Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

М 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  МАГЕР Максiм Пятровiч* [1897, в. Будзiшча Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - 16.10.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камандзiр корпуса, член ваеннага савета Ленiнградскай ВА. Арыштаваны 8.4.1941 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Рылеева, д. 11, кв. 11. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1941 за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 15.10.1955.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЁР Рыгор Iванавiч [сак. 1899, в. Ражыска, Усх. Галiѓцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украiна - 16.9.1938, Мiнск, турма НКВД], вайсковец. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Да арышту - камандзiр дывiзiёна ваеннай часцi ? 5889 у г. п. Жданоѓвiчы Мiнскага р-на. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 28.4.1938. Асуѓджаны 2.7.1938 'тройкай' НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 7.12.1957 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа М. ? 11077-с захоўваецца з фотаѓздымкам ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЗАЛЯКА Мiкалай Васiлевiч* [9.5.1899 в. Старыца Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 20.12.1937, Мiнск, турма НКВД], служѓбовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнiк аддзела збыту Наркамлеса БССР. Арыштаваны 15.7.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 35, кв. 3. Асуджаны 19.12.1937 'тройкай' НКВД як 'член антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi правых' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 13.6.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 10552-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  16.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 35, кв. 3 арыштавана рабочая Мiнскага шклянога завода, мацi траiх дзяцей, Мазаляка Варвара Аляксандраўна (н. 4.12.1901 у Баранавiчах Навагрудскага пав. Мiнскай губ. ў сям'i рабочага), жонка Мiкалая Мазалякi. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў ППК. Вызвалена ў 1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 5.8.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа М. ? 10623-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЗУР Iгнат Мiкалаевiч [22.9.1890, в. Ператокi Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 1958], грамадскi дзеяч, журналiст. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў 3-класную царкоўна-прыходскую школу, Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Працаваў у школе в. Гiбайлавiчы Крупскага р-на Мiнскай вобл., потым у школе в. Сморкi Барысаўскага р-на Мiнскай вобл. У 1-ю сусветную вайну прызваны ў армiю, удзельнiчаў у баях. У грамадзянскую вайну камандзiр батальёна 41-й дывiзii на Паўд. фронце. Паранены. У 1918 уступiў у ВКП(б). Быў выбраны начальнiкам гарнiзона Царыцына. У 1920-23 вучыўся ў Акадэмii сацыяльнага выхавання ў Маскве. Пасля заканчэння прыехаў у Мiнск, працаваў загадчыкам 7-гадовай школы. У 1926-31 старшы iнспектар школ i ВНУ пры наркамаце асветы, адказны рэдактар час. 'Асвета'. З 1932 старшы кансультант сацыяльна-культурнай групы кiравання справамi Саўнаркама БССР. Аўтар 'Чырвонай змены' i 'Чырвонай Беларусi' (у суаўтарстве з М.Калiнiчэнка) - хрэстаматыяў для СШ. За тое, што ў артыкуле 'Аб туберкулёзе' прывёў дадзеныя аб тым, што ў СССР хворых на сухоты больш чым ва ўсiм свеце, выключаны з партыi i звольнены з работы. Арыштаваны 22.6.1941. Пры этапаваннi на ўсход, начальнiк канвоя нечакана адпусцiў М. i iншых вязняў. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне. Узнагароджаны ордэнамi i медалямi. Рэабiлiтаваны ў 1954. Памёр ад туберкулёзу, за артыкул пра якi i быў пакараны.
  
  МАЗУР Фёдар Трафiмавiч* [1906, в. Заполле Наѓваѓгрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - ?, ГУЛАГ], навучэнец. З бел. сялянѓскай сям'i. У другой палове 1920-х г. тэхнiчны сакратар БРСГ. У пачатку 1930-х г. студэнт Мiнскага медыцынѓскаѓга iнстытута. Арыштаваны 17.3.1933 у Мiнску па адраѓсе: вул. Студэнцкая, д. 10, кв. 10. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 23.5.1933 за 'сувязь з польскiмi агентамi' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскi канцѓлагер НКВД Мядзвеѓджагорскага р-на Карэла-Фiнѓскай АССР. У зняволеннi ўзяты пад варту i 20.9.1937 асуѓджаны 'тройкай' НКВД за 'антысавецкую шпiёнѓскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзвеѓджая Гара (Сандармох). Рэабiлiтаваны пракурорам Карэлii 29.4.1989, пракуратурай БВА 23.6.1989. Асабовая справа М. ? 23909 захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмiтрыева.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЗУРКА Васiль Навумавiч* [15.9.1905, в. Дыя Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк Мiнскай станцыi механiзацыi. Арыштаваны 6.11.1937 у Мiнску па месцу работы. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 8.1.1938 за 'сувязь з польскай агенткай Вышынскай*, праз якую вёў шпiянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 6.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 14.5.1955. Асабовая справа М. ? 5756-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МАЗЭЛЬ Елiзар Якаўлевiч* [1895, Палтава, цяпер Украiна - 30.10.1937, Вiцебск, НКВД], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нам. дырэктара па навуковай рабоце Вiцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыi. Арыштаваны 26.4.1937 у Вицебску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'ўдзел у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёѓмасцi. Расстраляны. Рэѓабiѓлiтаваны ваеннай калеѓгiяй Вярхоўнага суда СССР 28.9.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  10.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19 арыштавана хатняя гаспадыня Мазэль Разалiя Львоўна (н. ў 1899 у Палтаве ў сям'i купца), жонка Елiзара Мазэля. 14.12.1937 пастановай НКВД асуджана за 'дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП i 9.1.1938 расстраляна ў Вiцебскай турме НКВД. Рэабiлiтавана 27.10.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: НАРБ.
  
  МАIСЕЕЎ Iван Майсеевiч* [1871, в. Хацечына, цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена - 21.3.1938, Вiцебск, НКВД], архiмандрыт. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 24.1.1938 па месцы пражывання. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 14.2.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 18.10.1989. Асабовая справа М. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  МАIСЕЕЎ Iван Максiмавiч* [1908, в. Роўкавiча Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чачэрскi р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса 'Украiнскi пралетарый'. Арыштаваны 24.7.1938 у Кагановiцкiм р-не Омскай вобл. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi i прапагандзе'. 11.11.1938 апраўданы судовай калегiяй па крымiнальных справах Омскага абл. суда. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАIСЕЕЎ Леў Абрамавiч* [15.11.1897, Велiж Вiцебѓскай губ., цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, турма НКВД], партыйны работнiк. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б) (1919). Служыў у Чырвонай армii. Падчас арышту сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б. Арыштаваны 8.8.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Iнтэрнацыянальная, д. 12. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 'тройкай' НКВД як 'член трацкiсцкай шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 19.12.1956 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 9857-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  13.11.1937 у Барысаве арыштавана загадчыца дзiцячага сада пры заводзе iмя Молатава, мацi дваiх дзяцей, Маiсеева Марыя Рыгораўна (н. ў 1903 у Мiнску; член ВКП(б) з 1925), жонка Льва Маiсеева. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў ППК i этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 13.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 30.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. ? 7411-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ.
  
  МАЙ Iван Паўлавiч* [19.10.1890, мяст. Броды Радамскай губ., цяпер Польшча - 1938, ГУЛАГ], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Верагодна, добра валодаў англiйѓскай мовай. Працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам вучэбнай часткi Мiнскага iндустрыяльнага (?) iнстытута. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк 'ОЖДС' (?). Арыштаваны ў 1933 у Мiнску. Асуджаны калегiяй АДПУ СССР у 1934 (?) як 'член контррэвалюцыйнага паўстанцкага атрада, арганiзаванага з мэтай звяржэння савецкай улады' i як 'агент англiйскай разведкi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Далёкаўсходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю. У зняволеннi за 'распальванне незадаволенасцi сярод вязняў' прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 28.11.1956. Першая справа М. ? 8169-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЙЗЕЛЬ Лейб Ёселевiч* [1911, мяст. Чырвоная Слабада Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог, лiтаратар. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнiк газ. 'Пiянер Беларусi'. Арыштаваны 29.10.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Акольная, д. 13/12, кв. 10. Асуджаны рашэннем органаў дзяржаўнай улады 21.1.1938 як 'член контррэвалюцыйнай яўрэйскай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi, потым Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. У 1949 высланы ў Нарыльск. Выѓзвалены 14.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.7.1955. Асабовая справа М. ? 5524-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МАЙКОЎСКI Станiслаў Клiментавiч* [1881, Мiнск - 15.10.1937, Томск, НКВД], аграном. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту аграном-пладавод Тайгiнскага аддзялення райтрансгандальхарчу Томскай чыгункi. Арыштаваны 29.9.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай кадэцка-манархiсцкай i эсэраўскай арганiзацый' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.2.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  МАЙСКI Мiхаiл Сямёнавiч* [1906, Беласток, цяпер Польшча - 1.9.1938, Мiнск, турма НКВД], службовец. З сям'i рабочага. Член КПЗБ з 1926, сакратар ЦК камсамола Зах. Беларусi. Да арышту прадстаўнiк польскай секцыi (аддзела) 'КIМа'. Арыштаваны 17.12.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камунiстычная, д. 16, кв. 5. Асуджаны 26.5.1938 'тройкай' НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны.
  17.12.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камунiстычная, д. 16, кв. 5 арыштавана студэнтка МВПI Майская Лiдзiя Майсееўна (н. ў 1907 у Вiльнi, цяпер Вiльнюс, Лiтва, у сям'i службоўца), жонка Мiхаiла Майскага. 15.6.1938 'тройкай' НКВД яна была асуджана як 'агент польскай разведкi' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана разам з мужам 1.6.1959 трыбуналам БВА. Справа сям'i М. ? 14234-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАКАВЕЙСКI Уладзiмiр Мiкалаевiч* [1894, в. Пятнiцкая Пеpамышльскага пав. Калужскай губ., цяпер Калужская вобл., Расiя - ?], навуковец, педагог. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар, загадчык кафедры Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. Арыштаваны 8.1.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. Нiкольская, д. 3а. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 16.9.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Каргапольскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены ў сак. 1947. 18.6.1949 пастановай асобай нарады МДБ СССР высланы ў Кpаснаяpскi кpай. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа М. i iнш. ? 10333-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МАКАЛЬ Iван Васiлевiч [1875, в. Крупава Гродзенскага пав., цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], юрыст. Скончыў Томскi ун-т. Арыштаваны 28.4.1921. Абвiнавачваўся Омскай губернскай ЧК у 'контрѓрэвалюцыйнай дзейнасцi'. 9.5.1921 справа М. была спынена, а ён вызвалены. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 2.12.1999 пракуратурай Омскай вобл.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  МАКАЛЬ Сямён Якаўлевiч* [1888, в. Крушын Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Столiнскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту юрысконсульт Аблметалсаюза. Арыштаваны 1.4.1938 у Новасiбiрску як 'замежны агент'. 29.7.1939 вызвалены з улiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАКАРАНКА Фёдар Калiстратавiч [1928, Барысаў - ?]. З бел. рабочай сям'i. Да арышту студэнт фiлалагiчнага ф-та БДУ. Арыштаваны 29.9.1950 у Барысаве па адрасе: вул. Лагойская, д. 36. Асуджаны 9.1.1951 за 'антысавецкую агiтацыю' да 6 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.7.1990 прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа М. ? 31594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАКАРЭВIЧ Сцяпан Барысавiч* [1908, в. Гiрымшчына Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 4.3.1938, Мiнск, НКВД], журналiст, рэдактар. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступiў у ВКП(б). Падчас арышту выконваў абавязкi загадчыка замежнага аддзела газ. 'Чырвоная змена'. Арыштаваны 11.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 15.2.1938 як 'агент польскiх разведорганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа М. ? 24080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  13.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64 арыштавана iнспектар наркамата аховы здароўя БССР Турнiцкая Мiра Абрамаўна (н. ў 1904 (?) у Гродне), верагодна, жонка Сцяпана Макарэвiча. 21.1.1938 'тройкай' НКВД асуджана як 'агент польскай разведкi' да ВМП i 29.11.1938 расстраляна ў Мiнскай турме НКВД. Рэабiлiтавана 15.2.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. ? 5850-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАКАЎЧЫК Юстын Мiкалаевiч* [1899, в. Пацавiчы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1932 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту iнспектар па працы абл. каѓмiтэта Саюза рабочых камунальна-жыллёвага будаўнiцтва. Арыштаваны 26.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: канал Грыбаедава, д. 109, кв. 27. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАКЕЙЧЫК Марыя Паўлаўна* [1921, в. Дубiлаўка, цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - ?], служачая. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала сакратаром Любанскага раённага выканаўчага камiтэта. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 25.9.1944 у Любанi. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.7.1945 як 'член антысавецкай арганiзацыi 'Саюз барацьбы супраць бальшавiзму' i за 'работу ў нямецкiх акупантаў' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана, хутчэй за ўсё, ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункi. Вызвалена 1.12.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 3.2.1956. Асабовая справа М. ? 5942-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МАКЛАКОЎ Глеб Нiчыпаравiч* [1908, Мiнск - ?], фiзiк. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк Балотнага iнстытута 'ВСКШ' (?). Арыштаваны 18.12.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Красiвая, д. 7/1, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 8.6.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 11.4.1959. Асабовая справа М. ? 13975-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
   МАКОЎСКI Анатоль Мiхайлавiч* [1902, Коўна, цяпер Каўнас, Лiтва - 16.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер-механiк завода iмя Кiрава ? 3 Сульфiттрэста. Арыштаваны 22.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Чайкоўскага, д. 38, кв. 31. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.12.1937 за 'контррэвалюцыйную здраднiцѓкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  МАКСIМУК Мiкалай Iванавiч* [1929, в. Радзевiѓчы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Вучыўся ў няпоўнай СШ Высокаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.3.1944 (?). Асуджаны пазасудовым органам 20.5.1946 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 23.5.1990. Асабовая справа М. ? 10387-с захоўѓваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛАКОВIЧ Пракоп Дзянiсавiч [8(20).7.1895, в. Зубарэвiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - 26.9.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям'i. Удзельѓнiк 1-й сусветнай вайны. Вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат асобай 11-й армii Паўд.-Зах. фронту. З 1917 старшыня палкавога камiтэта. У 1918-20 ваенны камiсар Бабруйскага Дарагабужскага пав., ваенны камiсар сувязi Зах. фронту. З 1922 наркам унутраных спраў БССР. З 1923 старшыня Амурскага губернскага рэўкама, выканкама. З 1927 старшыня Гомельскага акруговага выканкама. З 1931 начальнiк Упраўлення падрыхтоўкi кадраў наркамата сувязi СССР. Арыштаваны 19.4.1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафiмовiча, д. 2, кв. 48. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.9.1937 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi правых', 'шкоднiцкую работу ў сiстэме наркамата сувязi' i за 'падрыхтоўку тэрарыстычных актаў, накiраваных супраць кiраўнiкоў ВКП(б) i Савецкага ўрада' да ВМП. Расстраляны i пахаваны з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 25.5.1957.
  Кр.: Расстрельные списки. Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МАЛАЎ Барыс Мiхайлавiч* [лiст. 1904, Мiнск - 29 або 30.10.1937, Мiнск, турма НКВД], службовец. З сям'i бел. рабочага. Член ВКП(б). Да арышту загадчык аддзела хлебнай гpупы наpкамата ўнутpанага гандлю. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.7.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Свяpдлоўская, д. 8, кв. 15. Асуджаны 29.10.1937 'тройкай' НКВД як 'член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП з канѓфiскацыяй маёмасцi. Расстpаляны. Рэабiлiтаваны 8.3.1958 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 11563-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЛАХАЎ Iван Сямёнавiч [1906, Мiнская губ. - ?], лётчык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. З 1928 у Чырвонай армii. Падчас арышту служыў у 1-й асобнай трэнiровачнай эскадрыллi. Арыштаваны 29.12.1942 у Маскве. Асуджаны 18.3.1943 НКВД за 'контрѓрэвалюцыйную прапаганду i агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 29.9.1956 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа М. ? 7880-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .
  
  МАЛАХОЎСКI Iван Антонавiч* [1898, в. Гарбэчава Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Расонскi р-н Вiцебскай вобл. - 5.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту аграном Драгельѓскага райза. Арыштаваны 26.7.1937 у пас. Няболчы Драгельскага р-на Ленiнградскай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.11.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛЕВIЧ Аляксандр Мацвеевiч* [1893, в. Гулi Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 4.11.1937, Томск, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Працаваў у 3-й хiрургiчнай клiнiцы Томска. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 18.10.1937 як 'член 'Сiбiрскага брацтва' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.2.1960.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
   МАЛЕЕЎ Якаў Iгнатавiч* [1890, в. Усохi Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры фiзiчнай геаграфii Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 24.6.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа М. ? 2669-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛЕШКА (МЯЛЕШКА) Андрэй Мацвеевiч* [1901, Дрыса Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнск Вiцебскай вобл. - 1938, Курган (?), НКВД], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - наѓчальѓнiк Курганскага паравознага аддзялення Паўднёваѓўральскай чыгункi. Арыштаваны 28.2.1938. Асуджаны лiѓнейным судом Паўднёваўральскай чыгункi 21.4.1938 за 'прыналежнасць да антысавецкай трацѓкiсцкай арганiзацыi' i за 'падрыўную работу' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом РСФСР 28.7.1962.
  Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган: Зауралье, 2002. Т. 1.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛIНОЎСКI Маўрыкiй Вiкенцевiч* [27.6.1907, Мiнск - 3.11.1937, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мiнскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 23.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 15, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 26.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай яўрэйскай дыверсiйнай паўстанцѓкай i шпiёнскай арганiзацыi ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.9.1957. Асабовая справа М. ? 10942-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЛIНОЎСКI Мiкалай Нiчыпаравiч* [1897, в. Евангелевiчы (?) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi (?) р-н Мiнскай вобл., паводле iншых звестак - Бесарабiя - ?], медык. З бел. сям'i. Да арышту працаваў фельчарам. Арыштаваны 28.9.1940 у в. Кiрэеўскае Кажэўнiкаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 14.1.1941 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 24.6.1992.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  МАЛIНОЎСКI Мiкалай Нiчыпаравiч* [1909, в. Галавачы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Гроѓдзенскi (?) р-н - ?], навучэнец, поўны цёзка М.Н.Малiѓноўскага. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт Омскага сельскагаспадарчага iнстытута. Арыштаваны 9.10.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 10.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.5.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛIНОЎСКI Уладзiмiр Яўгенавiч [2.7.1897, Мiнск - ?], службовец. З бел. шляхецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту - сакратар Упраўлення СНХБ (Савета народнай гаспадаркi БССР?). Арыштаваны 10.6.1924 у Мiнску па адрасе: вул. Падгорная, д. 54, кв. 1. Асуджаны 5.9.1924 калегiяй АДПУ за 'дапамогу польскiм агентам' да 3 гадоў ППК. 2.9.1927 пасля сканчэння тэрмiну высланы на 3 гады ў Сiбiр. Працаваў рахункаводам у арцелi ў с. Кукарка Сядзельнiкаўскага р-на Сiбкраю. Зноў арыштаваны 13.2.1930. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi антысавецкай агiтацыi'. 26.6.1930 Омскiм акруговым аддзелам АДПУ справа спынена за адсутнасцю складу злачынства. 8.10.1930 пазбаўлены на 2 гады права жыць у 12 населеных пунктах i пагранiчных раёнах. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (? 34067-с; захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны ваенным пракурорам Беларусi 6.6.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  МАЛIНОЎСКI Якаў Адамавiч* [1894, в. Мiшкава Вiцебскай губ., цяпер у межах Вiцебска - 16.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту галоўны бухгалтар фабрыкi 'Пралетарская перамога'. Арыштаваны 9.9.1937 у Мыцiшчынскiм р-не Маскоўскай вобл. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 15.11.1937 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1956. Асабовая справа М. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛЫШАЎ Мiкалай Парфёнавiч* [1889, Вiцебск - ?, Алма-Ата, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Да арышту начальнiк Алмаацiнскай мiжгародняй тэлефоннай станцыi. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.3.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэѓабiлiтаваны 22.2.1958.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  МАЛЫШАЎ Фёдар Васiлевiч* [1.2.1903, в. Дзьякаў, цяпер Лежнеўскi р-н Iванаўскай вобл., Расiя - ?], навуковец, педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту рэктар Камунiстычнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 29.6.1936 у Мiнску ў гасцiнiцы 'Еўропа'. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.10.1936 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскi край; бухта Нагаева, Далёкаўсходнi край). Рэабiлiтаваны. Асабовая справа М. ? 24735-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МАЛЬКЕВIЧ Казiмiр Сямёнавiч* [1890, в. Забелле Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 14.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы бухгалтар паравознай службы Кастрычнiцкай чыгункi. Арыштаваны 16.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Дастаеўскага, д. 4, кв. 1. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.10.1937 за 'контррэвалюцыйную шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛЬЦЭР (МЕЛЬЦЭР?) Абрам Навумавiч* [20.8.1904, Мiнск - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], навуковец, педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1924 устуѓпiў у ВКП(б). У пачатку 1930-х г. дацэнт кафедры фiласофii, потым (з 1934 да 27.8.1936) дырэктар МВПI. Арыштаваны 2.12.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 6. За сувязь з трацѓкiстамi выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як 'актыўны член антысавецкай трацкiсцка-шпiёнскай дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.8.1957. Асабовая справа М. ? 10865-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
   22.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 6 арыштавана хатняя гаспадыня Авен Ганна Карлаўна (н. ў 1894 у Стаpапецельскай вол. Вiдзенѓскага пав. Лiфляндскай губ., цяпер Латвiя, у латышскай сялянскай сям'i), верагодна, жонка Абрама Мальцэра. 5.2.1940 асобай нарадай НКВД асуджана як 'член латышскай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Вызвалена 8.6.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 3.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. ? 10330-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЛЮК Казiмiр Андрэевiч* [1884 цi 1885, в. Зябкi Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - 20.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк фiнансавай часткi ваенiзаванай пажарнай каманды завода 'Чырвонаармеец'. Арыштаваны 4.8.1937 у Ленiнѓградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.9.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЛЯКОЎ Леанiд Iванавiч* [1878, в. Бунькова Цвяpской губ., цяпер Цвярская вобл., Расiя - ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 29.8.1933 у Горках па адрасе: вул. Агpанамiчная, д. 5, кв. 6. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа М. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЛЯНТОВIЧ Павел Мiкалаевiч [1869, Вiцебск - 22.1.1940, Масква, НКВД], палiт. i дзяржаўны дзеяч, юрыст. З сям'i службоўца. Вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та, але быў адлiчаны за 'рэвалюцыйную прапаганду' i 3 месяцы правёў у турме. Скончыў юрыдычны ф-т Дэрпцкага (Тартускага) ун-та (1893). Працаваў памочнiкам прысяжнага паверанага пад кiраўнiцтвам Ф.Плявакi, адвакатам. На палiт. працэсах абараняў удзельнiкаў паўстання на крэйсерах 'Азоў', 'Ачакаў', сялян Харкаўскай i Палтаўскай губ., членаў бальшавiцкай фракцыi думы i iнш. Быў адвакатам у справе аб 100000 рублёў, якiя Сава Марозаў пакiнуў для бальшавiцкай партыi. Выйграў справу, атрымаў грошы i, рызыкуючы свабодай, перадаў iх бальшавiѓку Красiну. З сак. 1917 член Выканкама камiтэта грамадскiх арганiзацый, таварыш пракурора Маскоўскай судовай палаты, нам. мiнiстра пошты i тэлеграфа, мiнiстр юстыцыi i генеральны пракурор у Часовым ураѓдзе. Выдаў распараджэнне аб арышце У.Ленiна. У вынiку Кастрычнiцкага перавароту 1917 арыштаваны з iншымi членамi Часовага ўрада i зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. Вызвалены па распараджэннi У.Ленiна. З вер. 1921 у Маскве: юрыд. кансультант ВСНГ, адзiн з заснавальнiкаў савецкай адвакатуры, узначальваў Маскоўскую калегiю адвакатаў. У 1930 арыштаваны органамi АДПУ. Пад следствам знаходзiўся некалькi месяцаў. Пасля вызвалення займаўся адвакацкай практыкай. Зноў арыштаваны 2.11.1937 у Маскве па адрасе: Зубаўскi бульвар, д. 16/20, кв. 85. Асуджаны 22.1.1940 як 'кiраўнiк контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны на Данскiх могiлках праз некалькi гадзiн пасля прыгавору. Пасля арышту М. органамi НКВД былi арыштаваны i ўсе члены яго сям'i. Па першай справе рэабiлiтаваны 29.8.1959, па другой 13.5.1992.
  1.11.1937 у Маскве па адрасе: зав. Фурманава, д. 6, кв. 11 быў арыштаваны член Маскоўскай гарадской калегii адвакатаў Малянтовiч Уладзiмiр Паўлавiч (нар. ў 1895), сын П.Малянтовiча. 14.6.1938 тройкай НКВД ён быў асуджаны як 'член тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП i расстраляны. Рэабiлiтаваны 24.11.1956.
  16.4.1938 у Маскве па адрасе: Стараканюшанны зав., д. 24, кв. 1 быў арыштаваны член Маскоўскай гарадской калегii адвакатаў Малянтовiч Георгiй Паўлавiч (нар. ў 1897), сын П.Малянтовiча. 15.9.1938 тройкай НКВД ён быў асуджаны як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП i расстраляны. Рэабiлiтаваны 21.3.1956.
  У 1951 органамi МДБ быў арыштаваны Малянтовiч Кiрыл Георгiевiч (удзельнiк 2-й сусветнай вайны; узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступенi i многiмi медалямi), сын Г.Малянтовiча. У тым жа годзе ён быў асуджаны да 5 гадоў канцлагераў. Вызвалены ў 1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'; Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Лiт.: БелСЭ. 1973, т. 6; Известия. 2001. 7 июня.
  
  МАМЧЫЦ Iосiф Мiкалаевiч* [1906, в. Радзiвiлiмонты Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог, верагодна, брат Мiкалая Мамчыца. З сялянѓскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю (паводле некаторых звестак, скончыў БДУ). Працаваў настаўнiкам у Пiнскай бел. школе ? 1. Ажанiўся, гадаваў дзiця. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 20.9.1945 у Пiнску. Асуджаны 6.4.1946 пазасудовым органам МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' i 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi' (?) да 8 гадоў папраўча-працоўных работ i 4 гадоў паѓзбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi канцлагер МДБ Комi АССР. Вызвалены 10.9.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 24.3.1964. Асабовая справа М. ? 5805-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцѓкай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МАНАСЗОН Хаiм Iсакавiч* [1884, Масква - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Мiнскага медыцынскага iнстытута, галоўны ўрач (?) iнфекцыйнай клiнiкi 3-й бальнiцы. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 27.10.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Валадаpскага, д. 30, кв. 11. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 26.5.1934 як 'член контррэвалюцыйнай падѓpыўной арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа М. ? 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАНДРЫНСКI (АНОХIН) Мiкалай (Анатоль) Аляксандравiч* [1906, мяст. Нарышнiна Арлоўскай губ., цяпер Арлоўская вобл., Расiя - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў загадчыкам гадзiннiкавай майстэрнi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 19.8.1944 у Слуцку. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1946 за 'здраднiцкiя паводзiны ў перыяд нямецкай акупацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. Вызвалены 19.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.7.1968. Асабовая справа М. ? 19978-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МАНЦIВОДА Леанiд Фамiч [1897, Мiнск (?) - 15.7.1937, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Мiкалая Манцiводы. З сям'i рабочага. Падчас арышту начальнiк паўночна-цэнтральнага Упраўлення марскога транспарту наркамата вады, член ВКП(б). Арыштаваны 10.3.1937 у Маскве па адрасе: вул. 1-я Мяшчанѓская, д. 66/68, кв. 27а. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.7.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 28.7.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  МАНЦIВОДА Мiкалай Фамiч [1895, ст. Замiр'е (?) Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 9.10.1937, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Леанiда Манцiводы. З сям'i рабочага. Падчас арышту рэвiзор Упраўлення сувязi Маскоўскай вобл., член ВКП(б). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: пл. Нагiна, д. 4, кв. 165. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 30.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  МАРГУНОЎ Нiчыпар Сцяпанавiч* [1902, в. Дуброўка Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Шумяцкi р-н Смаленскай вобл. - ?], педагог. З рускай сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту выкладчык Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 7.6.1936. Абвiнавачваўся у контррэвалюцыйнай трацкiсцкай дзейнасцi. Асуджаны не быў. Вызвалены i рэабiлiтаваны 21.9.1936 УНКВД Магiлёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. ? 4297 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: ЭГБ, т. 5. С. 19.
  
  МАРЖЭВIЧ Iван Севасцьянавiч* [1905, в. Шаляпкi Гродзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 25.10.1938, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Томскага тэхнiкума грамадскага харчавання. Арыштаваны 27.6.1938. Асуджаны 19.10.1938 як 'член контррэвалюцыйнай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 8.5.1956.
  Кр.: Книга памяти томичей
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРКАЎ Фёдар Мiтрафанавiч* [1920, в. Старая Буда, цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1936 у Чырвонай армii. Падчас арышту загадчык справаводства Курскага палявога шпiталя ? 4397. Арыштаваны 13.5.1943. Асуджаны 19.6.1943 за 'контррэвалюцыйную прапаганду i агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.1.1957. Асабовая справа М. ? 7727-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРКЕВIЧ Пётр Пятровiч* [1897, в. Саленiкi Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 17.1.1924, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту слухач ваеннай школы маскiроўкi. Арыштаваны 8.11.1923 у Маскве па адрасе: Сакольнiкi, д. 4. Асуджаны калегiяй АДПУ 14.1.1924 за шпiянаж да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на тэрыторыi Яузскай бальнiцы. Рэѓабiлiтаваны паводле Закона РСФСР ад 18.10.1991.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРОЗАЎ Васiль Уладзiмiравiч [1901, в. Раманаўка, цяпер Курмышскi р-н Нiжагародскай вобл., Расiя - ?], вайсковец. З рускай сялянскай сям'i. Удзельнiк грамадзянскай (1918-20), савецка-фiнляндскай (1939) i 2-й сусветнай войнаў. У мiжваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю, уступiў у КПСС (1940). Падчас арышту тэхнiк-планавiк вайсковай часцi ? 34490. Быў жанаты, меў траiх дзяцей. Арыштаваны 9.8.1957 у Брэсце па адрасе: вул. Маякоўскага, д. 8. Асуджаны 3.3.1958 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР (пас. Явас; п/с 385/11) Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.4.1980 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 7220-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МАРОЗАЎ Iван Селiверставiч* [1900, в. Мiлашова Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 10.11.1937, Ленiнград, НКВД], цясляр, верагодна, брат Iгната Марозава. З бел. сям'i. Падчас арышту цясляр 210-га ваенна-будаўнiчага ўчастка. Арыштаваны 20.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Вялiкая Охта, Аб'язная шаша, д. 12, кв. 5. Асуджаны камiѓсiяй НКВД i пракуратуры СССР 3.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРОЗАЎ Iгнат Селiверставiч* [1893, мяст. Дзiсна Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], службовец, верагодна, брат Iвана Марозава. З бел. сям'i. Падчас арышту бухгалтар газ. 'Сибирский гудок'. Арыштаваны 28.11.1933 у Томску. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны 26.4.1934 як 'член трацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРОЗАЎ Сяргей Фёдаравiч* [1903, Клiнцы Бранскай губ., цяпер Бранскай вобл., Расiя - ?], навуковец, педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дацэнтам у БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Iнвалiд па зроку. Арыштаваны 30.8.1944 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 18.1.1945 як 'памагаты немцаў' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Сiбiрскi канцлагер НКВД (Марыiнск, Кемераўская вобл.). Вызвалены 7.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 1.7.1966. Асабовая справа М. ? 19503-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МАРОШАК Данiэль Давыдавiч* [н. 1933, Мiнск], навучэнец. З сям'i службоўца. Падчас арышту студэнт Мiнскага медыцынскага iнстытута, член ВЛКСМ. Арыштаваны 19.10.1954 у Мiнску па адрасе: вул. К.Лiбхнехта, д. 30, кв. 4. Паводле дадзеных следства, з 1951 у размовах са знаёмымi абмяркоўваў праблемы пабудовы сацыялiзму ў СССР пасля смерцi У.Ленiна. Разам з У.Казловым распрацаваў 'Манiфест рускiх марксiстаў-ленiнцаў', дзе КПСС называлася 'халопска-дыктатарскай партыяй', а дзяржаўны лад у СССР 'дзярѓжаўным капiталiзмам'. Пра становiшча яўрэяў у СССР М. пiсаў: 'Iнiцыятывы ўрада (ганебныя iнiцыятывы) знайшлi падтрымку ўнiзе ў аблiччы цемры, забiѓтасцi i зайздрасцi найгоршай часткi народа ў адносiнах да экспансiўных i здольных яўрэяў... Вярхi пачалi распаўсюджваць шавiнiзм i антысемiтызм таму, што гэта з'явiлася неабходным следствам усёй палiтыкi i iдэалогii нашай партыi, дакладней, кiраўнiцтва партыi'. 4.1.1955 пазасудовы орган асудзiў М. за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў ППК i 2 гадоў пазбаўлення правоў. 15.9.1956 тэрмiн зняволення быў скарочаны да 3 гадоў. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi 19.8.1997. Асабовая справа М. ? 37027-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 71161.
  Лiт.: 5810, с. 237.
  
  МАРТУСЕВIЧ Iосiф Iосiфавiч* [1890, Мiнск - 15.12.1937, Мiнск, НКВД], архiвiст. У 1930-я г. загадчык архiва Дзяржаўнага банка БССР. Арыштаваны 26.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Кацярынiнская, д. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 7.9.1959. Асабовая справа М. ? 14676-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАРТЫНАЎ Дзмiтрый Iванавiч* [1900, Пiнск Мiнскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - 17.6.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Апошняе месца работы - планавiк Арджанiкiдзеўѓскага гарадскога савета. Арыштаваны 25.9.1936 у Арджанiкiдзе па адрасе: вул. Рэвалюцыi, д. 33, кв. 35. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 17.6.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 26.11.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  МАРТЫНЮК Сцяпан Карнiлавiч [1906, в. Мацяшоўка, цяпер Люблiнскае ваяв., Польшча - ?], пажарнiк. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны 19.11.1957 у в. Тур'я тагачаснага Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Асуджаны 29.1.1958 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.6.1959 прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа М. ? П-6202 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРЦIНКЕВIЧ Iван Iванавiч* [1905, в. Вуглы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог, навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнiк БелАН. Арыштаваны 3.3.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 5. Абвiнавачваўся як 'агент польскай разведкi'. 18.8.1938 вызвалены з улiкам тэрмiну папярэдняга зняволення асобай нарадай пры НКВД. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа М. ? 24265-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МАРЦIНОВIЧ Ксенафонт Пiлiпавiч* [1894, в. Лубня Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Мазырскi р-н Гомельскай вобл. - 8.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк чацвёртага галоўнага ўпраўлення наркамата абароннай прамысловасцi СССР. Арыштаваны 16.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. 5-я Цвярская-Ямская, д. 30, кв. 8. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны 8.4.1938. Рэабiлiтаваны 21.9.1955.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРЦIНЧЫК Iван Мiхайлавiч* [1903, в. Кубельнiкi Гродзенскага пав., цяпер Бераставiцкi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], педагог, брат Мiкалая Марцiнчыка. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Мiнскiм аўтадаpожным тэхнiкуме. Арыштаваны 31.8.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 22, кв. 8. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегii АДПУ СССР як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. ? 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАРЧАНКА Пётр Парфёнавiч* [1882, в. Лiпаўѓская Сажалка (?) Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi (?) р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту дырэктар базы 'Скурѓабутакзбыт', член ВКП(б). Арыштаваны 23.1.1935 у Омску. У сувязi з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 9.6.1935 за 'контрѓрэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сярэднеазiяцкi канцлагер НКВД Ташкенцкай вобл. Узбекскай ССР. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 29.3.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  МАРЧУК Мiхаiл Iванавiч [1891, в. Орля Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 29.7.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], партыйны дзеяч. Падчас арышту сакратар Краснадарскага крайкама ВКП(б). Арыштаваны 6.5.1938. Асуѓджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.7.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiѓтаваны 19.10.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  МАРЭК Iсак Саламонавiч* [1902, в. Навакоўна Адэскай губ., цяпер Украiна - ?], навуковец, педагог. З сям'i служачага. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 10.12.1937. Абвiнавачваўся ў 'шпiянажы'. 30.11.1938 справа М. ? 3852-с (захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.) была спынена, а ён вызвалены i рэабiѓлiтаваны. Далейшы лёс невядомы.
  
  МАРЭЦКI Iосiф Iосiфавiч* [1897, в. Траццякi Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 9.2.1938, Курск, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк штаба стралковай дывiзii. Арыштаваны 3.11.1937 у Курску па адрасе: вул. Ленiна, д. 31, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 30.5.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАР'ЯНАЎ Барыс Лазаравiч* [1894, мяст. Татаpск Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя - 29 або 30.10.1937, Мiнск, турма НКВД], партыйны работнiк. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. сакpатаp Дзяpжынскага РК КП(б)Б, член ЦК КП(б)Б (з 1937). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 9.8.1937 у Дзяpжынску Мiнскай вобл. Асуджаны 29.10.1937 'тройкай' НКВД як 'член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстpаляны. Рэабiлiтаваны 9.5.1959 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 14127-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАСАЛОВIЧ Барыс Дарафеевiч* [1909, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк Туркестана-Сiбiрскай чыгункi. Арышѓтаваны 20.7.1938 у Алма-Аце. Вызвалены i рэабiѓлiтаваны НКВД Туркестана-Сiбiрскай чыгункi 31.12.1939.
  Кр.: Книга Скорби.
  МАСАЛЬСКI Якаў Апанасавiч* [1880, ? - 22.11.1937, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту галоўны арбiтр Смаленскага абл. выканаўчага камiтэта. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.11.1937 за 'антысавецкую шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  МАСЛАКАВЕЦ Георгiй Георгiевiч* [1896, Мiнск - 10.11.1938, Мiнск, НКВД], навуковец, педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт БДУ. Арыштаваны 4.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Скураная, д. 33, кв. 8. Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1938 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 22.4.1989. Асабовая справа М. ? 27740-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАСТКОЎ Майсей Маркавiч* [жн. 1888, Мiнск - ?], педагог, навуковец. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мiнскага хiмiка-тэхналагiчнага iнстытута, кансультант Дзяржплана БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Гандлёвая, д. 18, кв. 15. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 23.7.1931 за 'шкоднiцтва i антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменены на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа М. ? 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАТАЛЫЦКI Аляксей Федасеевiч* [1921, в. Сераднякi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1939-41 служыў у Чырвонай армii. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 20.1.1944 (?). Асуджаны 1.3.1944 (?) за 'службу ў нямецкiх акупацыйных уладаў i антысавецкую агiтацыю' да 15 гадоў паѓпраўча-працоўных работ, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў ГУЛАГу (п/с ж-175). 19.11.1955 тэрмiн пакарання быў зменшаны да 10 гадоў, i М. вызвалiлi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.12.1967. Асабовая справа М. ? 19881-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МАТУЗАЎ Iгар Кузьмiч* [1939, Мiнск - ?], гравёр. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на Мiнскiм заводзе электронна-вылiчальных машын. Арыштаваны 13.10.1960 у Мiнску па адрасе: вул. Танкавая, д. 75. Асуджаны 31.1.1961 за 'здраду радзiме' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Адпраўлены ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Вызвалены 12.10.1963. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда Беларусi 28.11.1997. Асабовая справа М. ? 37071-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАТУСЕВIЧ Вячаслаў Казiмiравiч [1906, Мiнск - ?, Масква, НКВД], навучэнец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт БДУ. Арыштаваны 5.3.1927 у Мiнску па адрасе: Вiленскi зав., д. 11, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 10.10.1927 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 12.4.1993.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
  
  МАТУСЕВIЧ Марк Майсеевiч* [12.1895, Баpысаў Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1918 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. наpкама фiнансаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 4.10.1937 у Мiнску. Выключаны з партыi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1966. Асабовая справа М. ? 19608-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАТЧЭНЯ Дзмiтрый Лявонавiч [1902, в. Тухавiѓчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 15.9.1937, Ленiнград, НКВД], рабочы, брат Канстанцiна Матчэнi. З бел. сям'i. Падчас арышту шлiфавальшчык завода 'Чырвоны iнструментальшчык'. Арыштаваны 1.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАТЧЭНЯ Канстанцiн Лявонавiч* [1894, в. Тухавiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], iнжынер, брат Дзмiтрыя Матчэнi. У 1924 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнолаг гарачай апрацоўкi завода 'ВАРЗ' (?), былы загадчык групавой прыёмкi сыравiны аддзела тэхнiчнага кантролю завода iмя Жданава. Арыштаваны 1.11.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Васiльеўскi востраў, 16-я лiнiя, д. 27, кв. 6а. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. 19.11.1937 асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  МАЦКЕВIЧ Аляксандр Мiхайлавiч* [13.1.1880, Мiнск - ?], друкарскi работнiк. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў карэктарам у друкарнi. Быў жанаты, меў траiх дзяцей. Арыштаваны 17.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 21/1, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.12.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з уладзiмiраўскiх або чаркаскiх канцѓлагераў. Вызвалены 15.12.1949. Рэабiлiтаваны Мiнскiм абл. судом 6.12.1989. Асабовая справа М. ? 29296-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЦКЕВIЧ Кандрат Маркавiч* [1889, ? - ?], медык. З бел. сям'i. Арыштаваны за 'антысавецкую агiѓтацыю i прапаганду' 29.7.1942 у в. Кротаўка Куйбышаўскай вобл. 31.10.1942 ваенным трыбуналам чыгункi iмя Куйбышава апраўданы i вызвалены з улiкам тэрѓмiну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Белая книга.
  
  МАЦЮСОВIЧ Мiхаiл Людвiгавiч* [1886, в. Койры Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], медык. З бел. сям'i. Падчас арышту фельчар амбулаторыi. Арыштаваны 24.6.1941 на ст. Куламзiно Омскай чыгункi. Асуджаны Омскiм абл. судом 3.9.1941 за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.11.1991.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МАЧАЛЬСКI Леанiд Сяргеевiч* [1923, Мiнск - ?], артыст. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў у Першым беларускiм драматычным тэатры (?), жыў у Мiнску па адрасе: 2-гi Грыгор'еўскi зав., д. 3, кв. 1. Арыштаваны 2.1.1944 (?). Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД 28.7.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага аблсуда 22.2.1990. Асабовая справа М. ? 30589-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МАЧУЛЬСКI Аляксандр Мiкалаевiч* [1897, в. Лаўрышова Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык вытворчасцi райпрамкамбiната. Арыштаваны 27.2.1942 у Калачынску Омскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 9.9.1942 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 9.12.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МГЕБРОВА (МГЕБРАВА) Яўгенiя Мiхайлаўна [1884, Масква - ?], бiблiятэкар. З дваранскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў бiблiятэцы МВПI. Арыштавана 1.1.1945 у Мiнску па адрасе: вул. Герцэна, д. 10, кв. 1. Асуджана 1.12.1945 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ссылкi ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 20.8.1992 пракуратурай Беларусi. Асабовая справа М. ? 34565-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  МЕЖНIНА Лiдзiя Паўлаўна* [1925, Мiнск - ?], артыстка. З сям'i рабочага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў Беларускiм тэатры оперы i балета. Арыштавана 22.1.1945 у Мiнску па адрасе: вул. Танкавая, д. 38, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.3.1946 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай РБ 19.11.1992. Асабовая справа М. ? 34990-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МЕЙСАК Сiльвестр Якаўлевiч* [1899, в. Алянец Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 25.8.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дывiзiённы камiсар, нам. начальнiка палiтаддзела Галоўнага ўпраўлення супрацьпаветранай абароны СССР. Арыштаваны 27.6.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 67. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за 'шпiянаж i ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.3.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МЕЛЬНIЧЭНКА Захар Мiхайлавiч* [1897, Ковель, цяпер Валынская вобл., Украiна - 23.6.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З сям'i бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк фiнансавай часткi 38-га палка войск АДПУ. Асуджаны ў 1934 да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмiтраўскi канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Працаваў рахункаводам-бухгалтарам на Iкшынскiм участку лагера. 5.4.1938 узяты пад варту. 5.6.1938 'тройкай' НКВД за 'контррэвалюцыйную прапаганду сярод зняволеных' i 'выказванне спачування да расстраляных ворагаў народа' прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 24.6.1989. Асабовая справа М. ? П-73869 захоўѓваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МЕЛЯШКЕВIЧ Антон Сцяпанавiч* [1894, в. Ржаўка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi (?) р-н Мiнскай вобл. - 25.12.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч, дыпламат. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1920-21 у Чырвонай армii. У 1922 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. пастаяннага прадстаўнiка БССР пры ўрадзе СССР. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 10.9.1937 у Маскве па адрасе: Фiлiпаўскi зав., д. 22, кв. 3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 22.12.1937 як 'член з 1920 г. контррэвалюцыйных арганiзацый' i за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа М. ? 11799-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МЕНДЗЯЛЕВIЧ Iсак Львовiч* [1906, мяст. Смалявiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?], педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Полацкага педагагiчнага тэхнiкума. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 25.8.1936 у Полацку па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 10. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.11.1936 за 'антысавецкую агiѓтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 20.6.1958. Асабовая справа М. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МЕНДЭЛЬСОН Якаў Хаймавiч* [1902, мяст. Мелехаў Варшаўскай губ., цяпер Польшча - 9.7.1938, Мiнск, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да кастр. 1930 жыў у Польшчы, быў членам КПП. У пачатку 1930-х г. уступiў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык прамыслова-кааператыўнага адѓдзела мiнскай яўрэйскай газ. 'Октобэр' ('Кастрычнiк'). Быў жанаты, гадаваў дзiця. 1.8.1936 выключаны з ВКП(б). Арыштаваны ў Мiнску. 28.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджаны як 'агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэѓабiлiтаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа М. ? 13160-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МЕРАНКОЎ Аляксей Iванавiч* [1878, в. Мажэцкая Слабада (?) Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту нам. старшынi калгаса iмя Жданава. Арыштаваны 8.4.1945 у в. Пакроўка Тэўрызскага р-на Омскай вобл. Абвiнавачваўся ў 'антысавецкай агiтацыi i прапагандзе'. 25.4.1945 Тэўрызскiм раённым аддзелам НКВД Омскай вобл. вызвалены пад падпiску аб нявыездзе. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  МIЗГЕР Уладзiмiр Канстанцiнавiч* [1908, Пiнск Мiнскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнструктар Томскай аўтаѓшколы. Арыштаваны 20.4.1935. Асуджаны 3.9.1935 як 'меншавiк' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.7.1989.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  МIКЛАШЭВIЧ Пётр Вiкенцевiч* [1902, ст. Чыжаў Ломжынскай губ., цяпер Польшча - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту канструктар канструктарскага бюро пры завоѓдзе мараходных iнструментаў Галоўнага ўпраўлення марскiх сiл Чырвонай армii. Арыштаваны 24.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Малкаў зав., д. 4, кв. 50. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi' i за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  МIКУЛIЧ Алена Трафiмаўна* [1926, Вiлейка Вiленскага ваяв., цяпер Мiнская вобл. - ?], навучэнка. З сям'i службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, вучылася ў школе. Арыштавана 13.10.1945 у Вiлейцы. Асуджана пазасудовым органам 24.5.1946 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 19.6.1996. Асабовая справа М. ? 10869-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МIКУЛIЧ Марыя Мiхайлаўна* [1918, Бабруйск, цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], служачая, верагодна, сястра Барыса Мiкулiча. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала рахункаводам Бабруйскай сплаўканторы. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 як 'член фашысцкай арганiзацыi 'Саюз барацьбы супраць бальшавiзму' да 9 месяцаў (?) пазбаўлення волi. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункi. Вызвалена 11.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiѓтавана трыбуналам БВА 14.3.1975. Асабовая справа М. ? 9519 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  МIЛАЎ Дзмiтрый Iванавiч* [20.10.1884, в. Бiркаўка Саратаўскай губ., цяпер Саратаўская вобл., Расiя - 16.3.1939, ?], выдавец, рэдактар. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. У 1918 уступiў у ВКП(б). У 1919-20 у Чырвонай армii, ваяваў на Усх. i Паўд.-Усх. франтах. Падчас арышту загадчык ваеннага сектара (аддзела) Беларускага дзяржаўнага выдавецѓтва. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 29.6.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 61/27, кв. 46. Выѓключаны з партыi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 9.4.1937 за 'нелегальную контррэвалюцыйную трацкiсцкую работу' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Марыiнскi канцлагер. Загiнуў у зняволеннi. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.11.1957. Асабовая справа М. ? 10991-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIЛЬКАМАНОВIЧ Iлья Абрамавiч* [1889, Бельск Гpодзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], дзяржаўны служачы. З шляхецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк планава-эканамiчнага ўпpаўлення наpкамата фiнансаў. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.1.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Замкавая, д. 6, кв. 6. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 23.7.1931 як 'член антысавецкай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва' да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пакаранне адбываў у Ленiнгpадскай вобл. (хутчэй за ўсё, у Салавецкiм канцлагеры). 17.12.1935 пpэзiдыумам ЦВК СССР тэрмiн скарочаны да 7 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiѓяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа М. ? 11457-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIНАЕЎ Рыгор Кiрылавiч* [23.1.1892, Горкi Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' ў Горках 18.11.1937. Вызвалены 1.4.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. ? 6018 (спынена пастановай аддзела НКВД БССР 24.3.1938) захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МIНКIН Калман Маркавiч* [1902, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны служачы. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1921 уступiў у ВКП(б). Да арышту загадчык аддзела друку пры ЦВК БССР. Арыштаваны 27.12.1936 у Мiнску. Выключаны з партыi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як 'актыўны член контррэвалюцыйнай трацкiсцка-тэрарыстычнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа М. ? 10781-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  5.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. 2-я Аранская 4б, кв. 2 арыштавана педагог Мiнскага гарадскога даѓшкольнага камiтэта, мацi дваiх дзяцей, Мiнкiна Марыя Вульфаўна (н. 11.12.1904 у Магiлёве ў сям'i рабочага, атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Калмана Мiнкiна. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як 'член сям'i здраднiка Радзiмы' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом СССР 28.4.1956. Асабовая справа М. ? 7199-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МIХАЙЛАЎ Дзям'ян Мацвеевiч* [30.10.1905, в. Хоцiмск Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 29 або 30.10.1937, Мiнск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту кансультант упpаўлення справамi СНК БССР. Арыштаваны 23.6.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Горкага, 3-цi дом Саветаў, кв. 17. Асуѓджаны 29.10.1937 'тройкай' НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiѓзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 24.9.1957 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 10893-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIХАЙЛОЎСКАЯ Галiна Арсенаўна* [26.3.1907, Казань, цяпер Татарстан, Расiя - ?], мастачка, жонка Паўла Панкевiча. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў арцелi iмя 3-й пяцiгодкi. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 28.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 168, кв. 3. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 8.10.1938 як 'член сям'i нацыянал-фашыста i здраднiка радзiмы' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 17.1.1956. Асабовая справа М. ? 6311-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIХАЙЛОЎСКI Пётр Андрэевiч* [1911, в. Максiѓмаўка Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - кастр. 1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Вучыўся ў Томскiм мукамольна-элеватарным iн-це. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.11.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МIХАЛЬЧЫК Аляксандр Севасцьянавiч* [1885, в. Вербалаты Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], педагог, верагодна, брат Рыгора Мiхальчыка. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у Аршанскай чыгуначнай школе Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1938 у Оршы. Асуджаны 28.9.1938 'тройкай' НКВД за 'контрѓрэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Смаленскiм абл. судом 23.11.1957. Асабовая справа М. ? 7754-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МIХАЛЬЧЫК Рыгор Севасцьянавiч* [1898, в. Вербалаты Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], лекар, верагодна, брат Аляксандра Мiхальчыка. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту асiстэнт Хiрургiчнай клiнiкi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 5.4.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 133, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1933 як 'член нацдэмаўскай арганiзацыi' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калеѓгiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа М. ? 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIХЕЕЎ Мiкалай Iванавiч* [1905, Клiмавiцкi (?) пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўѓскай вобл. - ?, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык адной з кафедр Вiцебскага ветэрынарнага iн-та. Арыштаваны 7.5.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за 'дзейнасць у складзе контрѓрэваѓлюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  МIХНЮК Сямён Пятровiч* [1902, в. Квалiцiкi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi p-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 28.5.1933 у Вiцебску па адрасе: вул. Свяpдлова, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контрѓрэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмiтpаўскi канцлагер Маскоўскай вобл. Вызвалены 11.9.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа М. i iншых ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIЦКЕВIЧ Цярэнцiй Пятровiч* [1911, в. Радзiѓца Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - ?], ?. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заѓставаўся на акупаванай тэрыторыi. У 1942 у партызанскiм атрадзе ў Крупскiм р-не. Арыштаваны 20.10.1942 (?). Асуджаны асобай нарадай НКВД 7.4.1943 (?) за 'супрацоўнiцтва з немцамi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 20.7.1992. Асабовая справа М. ? 34234-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МIЦЬКОЎ Сяргей Рыгоравiч* [20.3.1896, в. Косараўшчына (?) Дзiсенскага пав. Вiленскай губ. - 29 або 30.10.1937, Мiнск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Член ВКП(б). Да арышту дырэктар Гiдролiзнага вопытнага завода Наркамата мясцовай прамысловасцi. Арыштаваны 20.6.1937 у Мiнску па адрасе: Грушаўскi пас., д. 32, кв. 1. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуѓджаны 29.10.1937 'тройкай' НКВД як 'актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпiёнскай арганiзацыi правых' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 23.5.1957 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. ? 10379-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МIШКОЎ Георгiй Андрэевiч* [1907, в. Пашкова (?) Маѓгiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н - 27.11.1937, Леѓнiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. У 1931 устуѓпiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк палiгона 53-й авiяѓцыйнай брыгады. Арыштаваны 15.10.1937. Выѓклюѓчаѓны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракураѓтуѓры СССР 22.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  МЛЫНОЎСКI Аляксандр Францавiч* [1891, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 15.1.1938, Куйбышаў, НКВД], педагог. З бел. сям'i. Падчас арышту выкладчык Планава-эканамiчнага iнстытута. Арыштаваны 7.11.1933 у Самары. 4.12.1933 асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ Сярэдняволжскага краю за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да зняволення. 30.11.1937 узяты пад варту. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 21.12.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 14.1.1956.
  Кр.: Белая книга.
  
  МОЛЧАН Iван Платонавiч* [1914, в. Сычэва Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iванаўскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Са жн. 1944 да мая 1945 на 1-м Беларускiм фронце. Падчас арышту рахункавод калгаса iмя Васiлеўскага Iванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 23.9.1950 у в. Сычэва. Асуджаны 14.12.1950 за 'сувязь з бандай АУН' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 6.3.1975. Асабовая справа М. ? 6793-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МУКЛЕВIЧ Рамуальд Адамавiч [7.12.1890, мяст. Супрасль Гродзенскай губ., цяпер горад у Падляшскiм ваяв., Польшча (паводле iншых звестак Беласток, цяпер Польшча) - 10.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], савецкi ваенны i дзяржаўны дзеяч. Флагман 1-га рангу. Член РСДРП з 1906. Працаваў на тэкстыльных фабрыках Беластока i Лодзi. З 1912 на флоце. З 1915 унтэр-афiцэр Кранштацкай школы матарыстаў. Удзельнiк Лютаўскай рэвалюцыi i Кастрычнiцкага перавароту 1917 у Петраградзе. З лют. 1918 у Чырвонай армii, удзельнiк баёў з германскiмi акупантамi. З 1919 камiсар Зах. гранiцы, начальнiк штаба Свянцянскай групы войск, Мiнскi губ. ваенны камiсар (лiп.-жн. 1919), камiсар штаба 16-й армii, кандыдат у члены ЦВК Польскай камунiстычнай групы. У чэрв. 1920 член Магiлёўскага ВРК, у лiп.-жн. 1920 старшыня Вiленскага губернскага ВРК, член Загранiчнага бюро ЦК КП Лiтвы. У 1921-22 член РВС Зах. фронту, член ЦК КП Лiтвы. У 1921 узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. З 1923 камiсар, нам. начальнiка Ваеннай акадэмii РСЧА, пам. начальнiка ВПС РСЧА. У 1926-31 нач. (з 1931 iнспектар) ВМС РСЧА, член рэдкалегiй час. 'Красный флот', 'Морской сборник'. З 1934 начальнiк Галоўнага ўпраўлення суднабудаўнiчай прамысловасцi i адначасова (з 1936) нам. наркама абароннай прамысловасцi СССР. Арыштаваны 26 або 28 мая 1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафiмовiча, д. 2, кв. 334. Асуджаны 8.2.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 26.5.1956 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Яго iмя прысвоена гiдраграфiчнаму судну ВМФ.
  Разам з М. была арыштавана яго жонка Ганна Якаўлеўна Муклевiч (нар. ў 1900 у Санкт-Пецярбургу; атрымала вышэйшую адукацыю; член ВКП(б) з 1919; да арышту начальнiк Матэрыяльных балансаў Дзяржплана СССР). 25.11.1937 яна была асуджана за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi ПАВ, шкоднiцтва, тэрарызм i контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляна i пахавана 26.11.1937 на Данскiх могiлках. Рэабiлiтавана 18.8.1956.
  Кр.: ЭГБ, т. 5; Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мiнска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 471.; Расстрельные списки: 'Коммунарка'; Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  МУЛЯРЧЫК Аляксей Мартынавiч* [1904, в. Зарудаўе Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскi р-н Гродзенскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнѓград, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. У 1927 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Iнстытута савецкага права. Арыштаваны 17.11.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Ардынарная, д. 5, кв. 32. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МУРАЎЁВА Ганна Еўдакiмаўна* [1924, в. Веляшковiчы, цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], ?. З бел. сялянскай сям'i. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 12.1.1944 (?). Асуджана судовым органам 28.3.1944 (?) як 'агент нямецкай разведкi' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Асобы лагер ? 7 (?). Вызвалена 5.11.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 12.7.1990. Асабовая справа М. ? 209690-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МУРАЎЁЎ Фядосiй Iванавiч* [1902, Смаленская (?) губ. - 19.11.1937, Смаленск, НКВД], iнжынер. З бел. сям'i. Арыштаваны 28.6.1937. Асуджаны спецыяльнай калегiяй Зах. абл. суда 30.9.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  МУРАШКА Рыгор Мiхайлавiч* [1876, в. Чарнiкоўшчына, цяпер Дзяржынскi (?) р-н Мiнскай вобл. - 4.8.1945, ГУЛАГ], педагог. З сялянѓскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы пры Торфазаводзе. Быў жанаты, меў чацвёра (?) дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заѓставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 20.12.1944 у в. Чарнiкоўшчына. Асуджаны 26.12.1945 асобай нарадай пры НКДБ як 'памагаты нямецкiх акупантаў' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Уральскi канцлагер НКДБ Свярдлоўскай вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 7.5.1996. Асабовая справа М. ? 36796-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  МУРЫН Iван Максiмавiч* [1875, пас. Замосце, цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту юрысконсульт. Арыштаваны 20.3.1938 у Кандалакшаўскiм р-не (Нiвабуд). Асуджаны асобай 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР 5.10.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны каля пас. Кандалакша. Рэабiлiтаваны пракурорам Мурманскай вобл. 18.5.1989.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмiтрыева.
  
  МУХА Аляксандр Маркавiч* [1890, мяст. Мiр Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 15.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту старшы бухгалтар 1-й псiхiятрычнай калонii Ленiнградскага гарадскога аддзела аховы здароўя. Арыштаваны 29.9.1937 у в. Ламахi Ленiнградскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 9.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  МУХIН Павел Максiмавiч* [1907, в. Забалоцце Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык лабараторыi Вiцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыi. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 3.7.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 11-я Ветэрынарная, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа М. захоўѓваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МЫЛЬНIКАЎ Пётр Мiхайлавiч* [1905, Рыбiнск Яраслаўскай губ., цяпер Яраслаўская вобл., Расiя - 3.12.1937, Вiцебск, НКВД], вайсковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1924 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк штаба эскадрыллi (40-я авiяцыйная брыгада). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.7.1937 у Вiцебску па адрасе: Авiягарадок, д. 5, кв. 30. Асуджаны 'тройкай' НКВД 22.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 13.8.1957. Асабовая справа М. ? 12186-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  МЫСIНА-ЗВЯГIНА Кацярына Пятроўна* [1899, Есентукi, цяпер Стаўрапольскi край, Расiя - ?], выдавецкi работнiк. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Падчас арышту карэктар у газеце 24-й кавалерыйскай дывiзii. Арыштавана 22.8.1937 у Лепелi. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як 'член сям'i (жонка?) рэпрэсаванага' да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнiкоўскi канцлагер Мардоўскай АССР. Вызвалена 23.2.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.9.1956. Асабовая справа М. ? 11884-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  МЫШКО Сцяпан Сцяпанавiч [1897, в. Трыбушкi Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 14.7.1938, Мiнск НКВД], кiнарэжысёр. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў на кiнафабрыцы 'Савецкая Беларусь'. Арыштаваны (хутчэй за ўсё, у 1937) у Мiнску па адрасе: вул. Чырвоназорная, д. 3, кв. 1. Асуджаны тройкай НКВД 25.5.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 9.2.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. ? 13816-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк назваў населеных пунктаў.
  
  МЭТЭ Казiмiр Юльянавiч* [27.1.1905, в. Бараўляны Мiнскага пав. - 28.3.2004, Бараўляны], адзiн з арганiзатараў Магiлёўскага патрыятычнага падполля ў 2-ю сусветную вайну, педагог. З польскай сялянскай сям'i. З 1927 настаўѓнiчаў у Бабруйскiм раёне, Мiнску, Магiлёве. Скончыў Ленiнградскi педагагiчны iнстытут iмя А.Герцэна (1931). Да першага арышту выкладаў у Польскiм педагагiчным тэхнiкуме, быў супрацоўнiкам БелАН. Ажанiўся, гадаваў дзiця. Арыштаваны 7.11.1933 у Мiнску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 27.2.1934 як 'член ПАВ i за антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сiбiрскi канцлагер НКВД (Марыiнск, Кемераўская вобл., Новасiбiрск). Вызвалены 23.7.1936. У лiп. 1941 НКВД Магiлёўскай вобл. пакiнуты ў тыле немцаў для арганiзацыi падпольнай работы. У пачатку 1942 быў у лiку стваральнiкаў падпольнай арганiзацыi 'Камiтэт садзеяння Чырвонай армii', якая аб'яднала многiя падпольныя групы, мела сувязi з партызанамi. З сак. 1943 у партызанах. З 1944 выѓкладчык Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Зноў арыштаваны 8.6.1946. Абвiнавачваўся ў здрадзе радзiме. Асуджаны не быў. Вызвалены i рэабiлiтаваны 8.5.1947. За актыўны ўдзел у партызанскiм руху ў час 2-й сусветнай вайны 9.2.1949 судзiмасць з М. была знята. У 1948-64 дырэктар, завуч Бараўлянскай СШ. Па першай справе (? 14225-с; захоўваецца з фотаздымкам у архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны калегiѓяй Вярхоўнага суда БССР 29.5.1959.
  Лiт.: ЭГБ, т. 5.
  
  МЯГКОЎ В. А.* [н. 1949], жыхар Мiнска. Паводле даных следства ў жн. 1972 распаўсюдзiў больш за 30 лiстовак з заклiкамi: 'Далоў чырвоную заразу!', 'Трэба знiшчыць чырвоную сволач!' i iнш. 9.4.1973 асуѓджаны за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду. Далейшы лёс невядомы. Хутчэй за ўсё, не рэабiлiтаваны.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 5600.
  Лiт.: 5810, с. 749.
  
  МЯДЗВЕДЗЕЎ Iван Iванавiч* [1904, Беласток Гроѓдзенскай губ., цяпер Польшча - ?], навуковец. З сялянѓ-сѓкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк Дзяржаўнай бiблiятэкi БССР iмя Ленiна. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 8.6.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Крапотѓкiна, д. 52, кв. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа М. ? 27279-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МЯЖЭЦКI Вiкенцiй Карлавiч* [1902, в. Скрыпчана Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Латвiя - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Падчас арышту палiтрук 3-га асобнага iнжынерна-аэрадромнага батальёна, член ВКП(б). Арыштаваны 27.9.1937 у ваенным гарадку ў в. Ропша Краснасельѓскага р-на Ленiнградскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  МЯЗЬЯНАЎ Аляксандр Мiхайлавiч* [1872, Смаленская (?) губ. - 25.11.1937, Смаленск, НКВД], медык. З бел. сям'i. Падчас арышту фельчар Вяземскага дзiцячага прыёмнiка. Арыштаваны 2.8.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 17.11.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  МЯЛЕШКА Пётр Васiлевiч [1890, в. Кухцiнцы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 12.8.1936], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi. З 1912 працаваў настаўнiкам. Удзельнiк стварэння нацыянальна-вызваленчых арганiзацый, бел. школ у Зах. Беларусi. У 1922 абраны дэпутатам Польскага сейма. Член ЦК Беларускай сялянска-работнiцкай грамады. Пасля яе разгрому арыштаваны i асуджаны да 12 гадоў турэмнага зняволення. У вынiку абмену палiтвязнямi з 1930 у СССР. Працаваў старшынёй Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi АН БССР. Арыштаваны 1.9.1933. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мiнска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 619.
  
  МЯЛЬНIЦКI Фёдар Данiлавiч* [11.2.1911, в. Бранчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспiрант БелАН. Арыштаваны 25.8.1936 у Мiнску па адрасе: Паўночны зав., д. 7, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.12.1936 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi канцлагер НКВД (пас. Чыб'ю Комi АССР, цяпер Ухта). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа М. ? 29932-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МЯНЖЫНСКАЯ Янiна Уладзiславаўна* [1913, Мiнск - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым навуковым суѓпрацоўнiкам Мiнскага дзяржаўнага архiва. Арыштавана 17.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Слонiмская, д. 40, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.7.1945 за 'суѓпрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 4 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Выѓзвалена 28.1.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 28.12.1989. Асабовая справа М. ? 29058-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МЯСТОЎСКАЯ Янiна Антонаўна* [1904, в. Iзабелiн Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштавана 26.7.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Ямная, д. 3, кв. 3 (6.5.1937 у гэтай жа кватэры арыштаваны Б.Арлоўскi.) Асуджана паводле пастановы калегii АДПУ 2.3.1934 за 'сувязь з членамi 'ПАВ' да 3 гадоў ссылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 6.6.1989. Справа М. ? 25252-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МЯТЛА Аляксандр Аляксандравiч* [20.3.1905, в. Касаваpына (?) Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi (?) р-н Вiцебскай вобл. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1925 уступiў у КПЗБ. Супрацоўнiчаў з бальшавiцкiмi разведвальнымi органамi. Падчас арышту выкладчык Мiнскага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: Дpукаpскi зав., д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. ? 10182-с (спынена паѓстановай КДБ БССР 16.8.1956) захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  МЯТЛА Канстанцiн Макаравiч* [1898, в. Чарасы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 14.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вядучы iнжынер тэхнiчнага аддзела 132-га авiяцыйнага завода. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Малчанаўка, д. 15/11, кв. 18. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.6.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 31.10.1956. Асабовая справа М. ? П-27882 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  МЯТЛА Павел Данiлавiч* [1904, в. Мятла (?) Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi (?) р-н Вiцебскай вобл. - 4.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк адѓдзела халоднай спружыны завода iмя Будзённага. Арыштаваны 9.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Матроская Цiшыня, д. 23, кв. 214. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 27.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.9.1957. Асабовая справа М. ? П-37960 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  МЯЦЕЛЬСКI Васiль Уладзiмiравiч* [1901, мяст. Гpэск Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю, уступiў у ВКП(б) (1924). У 1930-я г. дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты, гадаваў дзiця. У 1933 выключаны з ВКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11.8.1933 у Горках па адрасе: Ленiнскi бульваp, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле паѓстановы калегii АДПУ 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа М. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  МЯЧЫНСКI Яўген Станiслававiч* [1898, Херсон, цяпер Украiна - ?], навуковец, педагог. З сям'i служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 11.8.1933. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiѓлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа М. i iншых выкладчыкаў Горацкай акадэмii ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"