плаўнiкам). Быў членам лiтаб'яднанняў 'Маладняк' (1926-27), 'Узвышша' (з 1928). У 1930 скончыў БДУ (у час вучобы быў выключаны 'за сокрытие социального происхождения' свайго бацькi, якi ў той час жыў у Польшчы, i аб чым паведамiла газ. 'Звязда', але потым змог аднавiцѓца). Працаваў у рэдакцыях рэспублiканскiх газет, стыльрэдактарам час. 'Работнiца i сялянка Беларусi', на радыё, адкуль быў звольнены за 'сiстэматычнае працягванне ў сваiх лiтаратурных перадачах нацдэмаўскiх установак да мiкрафону, нарачытае змазванне ролi партыi ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палiтыку партыi на вёсцы'. Член СП Беларусi з 1934. Па прапанове А.Александровiча выключаны ў 1935. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936; асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волi. Быў абвiнавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М.Гiкалу, пра якога збiраў матэрыялы для кнiгi. Накiраваны на будаўнiцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе i загiнуў. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Выбр. вершы. Мн., 1966; Звон вясны. Мн., 1926; Ваѓсiльковы россып: Вершы. Мн., 1929; Пракосы на памяць: Вершы. Мн., 1932.
  Лiт.: Шушкевiч С. Ён песню насiў у грудзях... // Шушкевiч С. Выбр. тв. Мн., 1978. т. 2.; Маракоў Л. Асуджаны, як 'тэрарыст'. // ЛiМ. 1999. 5 сак.
  
  ДАСЮКЕВIЧ Адам [5.6.1911, в. Капцэвiчы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 1.11.1943, Паставы Вiцебскай вобл.], журналiст, педагог, грамадскi дзеяч. У 1933 скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Затым вучыўся ў Вiленскiм ун-це, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза (БСС). У 1936-37 - намеснiк старшынi БСС, сябра рэдкалегii час. 'Студэнцкая думка'. У 1937-39 - старшыня БСС. З вер. 1936 да 1938 рэдактар газ. 'Беларуская крыѓнiца' - органа Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi. Неаднаразова трапляў пад суд за вострыя публiкацыi газеты. 19.4.1938 асуѓджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрмiноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi. 15.12.1939 атрымаў дыплом iнжынера аграномii. У 1940 вiцэ-старшыня бел. групы пры Лiтоўскiм Чырвоным крыжы. На пачатку фашысцкай акупацыi арыштаваны немцамi на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў вызвалены. Працаваў настаўнiкам у мяст. Варапаева. З 1942 - старшыня Пастаўскага пав. Прымаў удзел у бел. нацыянальным падполлi. Расстраляны немцамi за невыкананне iх загаду.
  Лiт.: Ёрш С. Жыццё i смерць Адама Дасюкевiча // Голас камбатанта. 2000, ? 4.
  
  ДАЎГАПОЛЬСКI Цодзiк Лейбавiч [псеўданiм: Horodoker; 30.7(11.8).1879, Гарадок Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 16.7.1959, Ленiнѓград], празаiк, паэт, драматург. Пасля здачы экстэрнам экзаменаў на званне хатняга настаўнiка выѓкладаў у Магiлёўскай губ. (1910-11). У 1912-18 загадваў яўрэйскiм вучылiшчам у Гарадку. Друкавацца пачаў у 1914. У 1917 уступiў у Бунд. У 1918-24 працаваў iнструктарам Наркамата асветы па Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях. У 1922-24 дырэктар дзiцячага дома ў Вiцебску. У 1925-32 лiтсупрацоўнiк яўрэйскай газ. 'Октобэр' у Мiнску. З 1933 у Дзяржвыдавецтве БССР. Арыштаваны 27.4.1938; сасланы ў Казахстан. У 1943 вызвалены. Жыў на Урале, дзе займаўся педагагiчнай працай. Пасля вайны - у Вiцебску. Цяжка захварэўшы, пераехаў да дачкi ў Ленiнград, дзе i памёр. Выдаў некалькi кнiг прозы, паэзii, п'ес. Найбольш значны твор - раман 'Калi адчыняецца брама' (1930) - быў перакладзены на бел. мову (1931). Выступаў у газетах з нарысамi i фельетонамi. Да арышту пiсаў пераважна па-яўрэйску. У 1950-х г. публiкаваў кнiгi па-руску.
  Тв.: На берегах Сыльвы: Повесть. Мн., 1955; На рассвете: Из далекого прошлого. Мн., 1957; Пять лепестков: Повести и рассказы. Мн., 1959.
  Лiт.: Рэлес Р. Старасць адступае перад працай // Полымя. 1969, ? 7; БП, т. 2.
  
  ДАЎГЯЛА Дзмiтрый Iванавiч [крыптанiмы: Д.Д.; Дм.Д.; 20.10(1.11).1868, в. Казьяны Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 1942 ?, Казахстан], гiсторык, класiк бел. археаграфii. Скончыў Вiцебскую семiнарыю i Пецярбургскую духоўную акадэмiю (1894). Выкладаў у Вiцебску ў семiнарыi i мужчынскай гiмназii. З 1897 архiварыус Вiцебскага цэнтральнага архiва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вiльню, дзе працаваў у аб'яднаным Архiве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газ. 'Белая Русь'. У 1906-15 член Вiленскай археаграфiчнай камiсii, з 1913 яе старшыня. Рэдактар 'Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества' (1910-14), апублiкаваў у iх шэраг прац па гiсторыi Беларусi. Пасля эвакуацыi з Вiльнi ў 1915 - у Магiлёўскiм архiве. Удзельнiчаў ва Усебеларускiм кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магiлёўскага губернскага архiва. З 1925 супрацоўнiк Iнбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бiблiятэкi БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi БелАН. Найбольшую вядомасць Д. прынесла яго археаграфiчная праца - падрыхтоўка i выданне зборнiкаў дакументаў: 'Историко-юридические материалы...' (т. 27-32, Вiцебск, 1899-1906), 'Акты, издаваемые Виленской комиссией...' (т. 32-37, Вiльня, 1907-12), 'Беларускi архiў' (т. 1-3, Мн., 1927-30), 'Матэрыялы да гiсторыi мануфактуры Беларусi ў часы распаду феадалiзму' (т. 1-2, Мн., 1934-1935), 'Гiсторыя Беларусi ў дакументах i матэрыялах' (т. 1, Мн., 1936). Арыштаваны 10.12.1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы. Рэабiлiтаваны 9.6.1964.
  Тв.: Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907; З гiсторыi беларускага пiсьменства XVII ст. Мн., 1927; Лiтоўская Мэтрыка i яе каштоўнасьць для вывучэньня мiнуўшчыны Беларусi. Рыга, 1933.
  Лiт.: Улащик. Очерки; ЭГБ, т. 3; Возвращенные имена.
  
  ДАШКЕВIЧ Леў Урбанавiч [31.1(12.2).1882, Мiнск -9(?).12.1957, Мiнск], фотамастак, вучоны, вынаходнiк, публiцыст, педагог. Паходзiў з шляхецкага роду герба 'Лялiва'. У 1882-96 вучыўся ў Мiнскай мужчынскай гiмназii i Вiленскiм iнтэрнаце-канквiце. З 1903 вучыўся ў Варшаўскiм ун-це (на медыцынскiм ф-це). У 1904 за ўдзел у студэнцкай забастоўцы арыштаваны i выключаны з ун-та без права паступлення ў ВНУ Расiйскай iмперыi. У 1906-11 вучыўся ў Францыi - на ф-це фiлалогii ун-та ў Дыжоне. Паралельна ў 1908-09 займаўся на фатаграфiчным аддзяленнi Вышэйшай школы графiчных мастацтваў у Парыжы. З 1911 пачаў друкавацца ў навуковых выданнях (La Nature. Paris). У 1911-20 жыў у Закаўказзi, працаваў выкладчыкам французскай мовы, фiзiкi, прыродазнаўства i iнш. у гiмназiях Эрыванi (Ерэван), Елiзаветполя (цяпер Гянджа, Азербайджан), Тыфлiса (Тбiлiсi). Ездзiў па рэгiёне ў якасцi фатографа Камiсii па апiсаннi мясцовасцяў i плямён Каўказа. У 1918 служыў дзяржаўным фатографам урада Азербайджанскай рэспублiкi. У канцы мая 1920 вярнуўся ў Мiнск. З кастр. 1920 чытаў курсы лекцый па сусветнай лiтаратуры i фатаграфii ў Мiнскiм iнстытуце народнай адукацыi, са снеж. 1920 выкладаў французскую мову ў Беларускiм полiтэхнiчным iнстытуце. У 1921 працаваў у Навукова-тэрмiналагiчнай камiсii Наркамѓасветы БССР (прыродазнаўчая секцыя). У маi - чэрв. 1923 удзельнiчаў у этнаграфiчнай экспедыцыi ў Iгуменскiм (цяпер Чэрвеньскi) i Барысаўскiм пав. У 1923-24 навуковы фатограф на медыцынскiм ф-це БДУ. Фатаграфiчныя працы Д. друкавалiся ў выданнях: Азбукiн М. 'Географiя Эўропы' (2-е выд. Мн., 1924), Грамыка М. 'Пачатковая географiя' (Мн., 1926), 'Чатырохстолецьце беларускага друку' (Мн., 1926), Багдановiч М. 'Творы'. Т. 1 (Мн., 1927-28), 'Сучаснае беларускае мастацтва' (Мн., 1929), 'Беларусь Савецкая: Фотаальбом' (Мн., 1931), 'IV Усебеларуская мастацкая выстаўка' (Мн., 1931), час. 'Чырвоная Беларусь' (1930, ? 1, 2, 9). Удзельнiчаў у Першай Усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфiй i замалёвак (Мiнск, крас.-май 1928), у выстаўцы ў Дрэздэне (Германiя, 1930 ?). Арыштаваны ДПУ БССР 21.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Вызвалены ў вер. 1930. Затым працаваў у Мiнскiм Доме тэхнiкi, на геаграфiчным ф-це БДУ, 1-й клiнiцы Мiнскага медiнстытута, Iнстытуце тэарэтычнай i клiнiчнай медыцыны АН БССР. У 1941-44 жыў у эвакуацыi ў Фрунзе (цяпер Бiшкек, Кыргызстан), працаваў у медыцынскiх установах. У вераснi 1944 вярнуўся ў Мiнск. Працаваў у Iнстытуце тэарэтычнай медыцыны i Iнстытуце фiзiялогii. Пахаваны на Кальварыйскiх могiлках у Мiнску. У вер.-снеж. 2002 у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi адбылася выстава твораў Д. 'Зачараваны Беларуссю'.
  Тв.: Сенсибилизация бромистых эмульсий к И-красным лучам // Физик-любитель. Николаев, 1916; Пасьля выстаўкi (Нататкi i ўражаньнi) // Маладняк. 1929, ? 2; Вада i жыцьцё. Мн., 1930; Ультрафиолетовые лучи, как метод научного исследования // Медицинский журнал БССР. 1938, ? 4-5; Особенности люминесценции мочи при раковых заболеваниях // Там жа. 1938, ? 7-8; Люминесцентная реакция организма // Бюллетень экспериментальной биологии и медицины. Т. XXII, вып. 3. М., 1946; Химическая радиация в кинетике химических реакций // Известия АН БССР. 1951, ? 5.
  Лiт.: Дашкевич Л.У. (1882-1957): Каталог фотографий. Мн., 2002.
  
  ДАШКЕВIЧ Цыпрыян [Daszkiewicz Cyprian; 9.12.1803, Гродзенская губ. - канец лiст. 1829, Масква], фiларэт, фiлосаф. Сын рэгента Навагрудскага пав. Скончыў Беластоцкую гiмназiю. У 1820 прыехаў у Вiльню, паступiў на ф-т маральна-палiт. навук ун-та. Вылучаўся цiкавасцю да гiсторыi; належыў да любiмых вучняў I.Лялевеля, якi задзейнiчаў яго для паўтору матэрыялу са слухачамi. Член Таварыства фiларэтаў. Арыштаваны ў 1824; выѓсланы ў цэнтральныя губернi Расii. Жыў у Маскве, працаваў у банку. У яго кватэры спыняўся А.Мiцкевiч, выдавецкiмi i фiнансавымi справамi якога Д. займаўся. Прадчуваючы блiзкае скананне, пачаў пiсаць нататкi. Завяшчаў сябрам пахаваць яго на Радзiме. Памёр пасля працяглай хваробы. У сак. 1830 А.Петрашкевiч прывёз яго труну ў Вiльню; пахаваны на бернардзiнскiх могiлках. Яго памяцi А.Мiцкевiч прысвяцiў ч. III 'Дзядоў'.
  Лiт.: Cyprian Daszkiewicz // Athenaeum. 1847; PSB.
  
  ДАШУТА Язэп Дамiнiкавiч [20.12.1890, Саколка Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 9.9.1966, кляштар у Влацлаўку, Польшча], рыма-каталiцкi святар, манах-марыянiн, грамадскi i культурны дзеяч, педагог. У 1905-10 вучыўся ў Сакольскiм гарадскiм 4-класным вучылiшчы. У 1911 паступiў у Вiленскую духоўную каталiцкую семiнарыю. Быў членам гуртка беларусаў-семiнарыстаў. Пасвечаны ў святары 26.5.1918. Прызначаны вiкарыем у парафiю Дабжынаў Беластоцкага дэканата. З 1921 вучыўся ў Люблiнскiм каталiцкiм ун-це. З 1925 у кляштары марыянаў у Друi. Пасля навiцыяту выехаў на далейшую вучобу ў Рым, дзе праз год абаранiў доктарскую дысертацыю па кананiчным праве. У канцы 1927 вярнуўся ў Друю. Браў удзел у заходнебел. рэлiгiйным i культурна-асветным жыццi. Праследаваўся польскiмi свецкiмi ўладамi. Дэпартаваны палiцыяй з друйскага кляштара 23.6.1938. Жыў у кляштарах марыянаў у Скужцы каля Седльцаў, Грудзёндзы, Влацлаўку (Польшча). Падтрымлiваў кантакты з бел. асяродкам марыянаў у Лондане. Пахаваны ў Варшаве.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.
  
  ДВАРЧАНIН Iгнат Сымонавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Гудок; I.Гудок; Iгнат Гудок; Iгналь Гудок; I.Ладанчук; I.Д-н; I.Д.; 27.5(8.6).1895, в. Погiры Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнградская вобл., НКВД], паэт, лiтаратуразнавец, палiт. i культурны дзеяч. У 1912 здаў экзамены на званне народнага настаўнiка. Працаваў на Слонiмѓшчыне. У 1915-17 на вайсковай службе. Стаў членам БСГ. Першыя вершы надрукаваў у 1917. Удзельѓнiчаў у падрыхтоўцы Усебеларускага кангрэса 1917. Арыштаваны 18.12.1917. У 1918 па запрашэннi А.Чарвякова працаваў у Беларускiм нацыянальным камiсарыяце ў Маскве. У 1919-20 вёў культурна-асветную работу на Дзятлаўшчыне; iнтэрнаваны польскiмi ўладамi ў Беластоцкi лагер, адкуль уцёк. З 1921 ў Даўгаўпiлѓсе, удзельнiчаў у бел. культурнай працы. Пераехаў у Прагу, у 1925 скончыў Карлаў ун-т са званнем доктара фiласофii (дысертацыя 'Францiшак Скарына як культурны дзеяч i гуманiст на беларускай нiве'). Публiкаваўся ў выданнях 'Перавясла', 'Студэнцкая думка', 'Прамень', 'Наш сцяг', 'Наш шлях' i iнш. З 1926 у Вiльнi; выкладчык бел. гiмназii, член Галоўнай управы ТБШ (1926-30). Супрацоўнiчаў у час. 'Маланка', 'Родныя гонi'. У 1927 уклаў i выдаў 'Хрэстаматыю новай беларускай лiтаратуры (ад 1905 году)'. У 1928 абраны дэпутатам сейма; адзiн з кiраўнiкоў арганiзацыi 'Змаганне' (1928-30). У 1930 арыштаваны польскiмi ўладамi i асуджаны на 8 гадоў турмы. З 1932 у вынiку абмену палiтзняволеных у Мiнску. Працаваў у Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi БелАН; выконваў абавязкi дырэктара Iнстытута мовазнаўства. Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Паводле пастановы судовай калегii ДПУ БССР 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу, замененага зняволеннем у лагерах тэрмiнам на 10 гадоў. Накiраваны на Салаўкi, потым на будаўнiцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Паводле пастановы 'тройкi' НКВД па Ленiнградскай вобл. ад 25.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 16.8.1956. У 1983 у Погiрах устаноўлена мемарыяльная дошка, у 1989 у Дзятлаве адкрыты помнiк Д.
  Тв.: Францiшак Скарына як культурны дзеяч i гуманiст на беларускай нiве: Пераклад з чэшскай. Мн., 1991; [Вершы] // Беларусь. 1988, ? 1; [Вершы] // Ростанi волi. Мн., 1990.
  Лiт.: Калеснiк У. Чалавек з паходняй // Звязда. 1985, 8 чэрв.; Barszczewski A., Bergman A., Tomaszewski J. Ignacy Dworczanin, białoruski polityk i uczony. Warszawa, 1990; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ДВАРЭЦКI Мiкола [псеўданiм: Мiкола Базылюк; 6.9.1903, мяст. Iказнь Браслаўскага пав. Вiленскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 15.8.1988, Лембарк, Польшча], рэлiгiйны дзеяч, паэт, публiцыст. Пасля 1-й сусветнай вайны сям'я вярнулася з бежанства ў Беларусь. Д. вучыўся ў 7-гаѓдовай школе ў Вiльнi. Дзеяч Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi; на пачатку 1930-х г. быў адным з iнiцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыi БХД. Друкаваўся ў заходнебел. пераважна хадэцкiх перыядычных выданнях з 1921. Арыштоўѓваўся польскiмi ўладамi ў 1928. У 1939-41 працаваў настаўнiкам у Мiёрах. У 1942 адпраўлены немцамi на прымусовыя работы ва Усх. Прусiю. З 2-й паловы 1940-х г. жыў на Польскiм Памор'i. Апошнiя гады жыцця правёў у Лембарку недалёка ад Гданьска.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД.
  
  ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ Лукаш Мiкалаевiч [1.10.1888, Слонiмскi пав. Гродзенскай губ. - 20.1.1955, Гданьск, Польшча], пратэстанцкi прапаведнiк, рэлiгiйны дзеяч, перакладчык, выдавец. З 1910 вернiк баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкiм рухам. Вучыўся на Першых беларускiх настаўнiцкiх курсах у Вiльнi. Калi жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў бiблейскiя курсы. У 1918 браў удзел у Беларускiм сялянскiм з'ездзе ў Гродне, на якiм абраны ў Гродзенскую павятовую раду. Арыштаваны польскiмi ўладамi 13.2.1919 за выступленнi ад iмя Лiтоўскай дзяржавы. З 1920 адзiн з лiдэраў Беларускага нацыянальнага камiтэта i старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х г. займаўся рэлiгiйнай дзейнасцю; прапаведнiк у Брэсце. У 1920-24 пераклаў на бел. мову з польскай i рускай 17 рэлiгiйных брашур. Сумесна з А.Луцкевiчам выдаў па-беларуску 'Новы Запавет i Псальмы' (Хельсiнкi, 1931). Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 савецкiмi органамi бяспекi. Падчас нямецкай акупацыi прасвiтар бел. баптыстаў. У 1942 выдаў у Мiнску малiтоўнiк па-беларуску. У канцы вайны пакiнуў Беларусь. З 2-й паловы 1940-х г. жыў у Гданьску.
  Лiт.: Picarda J. The haevenly fire: A study of the origins of the Byelorussian New Testament and Psalms // Божым шляхам. 1975, ? 1-2; Луцкевiч А. Дзённiк // Полымя. 1991, ? 4-5; Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 3.
  
  ДЗЕМIДОВIЧ Адам Пятровiч [31.12.1881, в. Мiкалаеўшчына Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.11.1938, Мiнск, НКВД], геадэзiст. Верагодна, брат П.Дземiдовiча. Працаваў у Iнстытуце геалагiчных навук БелАН, Геолага-разведвальным упраўленнi Наркампрама БССР. Арыштаваны 8.8.1938. Пастановай 'тройкi' НКВД 1.11.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 28.5.1957.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ДЗЕМIДОВIЧ Павел Пятровiч [псеўданiмы i крыптанiм: Белорусс; Дачник; Д.; 29.6(10.7).1871, в. Мiкалаеўшчына Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 7.3.1931, Мiнск], этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог. Верагодна, брат А.Дземiдовiча. У 1890 скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю, у 1897 - Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. Настаўнiчаў у Мiнскiм i Навагрудскiм пав. Выкладаў у Выбаргскай настаўнiцкай семiнарыi i на настаўнiцкiх курсах у Выбаргу i Юр'еве (Тарту). З 1908 супрацоўнiк аддзялення этнаграфii Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогii i этнаграфii пры Маскоўскiм ун-це. Публiкаваўся ў выданнях 'Виленский вестник', 'Этнографическое обозрение', 'Живая старина'. З 1915 настаўнiк у Вiцебску. З 1919 у Мiнску; арганiзатар i загадчык бел. гiмназii. У лiп. 1920 - вер. 1921 у Наркамаце асветы БССР. З 1921 выкладчык Мiнскага iнстытута народнай адукацыi. Арыштаваны ў лют. 1921 па абвiнавачаннi ў антысавецкай дзейнасцi. З 1922 выкладаў у сярэднiх школах Мiнска. З 1925 член этнаграфiчнай секцыi Iнбелкульта. Частку сваiх збораў перадаў М.Доўнар-Запольскаму. Спадчына Д. выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў 'Легенды i паданнi' (1983), 'Земляробчы каляндар' (1990) серыi 'Беларуская народная творчасць'.
  Лiт.: Гурскi А. I. З любоўю да народа: З жыцця i фальклорна-этнаграфiчнай дзейнасцi Д. Г. Булгакоўскага i П. П. Дземiдовiча. Мн., 1989; ЭГБ, т. 3.
  
  ДЗЯМIДАЎ Мiкалай Iванавiч [10.12.1888, Беласточчына ? - 23.6.1967, Чыкага, ЗША], ваенны, палiт., грамадскi дзеяч, публiцыст, настаўнiк. У 1905 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю, у 1910 Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылiшча. У 1907 працаваў у канцылярыi Прывiсленскiх чыгунак, адначасова вольны слухач Варшаўскага ун-та. З 1914 на ваеннай службе ў царскай армii. У 1917 скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылiшча ў Петраградзе. У 1918 займаўся ў Вiльнi арганiзацыяй бел. вайсковых адзiнак. У 1918-19 камендант Гродна, прадстаўляў у камендатуры Раду БНР. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў чэрв. 1919. Летам 1920 уступiў у армiю С.Булак-Булаховiча, арганiзаваў асобны бел. батальён, якi ўдзельнiчаў у паходзе 1920. З 1921 у Польшчы. З 1923 у Латвii. З 1924 ў Рызе. Арганiзаваў таварыствы 'Беларуская хатка' i 'Рунь'; працаваў у бел. грамадскiх арганiзацыях. Рэдагаваў час. 'Школа i жыццё' (1930). У 1940 Д. арыштаваны i этапiраваны на Лубянку. Неўзабаве вызвалены. У 1941 кiраваў Беларускiм нацыянальным камiтэтам у Дзвiнску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Рызе. У 1942 пераехаў у Беларусь, працаваў iнспектарам Генеральнага камiсарыята, потым рэферэнтам па школьных справах. Удзельнiчаў у фармiраваннi батальёна Беларускай краёвай абароны ў Лiдзе. У 1944 вярнуўся ў Рыгу. З канца 1944 у Берлiне пры БЦР. У 1948 адзiн з iнiцыятараў склiкання сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Канстанцы (Зах. Германiя). З 1950 у ЗША.
  Лiт.: Латышонак А. Дзень герояў // Нiва. 1994, 27 лiстап.; Яго ж. Мiкалай Дзямiдаў - беларускi палiтычны дзеяч з роду Калiноўскага // Лiдскi летапiсец. 2002, ? 17; Соловьёв А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. Мн., 1995; Łatyszonek O. Mikołaj Demidow//Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1995, ?1.
  
  ДЗЯРГАЙ Сяргей Сцяпанавiч [17.9.1907, Мiнск - 25.12.1980, Мiнск], паэт, перакладчык. У 1927 скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мiнску. Працягваць вучобу не змог з-за хваробы. Шмат займаўся самаадукацыяй. З 1934 працаваў карэктарам у друкарнi газ. 'Звязда'. Арыштаваны 15.3.1935; прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пасля вызвалення ў 1937 жыў на вёсцы. У 1938 у газ. 'Лiтаратура i мастацтва' апублiкаваны першы верш Дз. Зноў арыштаваны ў 1939; высланы ў Казахстан. Пасля вызвалення з 1941 жыў у Новабелiцы пад Гомелем. Падчас нямецкай акупацыi падтрымлiваў сувязь з партызанамi, уваходзiў у падпольную антыфашысцкую групу. З 1946 жыў у Мiнску. Член СП Беларусi з 1950. З 1951 працаваў загадчыкам аддзела паэзii час. 'Полымя'. У 1953-67 адказны сакратар, загадчык аддзела лiтаратуры час. 'Вожык'. Першы зборнiк 'Вачыма будучынi' выйшаў у 1953. Лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя Я.Купалы (1964) за зборнiк 'Чатыры стыхii' (1962). Перакладаў з польскай, рускай, украiнскай моў. Пахаваны на Паўн. могiлках Мiнска.
  Тв.: Выбр. Мн., 1967; Вершы. Мн., 1974; На вогненнай сцяжыне. Мн., 1977; Чатыры стыхii. Мн., 1988.
  Лiт.: Яфiмаў Ф. Чатыры стыхii Сяргея Дзяргая // Полымя. 1970, ? 11; БП, т. 2.
  
  ДЗЯРКАЧ Анатоль [сапр.: Зiмiёнка Анатоль Рыгоравiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiм: А.З.; Дзядок Тарас; Дзяргач; А.Зiмiёнак; А.Зiмёнка; 'Не-жанаты'; 6(18).4.1887, мяст. Турэц Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенѓскай вобл. - 5.9.1937, Мiнск, НКВД], паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст. У 1904 скончыў народнае вучылiшча ў Навагрудку. Пачаў публiкавацца з 1904; спачатку пiсаў на рускай мове. Служыў у земскай i гарадской управах у Мiнску. Член партыi эсэраў. У 1908 арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 служыў у мiнскiх адмiнiстрацыйных органах Часовага ўрада. Пасля 1917 працаваў у газ. 'Беларуская вёска'; з 1924 рэдактар сатырычнага час. 'Дубiнка' (дадатак да газ. 'Звязда'); працаваў у газ. 'Пiянер Беларусi', час. 'Полымя'. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданiм Анатоль Дзяркач. Член СП Беларусi з 1934. Пiсаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай i ўкраiнскай моў. Аўтар успамiнаў. Арыштаваны 16.10.1936; расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Мн., 1925; Мiколава гаспадарка: Агра-паэма. Мн., 1927; Нашы прыяцелi. Мн., 1928; Звяры нашых лясоў. Мн., 1929; Бог удвох. Мн., 1930; Усiм патроху...: Сатыра i гумар: Вершы. Мн., 1930; Качаргой па абразох. Мн., 1930; Оккупация и интервенция в Белоруссии. М., 1932.
  Лiт.: Семяжон Я. Сатыра не старэе // Беларусь. 1967, ? 4; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ДЛУСКI Баляслаў Раман [псеўданiм у 1860-х: Ябланоўскi; 19.6.1826, Вiленскi пав. (паводле iншых звестак, Вiлькамiрскi пав.) - 10.5.1905, Кракаў], удзельнiк паўстання 1863-64, мемуарыст. У 1843 у час вучобы ў Вiленскай гiмназii прымаў удзел у патрыятычным руху. Сасланы на Каўказ у салдаты. Удзельнiчаў у баях з горцамi, даслужыўся да звання падпаручнiка, у 1852 выйшаў у адстаўку. У 1850-я г. вучыўся ў Пецярбургскай акадэмii мастацтваў, потым паступiў у Маскоўскi ун-т, якi скончыў у 1861. Браў удзел у студэнцкiм руху. З 1862 член Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта, прыхiльнiк 'чырвоных'. У 1863 ваенны начальнiк Ковенскага ваяв. З кастр. 1863 замежны ваенны камiсар паўстанцаў на тэрыторыi былога ВКЛ. З 1873 у Галiцыi (Аўстра-Венгерская iмперыя). Працаваў доктарам, мастаком. Напiсаў успамiны пра паўстанне на тэрыторыi Ковеншчыны i Жмудзi.
  Тв.: Z powstania 1863 na Żmudzi // Sprawozdanie z zarządu Muzeum narodowego polskiego w Rapperswilu. Paryż, 1914. R. 43.
  Лiт.: Кiсялёў Г. Разам з вялiкiм Кастусём // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. 1989, ? 2; PSB; ЭГБ, т. 3.
  
  ДОМБАЛЬ Тамаш Францавiч [псеўданiм: Т. Ордан; 29.12.1890, в. Собаў Тарнобжэгскага пав., Галiцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Жэшаўскае ваяв., Польшча - 4.12.1938, Мiнск, НКВД], эканамiст, публiцыст, дзеяч мiжнароднага сялянскага руху. У 1909-14 вучыўся ў Венскiм i Кракаўскiм ун-тах. У 1919 дэпутат польскага сейма. У лiп. 1921 адзiн з iнiцыятараў стварэння ў iм камунiстычнай фракцыi. Арыштаваны ў снеж. 1921; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У вынiку абмену палiтвязнямi з 1923 у СССР. Iнiцыятар склiкання ў 1923 I Мiжнароднай сялянскай канферэнцыi ў Маскве; нам. генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Iнтэрнацыянала. У 1926 заснаваў навукова-даследчы Мiжнародны аграрны iнстытут. У 1927 скончыў Маскоўскую сельска-гаспадарчую акадэмiю, у 1932 Iнстытут чырвонай прафесуры. У 1932-35 вiцэ-прэзiдэнт БелАН, дырэктар Iнстытута эканомiкi БелАН. Прафесар (1932), акадэмiк БелАН (1933), доктар эканамiчных навук (1934). Аўтар прац пра мiжнародны сялянскi рух, эканомiку Беларусi. Арыштаваны 29.12.1936. Асуджаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабiлiтаваны 21.12.1956.
  Лiт.: Cimek H. Tomasz Dombal, 1890-1937. Rzeszów, 1993; ЭГБ, т. 3; Возвращенные имена.
  
  ДОЎБIК Аляксандр [псеўданiм: Садоўнiк; нар. 6.7.1921, хутар Сеннiца Слуцкага р-на Бабруйскай акругi, цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл.], праваабаронца, публiцыст. У 1940 скончыў курсы падрыхтоўкi настаўнiкаў пры Карагандзiнскiм педагагiчным iнстытуце. У вер. 1940 мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю, дзе знаходзiўся да снеж. 1945. З 1946 настаўнiчаў у Мiрскiм i Карэлiцкiм раёнах Гродзенскай вобл. У 1950 завочна скончыў Баранавiцкi настаўнiцкi iнстытут. Для Д. былi вiдавочнымi разыходжаннi памiж прынцыпамi, якiя дэкларавала кiраўнiцтва СССР, i рэальнай практыкай у галiне правоў чалавека. Асаблiва, паводле яго меркавання, гэта выяўлялася ў падпiсаннi СССР у 1948 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i адначасовым парушэннi гэтай Дэкларацыi. Д. меркаваў, што iснуюць мiжнародныя iнструменты ўплыву на ўнутраную палiтыку СССР. Гэта падштурхнула яго ў 1958 праз пасольствы ў Маскве накiраваць лiсты да кiраўнiкоў шэрагу ўплывовых краiн свету: прэзiдэнту ЗША, прэм'ер-мiнiстру Вялiкабрытанii, прэм'ер-мiнiстру Iндыi. У лiстах Д. называў iмёны вядомых яму ахвяраў савецкага рэжыму. Гэтыя лiсты былi перахоплены КДБ. 15.10.1958 Д. быў арыштаваны i 22.11.1958 на закрытым судовым працэсе Гродзенскага абл. суда асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Зняволенне адбываў у лагерах Мардовii. У 1990-я г. старшыня Карэлiцкай раённай суполкi Беларускай асацыяцыi ахвяр палiт. рэпрэсiй (БААПР). Выяўленыя iм iмёны ахвяраў рэпрэсiй увайшлi ў кнiгу 'Памяць' Карэлiцкага р-на, а таксама змешчаны ў створаным у Вашынгтоне Мемарыяле-музеi ахвяраў камунiстычных рэжымаў. Цяпер жыве ў в. Уша Карэлiцкага р-на Гродзенскай вобл.
  Лiт.: Грыбоўскi Ю. Доўбiк Аляксандр // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  ДОЎНАР Iван Сямёнавiч [11.9.1902, в. Гонча Мiнскай губ. - 25.1.1982, Маладзечна], эканамiст. У 1927 скончыў БДУ. Вучыўся ў аспiрантуры БелАН. У 1933 навуковы супрацоўнiк Iнстытута эканомiкi БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 11.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Калегiяй АДПУ 19.5.1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Тэрмiн пакарання адбываў на Салаўках; з 1940 у Нарыльску. Атрымаў паўторны тэрмiн зняволення. Вызвалены ў 1948. З 1952 жыў у Маладзечне. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ДРАЖВЕЦКI Дзмiтрый Васiлевiч [1897, в. Колкi Валынскай губ., Украiна - 8.8.1938, Магадан, ГУЛАГ], эканамiст-географ. Вучыўся ў аспiрантуры БелАН. З 1932 працаваў навуковым суѓпрацоўнiкам, загадчыкам аддзела картаграфii Iнстытута эканомiкi БелАН. Арыштаваны 15.12.1935. 23.2.1936 асуджаны Спецыяльнай судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР на 5 гадоў лагераў. Накiраваны ў Паўн.-Усх. лагер (Магадан). 8.8.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабiлiтаваны 21.11.1956, па другiм - 24.10.1962.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ДРУЖЧЫЦ Васiль Данiлавiч [Друшчыц; 27.1.(8.2).1886, в. Блудзень Пружанскага пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], гiсторык. У 1901 скончыў Жыровiцкае духоўнае вучылiшча, у 1907 - Лiтоўскую духоўную семiнарыю (Вiльня), у 1911 - Юр'еўскi (Тартускi) ун-т. У 1911-22 выкладаў гiсторыю ў Вiльнi, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнiчаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 прафесар кафедры гiсторыi Беларусi БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Iнбелкульта; з 1927 старшыня камiсii Iнбелкульта па гiсторыi гарадоў. З 1933 супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi БелАН, прафесар кафедры гiсторыi народаў СССР Лiтаратурнага iнстытута iмя Герцэна (Масква). Даследаваў бел. сярэдневякоўе, магдэбургскае права ў бел. гарадах, гiсторыю кнiгадрукавання. Арыштаваны 14.1.1937. Асуджаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.12.1937 на расстрэл. Рэабiлiтаваны 5.7.1958.
  Тв.: Палажэнне Лiтоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблiнскай унii // Працы БДУ. 1925, ? 6-7; Места Менск у канцы XV i пачатку XVI ст. // Тамсама. 1926, ? 12; Беларускiя месты ў гiстарычнай лiтаратуры // Гiстарычна-археалагiчны зборнiк. Мн., 1927.
  Лiт.: Iофэ Э. Летапiсец айчыннай гiсторыi // ЛiМ. 1986, 14 лют.; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  ДРУЦКI-ПАДБЯРЭСКI Баляслаў [1894, Лiдчына - 1940, Вiлейка ?, НКВД], лiтаратар, лексiколаг. Паводле адукацыi юрыст. Паходзiў з княжацкага роду. Захоплены бел. культурна-адраджэнскiм рухам, у 1920-я г. досыць актыўна друкаваўся ў перыёдыцы - час. 'Беларуская культура', 'Беларускi радны', 'Беларуская хата', газ. 'Беларускае слова', 'Беларускi дзень'. Выступаў пераважна як байкапiсец i аўтар гумарэсак у прозе. Перанiцоўваў на бел. мову класiкаў-байкапiсцаў. Вядомы выдавец Барыс Клецкiн апублiкаваў яго байкi, гумарэскi i сатыру асобнай кнiжкай. Д.-П. падрыхтаваў i выдаў пад рэдакцыяй В.Грышкевiча першы бел.-польскi слоўнiк. Займаўся краязнаўчым апiсаннем Лiдчыны. Арыштаваны органамi НКВД увосень 1939 у рэдакцыi газ. 'Вiлейская праўда', куды Д.-П. зайшоў як лiтаратар. Засведчыў гэты факт журналiст Вульф Сосенскi. У нетрах карнага ведамства загiнуў без вестак.
  Тв.: Байкi, гумар, сатыра. Сш. 1, 2. Вiльня, 1928; Падручны беларуска-польскi слоўнiк. Вiльня, 1929.
  
  ДУБIНСКI Сяргей Антонавiч [13(25).10.1884, в. Наройкi Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 27.8.1937, Ленiнград, НКВД], археолаг, гiсторык. У 1914 скончыў Пецярбургскi ун-т. Настаўнiчаў. З 1925 член гiсторыка-археалагiчнай камiсii, з 1928 навуковы супрацоўнiк Iнбелкульта, з 1929 у Iнстытуце гiсторыi БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР летам 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi', але ў хуткiм часе вызвалены. З 1933 у Ленiнградзе, навуковы супрацоўнiк Акадэмii гiсторыi матэрыяльнай культуры. Даследаваў помнiкi жалезнага веку i сярэдневякоўя. Падрыхтаваў i выдаў першую 'Бiблiяграфiю па археалогii Беларусi i сумежных краiн' (Мн., 1933). Арыштаваны i расстраляны ў 1937. Рэабiлiтаваны ў 1958.
  Лiт.: Вяргей В.С. Археалагiчная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 гг. Мн., 1992; Каробушкiна Т.М. Археолаг С.А.Дубiнскi // ПГКБ. 1986, ? 4; ЭГБ, т. 3.
  
  ДУБОЎКА Уладзiмiр Мiкалаевiч [псеўдаѓнiмы i крыптанiмы: Ганна Аршыца; У.Гайдукевiч; У.Гайдуковiч; Ул.Гайдуковiч; Уладзiмiр Гайдуковiч; Б-сь Дубоўка; Бладысь Дубоўка; Уладзiк Павадыр; Тупяец; В.Туянец; У.Д-ка; У.Д-на; 2(15).7.1900, в. Агароднiкi Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 20.3.1976, Масква], паэт, празаiк, перакладчык, крытык. У 1915 сям'я Д. пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вiлейскую настаўнiцкую семiнарыю; у 1924 - Вышэйшы лiтаратурна-мастацкi iнстытут iмя В.Брусава. Першы верш апублiкаваў у 1921. У 1920-я г. - адзiн з вядучых бел. паэтаў незалежѓнiцкай арыентацыi. У 1922-25 рэдактар бел. выдання 'Веснiка ЦВК, СНК i СПА Саюза ССР', адначасова адказны сакратар прадстаўнiцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924-27 выкладчык бел. мовы ў Камунiстычным ун-це народаў Захаду. У 1926-30 рэдактар 'Збору законаў i загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР'. Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у бел. лiтаратурным руху - член лiтаб'яднанняў 'Маладняк', 'Узвышша'. Першы рэдактар час. 'Беларускi пiянер'. Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебел. час. 'Беларуская культура'. Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Крамлi па справе 'Саюза выѓзвалення Беларусi'; 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкi ў Яранск. У лiп. 1935 тэрмiн высылкi падоўжаны на 2 гады. У лiст. 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Кiраўскай вобл., Чувашыi, на Далёкiм Усходзе. У зняволеннi лiтаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузii. Асобай нарадай МДБ СССР у крас. 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабiлiтаваны 15.11.1957. Член СП Беларусi з 1958. Лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя Я.Купалы (1962) за кнiгу паэзii 'Палеская рапсодыя'.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1959; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1965; [Вершы]. Мн., 1970.
  Лiт.: Бугаёў Дз. Уладзiмiр Дубоўка. Мн., 1965; Лойка А., Пшыркоў Ю. Пясняр высокiх дум i глыбокiх пачуццяў // На высокай хвалi. Мн., 1980; Мiхнюк У. Вязень сумлення // Полымя. 1996, ? 2; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ДУБРОВIЧ Алесь [сапр.: Рэдзька Аляксей Рыгоравiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiм: Макар; Мiкiта; Р-а; 1910, в. Галубiчы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер в. Каралевiчы Глыбоцкага р-на Вiцебскай вобл. - 7.11.1942, Глыбоччына], паэт. Друкавацца пачаў у 1928 (карэспандэнцыi ў газ. 'Доля працы'). У 1933 апублiкаваны яго першы верш 'Беларусь'. Удзельнiк 1-га нелегальнага з'езда заходнебеларускiх пiсьменнiкаў (Вiльня, 1933). Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1934 за падпiсанне i публiкацыю 'Дэкларацыi групы паэтаў да ўсiх пiсьменнiкаў Заходняй Беларусi'. Два з паловай гады без суда правёў у вiленскай турме на Лукiшках. Палiтвязнi выдавалi рукапiсны час. 'Краты', дзе Д. змяшчаў свае творы пад псеўданiмамi Макар i Мiкiта. Пасля вызвалення ў 1936 узяў псеўданiм Алесь Дубровiч. Актыўна друкаваўся ў заходнебел. перыядычных выданнях ('Беларускi летапiс', 'Калоссе'). У кастр. 1939 быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 пасля з'яднання Зах. Беларусi з БССР працаваў карэспандэнтам газ. 'Вiлейская праўда'. У гады вайны ў антыфашысцкiм падполлi. Быў арыштаваны ў канцы лiст. 1942 акупацыйнымi ўладамi; расстраляны.
  Тв.: У кн.: Сцягi i паходнi. Мн., 1965; Крывёю сэрца. Мн., 1967; Радзiме - радок i жыццё. Мн., 1986.
  Лiт.: Чамеза М. Паэт-змагар // ЛiМ. 1983, 2 верас.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ДУБРОЎСКI Iларыён Карпавiч [23.5.1907, в. Багушэвiчы Бярэзiнскага р-на Мiнскай вобл. - пасля 1937 ?, Гулаг ?], журналiст. У 1930-я г. працаваў у газ. 'Чырвоная змена'. Арыштаваны 26.11.1936. 1.10.1937 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рэабiѓлiтаваны 18.12.1954. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ДУДАР Алесь [сапр.: Дайлiдовiч Аляксандр Аляксандравiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: Т. Глыбоцкi; Тодар Глыбоцкi; Ал.Д.; Т.Г.; Т.Г-кi; Арцём Яроцкi; 24.12.1904, в. Навасёлкi Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Петрыкаўскi р-н Гомельскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, крытык, перакладчык. Нарадзiўся ў сям'i беззямельнага селянiна. У час 1-й сусветнай вайны Дайлiдовiчы знаходзiлiся ў бежанстве. Выязджалi ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мiчурынск). Вясной 1917 сям'я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па iншых звестках - сямiгодкi) Д. уступiў у тэатральную трупу славутага У.Галубка. Першы верш апублiкаваў у 1921 у газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1923 адзiн з заснавальнiкаў мiнскай, вiцебскай i полацкай фiлiй 'Маладняка'. Выступаў таксама як крытык i празаiк. Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. У 1927-28 вучыўся на лiтаратурна-лiнгвiстычным аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ. У вынiку кампанii супраць бел. пiсьменнiкаў-студэнтаў быў вымушаны пакiнуць ун-т. У снеж. 1927 выйшаў з 'Маладняка' i далучыўся да новага аб'яднання 'Полымя'. За верш 'Пасеклi наш край папалам...' арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 i прывезены ў Мiнск на допыты па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. У 1931 зноў у Смаленску. Пасля сканчэння тэрмiну высылкi вярнуўся ў Мiнск. Сябра СП БССР з 1934. У 1935-36 у асноўным займаўся перакладамi. У трэцi раз арыштаваны 31.10.1936; пасля года катаванняў i допытаў расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1959; Вежа: Вершы i паэмы. Мн., 1984.
  Лiт.: Багдановiч I. Будучыня з сiнiмi крыламi: Лiтаратурны партрэт А.Дудара // Роднае слова. 1994, ? 12; Мiхнюк У. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996; Маракоў Л. Алесь Дудар: штрыхi да партрэта пiсьменнiка // Роднае слова. 2001. ? 12.
  
  ДУДЗIЦКI Уладзiмiр [сапр.: Гуцька Уладзiмiр Ермалаевiч; 27.12.1910 (8.1.1911), в. Дудзiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], паэт, празаiк, перакладчык, публiцыст. У 1927 пераехаў у Мiнск; у 1930 скончыў 22-ю мiнскую сямiгодку i паступiў у МБПТ. Разам з С.Астрэйкам, Л.Калюгам, С.Русаковiчам Д. быў выключаны з 'воўчым бiлетам' як 'нацдэм'. Пры дапамозе Л.Калюгi i У.Хадыкi ўладкаваўся на работу стыльрэдактарам у газ. 'Савецкая Беларусь'. Пазней працаваў стыльрэдактарам у выдавецтве БелАН; адначасова займаўся на падрыхтоўчых курсах пры БДУ. Паступiў на лiтаратурна-лiнгвiстычны ф-т МВПI. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933; праз 9 месяцаў сасланы на 3 гады ў лагеры. Пакаранне адбываў у Новасiбiрску, Марыiнску, Казахстане, Узбекiстане. Пасля дазволу вярнуцца ў Беларусь жыў у Вiцебску. Працаваў выкладчыкам бел. мовы i лiтаратуры; экстэрнам здаў экзамены за курс педiнстытута. Друкавацца пачаў у 1937. У 1939 звольнены з педагагiчнай работы рашэннем Вiцебскага абкама КП(б)Б. Быў вымушаны пакiнуць Вiцебск, а потым i Беларусь. Хаваўся ў Расii. Напярэдаднi вайны вярнуўся ў Беларусь. Падчас нямецкай акупацыi жыў у Мiнску, Барысаве. Займаўся культурнай дзейнасцю. Увайшоў у склад БЦР, узначалiў аддзел прапаганды Беларускай Краёвай Абароны. Актыўна выступаў у друку з вершамi, паэмамi, артыкуламi. У 1944 выехаў у Германiю. Служыў у Мiнiстэрстве прапаганды. Потым жыў у амерыканскай акупацыйнай зоне; перасялiўся ў Венесуэлу. У 1950 - пачатку 1960 галоўны рэдактар бел. рэдакцыi радыё 'Свабода' ў Мюнхене. Публiкаваўся ў бел. эмiгранцкiх выданнях. З 1961 у ЗША; выкладаў рускую мову ва ун-це Блумiнгтана (штат Iндыяна). Неўзабаве вярнуўся ў Венесуэлу. Пасля сляды Д. губляюцца. У канцы 1970-х г. знiк. Па некаторых звестках (успамiнах жонкi Веры), магчыма, у былым Савецкiм Саюзе. Па справе 1933 рэабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: Напярэймы жаданьням. Нью-Йорк, 1994; У кн.: Туга па Радзiме: Паэзiя беларускай эмiграцыi. Мн., 1992.
  Лiт.: Сачанка Б. З малавядомага i забытага // ЛiМ. 1991, 28 чэрв.; Савiк Л. Напярэймы жаданням // Паклiканыя. Лiтаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
  
  ДУНЕЦ Хацкель Майсеевiч [крыптанiмы: Д.Х.; Х.Д.; студз. 1897, Слонiм Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], крытык, публiцыст. З 1920 у РКП(б); быў на партыйнай рабоце ў Вiцебску. З 1926 жыў у Мiнску. Публiкаваўся з 1927. Быў нам. рэдактара яўрэйскай газ. 'Октобэр', рэдактарам газ. 'Лiтаратура i мастацтва'; адным з кiраўнiкоў яўрэйскай секцыi СП БССР. У 1930-35 - нам. наркама асвеѓты БССР. Сябра СП БССР з 1934. У сярэдзiне 1930-х г. абвiнавачваўся ў трацкiзме. У 1935 выключаны з партыi i зняты з усiх адказных пасад. Працаваў культработнiкам на заводзе iмя Кiрава. Арыштаваны 8.6.1936; 27.8.1936 асуджаны на 5 гадоў лагераў; накiраваны ва Ухт-Пячорскi лагер. Зноў арыштаваны ў крас. 1937, дастаўлены ў Мiнск i 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1967.
  Лiт.: Рашэннi парткома Наркамасветы i Саюза савецкiх пiсьменнiкаў па справе тав. Дунца: Пастанова бюро Мiнскага гаркома КП(б)Б // ЛiМ. 1935, 23 лют.; БП, т. 2.
  
  ДУНIН-МАРЦIНКЕВIЧ Вiнцэнт [Вiкенцiй Iванавiч; псеўданiмы: Войт Навум; Навум Прыгаворка; 23.1(4.2).1808, фальварак Панюшкавiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 17(29).12.1884, фальварак Люцынка Мiнскага пав., цяпер в. Малая Люцiнка Валожынскага р-на Мiнскай вобл.], класiк бел. лiтаратуры, паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Мяркуецца, што ў 1824 скончыў Бабруйскае павятовае вучылiшча, працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургу. З 1828 каморнiк Мiнскага межавога суда; перакладчык каталiцкай духоўнай кансiсторыi. Вясной 1840 набыў маёнтак Люцiнка i пакiнуў дзяржаўную службу. Як драматург i акцёр дэбютаваў у 1841, калi паставiў у Мiнску аперэту 'Рэкруцкi яўрэйскi набор'. У 1846 у Вiльнi было выдадзена лiбрэта яго камедыi-оперы 'Iдылiя'. Творчы росквiт прыпадае на 1850-я г. Перакладаў на бел. мову паэму А.Мiцкевiча 'Пан Тадэвуш' (выдадзена першая песня). У кастр. 1864 арыштаваны; сяѓдзеў у мiнскай турме. Царская палiцыя прыпiсвала Д.-М. аўтарства шматлiкiх антыўрадавых выданняў (у прыватнасцi, 'Гутаркi старога дзеда'). Даказаць яго ўдзел у паўстаннi 1863 не ўдалося; Д.-М. быў вызвалены, але пакiнуты пад наглядам палiцыi. У 1866 напiсаў фарс-вадэвiль 'Пiнская шляхта'. У 1876 нелегальна адкрыў у Люцiнцы школу для мясцовых дзяцей. Памёр у Люцiнцы; пахаваны на могiлках ва ўрочышчы Тупальшчына (за 2 км ад в. Падневiчы Валожынскага р-на). Творы Д.-М. ставяцца на бел. сцэне. Iмя пiсьменнiка прысвоена Магiлёўскаму абл. тэатру драмы i камедыi ў Бабруйску; яго iмем названы вулiцы ў Мiнску, Маладзечне, Iвянцы, Пяршаях. На Радзiме Д.-М. (в. Сычкава) устаноўлена мемарыяльная дошка.
  Тв.: Творы. Мн., 1984.
  Лiт.: Кiсялёў Г. Спасцiгаючы Дунiна-Марцiнкевiча: Спробы навуковай сiстэматызацыi дакументаў i матэрыялаў. Мн., 1988; Навуменка I.Я. Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч. Мн., 1993; Янушкевiч Я.Я. Беларускi Дудар: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В.Дунiна-Марцiнкевiча. Мн., 1991; БП, т. 2; Беларуская мова; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ДУРНАВО Мiкалай Мiкалаевiч [4.11.1876, Масква - 27.10.1937, Салаўкi, НКВД], мовазнавец. Скончыў Маскоўскi ун-т. З 1918 прафесар Саратаўскага i Маскоўскага ун-таў. Член-карэспандэнт АН СССР з 1924. У 1924-27 жыў у Чэхаславакii. З 1928 у Мiнску. Супрацоўнiк Iнбелкульта, потым БелАН; прафесар БДУ. Даследаваў славянскае мовазнаўства, дыялекталогiю i гiсторыю рускай мовы. Уклад у бел. мовазнаўства ўнёс вывучаючы Супрасльскi рукапiс (1926), напiсаўшы артыкул 'Увагi да беларускай фанетыкi' (1929). У 1929 пазбаўлены звання акадэмiка БелАН. Арыштаваны 28.12.1933; паводле пастановы Калегii АДПУ СССР ад 29.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 i расстраляны. У 1938 пасмяротна пазбаўлены звання члена-карэспандэнта АН СССР. Рэабiлiтаваны 26.10.1964. Адноўлены ў званнi акадэмiка АН БССР у 1978, у званнi члена-карэспандэнта АН СССР у 1990.
  Лiт.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Возвращенные имена.
  
  ДУШЭЎСКI Клаўдзiй Сцяпанавiч [Дуж-Душэўскi; псеўданiм i крыптанiм: К.Душ; К.Д.; 27.3 (паводле iншых звестак 13(26).4.1891, мяст. Глыбокае Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбокае Вiцебскай вобл. - 25.2.1959, Вiльнюс], палiт. дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. У 1912 скончыў Вiленскае рэальнае вучылiшча, дзе далучыўся да бел. руху. Iграў Крынiцкага ў 'Паўлiнцы' Я.Купалы. У 1912-18 вучыўся ў Пецярбургскiм горным iнстытуце. Удзельнiчаў у выданнi час. 'Ранiца'. Паводле яго сведчання, стварыў эскiз бел-чырвона-белага сцяга. З 1917 у БСГ. У 1918 працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. З крас. 1919 у Вiльнi. Восенню 1919 - дыпламатычны прадстаўнiк урада БНР у дзяржавах Балтыi. Выкладаў у Вiленскай беларускай гiмназii i на беларускiх настаўнiцкiх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскiмi ўладамi. Вызвалены 7.2.1921; эмiграваў у Лiтоўскую рэспублiку (Каўнас). У 1920-30-х г. працаваў у мiнiстэрствах Лiтвы. У 1927 скончыў Лiтоўскi ун-т (Каўнас). Рэдагаваў час. 'Беларускi сцяг' (1922), браў удзел у выданнi час. 'Крывiч' (1923-26), рэдагаваў час. 'Беларускi асяродак' (1933). Перакладаў на бел. мову падручнiкi для сярэднiх школ. Арыштаваны савецкiмi ўладамi 2.7.1940. У жн. 1943 арыштаваны нямецкiмi ўладамi за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянiшкес. У 1944-46 дацэнт Каўнаскага ун-та. У снеж. 1946 - маi 1947 пад следствам у Вiльнi. Зноў арыштаваны ў лют. 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як бел. нацыяналiст. Вызвалены ў крас. 1955. Працаваў у iнстытуце 'Лiтбудпраект'. Пахаваны ў Каўнасе. Лiчыцца аўтарам бел. нацыянальнага сцяга.
  Лiт.: Рудовiч С. Белы, чырвоны, белы... // Звязда. 1992, 25 сак.; ЭГБ, т. 3.
  
  ДЫБОЎСКI Бенядзiкт Янавiч [Dybowski Benedykt; 30.4.1833, маёнтак Адамарын Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 31.1.1930, Львоў], прыродазнавец, публiцыст. Брат У.Дыбоўскага. Вучыўся ў Мiнскай гiмназii. У 1857 скончыў Дэрпцкi (Тарту) ун-т; працягнуў навучанне ў Вроцлаве (1857-58) i Берлiне (1858-60). У 1860 стаў доктарам медыцыны. З 1862 прафесар Варшаўскага ун-та. За ўдзел у паўстаннi 1863 - 1864 сасланы на 15 гадоў ва Усх. Сiбiр. Апiсаў прыродныя ўмовы i фауну Прыбайкалля, побыт, вераваннi i мову буратаў. У 1877 вярнуўся ў Польшчу. У 1879-82 працаваў урачом на Камчатцы. З 1882 у Львове, прафесар заалогii (да 1906). Шматлiкiя публiкацыi Д. змешчаны ў польскiх, рускiх, нямецкiх навуковых выданнях. Член Польскай АН (1884), член-карэспандэнт АН СССР (1928).
  Тв.: O Syberii i Kamczatce. Lwów, 1899; Wspomnienia z przeszłości półwiekowej. Lwów, 1913.
  Лiт.: Brzęk G. Benedykt Dybowski: Życie i dzieło. Lublin, 1981; Винкевич Г. Выдающийся географ и путешественник. Мн., 1965; Trepka A. Benedykt Dybowski. Katowice, 1979; Карнiловiч Э.А. Б.I.Дыбоўскi // Весцi АН БССР. Серыя бiялагiчных навук. 1983, ? 3; Лаптев С.Н. Материалы к биографии и научно-исследовательской деятельности Б.И.Дыбовского в Восточной Сибири // Известия Российского географического общества. 1939. Т. 71, вып. 6; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ДЫБОЎСКI Уладзiслаў Янавiч [18.4.1838, маёнтак Адамарын Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 27.7.1910, маёнтак Нянькава на Навагрудчыне], прыродазнавец, фалькларыст. Брат Б.Дыбоўѓскага. У 1862 скончыў Дэрпцкi (Тарту) ун-т. За ўдзел у паўстаннi 1863 - 1864 прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 працаваў у Дэрпцкiм ун-це. Доктар мiнералогii (1878). У 1878 пасялiўся ў маёнтку Нянькава. Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Усх. Прыбалтыкi, Сiбiры (матэрыялы дасылаў брат); даследаваў флору i фауну Навагрудчыны i iнш. Гербарый навагрудскай зямлi ахвяраваў АН у Кракаве. Збiраў бел. фальклор. Свае запiсы апублiкаваў у час. 'Zbiór wiadomości do antropologii krajowej' (1881, t. 5; 1886, t.10).
  Лiт.: ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ДЫЛА Язэп [Восiп Лявонавiч; псеўданiмы i крыптанiмы: Н.Бываеўскi; Наз. Бываеўскi; Назар Бываеўскi; Nazar Bywajeuski; А.Дыл; А.Дыла; Жорсткi; Л.Жорсткi; Тодар Кулеш; Т.Кулеша; Язэп; Н.Б.; Наз. Б.; Н. Б-i; Н. Б-скi; Наз. Б-скi; Я.Д.; Язэп Д.; Яз.Д-а; 2(14).4.1880, Слуцк - 7.4.1973, Саратаў, Расiя], празаiк, драматург, грамадскi дзеяч. У 1890-98 вучыўся ў Слуцкай гiмназii. У 1899 паступiў у Юр'еўскi (Тартускi) ветэрынарны iнстытут, адкуль у 1903 выключаны за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях. У 1903-04 у Мiнску працаваў у газ. 'Северо-Западный край'. У 1905 узначальваў арганiзацыйную групу Мiнскага камiтэта РСДРП. У 1906-18 у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казанi, Масквы. У студз. - лют. 1919 камiсар працы ў Часовым урадзе БССР. Супрацьстаяў палiтыцы А.Мяснiкова, за што ў лют. 1919 арыштаваны i высланы з Беларусi. У 1921-24 на розных кiраўнiчых пасадах у Мiнску. З 1924 правадзейны член i вучоны сакратар Iнбелкульта, дырэктар Iнстытута па вывучэннi мастацтва, дырэктар БДТ-1, нам. загадчыка Белдзяржкiно. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; 10.4.1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобл. на 5 гадоў. Потым жыў у Саратаве. 22.8.1938 зноў арыштаваны (10.3.1939 справа спынена). Рэабiѓлiтаваны 15.11.1957.
  Тв.: Творы. Мн., 1981; Праз гады барацьбы i выпрабаванняў // Крынiца. 1989, ? 1.
  Лiт.: Родчанка Р. Язэп Дыла // Беларусь. 1984, ? 10; Юрэвiч Л.Н. Язэп Дыла i яго гiстарычны раман 'На шляху з вараг у грэкi' // Весцi АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1991, ? 5; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ДЭМБIНСКI Генрык [30.7.1908, Iркуцк, Расiя - 12.8.1941, Ганцавiчы Брэсцкай вобл.], палiт. дзеяч, публiцыст. Пасля 1918 жыў у Ашмянах. У пачатку 1930-х г. вучыўся ў Вiленскiм ун-це. Узначальваў групу студэнцкай лявiцы 'Фронт'. У 1935 адзiн з заснавальнiкаў газ. 'Poprostu'. Удзельнiк Антыфашысцкага канѓгрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 асуджаны польскiмi ўладамi на 4 гады турмы. Пасля далучэння Зах. Беларусi да БССР працаваў iнспектарам раённага аддзела народнай асветы. Расстраляны нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi ў Ганцавiчах, дзе цяпер устаноўлены памятны знак.
  Тв.: Wybór pism. Warszawa, 1962.
  Лiт.: Brodowski L. Henryk Dembiński: człowek dialogu. Warszawa; Kraków, 1988; ЭГБ, т. 3.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"