ЕВЕЛЁЎ (ЁВЕЛЕЎ) Барыс Майсеевiч* [1894, мяст. Шчадpын Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Жлобiнскi p-н Гомельскай вобл. - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела ў Iнстытуце мiкpабiялогii БелАН. Арыштаваны 23.4.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 22, кв. 8 як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме наpкамата аховы здароўя БССР'. 29.1.1932 паводле пастановы калегii АДПУ СССР вызвалены. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Е. ? 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЕМЕЛЬЯНОВIЧ Iван Мiкалаевiч [1899, в. Рымашы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 16.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1931-36 член ВКП(б). Апошняе месца работы - касiр арцелi 'Инкоопчас' (?). Арыштаваны 30.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: 10-я Чырвонаармейская вул., д. 19, кв. 2. Асуджаны 10.12.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЕРАФЕЕЎ Георгiй Фамiч* [22.4.1903, в. Чорная Вiрня Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Жлобiнскi р-н Гомельскай вобл. - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог, муж Ганны Вронѓскай. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1928). Працаваў начальнiкам упраўлення пачатковых школ Наркамата асветы. Быў жанаты, гадаваў дзiця. У 1937 выключаны з партыi за 'трацкiсцкiя праявы'. Асуджаны 28.6.1938 пазасудовым органам НКВД як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны ў наступную пасля прыгавору ноч. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 9.8.1957. Асабовая справа Е. ? 10860-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЕРАХАВЕЦ Анатоль Пятровiч* [1934, хут. Карпаў Востраў (?) Смалявiцкага р-на Мiнскай вобл. - ?], iнвалiд, не працаваў па стану здароўя. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 7.5.1958 у в. Калюжкi Смалявiцкага р-на Мiнскай вобл. Асуджаны 12.6.1958 за 'антысавецкую агiтацыю' да 2 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Вызвалены ў лют. 1960. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны Вярхоўным судом Беларусi 3.8.1993. Асабная справа Е. ? 35601-с з фотаздымкам захоўваецца ў арѓхiве КДБ Беларусi.
ЕРМАКОЎ Iван Фядотавiч [24.2.1892, в. Пруднiкi Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Гарадоцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], дзяржаўны дзеяч, педагог, вайсковец. З сялянскай сям'i. У 1911 скончыў Полацкую настаўнiцкую семiнарыю. Выкладаў у Пушчанскiм народным вучылiшчы (Гарадоцкi пав.). Удзельнiк 1-й сусветнай (як радавы) i грамадзянскай (камiсар стралковага палка) войнаў. У 1918 уступiў у ВКП(б). З пачатку 1920-х г. у розных партыйных i савецкiх установах. У 1925 жыў у Вiцебску. З 1926 загадчык Мазырѓскага акруговага аддзела народнай асветы. Актыўна ўключыўся ў 'беларусiзацыю'. З 1928 па прапанове наркама асветы А. Балiцкага прызначаны загадчыкам Мiнскага акруговага аддзела народнай асветы. З восенi 1930 па прапанове новага наркама асветы А. Платуна - рэктарам Гомельскага аграпедагагiчнага iнстытута. Са снеж. 1931 выконваў абавязкi рэктара (потым рэктар) БДУ. Верагодна, падчас 'чыстак' быў выключаны з партыi, але потым адноўлены. З лют. 1935 сакратар Шклоўскага райкама ВКП(б). З чэрв. 1937 нам. старшынi Дзяржплана БССР. Арыштаваны 11.8.1938 за 'ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганiзацыi i незаконнае захоўванне зброi' (потым высветлiлася, што на нашэнне пiсталета 'браўнiнг' Е. як сакратар райкама меў права). 15.11.1939 пасля разгляду справы ў ваеннай пракуратуры БССР, потым у трыбунале БВА, яна была вернута на даследаванне ў НКВД, а 30.12.1939 Е. быў вызвалены пад падпiску аб нявыездзе. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны (як i падчас грамадзянскай, быў камiсарам). Пасля дэмабiлiзацыi рэктар Аршанскага настаўнiцкага iнстытута. У крас. 1953, амаль цалкам страцiўшы зрок, выйшаў на пенсiю. Асабовая справа Е. ? 4330-с (спынена 11.1.1940) захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Лiт.: Яноўскi А., Зельскi А. Гiсторыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта ў бiяграфiях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 37- 46.
ЕРМАЛАЕЎ Мiкалай Аляксандравiч* [1912, в. Помра Нiжнегародскай губ., цяпер Дальнеканстанцiнаўскi р-н Нiжнегародскай вобл., Расiя - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў старшым таваразнаўцам адѓдзела забеспячэння 2-га будаўнiчага трэста. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 9.4.1957 у Мiнску па адрасе: вул. Ульянаўская, д. 4, кв. 19. Асуджаны 19.6.1957 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 30.7.1990. Асабовая справа ? 31540-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЕРМАЛОВIЧ Карл Антонавiч* [1891, в. Уронi Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - начальнiк фiнансавага аддзела Куйбышаўскага завода ? 42. Арыштаваны 13.9.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 17.3.1940 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi' i 'спробу правяѓдзення тэрарыстычных актаў' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 25.10.1955.
Кр.: Белая книга.
ЕЎДАКIМАЎ Васiль Георгiевiч* [1905, в. Слюкава (?) Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадваў Лепельскай ветэрынарнай бактэрыялагiчнай лабараторыяй. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 10.7.1937 у Лепелi Вiцебскай вобл. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.9.1939 за 'антысавецкую агiтацыю' да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 17.9.1939 пастановай калегii Вярхоўнага суда БССР вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Е. ? 6067-п захоўваецца ў архiѓве УКДБ Вiцебскай вобл.
ЕЎТУХ Франц Людвiгавiч [1898, ? - 27.11.1937, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - iнспектар Смаленскага абл. савета. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 20.8.1937. Асуджаны 17.11.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Смоленский мартиролог.
ЕЎТУШЭНКА Ермалай Навумавiч* [1883, в. Хамiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Калiнкавiцкi р-н Гомельскай вобл. - 25.8.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец, дзед паэта Яўгена Еўтушэнкi. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту iнспектар Артылерыйскага ўпраўлення Чырвонай армii, брыгадны iнтэндант. Арыштаваны 17.2.1938 у Маскве па адрасе: Садовая-Кудрынская вул, д. 26/40, кв. 3. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 23.3.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937-1941: 'Коммунарка', Бутово. М., 2000.
ЁРШ Аляксандра Георгiеўна* [1901, Лiбава, цяпер Лiепая, Латвiя - 16.5.1938, Масква, НКВД], хiмiк. З сям'i бел. рабочага. Уступiла ў ВКП (б) (1919). Атрыѓмала вышэйшую адукацыю. Працавала хiмiкам на Маскоўскiм маргарынавым заводзе. Арыштавана 27.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Баўмана, д. 36/8, кв. 31. Асуѓджана камiсiяй НКВД СССР 30.4.1938 за 'контррэвалюцыйную шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляна на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.11.1957. Асабовая справа Ё. ?П-49589 захоўваецца ў ДА РФ.