Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

К 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  КАБАКОЎ Навум Iльiч* [1892, мяст. Беразiно Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 10.11.1938, Мiнск, НКВД], журналiст. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1918 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. рэдактара (?) яўрэйскай газ. 'Октобэр' ('Кастрычнiк'). Арыштаваны 2.12.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 6, кв. 8. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1938 за 'шпiёнскую i антысавецкую работу на карысць буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа К. ? 9983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАБЗIСТ Цiхан Сымонавiч* [1892, в. Губараўка Кабяляцкага пав. Палтаўскай губ., цяпер Украiна - 10.1.1938, Вiцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на рабфаку Вiцебскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Бязбожная, д. 8. Асуджаны 17.11.1937 'тройкай' НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа К. ? 6820-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАБУРНЕЕЎ Iван Федасеевiч* [1886, в. Новы Барсук Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл. - 7.10.1937, Паўладар, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня Пясчанѓскага саўгасна-рабочага кааператыва Максiма-Горкаўскага р-на. Арыштаваны 24.7.1937. Асуджаны 17.9.1937 'тройкай' НКВД Усходне-Казахстанскай вобл. да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны паводле пастановы прэзiдыума Паўладарскага абл. суда 9.5.1959.
  Кр.: Книга скорби. Расстрельные списки. Павлодар, 1999.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАВАЛЁВА Хая (Ганна) Мануiлаўна* [1909, мяст. Родня Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмкавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], бiблiятэкар. З купецкай сям'i. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступiла ў ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела спецсховiшча бiблiятэкi iмя Ленiна. Арыштавана 30.5.1947 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 9. Асуджана 27.9.1947 за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.8.1956. Асабовая справа К. ? 7373-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАВАЛЕВIЧ Фёдар Рыгоравiч* [1908, в. Дзедзiна Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 29.11.1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт заалагiчна-ветэрынарнага тэхнiкума. Арыштаваны 19.10.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.10.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  КАВАЛЕНКА Сцяпан Кiрылавiч* [1887, в. Бараўцы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi (?) р-н Мiнскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. Апошняе месца работы - загадчык гаспадаркi арцелi 'Хромалiт'. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Баравая, д. 36, кв. 29. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАВАЛЁЎ Апанас Фёдаравiч [2(15).12.1903, в. Лошнiца Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 20.7.1993, Мiнск], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў Вiцебскi кааператыўны тэхнiкум, Вышэйшыя педагагiчныя курсы ў Ленiнградзе. З 1926 на савецкай i партыйнай рабоце. З 1937 старшыня СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. 25.1.1939 арыштаваны як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi' у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, 2-i Дом Саветаў, кв. 8. Высланы ў Омскую вобл. Вызвалены 9.4.1942. Рэабiлiтаваны. Працаваў у сiстэме кааперацыi. З 1947 да 1960 нам. старшынi Белкаапсаюза, дэпутат Вярхоўных саветаў у БССР i СССР. Фонд К. зберегаецца ў НА РБ. Асабовая справа К. ? 19983-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: Звон мой - праўда. Мн., 1989.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  КАВАЛЁЎ Васiль Захаравiч* [1906, в. Навасёлкi Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], медык. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту ветэрынарны ўрач аднаго з саўгасаў Любiнѓскага р-на Омскай вобл. Арыштаваны 29.12.1935. Асуѓджаны Омскiм абл. судом 27.3.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 27.8.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАВАЛЁЎ Казiмiр Iванавiч* [1927, Барысаў Мiнскай вобл. - ?], навучэнец. З сям'i службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, выхоўваўся ў дзiцячым доме. Арыштаваны 24.8.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.3.1943 (?) за 'прыналежнасць да германѓскай разведкi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Томскую турму ? 2. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваенным пракурорам Беларусi 23.7.1992. Асабовая справа К. ? 34337-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАВАЛЁЎ Юрый Мацвеевiч* [1909, Мiнск - ?], журналiст. Арыштаваны 9.3.1936 у Каўрове Уладзiмiрскай вобл. Асуджаны да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Боль и память: Книга памяти жертв политических репрессий Владимирской области. Владимир, 2001. Т. 1.
  
  КАВАЛЬЧУК Iлья Якаўлевiч* [1914, в. Новаермакоўка Тарскага пав. Омскай губ., цяпер Омская вобл., Расiя - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт Омскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны 15.6.1937. Асуджаны 20.9.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда РСФСР 20.11.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАВЕРЫН Валяр'ян Цiмафеевiч* [1893, Масква - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны 24.6.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа К. ? 2669-СН захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КАГАН Iзраiль Яўгенавiч* [1899, Барысаў Мiнскай губ., цяпер Мiнскай вобл. - ?], навуковец. У 1920-22 служыў у Чырвонай армii, удзельнiчаў у баях. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк Мiнскага медыцынскага iстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 27.11.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Татаpская, д. 35, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 22.3.1934 як 'член контррэвалюцыйнай падрыўной арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. ? 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАГАН Эля Шоламавiч [10.2.1909, Мiнск - 22.6.1944, Гродзенская вобл.], паэт, празаiк, перакладчык. Пiсаў на iдыш. З сям'i настаўнiка. З 1936 супрацоўнiк час. 'Штэрн'. Арыштаваны 30.5.1941 у Мiнску па адрасе: Першы Камунiстычны зав., д. 5, кв. 11. Абѓвiнавачваўся ў 'антысавецкай нацыяналiстычнай дзейнасцi'. У пачатку вайны этапаваны з мiнскай турмы НКВД на Усход. Паводле некаторых звестак вызвалены, удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне, быў карэспандэнтам газ. 'Красный артиллерист'. Загiнуў у баi. Пахаваны на армейскiх могiлках каля Зэльвы Гродзенѓскай вобл. Рэабiлiтаваны. Асабовая справа К. ? 4985-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Тв.: Апавяданнi i мiнiяцюры. Мн., 1932; Вершы. Мн., 1932; Горад без цэркваў. Мн., 1935; Дзiцячыя апавяданнi. Мн., 1936; Розныя апавяданнi. Мн., 1940.
  Лiт.: БП, т. 3.
  
  КАЗАК Генадзь [1924, в. Брацянка Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - канец 1940-х г., лагер Долiнка Карагандзiнскай вобл.], адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў пасляваеннага ўзброенага антысавецкага падполля. Меў сярэднюю адукацыю. У 1944 вывезены на прымусовыя работы ў Германiю. Працаваў на заводзе па рамонту самалётаў у Эгеры, затым паступiў у падафiцэрскую школу Беларускага легiёна ў Берлiне, якой кiраваў Б. Рагуля. Там К. уступiў у БНП i ўзначалiў школьную арганiзацыю партыi. Вярнуўся ў Беларусь пасля вайны як рэпатрыянт, пасялiўся ў Навагрудку. У лiст. 1946 арганiзаваў Саюз вызвалення Беларусi (СВБ). У снеж. 1946 - студз. 1947 распрацаваў праграму i статут СВБ, якiя ставiлi мэты нацыянальнай рэвалюцыi i стварэння незалежнай дзяржавы. Арыштаваны 30.5.1947. На допытах у Баранавiцкай турме моцна катаваны. Асуджаны трыбуналам войск МДБ у жн. 1947 на працэсе ў Баранавiчах. Загiнуў амаль адразу як трапiў у Карагандзiнскi канцлагер МДБ Казахскай ССР (в. Долiнка). Не рэабiлiтаваны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  КАЗАКЕВIЧ Зоя Лук'янаўна* [1922, Бабруйск, цяпер Магiлёўская вобл. - ?], служачая. З бел. сям'i. Працавала загадчыцай бiблiятэкi Бабруйскай тэхнiчнай школы. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 5.11.1944. Асуджана 29.1.1945 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi 'Саюз барацьбы супраць бальшавiзма' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана паводле пастановы Вярхоўнага суда БССР 18.8.1964. Асабовая справа К. ? 8903 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КАЗАКОЎ Фядот Мiкалаевiч* [1901, Рагачоўскi пав. Магiлёўскай губ., цяпер Жлобiнскi р-н Гомельскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны 4.7.1938. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi антысавецкай прапаганды'. 28.5.1939 вызвалены i рэабiлiтаваны пастановай НКВД Магiлёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 3541 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КАЗАЧОНАК Мiкалай Максiмавiч* [лiп. 1904, в. Гаранка Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 3.1.1942, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара Батанiчнага сада БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 7.12.1937 у Мiнску па адрасе: Барысаўскi тракт, д. 90, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.3.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Самарскi канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл., затым Ухта-Iжэмскi (?) канцлагер Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 14.5.1958. Асабовая справа К. ? 5954-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЗАЧОНАК Павел Мiхайлавiч* [1899, в. Горанка (?) Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня Сталiнскага раённага савета. Арыштаваны 18.11.1937 у Нiжнiм Тагiле Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 18.4.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КАЗЛОЎ Уладзiмiр Георгiевiч* [н. 1934, Вiцебск], навучэнец. З сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Мiнскага медыцынскага iнстытута, член ВЛКСМ. Арыштаваны 19.10.1954 ў Мiнску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 19, кв. 21. Паводле дадзеных следства, з 1951 у размовах са знаёмымi абмяркоўваў праблемы пабудовы сацыялiзма ў СССР пасля смерцi У. Ленiна. Разам з Данiэлем Марошакам напiсаў 'Манiфест рускiх марксiстаў-ленiнцаў', дзе КПСС называлася 'халопска-дыктатарскай партыяй', а дзяржаўны лад у СССР 'дзяржаўным капiталiзмам'. У 'Манiфесце' гаварылася: 'Мы з такой свядомасцю яшчэ прэтэндуем на сацыялiзм! Не! Спачатку трэба дасягнуць вяршыняў буржуазнай культуры, а тады марксiсцкую тэорыю народ вельмi хутка i па-сапраўднаму ўспрыме... Справа ўся была ў тым, што ва ўмовах усеагульнай нацыяналiзацыi сродкаў вытворчасцi i невысокай свядомасцi мас... быў непазбежны дзяржаўны капiталiзм, дыктатура аднаго чалавека'. Асуджаны 4.1.1955 за 'антысавецкую агiтацыю' i за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў канцлагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. 15.9.1956 тэрмiн зняволення быў скарочаны да двух гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi 19.8.1997. Асабовая справа К. ? 37027 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 71161; НАРБ, IКР.
  Лiт.: 5810, с. 237.
  
  КАЗЛОЎ Фёдар Iванавiч* [1906, в. Кайшоўка Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 25.10.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк цэха музкамбiната Томскай працоўнай калонii ? 1. Арыштаваны 5.6.1938. Асуджаны 19.10.1938 як 'член 'Сiбiрскага брацтва' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 30.12.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЗЛОЎСКI Барыс Iванавiч* [1913, Мiнск - ?], мастак. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Мiнскiм доме (палацы) культуры авiятараў. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 17.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Брылеўская, д. 8, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.3.1946 за 'сувязь з немцамi' да года папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Паўночна-Уральскi канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. (Iрбiт, лагпункт ? 1). Вызвалены 5.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 11.5.1995. Асабовая справа К. ? 36246-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАЗЛОЎСКI (ЮШКЕВIЧ) Мiхаiл Мiхайлавiч* [1902, в. Пераброддзе Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сям'i. У 1925 уступiў у ВКП(б). Працаваў упаўнаважаным Гдоўскага пагранатрада, начальнiкам спецчасткi Ленiнградскага iнстытута iнжынераў прамысловага будаўнiцтва. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: канал Грыбаедава, д. 89, кв. 3. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны 14.12.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЗЛОЎСКI Рыгор Адамавiч* [1897, мяст. Краслава Вiцебскай губ., цяпер Латвiя - 8.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў членам камунiстычнай партыi Латвii. У 1935 уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - таваразнаўца аддзела забеспячэння трэста 'Саюзузрыўпрам'. Арыштаваны 17.12.1937 у Маскве па адрасе: Вялiкi Кiсельны зав., д. 8, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 22.8.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАЛАДЗIНСКI Юрый Вацлававiч* [1897, Варшава - 17.8.1929, ГУЛАГ], работнiк культуры. З сям'i рабочага. Падчас арышту загадчык Польскага клуба. Арыштаваны 29.1.1928 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 25. Асуджаны 10.6.1929 паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 31.7.1992. Асабовая справа К. ? 34450-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАЛАСОЎСКI Уладзiмiр Сцяпанавiч* [1897, в. Лукавiца або Луконiца Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 13.8.1938, Масква, НКВД], iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - начальнiк аддзела будаўнiчых дэталяў 'Мосснабкультстроя'. Арыштаваны 20.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Станкевiча, д. 16/4, кв. 57. Асуджаны пастановай камiсii НКВД i пракуратуры СССР ад 29.7.1938 як 'завербаваны японскiм консульствам у Харбiне' i за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Асабовая справа К. П-38788 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЛЕНЧЫЦ Рыгор Данiлавiч* [1891, в. Веpаб'евiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi p-н Мiнскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Слуцкага педагагiчнага тэхнiкума (вучылiшча). Арыштаваны 10.10.1933 у Слуцку па адрасе: вул. К. Лiбкнехта, д. 67. Асуджаны 26.12.1933 як 'член Слуцкага фiлiяла нацыянал-паўстанцкай дывеpсiйна-шпiёнскай арганiзацыi БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Далёкаўсходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю. 21.10.1934 тэрмiн зняволення К. быў зменшаны да 3 гадоў i яго павiнны былi выслаць на Поўнач, але 28.11.1934 ён быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 9.11.1960. Асабовая справа К. ? 12875-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАЛIНIН-КАЛЕНIК Леў Андрэевiч* [1909, ? - 29.12.1937, Смаленск, НКВД], вайсковец, верагодна, брат альбо сваяк Сяргея Калiнiна-Каленiка. З бел. сям'i. Падчас арышту камандзiр роты 191-га стралковага палка. Арыштаваны 5.11.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  КАЛIНIН-КАЛЕНIК Сяргей Андрэевiч* [23.2.1894, Гродна - 29.12.1937, Мiнск, НКВД], педагог, верагодна, брат альбо сваяк Льва Калiнiна (Каленiка). З сям'i бел. рабочага. Працаваў ваенруком у Мiнскай СШ ? 1. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 16.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 29/36, кв. 1. Асуджаны 25.12.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'рэзiдэнт польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Маскоўскай ВА 21.11.1957. Асабовая справа К. ? 11021-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАЛIНIЧЭНКА Марта Iванаўна [27.4.1894, Цiраспаль, цяпер Малдова - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Уступiла ў ВКП(б). У 1930-я г. выкладала у МБПТ. Арыштавана 3.10.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 83, кв. 3. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' i 'шкоднiцкую дзейнасць у сiстэме народнай адукацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 2.8.1956. Справа К. ? 6745-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАЛIНКАВЕЦ Васiль Васiлевiч* [1919, в. Грышын, цяпер Данецкая (?) вобл., Украiна - ?], акцёр. З сялянскай сям'i. Працаваў у Пiнскiм гарадскiм тэатры. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 5.4.1947 як 'памагаты нямецкiх акупантаў' да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.11.1992. Асабовая справа К. ? 11284-С захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КАЛIНОЎСКАЯ Таццяна Антонаўна* [1904, Саратаў, Расiя - ?], спявачка. З сям'i службоўца. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала ў тэатры оперы i балета. Арыштавана 16.12.1944 у Мiнску па адрасе: пас. Фрунзе, д. 6, кв. 1. Асуджана 3.10.1945 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' i за 'работу ў оперным тэатры ў Мiнску падчас нямецка-фашысцкай акупацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 24.5.1957. Асабовая справа К. ? 10324-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАЛIНОЎСКI Аляксандр Мацвеевiч* [1902, в. Цялуша Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], педагог, брат Васiля Калiноўскага. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык МВПI. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 20.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 73, кв. 65. Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1938 як 'польскi шпiён' i 'член нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). 16.2.1941 пераведзены з лагера ў псiхiятрычную бальнiцу НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.1.1957. Асабовая справа К. ? 9911-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЛIНОЎСКI (АРЛОЎ) Васiль Мацвеевiч* [1907, в. Цялуша Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], брат Аляксандра Калiноўскага. У 1930-я г. вязень Ухта-Пячорскага канцлагера НКВД Комi АССР. Узяты пад варту 13.11.1937 у пас. Мадмас. 21.12.1937 асуджаны 'тройкай' НКВД Архангельскай вобл. за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЛIНОЎСКI Дзмiтрый Афанасьевiч* [1896, в. Вялiкiя Стройкi Рагачоўскага (?) пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi (?) р-н Гомельскай вобл. - 29.12.1937, Вiцебск, НКВД], педагог. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Вiцебскiм педагагiчѓным тэхнiкуме. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Канатная, д. 47. Асуджаны 19.11.1937 паводле пастановы калегii НКВД СССР як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 19.5.1958. Асабовая справа К. ? 4105-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАЛIНОЎСКI Якаў Мiхайлавiч* [1906, в. Дубава (?) Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сям'i. Падчас арышту курсант Томскай артылерыйскай школы. 19.1.1931 арыштаваны за 'контррэвалюцыйную агiтацыю'. Выключаны з кандыдатаў у члены ВКП(б). 12.6.1931 вызвалены з улiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЛIНОЎСКI Яўген Андрэевiч [1890, хут. Мажохiнi (?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], архiтэктар. Падчас арышту галоўны архiтэктар Свярдлоўскага аддзялення Гiпрацяжмаша. Арыштаваны 29.5.1943. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 5.1.1944 да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КАЛОДКА Аляксандр [14.12.1911, в. Церабостынь Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 15.11.1985, Мельбурн, Аўстралiя], бел. грамадскi дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны ф-т Вiленскага у-та. Падчас нямецкай акупацыi працаваў у грамадзянскай адмiнiстрацыi на Малаѓдзечаншчыне, у Ашмянах, Вiлейцы. Прымаў удзел у бел. нацыянальным антынацысцкiм падполлi. У сак. 1943 арыштаваны нямецкай палiцыяй. Знаходзiўся ў зняволеннi ў вiлейскай i мiнскай турмах, паѓзней вывезены ў канцѓлагер у Германiю. У пасляваенны час выехаў у Аўстралiю, жыў у Мельбурне. У газеце 'Беларус' (Нью-Ёрк, ЗША) i часопiсе 'Беларуская думка' (Саўт-Рывер, ЗША) друкаваў успамiны пра часы нямецкай акупацыi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Катковiч А., Катковiч-Клентак В. Успамiны. Беласток, 1999.
  
  КАЛЬВАН (?) Пелагея Данатаўна* [1907, Вiцебск - ?], гiсторык. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык адѓдзела Вiцебскага гiстарычнага музея. Была замужам, гадавала дзiця. Арыштавана 13.2.1936 у Вiцебску па адрасе: вул. 4-я Свярдлова, д. 18. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.5.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў адзiн з Магаданскiх канцлагераў. Вызвалена 16.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 12.10.1956. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАЛЬНIЦКI Мiхаiл Iванавiч [н. памiж 1922-24, в. Доўгая Дуброва Жыткавiцкага р-на Мазырскай акругi, цяпер Гомельская вобл. - 12.9.1952, в. Кляцiшча Iвянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.], удзельнiк антысавецкага падполля. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў у палiцыi на тэрыторыi Палескай вобл. У кастр. 1943 выехаў у Германiю. Пасля вайны перабраўся ў Бельгiю, працаваў на шахтах у Льежы. З'яўляўся старшынёй Льежѓскага аддзела 'Хаўрусу беларусаў у Бельгii'. Пры пасрэднiцтве А. Марговiча ў канцы 1951 завербаваны амерыканскай разведкай, у студз. 1952 прыняты ў Каўфбэйрэнскую разведшколу (псеўданiм Джо). Меркаваў дэсантавацца ў Беларусi 1.5.1952, але з-за адмовы 2-х удзельнiкаў групы ляцець у СССР аперацыя была перанесена. Як старшы радыст ноччу на 27.8.1952 закiнуты ў Налiбоцкую пушчу (в. Кляцiшча Iвянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.). 31.8.1952 з М. Арцюшэўскiм (Фiнам) устанавiў радыёсувязь з цэнтрам i перадаў дзве зашыфраваныя радыёграмы з iнфармацыяй аб паспяховым дэсантаваннi i каардынатамi прызямлення. Пасля падзелу групы заставаўся ў лесе разам з Фiнам. 10.9.1952 на месцы сустрэчы групы трапiў у засаду. Быў забiты.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  КАЛЯДА Канстанцiн Цiмафеевiч* [1896, в. Панямонь (?) Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - ?], службовец. Падчас арышту начальнiк гаспадаркi Паўднёва-Усходняй чыгункi. Арыштаваны 21.9.1937 у Варонежы або ў Варонежскай вобл., Расiя. Асуджаны 22.11.1937 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  
  КАЛЯДА Пётр Iльiч* [1905, в. Багданаў Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 16.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1929 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнiк Навукова-даследчага лесахiмiчнага iнстытута. Арыштаваны 14.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Мiжнародны праспект, д. 90, кв. 119. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАЛЯДА Пётр Канстанцiнавiч* [1904, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 8.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. рабочага. Падчас арышту начальнiк участка супрацьпаветранай абароны Кастрычнiцкага р-на Масквы, член ВКП(б). Арыштаваны 25.8.1937 у Маскве па адрасе: Новая Шаша, д. 8, кв. 3. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 1.12.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.4.1957. Асабовая справа К. ? П-38373 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  КАЛЯДА Сцяпан Акiмавiч* [1903, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Працаваў аграномам. Арыштаваны 3.11.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 10.1.1938 за 'шпiянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Прыволжскай ВА 14.9.1989.
  Кр.: Белая книга.
  
  КАЛЯДКА Рыгор Акiмавiч* [1900, в. Купнiкi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту аграном абл. планавай камiсii. Арыштаваны 2.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны 31.8.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАЛЯНКОЎСКI Пётр Сямёнавiч* [1909, Варшава - 10.3.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 5.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. 2-я Вознiцкая, д. 29, корп. 5, пакой 124. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.2.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай фашысцкай групе' i за 'антысавецкую агiтацыю сярод студэнтаў' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАМАРЖЫНСКI Язэп Францавiч [1899, Дзвiнск, цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - 1965, Даўгаўпiлс], артыст, рэжысёр, культурна-грамадскi дзеяч бел. дыяспары ў Латвii мiжваеннага перыяду. Удзельнiчаў у тэатральных пастаноўках трупы Дзвiнскага чыгуначнага тэатра пад кiраўнiцтвам М. Канстанцiнава. Падчас 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыi на Смаленшчыне. Працаваў у рабочай драматычнай дружыне Рослаўля. У 1919-1920 акцёр драмы, сябра Смаленскага аддзялення Усерасiйскага прафесiйнага саюза работнiкаў мастацтва. Летам 1920 вярнуўся ў Дзвiнск, скончыў бел. настаўнiцкiя курсы. У 1922 як рэжысёр узначалiў створаную з iнiцыятывы К. Езавiтава i Э. Будзькi бел. тэатральную трупу Дзвiнска. Бел. спектаклi ставiлiся iм у латгальскiм клубе 'Саўле' i святлiцы чыгуначнiкаў. Калектыў выязджаў з пастаноўкамi ў Прыдруйшчыну, Iзабелiнаўшчыну, iнш. рэгiёны пражывання бел. этнасу. Увосень 1929 Беларускi аддзел пры Мiнiстэрстве асветы Латвii запрасiў К. ў Рыгу, дзе ён працаваў настаўнiкам у бел. школе на Маскоўскiм форштаце, а затым быў прызначаны дырэктарам Беларускага народнага тэатра. Выступаў як акцёр i рэжысёр. Ставiў п'есы У. Галубка, Я. Купалы, Р. Блаўмана. 3 утварэннем Таварыства беларускага тэатра ў Латвii К. быў дзейсны яго сябра. У 1936 бел. грамадскасць Латвii шырока адзначыла 20-годдзе яго творчай дзейнасцi. Удзельнiчаў у культурна-грамадскай рабоце латышскiх беларусаў i падчас 2-й сусветнай вайны. У 1945 у лiку iнш. культурна-асветных бел. працаўнiкоў С.Сахарава. С.Сiцько, П.Масальскага (П.Сакола) арыштаваны i выѓсланы ў Сiбiр. Пасля рэабiлiтацыi ў 1955 вярнуўся ў Дзвiнск (Даўгаўпiлс), удзельнiчаў у пастаноўках спектакляў у Даўгаўпiлскiм гарадскiм Доме культуры. Загiнуў, збiты машынай па дарозе на рэпетыцыю.
  
  КАМЕНСКI Людвiк [2-я палова 18 ст. - 1-я палова 19 ст.], палiт. дзеяч. З шляхецкага роду герба 'Роля'. Быў эйшышскiм шамбелянам i харунжым. У канцы мая 1794 узначалiў паўстанцкi Вайсковы камiсарыят у Вiльнi. 3.6.1794 дэлегаваны жыхарамi Вiльнi да Т. Касцюшкi ў справах утварэння Цэнтральнай дэпутацыi ВКЛ i арганiзацыi рэгулярнай абароны Вiльнi. У жн.-вер. 1794 уваходзiў у Дэпутацыю па рэвiзii вайсковых лазарэтаў. Магчыма, пяру К. належаць вершы патрыятычнага характару. Арыштаваны пасля задушэння паўстання. Амнiсцiраваны.
  Лiт.: PSB. IХ/4. z. 51.
  
  КАМЕНСКI Фульгент [2-а палова 18 ст. - 1-я палова 19 ст.], палiт. i дзяржаўны дзеяч, паэт. З шляхецкага роду герба 'Роля'. Ротмiстр i гараднiчы Лiдскага пав., эйшышскi падкаморы, шамбелян. Яму належыла палова вёскi Чэпалюня ў Лiдскiм пав. У 1773 у Вiльнi апублiкаваў асобным выданнем верш дыдактычнага зместу 'Грэчаскiя войны з Атаманскай Портай, услаўленыя дзейнасцю Юрыя Кастрыёта Князя Албанскага, празванага Скандэрбекам'. У часе паўстання 1794 дэлегаваны ў Нацыянальную Раду ВКЛ у Вiльнi. Узяты ў палон расiйскiмi войскамi. У чэрв. 1795 сасланы ва ўсходнiя губернi Расii, на ягоную маёмасць быў накладзены секвестр. Амнiсцiраваны з вяртаннем маёнтка ў 1797. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Wojny greckie z Portą Ottomańską, dzielnością Jerzego Kastryota Xiążęcia Albańskiego przezwanego Skanderbek wsławione. Wilno, 1773.
  Лiт.: Kamiński J. A. Materyjały do monografii i historii rodzin Kamieńskich i Kamińskich. T. 1. Lwów, 1854-1856; PSB. IХ/4. z. 51.
  
  КАМIНСКАЯ Ганна Мiкалаеўна* [1925, в. Млынка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], дзяржаўны служачы. З сялянскай сям'i. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны апынулася на акупаванай тэрыторыi, працавала ва ўпраўленнi архiтэктуры (?). Арыштавана 18.9.1944 у в. Млынка. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 3.10.1945 за 'сувязь з нямецкай контррэвалюцыйнай разведкай' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Каргапольскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалена 9.8.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом БССР 24.5.1974. Асабовая справа К. ? 20381-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАМIНСКI Вiктар Iосiфавiч* [1908, в. Няклюдава Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], мастак. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у клубе iмя Кiрава на ст. Орша. Арыштаваны 21.8.1937 па адрасе: ст. Орша-Заходняя, дом чыгункi 3, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.10.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ва Усць-Вымскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 21.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 13.2.1956. Асабовая справа К. ? 11262-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАМIНСКI Людвiк* [2-а палова 18 ст. - 1-я палова 19 ст.], палiт. i дзяржаўны дзеяч. Старшыня першага дэпартамента Мiнскага галоўнага суда. У 1812 сустракаў французскiя войскi за 2 мiлi ад горада. Быў прызначаны Напалеонам старшынёй камiсii ВКЛ - часовага ўрада. Арыштаваны пасля выгнання французскiх войск з Расii. Амнiсцiраваны царскiм манiфестам. Захаваў пасаду старшынi ў Мiнскiм галоўным судзе.
  Лiт.: Iwaszkiewicz J. Litwa w 1812 r. Kraków-Warszawa, 1912; Нарысы гiсторыi Беларусi. Ч. 1. Мн., 1984.
  
  КАМЫНА Эдуард Iосiфавiч* [1899, Санкт-Пецярбург, Расiя - 18.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. Апошняе месца работы - юрысконсульт Кiраўскага завода. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Трактарная, д. 13, кв. 5. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.10.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' i 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАНДРАЦЕНЯ Уладзiмiр Iгнатавiч [сак. 1917, в. Смалiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 23.2.1943, Слуцк], празаiк. Дэбютаваў у друку ў 1932 (апавяданне 'Спаганяюць падаткi' ў газ. 'Палеская праўда'). Пасля сканчэння рабфака ў Бабруйску (1935) паступiў на лiтаратурна-лiнгвiстычны ф-т МВПI, якi скончыў у 1939. Выступаў з нарысамi (на старонках газ. 'ЛiМ', час. 'Полымя рэвалюцыi', 'Работнiца i калгаснiца'), якiя склалi кнiгу 'Любоў' (першую i апошнюю). За яе, паводле рэкамендацыi К. Чорнага, аўтар быў прыняты ў СП БССР. Апавяданнi К. перакладалiся на iдыш. У 1937- 38 блiзка сябраваў са студэнткай МВПI, будучай пiсьменнiцай В. Палтаран. З 1939 служыў у Чырвонай армii. На пачатку вайны трапiў пад Полацкам са сваёй часцю у палон. Здолеў збегчы з нямецкага лагера для ваеннапалонных, прыйшоў да дому ў в. Смалiчы. Паводле даручэння партызанаў уладкаваўся ў Краснаслабадскую СШ (цяпер Капыльскi р-н), затым у Слуцкi сiрочы прытулак. Вёў падпольную работу. Верагодна, у пачатку 1943 ўсю падпольную групу немцы арыштавалi. Паводле звестак Я. Казекi павешаны немцамi ў Слуцку. Пахаваны ў роднай вёсцы.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: Любоў: Апавяданнi. Мн., 1938.
  Лiт.: Мурашка Р. Лiтаратурныя парасткi // ЛiМ. 1938. 30 кастр.; БП, т. 3.
  
  КАНДРАЦЬЕЎ Адам Андрэевiч* [1888, в. Альбiн Мiнскай губ., цяпер Мiнскай (?) вобл. - 22.3.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту бухгалтар Батурынскага нарыхтовачнага пункта збожжа. Арыштаваны 15.2.1938 у в. Батурына Кажэўнiкаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 12.3.1938 'тройкай' НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.12.1960.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  КАНТОРЫЧ Барыс Лазаравiч* [1877, Мiнск - 16.9.1937, ?, НКВД], медык. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў зубным урачом. Арыштаваны 29.6.1937 у в. Парабель Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 31.8.1937 як 'член контррэвалюцыйнай ваенна-трацкiсцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 13.8.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  КАПIТАНАКI Мiхаiл Васiлевiч* [1904, Краснадар, цяпер Расiя - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам лабараторыi Вiцебскай ветэрынарнай станцыi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 17.5.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалены 7.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.4.1956. Асабовая справа К. ? з фотаздымкам захоўѓваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАПЛАН Абрам Мееравiч* [лiп. 1884, Мiнск - ?], дзяржаўны дзеяч. З купецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту кiраваў прамысловай секцыяй (аддзелам) прэзiдыума Дзяржплана БССР. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 12.12.1930 у Мiнску па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, д. 7, кв. 10. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 23.7.1931 за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа К. ? 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАРАВАЦКI Яўген Барысавiч* [1899, Мiнск - 21.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк лётна-выпрабавальнай часткi завода ? 3 камбiната 150. Арыштаваны 27.8.1937 у Маскве па адрасе: Малы Патрыяршы зав., д. 3/5, кв. 9. Асуджаны 19.10.1937 'тройкай' НКВД за 'сiстэматычную актыўную антысавецкую агiтацыю i контррэвалюцыйную прапаганду, накiраваную на падрыў мерапрыемстваў, якiя праводзiць партыя i савецкi ўрад' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 12.7.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАРАЛЁНАК Карл Карлавiч (Восiпавiч)* [1893, в. Бытча Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 4.12.1941, ?], урач. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 1.11.1941 на ст. Касторная Усходняй чыгункi. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 12.05.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРАЛЬЧУК Лявонцiй Iванавiч* [1880, в. Каменка Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], архiварыус. З сям'i рабочага. Працаваў на ст. Мiнск-таварная. Арыштаваны 17.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Талстога, д. 14/3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 7.10.1938 за 'шпiянаж на карысць польскiх разведорганаў' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа К. ? 13219-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАРАНЕЎСКI Рыгор Андрэевiч* [1891, в. Новая Тухiня Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дубровенскi р-н Вiцебскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня лiквiдацыйнай камiсii жыллёва-камунальнай канторы (паводле iншых звестак - юрыст Кольбуда). Арыштаваны 5.10.1937 у Мурманску або Манчагорску па адрасе: вул. Набярэжная, д. 4. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 як 'удзельнiк антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАРАСЬ Лявон [1923, в. Дзямiдзенкi Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - 7.9.1954, Мюнхен, Германiя], журналiст. Сябра СБМ. У 1944 выехаў з Беларусi ў эмiграцыю. Жыў у Германii, Вялiкабрытанii, з 1948 сябра маладзёжнай арганiзацыi 'Дванаццатка' (пра якую Я. Запруднiк напiсаў кнiгу). Вучыўся ў Лювэнскiм ун-це на агранаѓмiчным ф-це (Бельгiя). Пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё 'Вызваленне' ('Свабода'). Забiты пры невысветленых абставiнах. Паводле адной з версiй, савецкiмi агентамi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан - Нью-Ёрк. 1996; Ёрш С. Приказано уничтожить // День. 2002. 11 апр.
  
  КАРАТАЙ Ксенiя Амвросеўна* [1899, в. Прусы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - ?], сялянка-аднаасобнiца, сястра М. Лужанiна. З бел. сялянскай сям'i. Арыштавана 9.3.1936. Асуджана 21.11.1936 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' i 'здраду радзiме' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Верагодна, этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 24.11.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Справа К. i некаторых iнш. аднаасобнiкаў i земляробаў ? 10008-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАРАЧ Нiна Емяльянаўна [1929, Слонiм Навагрудскага ваяв., цяпер Гродзенская вобл. - 2001, Светлагорск], навучэнка. З сям'i рабочага. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, з'яўлялася дружыновай слонiмскага СБМ. Вучылася ў слонiмскай прагiмназii. Арыштавана 13.12.1944 у Слонiме падчас масавых арыштаў сяброў СБМ, але неўзабаве вызвалена. Вясной 1946 удзельнiчала ў першым сходзе нелегальнай патрыятычнай арганiзацыi 'Чайка' ў Слонiме, выбрана яе сакратаром. Пазней адыйшла ад падпольнай дзейнасцi, хавалася. Вучылася ў Iнстытуце народнай гаспадаркi iмя Куйбышава. Арыштавана 23.6.1950 у Мiнску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 23, кв. 12. Асуджана 25.11.1950 як 'былы член антысавецкай арганiзацыi 'Саюз беларускай моладзi' да 10 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Iркуцкай вобл., затым пераведзена ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалена 20.4.1956. Жыла ў Светлагорску. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом БССР 9.9.1975. Асабовая справа К. ? 20436-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  КАРАЧУН Фёдар Сцяпанавiч* [1896, в. Дабрынёва, Мардовiя, цяпер Расiя - ?], партыйны работнiк. З бел. сям'i. Падчас арышту сакратар парткама дэпо ст. Куйбышаў. Арыштаваны 6.11.1937 у Куйбышаве. 28.3.1938 асуджаны за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў пазбаўлення волi. 31.8.1939 пастановай НКВД Куйбышаўскай вобл. крымiнальная справа была спынена. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Белая книга.
  
  КАРЖАНЕЎСКI Антон Станiслававiч* [28.10(11.11)1910, мяст. Валынцы, Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 19.4.1991], мастак. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ажанiўся, гадаваў дзiця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 16.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Крапоткiна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.6.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 быў вызвалены. Уступiў у Саюз мастакоў (1945). Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа К. ? 31574-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Беларускi саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1998. С.296.
  
  КАРЖАНЕЎСКI Станiслаў Сiгiзмундавiч [1901, Орша - 10.11.1937, Орша, НКВД], юрыст. З сялянскай сям'i. У 1917-1924 служыў у Чырвонай армii. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў юрысконсультам Аршанскага швейнага прамысловага саюза. Быў жанаты, гадаваў шасцярых дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937 у Оршы па адрасе: вул. Першамайская, д. 58. Асуджаны 26.10.1937 як 'агент польскiх разведвальных органаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 16.10.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАРЖАНЕЎСКI Сцяпан Кузьмiч* [1898, в. Замошша Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi (?) p-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 23.10.1933. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Байкала-Амурскi канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (Свабодны, цяпер Амурская вобл.). Вызвалены 23.11.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа К. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРКАЗОВIЧ Уладзiмiр Валер'янавiч* [1877, Магiлёў - 3.8.1938, Масква, НКВД], вайсковец, педагог. З бел. дваранскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай армii ў чыне капiтана. Падчас арышту педагог АТК завода ? 39. Арыштаваны 12.3.1938 у Адзiнцове па адрасе: вул. Таварышчаўская, д. 14. Асуджаны 'тройкай' НКВД Маскоўскай вобл. 16.7.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай групе афiцэраў, шпiянаж на карысць Японii i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАРКАШЫНАЎ Фёдар Федасеевiч* [1891, в. Вялiкая Беразiна Смаленскай губ., цяпер Руднянскi р-н Смаленскай вобл. - 14.10.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк сектара (аддзела) Смаленскага спiртатрэста. Арыштаваны 7.4.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 8.10.1938 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАРМАНСКI Iосiф Андрэевiч* [1893, в. Канстанцiнава Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 10.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. У 1919 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. кiраўнiка трэста 'Лендзяржторф', дырэктар Усесаюзнага iнстытута механiзацыi торфаздабычы. Арыштаваны 21.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Слуцкага, д. 5, кв. 11. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 3.11.1937 за 'здраду радзiме' i 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРМIН Мiхаiл Сямёнавiч* [27.7.1898, Хацiн, цяпер Чарнавiцкая вобл., Украiна - ?], педагог. З сям'i службоўца. У 1919 уступiў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры ўсеагульнай гiсторыi 'ВКСХШБ' (?). Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 29.10.1935 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 72. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.3.1936 за 'антысавецкую агiтацыю i сувязь з трацкiсцкай групай' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 22.2.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАРНIЦКI Iван Сямёнавiч* [1897, в. Танава, цяперашняе месцазнаходжанне не выяўлена - 4.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. загадчыка Кастрычнiцкага райхарчгандлю Масквы. Арыштаваны 15.9.1937 у Маскве па адрасе: Стары Пятроўска-Разумоўскi пр-д, д. 13, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.1.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны галоўнай ваеннай пракуратурай СССР 25.2.1991.
  Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937-1941: 'Коммунарка', Бутово. М., 2000.
  
  КАРНЯЛЮК Аляксандр Аляксандравiч* [1895, Гродзенская губ., - ?], аграном. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Барадзiнскiм племсаўгасе Боградскага р-на Хакаскай вобл. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны судом Краснаярскага краю 26.10.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны 13.1.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Хакасия.
  
  КАРОЛЬ Канстанцiн Паўлавiч* [1891, в. Пад'яленкi (?) Мiнскай губ., цяпер Мiнская (?) вобл. - 7.4.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту тэхнолаг Дзяржаўнага эксперыментальнага механiчнага завода. Арыштаваны 21.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Садова-Земляны вал, д. 28, кв. 2. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 23.3.1938 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i абарону трацкiстаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.10.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРПЕКА Iван Адамавiч* [1896, мяст. Беразiно Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту дырэктар Iльiнскага лесазавода. Арыштаваны ў Iльiнскiм савеце Алонецкага р-на Карэла-Фiнскай АССР. Асуджаны НКВД СССР 4.1.1938 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая гара (Сандармох). Дата смерцi невядомая.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмiтрыева.
  
  КАРПЕНКА Аляксей Iванавiч* [3.1.1902, Тыфлiс, цяпер Тбiлiсi, Грузiя. - ?], скульптар. З сям'i рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Саюзе мастакоў. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 31.10.1937 у Мiнску па адрасе: зав. Грушаўскi, д. 8, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.8.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з магаданскiх канцлагераў НКВД. Вызвалены 29.7.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 10.10.1956. Асабовая справа К. ? 7214-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАРПЕНКА Iван Iванавiч* [1905, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Светлагорскi р-н Гомельскай вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], навуковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык лабараторыi Вiцебскай ветэрынарнай станцыi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.6.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай групы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАРПIЦКI Мiхаiл Аляксандравiч* [11.1.1889, мястэчка Асавец Гродзенскай губ., цяпер Польшча - ?], вайсковец, музыкант. З сям'i службоўца. У 1929 устуѓпiў у ВКП(б). У 1930-я г. камандзiр музыкальнага ўзвода Вiцебскага дома культуры авiятараў. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 10.7.1938 у Вiцебску па адрасе: вул. Гогалеўская, д. 27, кв. 7. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'шпiянаж i антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны трыбуналам БВА 5.4.1961. Асабовая справа К. ? 10912-П з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАРСЕКА-ШПIЛЕЎСКАЯ Галiна Iосiфаўна* [1915, Мiнск - ?], медык. З сям'i бел. службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзiця. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала загадчыцай Любанскай бальнiцы. Падчас арышту тэрапеўт 2-й Арзамаскай бальѓнiцы Горкаўскай вобл. Арыштавана 24.10.1944 у Арзамасе па адрасе: Ваенны гарадок, д. 8. Асуджана пазасудовым органам 4.9.1945 як 'член антысавецкай арганiзацыi 'Саюз барацьбы супраць бальшавiзма' да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Нарыльскi канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 17.7.1956. Асабовая справа К. ? 6716-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАРЫЦКI Уладзiмiр Iванавiч* [1900, в. Тарасава Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 14.3.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк аддзела кiруючых партыйных кадраў Авiяцыi асобага прызначэння, палкавы камiсар. Арыштаваны 5.12.1937 у Маскве па адрасе: Чапаеўскi зав., д. 14, кв. 15. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.3.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.6.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСАРЭНКА Аўксенцiй Максiмавiч* [1898, в. Падбярэззе Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - ?], архiварыус. З сялянскай сям'i. Падчас арышту працаваў на Вiцебскай люстэркавай фабрыцы. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай групы' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 17.1.1959. Асабовая справа К. ? 7879-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАСМАЛЬСКI Пётр Антонавiч* [1900, мяст. Краслаўка Дзвiнскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлскi р-н, Латвiя - 1938, ?], артыст. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускiм тэатры оперы i балета. Арыштаваны 17.3.1933 у Мiнску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 46, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 11.5.1933 за 'збор i перадачу звестак шпiёнскага характару' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Тэльманаўскiм раёне (Казахская ССР). Другi раз асуджаны 'тройкай' НКВД 11.2.1938 як 'член контррэвалюцыйнай групiроўкi, якая iснавала ў Тэльманаўскiм раёне' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.11.1957. Асабовая справа К. ? 11270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАСМОВIЧ Анатоль Аляксандравiч* [1905, в. Зарэчча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 9.7.1938, Мiнск, НКВД], службовец. Падчас арышту эканамiст Iнстытута прамысловасцi БССР. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 25.3.1938. Асуджаны 28.5.1938 як 'польскi агент' да ВМП. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа К. ? 30095-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАСМОВIЧ Вера Сямёнаўна [н. 1928, мяст. Гараѓдзея Нясвiжскi пав. Навагрудскага ваяводства, Польшча, цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл.], вязень ГУЛАГу. Падчас нямецкай акупацыi вучылася ў Няѓсвiжскай настаўнiцкай семiнарыi. Пасля вайны ўзяла шлюб з настаўнiкам Яўгенам Касмовiчам. Неўзабаве пасля шлюбу мужа арыштавалi (1949) па справе 'Саюза змагання за незалежнасць Беларусi'. Па гэтай справе 15.1.1949 арыштавалi i К. У мiнскай турме, якую ў народзе называюць 'валадарка' (па назве вулiцы, на якой яна знаходзiцца), у яе нарадзiлася дачка Люся (з ёю на руках К. неяк стаяла на допыце перад Цанавам). Асуджана 31.5.1949 за 'сувязь з антысавецкай арганiзацыяй' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер Казахскай ССР. 22.10.1955 тэрмiн пакарання быў знiжаны да 5 гадоў i К. вызвалiлi. Вярнулася ў Беларусь. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1967. Жыве ў Гарадзеi на Нясвiжчыне. Асабовая справа К. ? 19811-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: Дземiдовiч Н. Век так ня будзе. Мн., 2002. С. 82, 104.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСМОВIЧ Павел Васiлевiч* [1898, в. Зарэчча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 3.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукцыю. Падчас арышту iнспектар iнвентарызацыi зямель Наркамата земляробства. Арыштаваны 17.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 64. Асуджаный 'тройкай' НКВД 2.9.1937 за 'контррэвалюцыйную трацкiсцка-фашысцкую прапаганду, усхваленне тэрарыстычнай дзейнасцi трацкiсцка-зiноўеўскага контррэвалюцыйнага цэнтра' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1958.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАСПЯРОВIЧ Антон Iосiфавiч* [1903, мяст. Ракаў Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - ?, Алма-Ата, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў галоўным бухгалтарам. Арыштаваны 20.1.1938 у Алма-Аце. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 20.2.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны трыбуналам Туркестанскай ВА 12.6.1958.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСТАГЛАЗАЎ Георгiй Сямёнавiч* [1899, в. Атражжа Чавускага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - 1.8.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - тэхнолаг асбацэментнага завода ў Сухiм Логу Свярдлоўскай вобл. Арыштаваны 21.4.1937. 1.8.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАСТРАВIЦКI Апалiнары [?, магчыма, у Лiдскiм пав. Вiленскай губ. - ?], бел. шляхцiц, удзельнiк паўстання 1863-64 (нейкi землеўладальнiк К. ўпамiнаецца ў паказаннях студэнта В. Пiлецкага ў Вiльнi). Пасля паражэння паўстання яго маёнтак Дарашковiчы пад Навагрудкам быў канфiскаваны. Ратуючыся ад рэпрэсiяў, К. разам з сям'ёй эмiграваў у Iталiю. 26.8.1880 у Рыме ў яго нарадзiўся ўнук - Гiём Альберт Уладзiмiр Аляксандр Апалiнары Кастравiцкi, якi ў гонар свайго дзеда абраў творчы псеўданiм Гiём Апалiнэр i стаў славутым авангардысцкiм франц. паэтам, празаiкам, драматургам, эсэiстам, тэарэтыкам мастацтва.
  Лiт.: Великие писатели ХХ века. М., 2002.
  
  КАСТРОЎСКI Васiль Герасiмавiч* [1904, в. Азяркi Таборынскага р-на Свярдлоўскай вобл., цяпер Расiя - 9.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса. Арыштаваны 11.10.1937 у в. Азяркi Таборынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 13.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАСЦЮК Генадзь Адамавiч [1922, в. Ждановiчы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], удзельнiк антысавецкага падполля. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў сакратаром, затым рахункаводам валасной управы ў Ждановiчах. У 1943 уступiў у батальён БКА пад камандаваннем Б. Рагулi. Удзельнiчаў у баях супраць савецкiх партызан. У 1944 перабраўся ў Германiю, дзе быў залiчаны салдатам у 30-ю нямецкую дывiзiю. Пасля яе расфармiравання накiраваны на будаўнiцтва абарончых аб'ектаў на Рэйне. У снеж. 1944 служыў у званнi фельдфебеля ў 13-м батальёне Вафэн-СС, што дыслакаваўся на тэрыторыi Польшчы. У студз.-сак. 1945 браў удзел у баях супраць савецкiх войск. Пасля капiтуляцыi Германii да 1948 знаходзiўся ў лагеры для перамешчаных асобаў на тэрыторыi Данii. У 1948 выехаў у Францыю, дзе ўступiў ў Беларускую Незалежную Арганiзацыю Моладзi (БНАМ), створаную Я. Фiлiстовiчам, быў сакратаром Парыжскага аддзела арганiзацыi. У лют. 1952 пры садзейнiчаннi Б. Рагулi залiчаны ў амерыканскую Каўфбейрэнскую разведшколу пад псеўданiмам 'Бэн'. Разам з М. Арцюшэўскiм жыў у Мiндэльсгайме, адкуль на заняткi дастаўляўся на легкавым аўтамабiле. 27.8.1952 закiнуты ў Налiбокскую пушчу (в. Кляцiшча Iвянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.). Атрымаў заданне збiраць звесткi аб палiт. становiшчы ў БССР, адносiнах сялян да калектывiзацыi. Меў пiсьмовыя паўнамоцтвы прэѓзiдэнта Рады БНР М. Абрамчыка па наладжваннi сувязей з антысавецкiм падполлем на тэрыторыi Беларусi. Накiраваўся ў родную вёску да бацькоў. Затрыманы органамi МДБ БССР 10.9.1952 у запланаваным месцы сустрэчы групы. На судовым працэсе 10-14.11.1955 трыбуналам БВА асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волi. У 1997 пракуратура Рэспублiкi Беларусь перагледзела справу i прызнала, што К. не падлягае рэабiлiтацыi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  КАСЦЮКОВIЧ Раман Мiкiтавiч* [22.7.1905, в. Унтальянка Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - ?], чыноўнiк. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Падчас арышту начальнiк групы аховы здароўя Дзяржплана БССР. Арыштаваны 23.4.1938 у Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, д. 5, кв. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 15.10.1938 як 'польскi шпiён з 1935 г.' i 'шкоднiк, якi перадаваў ворагам звесткi пра эканомiку БССР' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.2.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 5.1.1955. Асабовая справа К. ? 4241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСЦЮЧЫК Анатоль Герасiмавiч* [1930, в. Радзевiчы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'i. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, вучыўся ў Калiнкавiцкай няпоўнай СШ Высокаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.3.1944 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны пазасудовым органам 20.5.1946 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэѓзiдыумам Брэсцкага абл. суда 23.5.1990. Асабовая справа К. ? 10387-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАСЦЮШКА Тадэвуш (Андрэй Тадэвуш Банавентура) [1746 (ахрышчаны 12.2.1746), фальварак Мерачоўшчына (паводле iншых крынiц - Сяхновiчы) Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 15.10.1817, Салюр, Швейцарыя], дзяржаўны i ваенны дзеяч. З шляхецкага роду гербу 'Рох III'. У 1755-60 вучыўся ў Любяшоўскiм пiярскiм калегiуме, у 1765-69 у Рыцарскай школе (Кадэцкi корпус) у Варшаве, якую скончыў на выдатна. У 1769 у чыне капiтана накiраваны ў Парыж для вывучэння артылерыi, архiтэктуры i фартыфiкацыi, слухач Акадэмii жывапiсу i скульптуры. Вярнуўся на радзiму ў 1774, у 1775 зноў выехаў у Парыж, а ў 1776 у Паўн. Амерыку, дзе ўдзельнiчаў у вайне за незалежнасць ЗША. Залiчаны ў амерыканскую aрмiю ў званнi палкоўнiка, кiраваў стварэннем фартыфiкацыйных збудаванняў. 13.10.1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала, амерыканскае грамадзянства i пажыццёвую пенсiю. Вярнуўся на радзiму ў 1784. 12.10.1789 прызначаны генерал-маёрам войска Рэчы Паспалiтай. У 1792 выѓзначыўся ў вайне з Расiяй, 3.8.1792 узнагароджаны ордэнам 'Вiртуцi Мiлiтары' i атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавiцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку, падаўся ў эмiграцыю (Лейпцыг, Парыж). 24.4.1794 на Кракаўскiм рынку даў прысягу на вернасць паўстанню i абвясцiў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы. Стаў найвышэйшым начальнiкам узброеных сiл. 7.5.1794 выдаў Паланецкi ўнiверсал, якiм абвяшчалася асабiстая свабода сялян. У чэрв.-вер. 1794 узначальваў абарону Варшавы ад прускiх i расiйскiх войск. 10.10.1794 у бiтве пад Мацяёѓвiцамi паранены трапiў у палон. Тайна (пад прозвiшчам 'шляхцiц Шыманскi') дастаўлены ў Пецярбург i зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. Пасля смерцi Кацярыны II iмператар Павел I наведаў К. ў крэпасцi i амнiставаў яго i iншых удзельнiкаў паўстання. Адмовiўшыся ад прапаноў пайсцi на расiйскую службу, К. ў канцы 1796 выехаў у ЗША. У 1798 пераехаў у Францыю. Ухiлiўся ад цеснага супрацоўнiцтва з Напалеонам. Летам 1815 пераехаў у Салюр. Пасля смерцi яго забальзамаванае цела перапахавана ў Кракаве на Вавелi. У Беларусi iмем К. названы вулiцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, устаноўлены мемарыяльныя знакi ў Гродне i Косаве.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Korzon T. Kościuszko: Biografia z dokumentów wysnuta. Kraków, 1894; Koneczny F. Tadeusz Kościuszko: Życie, czyny, duch. 2 wyd. Poznań, 1922; Szyndler B. Tadeusz Kościuszko, 1746-1817. Warszawa, 1991; Юхо Л., Емяльянчык У. 'Нарадзiўся я лiцьвiнам...'. Мн., 1994; PSB; ЭГБ, т. 4; БЭ, т. 8.
  
  КАСЦЮШЭЎСКI (ВАЙНIЛОВIЧ) Уладзiслаў Казiмiравiч* [1906, Радам, цяпер Польшча - ?], лiтаратар. З шляхецкай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1927 прыбыў з Польшчы як палiтэмiѓгрант. Да 1933 член ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнiк мiнскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 4.11.1935 у Мiнску па адрасе: зав. 1-ы Свярдлоўскi, д. 12. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.3.1936 як 'падазроны ў шпiёнскай дзейнасцi' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР (пас. Чыб'я, цяпер Ухта). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.10.1956. Асабовая справа К. ? 7233-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАТКОВIЧ Анэля [19.6.1914, мяст. Будслаў Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 8.10.1982, Вроцлаў, Польшча], бел. грамадская дзяячка, гiсторык. Скончыла Вiленскую беларускую гiмназiю (1934), гiстарычны ф-т Вiленскага ун-та (1939). Прымала актыўны ўдзел у Беларускiм студэнцкiм саюзе ў Вiльнi, спявала ў хоры Р. Шырмы. У 1935-36 рэдагавала дзiцячы часопiс 'Пралескi'. У 1939-41 настаўнiчала ў Будславе. Падчас нямецкай акупацыi працавала перакладчыцай у Мiнскай гарадской управе. Летам 1944 выехала на Захад. З 1945 у Польскай вайсковай мiсii ў Берлiне. У 1949 адазвана ў Польшчу, дзе арыштавана i асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення выехала ў Польшчу, жыла ў Варшаве, працавала перакладчыцай у Мiнiстэрстве замежных спраў ПНР. Была сябрам Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: Катковiч А., Катковiч-Клентак В. Успамiны. Беласток, 1999.
  Лiт.: Юрэвiч Л. Вырваныя бачыны. Да гiсторыi Саюзу Беларускай Моладзi. Мн., 2001.
  
  КАТЛУБАЙ Мiхаiл Людвiгавiч* [1889, в. Гараѓдзiшча (?) Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - ?], вайсковец. З бел. сям'i. Арыштаваны 'за службу ў белай армii' 21.4.1920 у Омску. 15.1.1921 Омскай губернскай надзвычайнай камiсiяй справа была спынена. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 13.10.1999.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  КАТОВIЧ Анастасiя Iванаўна* [1913, Вiцебск - ?], краўчыха. З сям'i рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 15.1.1938 у Вiцебску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 3/2, кв. 42. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 3 (?) гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракурорам Вiцебскай вобл. 29.5.1992. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАЎГАНКIН Васiль Георгiевiч* [1895, в. Лосвiда Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - 21.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер 3-га цэха 103-га завода. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: пл. Астроўскага, д. 9, кв. 39. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.11.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАХЕЛЬНIК Пётр Макеевiч* [1883, Стары Быхаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Быхаў Магiлёўскай вобл. - ?], журналiст. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту супрацоўнiк Быхаўскага аддзялення сувязi. Арыштаваны 23.11.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 14.12.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа К. ? 4086 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КАХНОВIЧ Уладзiмiр Аляксандравiч* [1902, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк будаўнiчага сектара (аддзела) Ураллесцяжа. Арыштаваны 9.6.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 5.8.1937 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КАЦ Мiхаiл Абелевiч* [1907, Магiлёў - ?], службовец. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела Магiлёўскага прамысловага саюза. Быў жанаты, гадаваў пяцярых дзяцей. Арыштаваны 3.4.1931. Абвiнавачваўся як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi 'Цэнтр Вызвалення'. 26.6.1931 пастановай Магiлёўскага аператыўнага аддзела АДПУ вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 6023 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КАЦЕШЧАНКАЎ Павел Васiлевiч* [1895, мяст. Лейцы (?) Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1932-35 член ВКП(б). У 1930-я г. начальнiк ст. Хоўрына Кастрычнiцкай чыгункi, начальнiк ст. Iванава-Сартавальная той жа чыгункi. Арыштаваны 12.9.1937 на рабоце. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАЧАНАЎ Герасiм Артамонавiч* [1907, в. Бараўцы Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 31.10.1937, Мiнск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дацэнт Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 10.5.1937 у Вiцебску па адрасе: пл. Ленiна, д. 3, кв. 9. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага Суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЧКОЎ (КАЧКО) Данiла Нiчыпаравiч* [1894, в. Качкi Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 28.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер 'УШАСДАРа' Ленiнградскай вобл. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 23.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЧУРА Уладзiмiр Восiпавiч* [1898, в. Заполле Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Наваѓгрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 12.10.1938, Курган, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк аддзела Курганскага гарбарнага завода. Арыштаваны 9.7.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 5.10.1938 за 'контррэвалюцыйную шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Уральскай ВА 20.11.1956.
  Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган: Зауралье, 2002. Т. 1.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КАЧЫНСКI Мiкалай Iосiфавiч* [1896, Вiцебск - 18.1.1938, Вiцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Вiцебскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 13.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.3.1958. Асабовая справа К. ? 7046-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КАШАЛЮК Валянцiна Сямёнаўна* [1928, Мiнск - ?], навучэнка. З сям'i службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 8.9.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Новамяснiцкая, д. 3, кв. 5. Асуджана 30.12.1944 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена 4.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа К. ? 11058-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КАШЭЎСКI (АГРАДЗIНСКI) Андрэй Станiслававiч* [1894, в. Вiльча Воля Радамскай губ., цяпер Польшча - 27.12.1937, Мiнск, НКВД], журналiст. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела мiнскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 4.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 36/29, кв. 1. У сувязi з арыштам выключаны (8.8.1937) з ВКП(б). Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.4.1967. Асабовая справа К. ? 19720-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КВАКТУН Мар'яся Хацкелеўна* [1918, Вiцебск - ?], эканамiст. З яўрэйскай сям'i. Працавала на базе 'Галоўшвейзбыту'. У пачатку 1950-х г. у лiстах да сваякоў i сярод знаёмых неаднаразова выказвала незадаволенасць умовамi жыцця ў СССР, крытыкавала палiтычнае i прававое становiшча яўрэяў. Арыштавана 4.3.1953 ў Вiцебску па адрасе: вул. Праўды, д. 3, кв. 24. Асуджана пазасудовым органам 9.5.1953 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў канцлагераў (скарочаны да 5 гадоў). Вызвалена ў 1954. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 3.9.1965. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 13176-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 38574.
  Лiт.: 5810, с. 99-100.
  
  КВАПIНСКI Людгер Кандратавiч* [19.2.1901, Кельцы, цяпер Польшча - 1.2.1938, ?], работнiк культуры. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык сектара ва Упраўленнi па справах мастацтва пры СНК БССР, член ВКП(б). Арыштаваны 30.8.1936. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як 'член контррэвалюцыйнай групоўкi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 7 гадоў папраўча-працоўных работ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Другi раз асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 8.1.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 12.9.1956. Асабовая справа К. ? 17387-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КЕЛЕР Iосiф Вiкенцевiч [1905, Велiчка каля Кракава, Польшча - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту музыкант Гродзенскага абласнога тэатра. Арыштаваны 11.1.1945. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi'. Вызвалены 26.7.1946. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? П-969 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  КЕЛЬНЕР Арсень Уладзiмiравiч [1902, мяст. Лебедзева Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 6.3.1930, Масква, НКВД], навучэнец. У 1926 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Маскоўскага камунiстычнага ун-та. Арыштаваны 14.8.1929 у Маскве па адрасе: Старасадскi зав., д. 9, кв. 170. Асуджаны калегiяй АДПУ 3.3.1930 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 31.1.1961.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КЕНДЫСЬ Iван Васiльевiч [1878, Брэсцкi пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi (?) р-н - ?], справавод, вайсковец. З бел. сям'i. Падчас грамадзянскай вайны служыў справаводам у армii Калчака. Арыштаваны 5.2.1920. Асуджаны Омскай губернскай надзвычайнай камiсiяй 30.4.1920 за 'службу ў белай армii' да зняволення ў канцлагеры. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 2.3.1993.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  КЕНДЫШ Iван Пракоф'евiч* [1898, в. Цыцкавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - 9.5.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык туберкулёзнага пункта ў Какчэтаве Казахскай ССР. Арыштаваны 26.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Андроньеўская, д. 21, кв. 48. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.3.1960.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КЕНДЗЕРСКI Мiкалай Васiлевiч* [1905, в. Малеш Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 1.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. Падчас арышту iнжынер аддзела збыту завода iмя Ленiна. Арыштаваны 15.10.1937 у Ленiнграѓдзе па адрасе: пр. Савецкi, д. 36, кв. 34а. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 28.10.1937 за 'контррэвалюцыйную шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КЕНIГ Альфрэд Юльянавiч* [1887, Канстанцiнаў Пятроўскай губ., цяпер Польшча (?) - 22.11.1937, Мiнск, НКВД], службовец, педагог. З сям'i рабочага. У 1930-я г. дырэктар Мiнскага тарфянога тэхнiкума, член ВКП(б). Арыштаваны 13.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 10. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 1.10.1957. Асабовая справа К. (адноўленая) ? 10948-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КЕРНАЖЫЦКАЯ Марыя Мiхайлаўна* [1902, Мiнск - ?], педагог, верагодна, жонка Канстанцiна Кернажыцкага. З сям'i рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у Мiнскай СШ ? 23. Выйшла замуж, мела дваiх дзяцей. Арыштавана 3.1.1945 у Мiнску па адрасе: Лагойскi тракт, д. 62, кв. 1. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКДБ за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 месяцаў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер Горкаўѓскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Вызвалена 18.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Мiнскай вобл. 27.12.1989. Асабовая справа К. ? 28858-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КIВI Эрнст Янавiч* [16.3.1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расiя - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык МВПI. Арыштаваны 6.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 4, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як 'агент германскай разведкi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з магаданскiх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа К. ? 25671-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КIЕНЯ Макар Аляксандравiч* [1899, в. Домантавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 19.4.1939, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. начальнiк Мостатрэста народнага камiсарыята шляхоў зносiн СССР. Арыштаваны 3.1.1938 у Маскве па адрасе: вул. Спiрыдонаўка, д. 18, кв. 13. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.4.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 9.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  КIЛЮКОЎ (КIЛЮК) Рыгор Якаўлевiч* [1894, в. Снiтава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iванаўскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту юрысконсульт Усхлестэхснаба. Арыштаваны 2.2.1936 у Свярдлоўску. Асуджаны 15.4.1936 да 3 гадоў пазбаўлення волi. Сасланы ў Омскую вобл. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КIМ Сяргей Фёдаравiч* [3.2.1904, в. Сiнельнiкава Пакроўскага (?) пав. Далёкаўсходняга краю, цяпер Расiя - 7.3.1938, Мiнск, НКВД], музыкант, муж Наѓдзеi Радчанка. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - дырыжор аркестра народных iнструментаў Мiнскага дома культуры авiятараў. Арыштаваны 10.6.1937 у Мiнску па адрасе: Сувязны зав., д. 8/10, кв. 7. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.1.1938 як 'японскi шпiён' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа К. ? 11445-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КIПНIС Г. Я.* [? - ?], пенсiянер, удзельнiк яўрэйѓскага нацыянальнага руху. Жыхар Мiнска. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны. Захоўваў пiсталет 'ТТ' з патронамi. Разам з Я. Давыдовiчам распаўсюджваў лiтаратуру i лiсты пра становiшча яўрэяў ў СССР. Прэзiдыум Вярхоўнага савета БССР указам ад 22.5.1973, улiчваючы ўдзел у вайне, заслугi ў працоўнай дзейнасцi, узнагароджанне баявымi ордэнамi i медалямi СССР, прымаючы да ўвагi стары ўзрост i слабы стан здароўя, выѓзвалiў К. ад крымiнальнай адказнасцi.
  Лiт.: 5810, с. 750.
  
  КIПРЫЯНЕЦ Карп Iванавiч* [1890, мяст. Талачын Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 13.1.1938, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям'i. У 1919-20 ваяваў у складзе Чырвонай армii. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк Навукова-даследчага iнстытута свiнагадоўлi. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 25.1.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Могiльнiкавая, д. 13, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 30.5.1931 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi 'Працоўная сялянская партыя' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сiбiрскi канцлагер (Новасiбiрск). Другi раз асуджаны 'тройкай' НКВД 25.12.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа К. ? 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КIРЫЛЕНКА Сяргей Ермалаевiч* [1903, в. Баршчоўка Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса. Арыштаваны за 'шкоднiцкую дзейнасць' 15.9.1937 у в. Еўсюкова Iсiлькульскага р-на Омскай вобл. 4.11.1937 вызвалены Омскiм абл. судом з улiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КIРЧУК Фёдар Рыгоравiч* [1891, в. Тулава Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту садоўнiк-агароднiк. Арыштаваны 23.2.1938 у саўгасе 'Лясны' Iсiльѓкульскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 16.10.1938 за 'шпiянаж i антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Сiбiрскай ВА 10.3.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КIРШТЭЙН Якаў Iсаевiч* [1900, Кутнава, Ваpшаўскай губ., цяпер Польшча - 15.12.1937, Мiнск, НКВД], журналiст. З сям'i службоўца. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. загадчык аддзела мiнскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 4.8.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 1.11.1957. Асабовая справа К. ? 11039-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КIСЛЮК Людвiг Зянонавiч* [20.10.1918, в. Залессе, цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], навучэнец, брат Станiслава Кiслюка. З сям'i службоўца. Падчас арышту вучань настаўнiцкага лiцэя ў Кобрыне. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як 'член антысавецкай групiроўкi' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскi канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункi). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. ? 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КIСЛЮК Станiслаў Зянонавiч* [17.5.1912, Кобрын Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - ?], музыкант, брат Людвiга Кiслюка. З сям'i службоўца. Працаваў у кобрынскiм кiнатэатры. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як 'член антысавецкай групiроўкi' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскi канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункi). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. ? 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КIСЯЛЁЎ Мiкалай Сцяпанавiч* [1887, Самара, Расiя - ?], службовец. З бел. сям'i. Працаваў iнжынерам. Арыштаваны 15.4.1938 у Куйбышаве. Асуджаны Куйбышаўскiм лiнейным судом чыгунак 28.8.1938 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны паводле Закона ад 18.10.1991.
  Кр.: Белая книга.
  
  КIСЯЛЁЎ Платон Фёдаравiч* [1901, хут. Баранянскi (?) Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк раённага дарожнага аддзела. Арыштаваны 10.10.1937 у в. Табары Таборынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 5.4.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КЛАУС Мiкалай Парфiр'евiч* [1906, Клiмавiчы Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], музыкант. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны знаходзiўся на акупаванай тэрыторыi. Пасля вайны канцэртмайстар Мiнскай pэспублiканскай фiлаpмонii. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 27.6.1948 у Мiнску па адрасе: вул. Рэспубѓлiканская, д. 16, кв. 9. Асуджаны 18.10.1948 за тое, што 'падчас акупацыi ўцёк з немцамi i выступаў у Еўрапейѓскай артыстычнай службе' да 25 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Мiнеральны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 7.9.1956. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 19.4.1967. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 19780-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КЛАЎСУЦЬ Iван Iванавiч* [1901, в. Антанова Мiнскай губ., цяпер Мiнскай вобл. - 8.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], студэнт. Падчас арышту студэнт Уральскага iндустрыяльнага iнстытута. Арыштаваны 28.9.1937 у Свярдлоўску ў Втузгарадку. 27.11.1937 асуѓджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КЛIМ Канстанцiн Пятровiч* [1900, в. Шанi Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 4.12.1937, Масква, НКВД], студэнт. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт 5 курса 'МIIТа' (?). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўскiя лiнii, д. 2, кв. 331. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 27.11.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 15.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КЛIМОВIЧ Аляксандр Канстанцiнавiч* [1899, в. Дабрынёва Мiнскай губ., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. - 14.4.1939, Масква, 'Камунарка', НКВД], супрацоўнiк НКВД. З сям'i бел. рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк аддзялення Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекi пры НКВД СССР. Арыштаваны 28.3.1938 у Маскве па адрасе: Пушкароў зав., д. 8, кв. 50. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.4.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнска-тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 25.6.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937-1941: 'Коммунарка', Бутово. М., 2000.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КЛIМОВIЧ Вiнцэсь [каля 1830, в. Паланэчка Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], музыкант, педагог. З сялянскай сям'i. Служыў валасным пiсарам. Сябраваў з паэтам В. Каратынскiм, напiсаў музыку да яго элегii 'Туга на чужой старане'. Далучыўся да навагрудскай арганiзацыi паўстанцаў 1863. Арыштаваны на ранняй стадыi паѓўстання - у сак. 1863, зняволены ў мiнскай турме, затым сасланы ў Iркуцк.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Кiсялёў Г. Вiнцэсь Клiмовiч з вёскi Перасека... // Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi. 1971. ? 1; Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1984. С. 142-150; Кiсялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвiча. Мн., 1993. С.299-300; Кiсялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн.,1994. С. 44; БелЭн, т. 8.
  
  КЛЮЧНIКАЎ Андрэй Мiхайлавiч* [1898, в. Пляшчаны (?) Вiленскай губ., цяперашняе месцазнахоѓджанне не ўстаноўлена - 10.12.1937, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец (?). З бел. сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Член ВКП(б) да жн. 1937, калi быў звольнены з работы. Арыштаваны 15.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Валачаеўская, д.1/2, кв. 77. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.12.1937 за 'шпiянаж i тэрарыстычную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 23.5.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  КЛЯНIЦКАЯ Тамара Дзмiтрыеўна* [1889, Тыфлiс, цяпер Тбiлiсi, Грузiя - 4.1.1938, Вiцебск (?), НКВД], хатняя гаспадыня, верагодна, жонка Вiктара Клянiцкага. З сям'i вайскоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Арыштавана 11.11.1937 у Вiцебску. Асуджана пазасудовым органам НКВД 14.12.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 19.3.1959. Асабовая справа К. ? 7985-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КЛЯНIЦКI Вiктар Сямёнавiч* [1879, в. Урочышча-Кудашаўка (?) Мiнскай губ., цяпер Мiнская (?) вобл. - 31.10.1937, Мiнск, НКВД], педагог, верагодна, муж Тамары Клянiцкай. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедраў Вiцебскага ветэрынарна-заалагiчнага iнстытута i Вiцебскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 20.6.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 9, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КЛЯПАЦКI Баляслаў Iванавiч* [1906, Полацк Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт 2 курса Омскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 13.5.1935. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 1.9.1936 за 'шпiянаж' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 16.7.1990.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  КЛЯРО Франц Вiкенцевiч* [1895, Вiцебск - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк баявой падрыхтоўкi Петраѓградскага раённага савета Асаавiяхiма. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КЛЯЎКО Яфiм Iванавiч* [1891, в. Вугалец Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н, Мiнскай вобл. - ?], iнжынер-геолаг. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускiм дзяржаўным праектным iнстытуце. У час вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 21.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Пулiхава, д. 24, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.6.1945 як 'памагаты нямецкiх акупантаў' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.4.1955. Асабовая справа К. ? 5943-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КНОПIНСКI Канстанцiн Iосiфавiч* [1890, мяст. Гародзькi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 13.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальнiка прамтаварнай групы Цэнтрасаюза. Арыштаваны 30.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Марасейка, д. 7, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.2.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 15.12.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОБРЫН Антон Мiхайлавiч* [1893, в. Падлессе Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Вялiкае Падлессе Ляхавiцкага р-на Брэсцкай вобл. - 15.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык пякарняў трэста буфетаў i вагонаў-рэстаранаў Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКI Уладзiслаў Iванавiч* [1866, фальв. Аўласы Нова-Пагосцкая вол. Дзiсненскага пав. Вiленскай губ., цяпер в. Аўласенкi Мiёрскага р-на Вiцебскай вобл. - ?], памешчык, сын Яна (Iвана) Козел-Паклеўскага. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 8.4.1940 у фальв. Янопаль (цяпер Вiцебская вобл.). Асуджаны 29.11.1940 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены у вер. 1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа К.-П ? 17068-П з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КОЗЫР Iван Пракопавiч* [1902, в. Вулька Брэст-Лiтоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 29.3.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк ст. Турынск. Арыштаваны 25.1.1938 на ст. Беразiт Ягоршынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 14.3.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КОЛПIКАЎ Мiкалай Васiлевiч* [1888, в. Мачын Саратаўскай губ., цяпер Расiя - ?], навуковец. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар кафедры агульнай паталогii БДУ. Арыштаваны 30.12.1930 у Мiнску па адрасе: зав. Кpуглы, д. 9, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 29.1.1932 як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме Наpкамздpава БССР' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. ? 6736-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КОНАН Мiкалай Уладзiмiравiч [26.10.1929, мяст. Лужкi Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], педагог. З сям'i вясковага настаўнiка. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, вучыўся у Лужкоўскай няпоўнай СШ, дырэктарам якой быў ягоны бацька, Глыбоцкай гiмназii (з вер. 1943), уступiў у СБМ. Пасля заѓкрыцця гiмназii (лета 1944) паступiў у Глыбоцкае педагагiчнае вучылiшча. У час вучобы па просьбе аднакурснiка В. Мядзельца надрукаваў на машынцы тэкст прысягi, якую прымалi тыя, хто уступаў у Саюз беларускiх патрыётаў, нелегальнае маладзёжнае згуртаванне, арганiзаванае М.Асiненкам, В. Мядзельцам, А. Фурсам i некаторымi iншымi навучэнцамi вучылiшча. Пасля заканчэння вучобы працаваў настаўнiкам у Залескай няпоўнай СШ Глыбоцкага р-на Полацкай вобл. Адначасова паступiў на завочнае аддзяленне МВПI. Арыштаваны 29.4.1948 у в. Залессе. Асуджаны 15.7.1948 да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Нарыльскi канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Улетку 1953 удзельнiчаў у паўстаннi вязняў канцлагера. Вызвалены ў вер. 1954. Вярнуўся дадому. Скончыў курсы шафёраў, працаваў у калгасе пад Лужкамi. Калi 'набрыдла бачыць на сабе скосыя позiркi розных мясцовых чынкоў i актывiстаў', выехаў у Iнту Комi АССР, працаваў на шахце. Паступiў на завочнае аддзяленне Маскоўскага iнстытута нафты iмя Губкiна, праз тры гады перавёўся ў Ленiнградскi горны iнстытут, пасля заканчэння якога працаваў горным майстрам. Пасля выхаду на пенсiю вярнуўся дадому ў Лужкi. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 5.2.1990. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997.
  
  КОНВА Станiслаў Андрэевiч* [1915, ? - 7.2.1938, Смаленск, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Падчас арышту курсант палкавой школы 29-й стралковай дывiзii. Арыштаваны 9.11.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 13.12.1937 за 'шпiянаж' i 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  КОПКА Вiкенцiй (Вiнцас) Юльянавiч* [крас. 1892, в. Мiхнюны Трокскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва - 27.11.1938, Мiнск, НКВД], журналiст. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнiк мiнскай лiтоўскай газ. 'Раудонасiс артояс' ('Чырвоны араты'). Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937 у Мiнску. Выключаны з партыi. Асуджаны 'тройкай' НКВД 12.11.1938 за 'шпiянаж на карысць Лiтвы i за контррэвалюцыйную шпiёнскую, шкоднiцкую работу' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда Лiтоўскай ССР 16.12.1959. Асабовая справа К. ? 16295-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КОРБУТ Аляксандр Андрэевiч* [1907, в. Засмужжа Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 28.9.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Артылерыйскай акадэмii Чырвонай армii. Арыштаваны 3.9.1937 у Ленiнградзе. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОРСАК Станiслаў Ксавер'евiч* [1883, в. Колтава Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык бюро агульнага машынабудавання Кiраўскага завода. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: пр. 25-а Кастрычнiка, д. 148, кв. 79. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'контррэвалюцыйную шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КОРШУН Iрына Васiлеўна* [4.12.1912, Мiнск - ?], медык, жонка Мiкалая Дзенiскевiча. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту ўрач Лёзненскай бальнiцы (кансультацыi). Арыштавана разам з мужам 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б 'Гарадзiшча'. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'i здраднiка радзiмы, прыгаворанага да ВМП' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолiнск), затым у Салiкамскi iнвалiдны лагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Выѓзвалена 26.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 10.12.1955. Асабовая справа К. ? 6301-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КОСАЎСКI Iсэр Мендэлевiч* [1902, Астрашыцкi гарадок Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], журналiст. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. рэдактар раённай газ. 'Сацыялiстычны шлях'. Арыштаваны 3.10.1938 у Крычаве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.12.1956. Асабовая справа К. ? 2260-СН захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОСIК Iван Сяргеевiч* [1926, хут. Слаўкi Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Падчас арышту паштальён Кобрынскай канторы сувязi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 25.11.1950 у Слаўках. Асуджаны 17.3.1951 як 'член банды АУН' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мiнеральны канцлагер МДБ Комi АССР (р-н Iнты). Вызвалены 12.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 3.7.1956. Асабовая справа К. ? 1983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КОСТКА Марыя Несцераўна* [1917, Бабруйск Магiлёўскай вобл. - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Працавала ў Бабруйскiм драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 22.5.1944 (?) за 'сувязь з нямецкiмi разведорганамi'. Месца арышту невядома. 23.10.1944 пастановай чацвёртага аддзела следчай часцi НКДБ БССР вызвалена i рэабiѓлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 6094 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КОТ Антон Сцяпанавiч* [1908, в. Хiнолаўка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. аспiрант навукова-даследчага iнстытута Беларускага трактарнага цэнтра. Арыштаваны 14.2.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Палеская, д. 22, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД 8.5.1933 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа К. ? 11070-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОТ Дзмiтрый Якаўлевiч* [1897, в. Малыя Прусы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 9.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам начальнiка 16-а Галоўнага ўпраўлення 'НКОП' (?) СССР. Арыштаваны 1.7.1937 у Маскве па адрасе: Лявонцьеўскi зав., д. 12. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.10.1937 за 'ўдзел у антысавецкай шкоднiцка-дыверсiйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 16.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОТАЎ Аляксей Гаўрылавiч [1914, в. Цывiншчына Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 10.12.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец, журналiст (?). Падчас арышту тэхнiчны рэдактар заводскай газ. 'За советский алюминий'. Арыштаваны 31.8.1937 у г. Волхаўстрой Ленiнѓградскай вобл. па адрасе: Старыя Дубавiкi, д. 38. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КОЎЗУС Мiхаiл Мiкалаевiч* [1889, в. Быстрыца Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - ?], юрыст. З бел. сям'i. Арыштаваны 17.1.1942 у Куйбышаве. Асуджаны Куйбышаўскiм абл. судом 6.12.1946 за 'антысавецкую агiтацыю' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавны Вярхоўным судом РСФСР 3.2.1955.
  Кр.: Белая книга.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОЎЦЮХ Епiфан Iовiч [21.5.1890, слабада Батурына Херсонскага пав. (паводле iнш. звестак с. Высунск, цяпер Мiкалаеўская вобл., Украiна). - 29.7.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], савецкi ваенны дзеяч. З сям'i рабочага. Удзельнiк 1-й сусветнай i грамадзянскай войнаў. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), ваенную акадэмiю РККА (1922), курсы ўдасканалення камсаставу (1928), курсы пры Ваенна-палiтычнай акадэмii (1930). У Чырвонай армii з 1918. Удзельнiчаў у баях на Кубанi, Паўночным Каўказе. У 1918-20 камандаваў Таманскай армiяй, стралковай дывiзiяй i зводным корпусам 11 армii. Паслужыў прататыпам Кожуха ў рамане А. Серафiмовiча 'Жалезны паток'. Прымаў удзел у падаўленнi Кранштацкага паўстання (1921). Аўтар кнiгi 'От Кубани до Волги и назад' (1926). Камандзiр дывiзii, корпуса. З 1936 - армейскi iнспектар БВА, нам. камандуючага БВА. Арыштаваны ў Смаленску па адрасе: вул. Сацыялiстычная, д. 5, кв. 6. Асуджаны 29.7.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 22.2.1956 Вярхоўным судом СССР.
  Лiт.: БЭ, т.18.
  
  КОЎШ Аляксандр Iванавiч* [1896, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 27.8.1937, Ленiнѓград, НКВД]. З бел. сям'i. Падчас арышту наладчык 1-га цэха 4-га Ленiнградскага завода. Арыштаваны 27.5.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.8.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КОЎШ (КРАТОВIЧ) Зоя Аляксандраўна [16.4.1911, Люблiн, Польшча - кастр. 1994, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва], грамадская дзяячка, юрыст. Скончыла Вiленскую беларускую гiмназiю (1929), юрыдычны ф-т Вiленскага ун-та. Падчас нямецкай акупацыi працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi. Летам 1944 выехала ў Германiю, жыла ў Берлiне. У 1947 арыштавана савецкай дзяржбяспекай, знаходзiлася пад следствам у Мiнску. З савецкiх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950-х г., жыла ў Вiльнi. У пачатку 1960-х г. выйшла замуж за былога палiтвязня Кратовiча. Аўтар успамiнаў.
  Лiт.: Луцкевiч Л. Развiтанне з сяброўкай // Беларус. 1994. ? 418.
  
  КОЎШЫК Мiхаiл Лукiч* [1904, в. Таpасавiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi (?) р-н Мiнскай вобл. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1931). Падчас арышту дырэктар Мiнскага тэхнiкума харчовай прамысловасцi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 12.9.1933 у Мiнску па адрасе: Падгоpны зав., д. 7/1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа (спынена пастановай КДБ 16.8.1956) К. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОШАЛЕВА Людмiла Львоўна* [1927, Мiнск - ?], навучэнка. З сям'i служачага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 28.9.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Крапоткiна, д. 70, кв. 4. Асуджана судовым органам 30.12.1944 як 'член нацыяналiстычай арганiзацыi СБМ' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа К. ? 11058-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КРАВЕЦ Мiхаiл Iванавiч* [1898, ? - ?], журналiст. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 26.11.1930 у Сызранi. Асуджаны калегiяй АДПУ 20.5.1931 за 'шпiянаж i антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 4.9.1956.
  Кр.: Белая книга.
  
  КРАМЕР Шлем Iоселевiч [1886, Скiдзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскага р-на - ?], уладальнiк кававай фабрацы ў Скiдзелi. З купечаскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 16.3.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Вызвалены 18.9.1941, верагодна, па амнiстыi для польскiх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 5.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. ? П-11037 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў
  
  КРАСКОЎСКI Сяргей Iванавiч* [1907, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 23.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нам. начальнiка (дырэктара) завода ? 156. Арыштаваны 5.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Бакунiнская, д. 6/4, кв. 19. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 21.9.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  КРАЎЧАНКА (МIХАЛЬЧУК) Павел Iсiдаравiч* [1895, в. Сурмiчы Холмскай губ., цяпер Польшча - 17.6.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту памочнiк (нам.) начальнiка штаба палка 'ВНОС' 1-й дывiзii супрацьпаветранай абароны. Арыштаваны 16.5.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Паштовая, д. 18/20. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 28.7.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  КРАЎЧАНКА Яўгенiя Захараўна* [1913, Таганрог Растоўскай губ., цяпер Расiя - ?], актрыса. З сям'i рабочага. Працавала ў Мiнскiм беларускiм гарадскiм тэатры (?). Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 2.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 30, кв. 2. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 24.11.1945 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 20.6.1956. Асабовая справа К. ? 6619-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КРАЧКОЎСКАЯ Станiслава Казiмiраўна* [1902, Слуцк Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 29.10.1939, Мiнск, НКВД], педагог, жонка Iвана Крачкоўскага. З сям'i рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у Мiнскай вячэpняй школе. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 23.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Кipава, д. 16, кв. 2. Асуджана 11.9.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'iнфармаваная пра шпiёнскую дзейнасць мужа' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Загiнула ў турме ад тубеpкулёзу. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа К. ? 11193-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КРАЧКОЎСКI Антон Мiхайлавiч* [1894 цi 1899, мяст. Радашковiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 22.7.1924. Асуджаны 26.9.1924 паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'нелегальны пераход мяжы' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкi канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кемь). Падчас другога арышту (23.11.1937) загадчык пачатковай школы в. Круцец Калiнiнскай вобл., Расiя. 14.12.1937 асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе ? 34116-с (захоўваецца з фотаздымкам ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны пpакуpатуpай БВА 8.6.1992.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  КРАЧКОЎСКI Iван Станiслававiч* [1886, в. Каселаны Холмскага пав. Люблiнскай губ., цяпер Польшча - 4.7.1938, Мiнск, НКВД], педагог, муж Станiславы Крачкоўскай, верагодна, брат Станiслава i Клiменцiя Крачкоўскiх. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1919 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. дырэктар Мiнскага тэхнiкума фiзкультуpы. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1935 у Мiнску па адрасе: Грушаўскi пас., д. 13, кв 6 (паводле iншых звестак вул. Кipава, д. 16, кв. 2). У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.4.1936 за 'падазрэнне ў шпiёнскай дзейнасцi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 узбуѓджана другая крымiнальная справа. Прыгавораны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 25.5.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10645-с, захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой (? 11190-с, таксама захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) 5.11.1957.
  
  КРАЧКОЎСКI Клiменцiй Станiслававiч* [1905, в. Каселаны Холмскага пав. Люблiнскай губ., цяпер Польшча - 8.5.1938, Магадан, НКВД], iнжынер, верагодна, брат Iвана i Станiслава Крачкоўскiх. У 1926 нелегальна прыбыў з Польшчы. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў iнжынерам-тэхнолагам у БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны ў Мiнску 3.11.1935 па адрасе: вул. Савецкая, д. 24, кв. 17. Асуджаны 10.4.1936 за 'падазрэнне ў шпiёнскай дзейнасцi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Паўторна асуѓджаны 'тройкай' НКВД 30.4.1938 за 'контррэвалюцыйную трацкiсцкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны па першай справе (? 10645-с, захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1957.
  Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
  
  КРАЧКОЎСКI Станiслаў Станiслававiч* [1898, в. Каселаны Холмскага пав. Люблiнскай губ., цяпер Польшча - 5.6.1938, Магадан, НКВД], верагодна, брат Iвана i Клiменцiя Крачкоўскiх. З сялянскай сям'i. У 1926 нелегальна прыбыў з Польшчы. Вучыўся ў Мiнскiм тэхнiкуме фiзкультуры. Арыштаваны ў Мiнску 3.11.1935 па адрасе: вул. Кiрава, д. 8/28, кв. 8. Асуджаны 10.4.1936 за 'падазрэнне ў шпiёнскай дзейнасцi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Паўторна асуджаны 'тройкай' НКВД 17.05.1938 за 'контррэвалюцыйную трацкiсцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны па першай справе (? 10645-с, захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1957.
  Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
  
  КРУГЛIК Пётр Пракопавiч* [1890, Валожын Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 18.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту службовец Лесатэхнiчнай акадэмii. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Пясочная, д. 2, кв. 68. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.10.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КРУГЛОЎ-ГРЫБ (КРУГЛОЎ-ГРЫБАЎ) Мiхаiл Пятровiч [1920, Гомель - ?, ГУЛАГ], падлетак, вязень Беламорска-Балтыйскага канцлагера НКВД. 22.11.1937 злоўлены пры спробе ўцячы з канцлагера. 28.12.1937 разам з iншымi вязнямi-ўцекачамi бел. паходжання, братамi-блiзнятамi з Вiцебска (таксама семнаццацiгадовымi) Гаронамi В. М. i М. М., Брэлем (Брылём) I. А., Кандрацьевым П. А., Уваравым А. К. асуджаны 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара. Дата смерцi невядома.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмiтрыева.
  
  КРУТАЛЕВIЧ Аляксандр [1900 (?) - ?, ГУЛАГ], педагог, матэматык, навуковец. З сялянскай сям'i. Вучыўся ў Празе. У 1920-я г. супрацоўнiчаў з Тэрмiналаѓгiчнай камiсiяй наркамата асветы БССР. Прафесар БДУ. Таксама выкладаў у МБПТ. Лiчыў, што ў старажытнай i сучаснай бел. мовах дастаткова лiнгвiстычнага багажу дзеля ўтварэння чыста бел. матэматычнай тэрмiналогii. Свой падручнiк па алгебры для сярэднiх школ напiсаў, зыходзячы менавiта з такiх пазiцый. У вынiку партыйнага цiску на матэматычнай секцыi не былi прыняты прапанаваныя К. тэрмiны са старабеларускай мовы. Трапiў у 'чорныя спiсы', яго iмя фiгуравала ў сакрэтным дакладзе АДПУ ў ЦК КП(б)Б 'Аб беларуска-эсэраўскiм шавiнiстычным руху' ад 29.10.1925, а ў рэзалюцыi камiсii па iнтэлiгенцыi 'Аб праверцы работнiкаў навуковых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, тэхнiкумаў, асветнiцкiх арганiзацый на аснове пастановы сакавiцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б' К. быў названы 'палiтычна нячэсным'. Пасля пачатку масавай калектывiзацыi сабраў звесткi аб прыбытках i выдатках калгасаў i вылiчыў, што калгаснiку за працоўны дзень прыпадае 1,5 капейкi. Гэтага К. ужо не маглi дараваць. Паводле звестак Я. Кiпеля арыштаваны i расстраляны.
  Лiт.: Кiпель Я. Эпiзоды. Нью Ёрк, 1998. С. 102; Перед крутым поворотом. Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001. С. 42, 182.
  
  КРУЦЬКО Сяргей Iсiдаравiч* [1916, Чалкар Тургайскай вобл., цяпер Казахстан - ?], службовец, старшыня Спорткамiтэта БССР. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 30.10.1945 у Баранавiчах. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД 16.8.1946 як 'агент нямецкай разведкi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.12.1993. Асабовая справа К. ? 12289-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КРЫВАНОСАЎ Сцяпан Мiхайлавiч* [1905, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 1.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер трэста Гiдраэнергапраект. Арыштаваны 23.11.1936 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Скараходава, д. 9, кв. 16. Асуджаны выязной сесiяй ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 1.9.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  КРЫВЕЦ Станiслаў Антонавiч* [1922, Мiнск - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў у аpкестpы (?). Арыштаваны 24.7.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Апанскага, д. 108, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.10.1945 за 'работу ў немцаў i сувязь з нямецкай pазведкай' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 1.11.1957. Асабовая справа К. ? 10969-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КРЫЛОЎ Васiль Дзмiтрыевiч* [1895, в. Кузьмiнка Лебядзянскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Лiпецкая вобл., Расiя - ?], навуковец. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-х г. нам. дырэктара Магiлёўскага iнстытута свiнагадоўлi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны ў Магiлёве па адрасе: вул. Язеpская (?), д. 22. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 16.9.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай шкоднiцкай арганiзацыi' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 21.12.1943. Пастановай асобай нарады МДБ СССР 13.8.1949 выѓсланы ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа К. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КРЫМСКАЯ Ларыса Пятроўна* [1925, Вiцебск - ?], навучэнка. З бел. сям'i. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 8.7.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджана 14.7.1942 (?) за 'шпiянаж на карысць немцаў' да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў i 5 гадоў паѓзбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом БССР 10.3.1961. Асабовая справа К. ? 10806-п з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КРЫТКОЎСКI Прохар Антонавiч* [1904, мяст. Краснае Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Малаѓдзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштаваны 11.12.1933 у Мiнску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 20.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую i шпiёнскую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа К. ? 17157-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КРЫЎКО Вольга Мiкалаеўна* [1926, в. Карцэвiчы Нясвiжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - ?], навучэнка. З бел. сялянскай сям'i. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, вучылася ў Нясвiжскай СШ. Арыштавана 10.1.1945 у Нясвiжы па адрасе: вул. Агародная, д. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.11.1945 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Асобы лагер ? 7 (?). 12.12.1949 саслана на пасяленне ў Краснаярскi край. Канчаткова вызвалена ў 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 29.6.1993. Асабовая справа К. ? 35192-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Волости и важнейшие селения.
  
  КРЫЧАНАЎ Сцяпан Нiкiфаравiч* [1898, в. Чуркана Пермскай губ., цяпер Пермская вобл., Расiя - ?], вайсковец, педагог. З сялянскай сям'i. У 1918 прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў складзе Чырвонай армii. У 1920 уступiў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 1938 служыў у Чырвонай армii на камандных пасадах. Узнагароджаны медалём '20 лет РККА'. Падчас арышту дырэктар Мiнскага педагагiчѓнага вучылiшча (верагодна, былога МБПТ). Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 15.4.1940 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 179, кв. 34. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як 'удзельнiк ваеннай змовы ў Чырвонай армii' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан). 6.7.1949 асуджаны да ссылкi ў Краснаярскi край. Канчаткова вызвалены 5.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 30.12.1955. Асабовая справа К. ? 6725-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КРЭМЕР Майсей Хаймавiч* [1916, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у аркестры народных iнструментаў пры Беларускiм дзяржаўным радыёкамiтэце. Арыштаваны 19.5.1940 у Мiнску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 62, кв. 43. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.7.1941 як 'канфiдэнт польскай палiцыi' да 8 гадоў ППК i яго павiненны былi этапаваць у Сiбiрскi канцлагер НКВД (Новасiбiрск), але 1.9.1941 (?) К. вызвалiлi. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа К. ? 29826-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КРЭЧАТОВIЧ Мiкалай Мiкалаевiч* [1906, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?], навуковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дацэнт кафедры электратэхнiкi Мiнскага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. У час 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 22.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Пушкiна, д. 61, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКДБ 26.12.1945 за 'здраду радзiме' i як 'памагаты ў дзейнасцi нямецка-фашысцкiх акупантаў, падазроны ў прыналежнасцi да нямецкай агентуры' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 3.2.1956. Асабовая справа К. ? 6560-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КСЯНДЗОЎ Антон Сямёнавiч* [1883, в. Падбярэзкi (?) Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса iмя Варашылава. Арыштаваны ў в. Падбярэзкi Полацкага р-на. Асуѓджаны 16.7.1935 як 'кулак' да ссылкi. Высланы ў пас. Кiяя Карткероскага р-на Комi АССР. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние: Коми республиканский мартиролог жертв массовых политических репрессий.
  
  КСЯНЕВIЧ Уладзiмiр Францавiч [чэрв. 1894, г. Слонiм Гродзенскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. - ?], вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў кадэцкi корпус у Варшаве i Мiкалаеўскае вайсковае вучылiшча ў Пецярбургу. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе штурмавога батальёна 6-й расiйскай армii ў Румынii. У 1917 ствараў на Румынскiм фронце бел. вайсковыя аддзелы. Пазней служыў у армii генерала А. Дзянiкiна, набыў спецыяльнасць вайсковага будаўнiка, будаваў масты. У 1920 залiчаны ў рэзерв Беларускай вайсковай камiсii, пасля ўступiў у гусарскi полк генерала С. Булак-Балаховiча, служыў на бронецягнiку 'Балаховец'. З восенi 1920 сябра БСП 'Зялёны Дуб' (мянушка 'Грач'), неўзабаве ўзначалiў яе галоўны штаб. Пазней далучыўся да баптыстаў, вучыўся i выкладаў арыфметыку ў Варшаўскай бiблейскай школе, удзельнiчаў у з'ездах баптыстаў. У 1924 вярнуўся да партыйнай работы. У пачатку кастр. 1924 пасланы атаманам Дзергачом у БССР з лiстамi да кiраўнiцтва рэспублiкi i ДПУ. Арыштаваны. 28.6.1925 Асуджаны да ВМП. Да лют. 1927 знахоѓдзiўся ў камеры смяротнiкаў. Пасля задавальнення яго хадайнiцтва аб памiлаваннi, смяротны прысуд зменены на 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Лiт.: Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гiсторыi антысавецкага ўзброенага супрацiву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя. Вiльня, 2000.
  
  КУБАР Уладзiмiр Мiкалаевiч* [1884, Мiнск - 19.10.1921, ?], артыст. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Галоўпалiтасвеце. Арыштаваны 2.9.1921 у Мiнску. Асуджаны ЧК 23.9.1921 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 6.8.1996. Асабовая справа К. ? 20479-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУБIЦКI Сiгiзмунд Iосiфавiч* [17.12.1904, Паб'ѓянiцэ, цяпер Польшча - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Працаваў у кiнатэатры. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Пушѓкiнская, д. 14. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як 'член антысавецкай групiроўкi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Самарскi канцѓлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены 3.3.1941 (верагодна, з Безымянскага лагера). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. ? 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КУГЕЛЬ Рувiм Ерухiмавiч* [1895, Мiнск - ?], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры гiсторыi новага часу Томскага дзяржаўнага ун-та. Арыштаваны 3.8.1951. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1951 за 'тэрарызм' на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 4.9.1954.
  Кр.: Боль людская.
  
  КУДЗЕЛЬКА Барыс Паўлавiч* [лiп. 1894, в. Лесапiлка (?) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], аспiрант. З сялянскай сям'i. У 1917-20 служыў на флоце. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту аспiрант клiнiкi Мiнскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1934 у Мiнску па адрасе: зав. Нова-Серпухаўскi, д. 2. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 2.3.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцкую работу ў галiне аховы здароўя' да 3 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў (прысуд заменены на 3 гады пазбаўлення волi ўмоўна). 28.5.1934 справа спынена, а К. вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. ? 7236-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУДЗЕЛЬКА Iван Фадзеевiч* [30.11.1891, в. Рудзенск Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Пухаѓвiцкага р-на Мiнскай вобл. - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, брат Iосiфа Кудзелькi. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Падчас арышту наркам фiнансаў БССР. Арыштаваны 13.7.1937 у Мiнску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 40, кв. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.7.1937 за 'дыверсiйна-шпiёнскую дзейнасць у наркамфiне БССР' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1957. Асабовая справа К. ? 10144-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КУДЗЕЛЬКА Iосiф Фадзеевiч* [1894, в. Рудзенск Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], службовец, брат Iвана Кудзелькi, муж Уладзiславы Аляксеевай (Кудзелька). З сялянскай сям'i. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. У 1924 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. начальнiк Упраўлення па ахове аўтарскiх правоў пры Саюзе пiсьменнiкаў БССР. Арыштаваны 30.4.1937 у Мiнску па адрасе: Койданаўскi тракт, д. 29, кв. 1. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 (?) як 'актыўны член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.12.1958. Асабовая справа К. ? 13352-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУЖАЛЬ Аляксандр Афанасьевiч* [1910, в. Калоднае Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Столiнскi р-н Брэсцкай вобл. - 27.4.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'i вясковага настаўнiка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў iнжынерам у гарадской тэлефоннай сетцы. Арыштаваны 11.2.1938 у Серпухаве. Асуджаны пастановай камiсii НКВД i пракуратуры СССР 23.3.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Румынii i Германii i падрыхтоўку дыверсiйных актаў' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.5.1958. Асабовая справа К. П-52084 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КУЗМIЧ Уладзiмiр Савiч* [1904, Бахмач Чарнiгаўскай губ., цяпер Чарнiгаўская вобл., Украiна - ?], член Саюза пiсьменнiкаў СССР. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 11.9.1942 у Алма-Аце. Асуджаны асобай нарадай НКВД СССР 5.6.1943 за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабiлiтаваны спецыяльнай камiсiяй Вярхоўнага суда Казахскай ССР 20.9.1957 з-за недаказанасцi складу злачынства.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КУЗНЯЦОЎ Лейб Шлемавiч* [студз. 1907, Барысаў Мiнскай губ., цяпер Мiнскай вобл. - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], службовец. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1927). Падчас арышту старшыня Камiтэта па справах фiзкультуры i спорту пры СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей Арыштаваны 24.11.1937 у Мiнску на Усебеларускiм стадыёне. У сувязi з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як 'актыўны член антысавецкай маладзёжнай тэрарыстычнай арганiзацыi правых' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.8.1956. Асабовая справа К. ? 6869-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУЗНЯЦОЎ Мiхаiл Трафiмавiч* [1909, Вiцебск - ?], мастак. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у вiцебскiм кiнатэатры 'Спартак'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 4.11.1944 у Вiцебску па адрасе: вул. Крылова, д. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.12.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены 31.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.10.1963. Асабовая справа К. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  КУЗЬМА Леанард Бярнардавiч* [1891, м. Крынкi Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 21.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту галоўны iнжынер трэста 'Сталiнагорсквугаль'. Арыштаваны 26.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Земляны Вал, д. 14/16, кв. 18. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.1.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай трацкiсцкай шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 27.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  КУЗЬМIН Дзмiтрый Фёдаравiч* [1898, цяпер тэрыторыя Латвii - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара Магiѓлёўскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны 10.7.1938 за 'антысавецкую прапаганду'. Вызвалены 28.5.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 3541 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўѓскай вобл.
  
  КУКША Аляксандр Фёдаравiч* [1897, в. Бярозкi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл. - 2.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнiк, начальнiк штаба Маскоўскай пралетарскай стралковай дывiзii, адначасова дацэнт кафедры тактыкi ваеннай акадэмii Чырвонай армii iмя Фрунзе. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: Курсавы зав., д. 1, кв. 7. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1938 за 'ўдзел у ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 17.11.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КУЛАК Аляксандр* [1886, в. Малявiчы Вiлейскага пав. Мiнскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Працаваў аграномам. Арыштаваны 10.5.1937 на ст. Кармiлаўка Омскай чыгункi. Асуджаны 'тройкай' НКВД 5.8.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 16.1.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КУЛАК Кiра Канстанцiнаўна* [1927, Мiнск - ?], навучэнка. З сям'i службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, вучылася ў школе. Арыштавана 3.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 7, кв. 2. Асуджана судовым органам 9.4.1945 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ', за 'антысавецкую агiтацыю' i 'прысягу на вернасць Германii' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў адзiн з канцлагераў МДБ Карэльскай АССР (ст. Гуцiна, дарожна-будаўнiчы р-н ? 6). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 19.9.1967. Асабовая справа К. ? 19810-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУЛIКОЎСКI Лука Сцяпанавiч* [1899, ? - 28.5.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту заатэхнiк Вяземскага райза. Арыштаваны 20.3.1938. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 28.5.1938 за 'антысавецкую шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  КУЛЬБАК Зэльда Барысаўна* [1897, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?], педагог, жонка Майсея Кульбака. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай. Гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мiнску па адрасе: 2-гi Аконны (Апанскi?) зав., д. 4б, кв. 1. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа К. ? 6761-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУЛЬГАЎЧУК Уладзiмiр Мiхайлавiч* [1909, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская вобл. (?) - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Арыштаваны 4.9.1937 у Кiнелi Самарскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.12.1937 за 'шпiянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 16.12.1955.
  Кр.: Белая книга.
  
  КУЛЯШЧУК Якаў Мiкалаевiч* [1906, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Арыштаваны 22.8.1937 у Кiнелi Самарскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 10.12.1937 за 'шпiянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 16.12.1955.
  Кр.: Белая книга.
  
  КУПЦЫЕВIЧ Вера Адамаўна* [1910, Мiнск - ?], артыстка. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 27.9.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Прыгожая, д. 25, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 28.7.1945 як 'памагатая нямецкiх захопнiкаў' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена (хутчэй за ўсё, з Мiнскай турмы) у 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.6.1963. Асабовая справа К. ? 11310-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУРЧЭЎСКI Iосiф Антонавiч* [1885, в. Заблоцце Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва (?) - 29.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1927 уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - дырэктар торфараспрацовак 'Назiя'. Арыштаваны 14.9.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КУРЫННЫ Фёдар Калейнiкавiч* [1898, в. Падашкi, цяпер Харкаўская вобл., Украiна - ?], педагог. З сялянскай сям'i. У грамадзянскую вайну ў армii Дзянiкiна. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.11.1937 за 'антысавецкую прапаганду' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 30.3.1955. Асабовая справа К. ? 5688 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  КУРЭЙКА Арсень Васiлевiч* [1904, в. Агароднiкi Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 19.4.1939, Масква, НКВД], iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту iнжынер-тэхнолаг тэкстыльнай фабрыкi iмя Чырвонай армii ў пас. Мурамск Разанскай вобл. Арыштаваны 16.9.1938. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.4.1939 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 4.8.1956
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
   Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  КУРЭЙКА Мiхаiл Рыгоравiч* [1902, в. Верцялiшкi Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - ?], журналiст. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту сакратар газеты (?). Арыштаваны 14.9.1937 у Алма-Аце. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.3.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 15.10.1955 з-за адсутнасцi складу злачынства.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  КУСКОЎ (ШМЭКЕР) Iлля Мiкалаевiч (Койфманавiч)* [1922, Петраград або м. Бераздоў, УССР - ?], мастак. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Ваенгандлi БВА. Арыштаваны 22.7.1944 у Мiнску па адрасе: вул. М. Горкага, д. 11, кв. 9. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1946 за 'здраду радзiме' да 2 гадоў пазбаўлення волi i вызвалены з улiкам тэрмiну зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 15.10.1992. Асабовая справа К. ? 34759-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  КУЧЫНСКАЯ (СТАРАСЦЕНКА) Алена Фёдараўна* [30.12.1894, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], педагог, жонка Аляксея Кучынѓскага. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык нямецкай мовы ў Беларускiм полiтэхнiчным iнстытуце. Арыштавана 5.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 23, кв. 44. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'жонка ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Другi раз асуджана 14.2.1940 да ссылкi на 5 гадоў у Краснаярскi край. Вызвалена 5.11.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 11.12.1956. Асабовая справа К. ? 8164-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  5.11.1937 разам з мацi быў арыштаваны сын Алены i Аляксея Кучынскiх Дзмiтры Кучынскi (н. 9.11.1919 у Мсцiслаўлi Магiлёўскай вобл.) вучань 10 класа СШ ? 2 Мiнска. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД ён быў асуджаны як 'сын ворага народа' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ i этапаваны ў Ягрынскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. З 1940 у Краснаярскiм краi. Вызвалены 14.2.1940. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 25.12.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 9890-с захоўваецца з фотаздымкам ў архiве КДБ Беларусi.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"