Немизанский Владимир Львович : другие произведения.

“дарункi Жыцця” (Магiлёѓ, 2004г)

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Сборник белорусских стихов.

   >^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^< Данноне произведение распространяется
   >^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^^< в электронной форме на некомерческой основе
   > < с согласия автора при условии сохранения
   > %% < целосноти и неизменности докумета (включая
   > %*******% % < данную информацию).
   > %************% %**% < НЕ ДОПУСКАЕТСЯ комерческое использование
   > %*** Рогачёв **** % %****% < текста или его отрывка без ведома и согласия
   > %********* Литературный % < владельца авторских прав.
   > %******************% <
   > %***********% <
   > % <
   > <
   > <
   > <
   > <
   > <
   ^
  
  УЛАДЗIМIР НЕМIЗАНСКI
  
  ДАРУНКI ЖЫЦЦЯ
  
  Магiлёѓ, 2004
  
  ВЕРШЫ РОЗНЫХ ГАДОђ
  
   Маёй сям"i - жонцы Тамары Пятроѓне
   i сыну Юрыю прысвячаю
  
  
  
  
  ЗМЕСТ
  
  Шаноѓны чытач
  Справаздача
  Рубрыка I. "ЖЫВЁМ ДЛЯ ШЧАСЦЯ"
  Рубрыка II. "НА БЕРАГАХ ДНЯПРОђСКIХ I ДРУЦКIХ"
  Рубрыка III. "У СЭРЦЫ БАЛIЦЬ ВАЙНА"
  Рубрыка IV. "У ТВАIХ ДАЛАНЯХ"
  Рубрыка V. "ГРАЮЦЬ ГIМНЫ ВЯСНЕ КАПЯЖЫ"
  Рубрыка VI. "ДУМКI НЕМАЛАДОГА ЧАЛАВЕКА"
  Пастскрыптум
  
  
  
  
  
  
   "Дарункi жыцця" - трэццяя кнiга Уладзiмiра Немiзанскага. Як i ѓ
  папярэднiх, у гэтым вершаваным зборнiку аѓтар прадстае перад
  чытачом цiкавым, удумлiвым субяседнiкам, мудрым дарадцам,
  добрым, шчырым сябрам.
   Кожны яго верш, на якую б тэму ён нi быѓ напiсаны, - гэта
  iмкненне па-свойму перадаць усё пачутае iм некалi, убачанае,
  прапушчанае праз асабiстае сэрца.
  
  
  
  ШАНОђНЫ ЧЫТАЧ!
  
   Ты трымаеш у руках кнiжку, у якой сабраны вершы розных
  гадоѓ. Надрукаванае тут - гэта хай сабе i не поѓны, а тым больш не
  канчатковы, - але нейкi ѓсё ж вынiк, творчая справаздача перад табой,
  чытач, за больш як сорак гадоѓ працы на паэтычнай нiве.
   На лiтаратурных сустрэчах часта чуеш пытаннi пра жыццёвыя
  шляхi-дарогi. Таму нагадаю некалькi слоѓ пра сябе.
   Нарадзiѓся у г. Вiцебску за два гады да вайны. Бацька з 1941 г. на
  фронце. Загiнуѓ у канцы вайны, у 1945 годзе. Мяне з мацi i сотнямi
  такiх жа гаротнiкаѓ немцы везлi на таварняку ѓ Германiю. Але не
  давезлi чамусьцi. Высадзiлi ѓ Лiтве. Там, на хутары Стары Млын, мы
  i перабылi лiхалецце.
   Пасля вайны вярнулiся на радзiму. Закончыѓ ѓ Вiцебску СШ Љ 3,
  а ѓ 1961 г. - Магiлёѓскi педiнстытут. Працаваѓ у Смалоѓскай СШ
  Гарадоцкага раёна, загадваѓ аддзелам студэнцкай моладзi ѓ Вiцебскiм
  абкоме камсамола, выкладаѓ у Вiцебскiм станкаiнструментальным
  тэхнiкуме.
   З 1979 г. жыву ѓ Рагачове. Працаваѓ у ГПТВ-100. Апошнiя
  чатырнаццаць гадоѓ - выкладчык Рагачоѓскага педвучылiшча.
   За гэтыя дваццаць гадоѓ я душою зраднiѓся з нашым утульным
  зялёным горадам, прыдбаѓ тут шмат добрых, надзейных сяброѓ.
   Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi датую 1957 годам, калi ѓ
  полацкай газеце "Сцяг камунiзма" быѓ надрукаваны першы верш.
  Пасля вершы змяшчалiся ѓ рэспублiканскiх i мясцовых перыядычных
  выданнях, шматлiкiх калектыѓных зборнiках.
   Пашчасцiла мне выдаць i дзве свае кнiжкi вершаѓ - "Иду к себе"
  (Масква, 1996 г.) i "Чатыры зярняткi" (Рагачоѓ, 1998 г.), за што я
  нiзка кланяюся людзям з чулай душой, без грашовай дапамогi якiх
  зборнiкi гэтыя не ѓбачылi б свету.
   Нiзкi паклон i тым, хто парупiѓся, каб выйшла з друку кнiга,
  якую ты трымаеш у руках. Прозвiшчы гэтых шчодрых людзей ты
  прачытаеш у канцы кнiгi.
   Аднак уступ некалькi зацягнуѓся. Час ужо табе, дарагi мой чытач,
  адправiцца ѓ свет маiх жыццёвых роздумаѓ, маiх перажыванняѓ, маёй
  душы.
   Добрай табе дарогi!
  
  
  
  
  
   СПРАВАЗДАЧА
  
  Навучаюць дабру толькi добрыя людзi -
  Мёртвыя цi жывыя, але, як жыццё, канкрэтныя.
  Сёння мая справаздача будзе.
  Прыбудуць на паяздах i ѓ рэсорных карэтах
  
  Усе, хто выхоѓваѓ павагу да песнi i хлеба:
  Мама i Пушкiн, прахожы на вулiцы,
  Старэнькi прафесар з дачы...
  Залы не хопiць. Рассаджвайцеся пад небам.
  Я гатоѓ трымаць адказную справаздачу.
  
  
  
  
  
  
  
  ЖЫВЁМ ДЛЯ ШЧАСЦЯ
  
  
  СЯМ"Я
  
  Сям"я...
  Яна - маленькi свет,
  Дзе ѓсё, як у вялiкiм свеце:
  То часам сонца мiрна свецiць,
  То сiвер злосцi ветразь рве,
  
  То наблiжаецца вясна,
  То завiхурыць сваркай-сцюжаю,
  Нiбы халодная вайна
  Перад разрадкаю напружання.
  
  
  
  
  
  ДЗЯКУЙ ТАБЕ
  
  Я нямала пражыѓ
  Пад блакiтным тваiм небасхiлам,
  Пад тваёю пяшчотай,
  Тваёй дабрынёй, цяплынёй,
  I калi я ѓзлятаѓ,
  Ты ѓ падтрымку давала мне крылы,
  I калi я слабеѓ,
  Жыватворнай паiла вадой.
  
  
   Дзякуй, дзякуй, Радзiма,
   За тое, што я на планеце -
   Сын маёй непаѓторнай,
   Вайной зрубцаванай зямлi.
   Хай апошнiя днi
   Тваё сонца мне шчодра асвецiць
   I парадуюць пожнi,
   Дубровы твае i палi.
  
  
  ЧЭШСКАЕ ПIВА
  
  Гасцiнна сустракаюць тут на дзiва.
  Цячэ застолле думнаю ракой.
  У куфель падлiваюць шчодра пiва,
  Праменiцца бурштыннае - "Праздрой".
  
   Тут хмелю дзёрзкая буяе сiла,
   Тут лепшыя гатункi ячмяню.
   Кажу: "Нiдзе не пiѓ такога пiва",
   Кажу гаспадарам i не маню.
  
  Ды ѓспомню раптам, як лiпнёѓскiм ранкам
  У вёсачцы маленькай над ракой
  На ганку, свежавыскрабленым ганку
  У конаѓку лiлi нам сырадой.
  
  
  
  БЕЛАРУСЬ
  
   Зорка Венера ѓзышла над зямлёю.
   М. Багдановiч
  
  Люблю Беларусь я -
  Зблiзi i здаля, -
  У зоркавы шлях яе веру:
  Жыве Беларусь,
  Дарагая зямля,
  Пад зоркай Максiма -
   Венерай.
  
  
  
  БЫВАЕ...
  
  Бывае, што так спяваеш,
  Як быццам не апяваеш,
  Як быццам каго адпяваеш -
  I невядома каго,
  I так халаднее сэрца,
  I трэба, каб сэрцу сагрэцца,
  Другое, спагаднае сэрца.
  
  А побач няма яго.
  
  
  ШТО СНIЦЦА МАЁЙ МАТУЛI ?
  
  Паклала пруткi на палiцу,
  I сон старую атулiѓ.
  Хацеѓ бы я знаць, што снiцца
  Старэнькай маёй матулi.
  
   Можа, дарогi дзяцiнства,
   Дзе след яе слаѓся,
   А мо ёй каханы снiцца,
   Якi на вайне застаѓся.
  
  Што снiцца маёй матулi?
  Цi шчасцейка рэдкiя крапiны,
  Што ѓ сына тады не трапiлi.
  
   Руплiвая, жвавая, ѓвiшная,
   Ад золку ѓсё працавала.
   Сяджу я, дыханне стаiѓшы:
   Няхай бы яна паспала...
  
  
  
  
  IДУЦЬ ГАДЫ
  
  Сярод сухменяѓ, замецей i слот
  Iдуць гады заведзеным парадкам.
  Калi мяне пытаюць, колькi год,
  Кажу, што сем i некалькi дзесяткаѓ.
  
   Нямала пабасцяѓся па зямлi.
   Сяброѓ знаходзiѓ. Страцiѓ iх нямала.
   Няхай мне пазайздросцяць каралi:
   Iм на сяброѓ часцей не шанцавала.
  
  
  ТУГА
  
   Калi туга вужакаю абойме
   I чорнаю сутанай абгарне.
   Я дастаю тугi, нiбы абойма,
   Нерасстраляны пачак цыгарэт.
  
   Як мае быць зацягнешся на славу -
   I сум з вачэй, i на душы лягчэй.
   I брацца час за спыненую справу,
   I зорны час
   наперадзе яшчэ.
  
  
  "БЯЗБАЦЬКАВIЧЫ"
  
   Штодзённыя клопаты нашы, турботы...
   Сон скарачаеш. Абед не ѓ абед.
   Шчыруеш, працуеш да сёмага поту,
   А дзеткi тым часам растуць неѓпрыкмет.
  
   Адзiн вырастае, што толькi дзiвiцца,
   Другi - бы квахтуха: сабе ѓсё грабе,
   А ёсць i такiя, што нават мiлiцыя
   Клопат бацькоѓскi бярэ на сябе.
  
   Здаецца ж, учора шчэ весала гушкаѓ,
   А сёння, глядзiш, - ужо дваццаць гадкоѓ...
   Растуць нашы дзеткi - сынкi i дачушкi -
   З бацькамi,
   А нiбы растуць без бацькоѓ.
  
  
  
  ЮЛЬКА
  
   Жыве чалавек на чацвёртым паверсе -
   Крыклiвы камочак суцэльных прэтэнзiй.
   Заходзiцца плачам ён гэтак заѓзята,
   I гэткая крыѓда ѓ яго вачанятах,
   Нiбыта з"явiѓся ён з крыѓдай на свет
   На тату,
   На маму,
   На цэлы сусвет.
  
  
  
  МНЕ МНОГАЕ ТРЭБА
  
   Мне многае трэба -
   I хлеб, i да хлеба,
   I твар твой,
   Нахiлены нада мной,
   I Мiнскае мора,
   I рыжскае неба,
   I неба -
   У зорках Крамля -
   Над Масквой.
  
   Мне многае трэба -
   Каб ноччу ѓ суседа
   Пратэз не рыпеѓ,
   Як нязмазаны бот,
   Каб ён не курыѓ
   Каля форткi да свету
   I не крывiѓ
   Успамiнамi рот.
  
   Мне многае трэба -
   I вершы,
   I вальсы,
   А болей -
   Суседа каб лёс пабярог,
   Каб ён незабыѓны свой
   Боль бухенвальдскi
   Згубiѓ на адной
   З незлiчоных дарог.
  
   Мне многае трэба -
   Чысцюткiм хай будзе
   Неба над Мiнскам,
   Блакiт над Сангмi.
   Мне многае трэба -
   Мне трэба, каб людзi
   Заѓжды,
   Наѓзаѓжды
   Былi б толькi
   Людзьмi.
  
  СНЫ
  
   Снiць ноччу жабрацтва аб скарбах,
   Багацце - аб звонкай радасцi,
   Злодзей - аб дзiѓным хабары,
   Што выдаюць каратамi,
   Зiмой - аб вадзе паромы,
   Камбайны - аб полi жытнiм...
  
   Снiць ноччу ѓ кiшэнi пяро маё
   Слаѓцо старажытнае.
  
  
  
  Х Х Х
  
   Калi апускалiся рукi
   I згубныя думкi лезлi,
   Сябры ратавалi ад скрухi.
   А больш ратавала паэзiя.
  
   18
  ПАЧАТКОђЦУ
  
  
   Няхай цябе, браце, не цягне
   Уподскак iмчаць наѓздагон
   За тым,хто славутасцю прагне
   Зрабiцца ѓ вiрлiвасцi дзён,
  
   Бо праца, адна толькi праца -
   Галоѓнае ѓ нашай сяѓбе...
   Калi ж ураджай твой удасца,
   Хай слава
   Шукае цябе.
  
  
   19
  ГОРАД ЮНАЦТВА
  
   Над iм бушавалi завеi,
   Стагоддзi мiналi над iм,
   А горад юнацтва майго не старэе
   I будзе заѓжды маладым,
   Заѓжды, як цяпер, маладым.
  
   Мой Вiцебск чужынцам нiколi
   Ад брамы ключоѓ не здаваѓ,
   Страчаѓ iх не хлебам духмяным, не соллю -
   Гранатаю iх частаваѓ,
   Па-вiцебску iх частаваѓ.
  
   У нябыт адышло лiхалецце,
   Красуе мой Вiцебск iзноѓ,
   Мой горад рабочы, мой горад студэнцкi,
   Найлепшы з усiх гарадоѓ,
   Красуе мой Вiцебск iзноѓ.
  
   У скверах i парках зялёных,
   Аддаѓшы данiну вясне,
   Ён словы пяшчоты падкажа ѓлюбёным
   I зорным плашчом ахiне,
   Як некалi нас, ахiне.
  
   I я тут сустрэѓся з каханнем,
   Цябе на спатканнi чакаѓ.
   Нам песнi да самага рання
   Пра шчасце спявала рака,
   Узнёсласцi нашай рака.
  
   У радасцi светлай i ѓ горы
   Я сэрцам iмкнуѓся сюды,
   У горад юнацтва, чароѓны мой горад,
   У горад, заѓжды малады,
   У Вiцебск, заѓжды малады.
  
   20
  Х Х Х
  
   На гэтай зямлi астрожнай
   Крыѓдзiцеляѓ i небарак
   Паэту быць асцярожным
   Не выпадае нiяк.
  
  
   21
  У ХХ СТАГОДДЗI
  
   "Мне хочацца
   белага хлеба
   з хрусткай скарынкай..."
   Яго збiлi таварышы па бараку.
   Назаѓтра
   ён папрасiѓ
   малака адтопленага крынку...
   Як вар"ята,
   Расстралялi яго, небараку.
  
   А прасiѓ ён так мала...
  
  
   22
  Х Х Х
  
   У нейкi дзень - цi ясны, цi пахмурны -
   Адчуеш сэрцам, што не так жывеш,
   I з розуму вялiкага цi чмуру
   Рашуча руль жыццёвы крутанеш.
  
   I ѓжо кладуцца новыя дарогi,
   I шчасце новае, i новыя трывогi,
   I, што было, усё за небасхiл...
   Назад не павярнуць
   Хапiла б сiл.
  
  
   23
  ЖЫЦЦЯПIС БЕДАКА
  
   Бог лёсам цябе абдзялiѓ пры дзяльбе
   I долi табе недадаѓ.
   Спазнiѓся к дзяльбе, i цяпер у цябе
   Не жыццё, а адна брыда.
  
   За ѓсiмi ѓ навуку ты лез, небарак.
   Экзамен, вядома ж, не здаѓ.
   З кабылкаю возiш прадукты ѓ сельмаг.
   Не жыццё, а адна брыда.
  
   Жыццё не вiруе - паѓзе пакрысе.
   З жанiцьбай не так згадаѓ.
   I конi - чужыя - ѓ тваiм аѓсе.
   Не жыццё, а адна брыда.
  
   Даляры знайшоѓ, толькi, чорт iх бяры, -
   Фальшыѓкi. Iзноѓ бяда -
   Цягалi ѓ мiлiцыю тыднi са тры.
   Не жыццё, а адна брыда.
  
   З раскошы, хоць гроб ты усё пад сябе,
   Калi што i ёсць, - барада.
   А болей нiчога нямашка ѓ цябе.
   Не жыццё, а адна брыда.
  
   Хацеѓ быѓ павесiцца - выслiзнуѓ крук.
   Вось так i жывеш, бядак:
   Кабылка, ды лейцы, ды пара вось рук...
   Не жыццё,
   А адна брыда.
  
  
   24
  МАМА I ЧЭМПIЁН
  
   Дарожкi блакiтнай вады...
   Рэкорд!
   Чэмпiёнская слава!
   Партрэты ва ѓсiх газетах
   I камплiментаѓ кош...
  
   А для яе - дзiцянятка,
   Што некалi ѓ сажалцы плаваѓ,
   Ды смешна так,
   Па-жабiнаму,
   I галяком да таго ж.
  
  
  
   25
  ПРА МАЦI
  
   Што бачыцца дзiцяцi?
   Рукi мацi.
   Што чуецца дзiцяцi?
   Голас мацi.
   Што не даруецца дзiцяцi?
   Калi ён пройдзе
   Адпаведныя
   Агнi i воды,
   Трубы медныя, -
  
   Забыць пра мацi.
  
  
   26
  АДГАРАВАЛА ђДАВIЦА
  
   Памяцi мацi Ефрасiнii Iванаѓны
  
   Адбедавала мацi.
   Памерла не ѓ роднай хаце.
  
   Шанавалi там, паважалi,
   А здавалася ёй - чужая.
  
   А здавалася - замiнае,
   А здавалася ѓсё - чужая.
  
   I з паверху ѓ зямныя нетры
   Адплыла .
   на належныя метры.
   Абабiтая чорным крэпам,
   Хатка тая была што трэба,
  
   Бо я чуѓ, як не раз казала:
   - Хоць зямелька б мяне прыбрала.
  
   I ѓзляцела душа-нябога
   У бязмежжа нябёс - да Бога.
   У бязмежнай нябеснай сiнi
   Бог, сустрэѓшы яе, заплакаѓ:
   - Адбедавала, Храсiння.
   Мiр табе, небарака.
  
   27
  МОЙ КРАЙ
  
   Адкуль ты? - спытаюць.
   Я з краю азёрнага,
   Дзе шчупакi двухпудовыя б"юць.
   Адкуль ты?
   Я з краю,
   Дзе высевы зорныя
   Каханым да золку заснуць не даюць.
  
   Адкуль ты?
   Я з краю,
   Дзе берка з бярозы
   Мацней за жывое, што ѓ казках, вады,
   Дзе ѓ маi ад сонца iльсняцца барозны
   I шчасцю зязюля не злiчыць гады.
  
   Адкуль ты?
   Я з краю,
   Дзе песнi спяваюць,
   Дзе сцюжа - дык сцюжа,
   Вясна - дык вясна.
   Адкуль ты?
   З якога цудоѓнага краю?
   Мой край
   Белай Руссю завецца здаѓна.
  
   28
  СКАРГА БРЫГАДЗIРА
  
  Моладзь кiнула палеткi,
  Падалася на асфальт.
  Дапрызыѓнiкi-падлеткi
  На вячорках нарасхват.
  
  Нат мянушка ёсць -"дзярэѓня".
  Сэрца-сэрданька балiць.
  Парушаецца карэнне.
  Заѓтра крона абляцiць.
  
   29
  
  СТАРШЫНЁђСКIЯ ТУРБОТЫ
  
  У памяцi людской не адышлi
  ђ нябыт вясёлыя дажынкi,
  А сосны ѓжо трывожна загулi,
  I матылькамi б"юць у шкло дажджынкi.
  
  Ды старшыню не вабяць матылькi.
  З кута ѓ кут ён вымярае хату:
  - Загразнуць заѓтра - непагадзь праклятая! -
  Бульбакамбайны ѓнiзе, ля ракi.
  
   30
  ТРЭБА РАБIЦЬ
  
  - Трэба рабiць толькi тое, што трэба, -
  Раiѓ мне той, хто нiчога не робiць.
  Ды не пытаецца шчодрая глеба,
  олькi калоссяѓ у жнiѓнi уродзiць.
  
   I не пытаецца рэчка iмклiвая,
   Колькi рачулак прыняць ёй ва ѓлонне,
   ђ садзе маiм не пытаецца слiва,
   Завязяѓ колькi увесну пагонiць.
  
  Наша жыццё, кажуць, толькi iмгненне.
  Трэба ж нам памяць пакiнуць якую.
  Трэба рабiць, колькi можаш, - не меней.
  Многа цi мала, хай людзi мяркуюць.
   31
  НЕ ПСУЙ ГОНТЫ
  
  Як хто ходзiць важка, важна,
  А да справы непрыгодны,
  То на Вiцебшчыне кажуць:
  - Злазь, брат, з даху -
  Не псуй гонты.
  
  Хто да славы да чужой
  Рад прымазацца ахвотна,
  Той пачуе наша:
  - Стой!
  Злазь, брат, з даху -
  Не псуй гонты.
  
  Калi верш не ѓ густ вам будзе,
  Толькi выклiча сумоту,
  Вы гукнiце дружна, людзi:
  - Злазь, брат, з даху -
  Не псуй гонты.
  
   32
  ПЕРАПЕВАЧКI
  
  Як бываюць госцi ѓ хаце -
  Што за хата без людзей! -
  Пэѓна, скажа цётка Надзя:
  - Ну, пацеш, стары, гасцей.
  
  Дзядзька гляне, падмiргне -
  Не хапае быццам духу.
  Потым - ах! - як разане
  Польку-весялуху!
  
  Тут не ѓседзець за сталамi.
  Б"юць абцасы дробненька.
   - Прыспявай, скрыпач, за намi,
  Не лянуйся, родненькi.
  
  Мы спяваем, паспяваем,
  На тым свеце адпачнём.
  Мы усiх пераспяваем,
  Мы усiх перапяём.
  
  - Ты скачы, ды не грашы.
  Успомнi, як з прыпеѓкамi
  На нядзельным кiрмашы
  Ты скакала з дзеѓкамi.
  
  - Не манi ты, кумка, я
  За цябе спрытней ѓдвая.
  Вось прайдуся тупатком
  Ды з тваiм ды з мужаньком.
  
   33
  
  РАНАК
  
  Гудзiць наша печка,
  Страляе, сярдзiтая,
  Агонь то жаѓцее,
  То б"е фiялетавым.
  Падкiнь два паленцы -
  I ѓ неба блакiтнае,
  Столь узламаѓшы,
  ђзаѓецца ракетаю.
  
   34
  СОН У НАВАГОДНЮЮ НОЧ
  
  Братамi парабiлiся ѓсе людзi,
  I кожны на зямельцы чалавек
  Iдзе без страху
  ђ новы год i век...
  Цi скора гэтак будзе?
  Дый цi будзе?
  
  
   35
  Х Х Х
  
  Жонка зноѓ рамантуе
  Лахманочкi мае.
  Рамантуе, лютуе:
  Лёсу Бог не дае.
  
  Ну, а даѓ бы Бог шчасце -
  Цэлы мех дапаѓна, -
  Што рабiць ёй з багаццем,
  I не знала б яна.
  
   36
  КАГО ВIНАВАЦIЦЬ?
  
  Ад"ядаюцца нашы дзецi ѓ Германii.
  Жанкi маладыя баяцца рабiцца мацi.
  Забойствы на вулiцах. Кроѓ на экране.
  Каго вiнавацiць?
  
  Паѓсюдна пахмурныя, злосныя твары.
  Праменьчыкам сонца - усмешка дзiцяцi.
  Чаму парабiлiся ѓсе мы ахвярамi?
  Каго вiнавацiць?
  
  Каго вiнавацiць? Скажы мне, урад.
  Цi, можа, раскласцi на ѓсiх нам пароѓну?
  Суседзяѓ-рабочых?.. Вяскоѓцаѓ?
  Наѓрад.
  А нехта ж вiноѓны.
  Нехта вiноѓны...
  
   37
  ЭХ, ПОЛЕ-ПОЛЕЧКА...
  
  Так верылi мы ѓ долечку
  Дзесяткi доѓгiх год,
  А дажылi да полечка -
  Пяць сотак агарод.
  
  I полечка - вось столечка.
  А клопату - на год.
  Эх, доля наша, долечка -
  З турботаѓ ды нягод.
  
  З вярхоѓ адно - патолечка
  Да нашае бядот.
  Няѓжо i ѓнукам долечка -
  Пяць сотак агарод.
  
   38
  ПРА УТУЛЬНАСЦЬ
  
  Я за утульнасць кватэры нашай -
  Хай дыван на сцяне барвовы,
  З цэлым светам няхай нас звяжа
  Тэлевiзар шматкаляровы.
  
  Не лiчу я гэта раскошай,
  Хоць i цвёрда адно я знаю:
  Не купляюць сяброѓ за грошы.
  Прадаюць - гэта часам бывае.
  
  Цi вiной дываны ды парт"еры,
  Цi якая трасца другая,
  Толькi мы да сябе ѓ кватэру
  Вельмi рэдка сяброѓ запрашаем.
  
  На пакой я гляджу з недаверам,
  ђ галаве спее думка-назола:
  Нешта мэблi замнога ѓ кватэры,
  Нешта мала сяброѓ наѓкола.
   39
  НОВЫ СТОЛ
  
  Не стол, а любата сама.
  Каштуе больш як сто!
  Калi ж вакол стала няма
  Сяброѓ, то ён - нiшто.
  
  Плiта прыгожая - не больш,
  Хоць, кажуць, - пад арэх.
  За iм ты не пахлебчаш боршч
  I нават выпiць грэх.
  
  Заплямiш стол за сто рублёѓ -
  I атрымаць павiнен
  Не менш як сотню кухталёѓ
  Ад лепшай палавiны.
  
  Няхай ён спрагне, гэты стол,
  Па мне - дык лепш стары...
  За новы стол кульнём па сто
  На куханьцы, сябры.
  
  
  Заѓвага. Верш напiсаны ѓ тыя часы, калi
   сто рублёѓ яшчэ лiчылiся грашыма.
  
   40
  
  ЭПIТАФII
  
   Эпiтафiя - адзiн з пашыраных вiдаѓ
   сатырычнай паэзii.
   Лiтаратуразнаѓчы слоѓнiк
  МАРАЛIЗАТАРУ
  
  Тры днi гудзеѓ, як авадзень:
  Вучыѓ багоѓ, як жыць i як не трэба.
  За ѓсё за гэта на чацвёрты дзень
  Багi яго спiхнулi ѓ пекла з неба.
  
   ПАДХАЛIМУ
  
  Павучальнiкам-начальнiкам
  Быѓ нябожчык падначаленым
  I начальнiкам-маѓчальнiкам
  Перад большанькiм начальнiкам.
  
   КАР"ЕРЫСТУ
  
  Магiлы гэтай гаспадар
  Знаѓ пры жыццi адну работу:
  Увесь свой век здымаѓ навар
  З чужога поту.
  
   ПЛЕТКАРУ
  
  Ён мог быць вучоным:
  З маленства меѓ дар
  Факты збiраць без утомы.
  Ды сном векавечным
  Спачыѓ тут пляткар,
  На ѓсё наваколле вядомы.
  
  ЖОНЦЫ-ПЕРАПIЛОђШЧЫЦЫ
  
  Знайшла хацiначку апошнюю ужо
  Пад каменем цяжкiм i наша Тэкля.
  Даѓно ѓ раi ѓсе пяць яе мужоѓ.
  Яна ж пiлуе грэшнiкаѓ у пекле.
  
   41
  IЛГУН
  
  Цi сур"ёзна, цi то смехам -
  Не адразу разбярэш -
  Нагаворыць цэлы мех вам -
  Не пад"еѓшы, не звязеш.
  
  Без маны памрэ дый годзе,
  Як п"янчужка без вiна.
  ђ лiк двухтясячнага года
  Нахлусiѓ, вiдацiь спаѓна.
  
   42
  СЛОВА ђ ДЗЕНЬ НАСТАђНIКА
  
  Не стаѓляѓ дамы-палацы,
  Не пракладваѓ Волга-Дон.
  Я - настаѓнiк. Маёй працы
  Плён не вельмi ѓжо й вiдзён.
  
  Калi выйдзе хто ѓ чынушы,
  Што - "без стуку не ѓваходзь",
  Калi хто ѓ людскiя душы
  Можа плюнуць мiмаходзь.
  
  Калi брак i недаробкi, -
  Хто там ведае, чые -
  Можа маткi, можа цёткi,
  Можа, недзе i мае.
  
  Калi хлопец рупна, спраѓна
  Робiць справу i над iм
  Распасцёрла крылы слава, -
  Зноѓ жа сцiпла памаѓчым.
  
  Я адно скажу, сябры, вам:
  Працы плён па нас вiдаць -
  Дзе былi калiсьцi грывы,
  Толькi лысiны блiшчаць.
  
  У былых спартсменаѓ сэрцы
  Б"юцца роѓна не заѓжды,
  На сяброѓскае паверцы
  Крэслаѓ меншаюць рады.
  
  I няма чаму здзiѓляцца:
  ђсё праз сэрца, кожны клас.
  А часцiнка нашай працы
  I ѓ каналах, i ѓ палацах
  Ёсць. Вiншую з гэтым вас.
  
  БУДЗIЛЬНIК
  
  Цi зусiм зленавалiся пеѓнi,
  Цi то ѓсiм iм павыскублi пер"е,
  Толькi будзiць ужо гаспадынь
  Металiчны пеѓнiк дзiлiнь.
  
  I мая гаспадыня старая
  Пыл хусцiнкай з яго сцiрае,
  Хвалiць "пеѓнiка" не нахвалiцца:
  Шосты год ён жыве, а не старыцца -
  Падарунак сыночка Федзi...
  
  Шосты год
  Сыночак не едзе.
  
   44
  ВЫШЫНЯ
  
  Самалёт адарваѓся ад пляца,
  Праз iмгненне - нясе над зямлёй,
  Над шматслоѓем бязглуздых дарадцаѓ
  I над сумнай усмешкай тваёй.
  
  Не скажу я iмгненню: "Пастой!" -
  Не належыць iмгненню спыняцца.
  Вышыня, памажы ты мне ѓзняцца,
  Памажы - над сабой.
  
   45
  ЯНА ЖЫЛА ђ ПАРЫЖЫ
  
  Увесь свой век яна жыла ѓ Парыжы -
  Глядзелася ѓ люстэрка цiхай Сены,
  Увечары гуляла па Манмартры,
  На пляц-Пiгаль заглядвала крадком,
  Заходзiла ѓ кнiгарнi букiнiстаѓ
  Або ѓ "Ратонду"
   цi ѓ славутым Луѓры
  Стаяла прад загадкавай "Джакондай",
  Пасля iшла малiцца ѓ свой касцёл.
  
  Усё жыццё яна жыла Парыжам,
  Вясковая настаѓнiца з Залесся,
  Звычайная настаѓнiца з Залесся,
  Якая i ѓ Адэсе не была.
  Не да Адэс, калi дзяцей чацвёра,
  Старая матка, сшыткi, муж пiтушчы...
  Хапала справы i ѓ двары, i ѓ школе -
  Круцiлася вавёркаю штодня.
  
  Яна перажыла сiвую матку.
  Муж - на кладах за вёскаю. А дзеткi
  За шчасцем у сталiцу паляцелi.
  I засталася тут як ёсць адна.
  Здаралася, яе былыя вучнi
  Праведвалi наездам. I суседкi -
  Сяброѓкi яе даѓняй маладосцi -
  Дзялiлiся вясковай навiной.
  
  Яна ж усё слабела год ад году
  I доѓгiмi зiмовымi начамi
  Вышуквала цiкавыя старонкi
  У жыццейку сваiм. Iх не было.
  У поѓнай адзiноце памiрала
  У хаце са счарнелымi бярвёнамi
  Вялiкая пакутнiца з Залесся,
  I мроiѓся Парыж ёй за акном.
  
  Фiлосаф сельсавецкага маштабу
  Аздобiѓ надмагiльны белы камень
   46
  Каштана надламанаю галiнкай,
  Пасля жанчыны выбiѓ там абрыс,
  На фоне Трыумфальнай выбiѓ аркi
  I - наѓскасяк - дадаѓ такiя словы:
  "Увесь свой век яна жыла ѓ Залессi,
  А памiрала з думкай пра Парыж".
  
   47
  НА СХОДЖАНЫХ ШЛЯХАХ
  
  Апетыя дарогi. Шляхi за небасхiлы.
  Аббiтыя парогi ажыѓленых мясцiн.
  I я шукаѓ там моцы, разважлiвае сiлы,
  I я сябе ѓ набiтыя аѓтобусы мясцiѓ.
  
  А зараз, як падумаць, - узяѓ я там цi многа,
  У сходжаных мясцiнах, на зведаных шляхах?
  Мiльгалi зданi-людзi, i клалася дарога,
  I толькi мiтусенне ва ѓтомленых вачах.
  
  Заве спакуснiк-чэрвень туды, дзе плечы пляжаць,
  Дзе горы - ѓ паднябессе, дзе пенiсты прыбой.
  Ды час мне прыпынiцца, падумаць, паразважыць
  I пра жыццё i праѓду параiцца з сабой.
  
   48
  ПАДАБЕНСТВА
  
  Падабенства. Вакол - падабенства.
  Падабенства - ѓ людскiх парадах.
  Падабенства - людскiя бедствы.
  Падабенства - нечая радасць.
  
  Падабенства - бацька i сын.
  Падабенства - усмешка нявесты.
  Падабенства - ѓ слязiнках расы.
  У хлуснi тваёй - падабенства.
  
  Першы крык - i апошнiя стогны.
  Дождж, што заѓтра лiне...
  Нехта ходзiць, вельмi падобны
  Да цябе, да мяне.
  
   49
  Х Х Х
  
  Бяру з учарашняга
  ђ заѓтра
  Дружбу сяброѓ правераных,
  Бяру з учарашняга
  ђ заѓтра
  Радасць шляхоѓ нязмераных,
  Бяру з учарашняга
  ђ заѓтра
  Прагу да адкрыцця,
  Бяру з учарашняга
  ђ заѓтра
  Усе праявы жыцця.
  Усё з учарашняга
  ђ заѓтра -
  Шчасце бяру i гора.
  I с ё н н я бяру я
  ђ заѓтра,
  Якое там стане
  ђ ч о р а.
  
  
  
   50
  МIКIТАВА СЦЕЖКА
  
  Вясёлы дзядок Мiкiта:
  Усё, што рабiѓ, - з усмешкай.
  Памёр па вясне Мiкiта -
  Жыве Мiкiтава сцежка.
  
  На картах вялiкiх не мечана,
  Але на абрус зямлi
  Нанесена сцежка навечна,
  Бо людзi так нараклi.
  
  Аѓтобус каля рабiнак
  Спыняе хаду на ѓзмежку.
  - Каму там выходзiць?
  Прыпынак
  "М i к i т а в а с ц е ж к а".
  
  
   51
  Х Х Х
  
  На пляшку, казалi, няцяжка
  Нам сябра знайсцi - гэта так.
  Была б толькi поѓная пляшка -
  I знойдзецца, пэѓна, дружбак.
  
  Ды цяжка бывае, ох, цяжка,
  Калi у складаным жыццi
  На смерць i жыццё - не на пляшку -
  Спрабуеш ты сябра знайсцi.
  
   52
  СПРАВЫ
  
  Штодня набягаюць
  Бягучыя справы.
  Падкiдваюць злева.
  Падсоѓваюць справа.
  
  I гэта зрабi ты,
  I тое зрабi...
  А хоць бы iх гром,
  Тыя справы, забiѓ.
  
  Ну, хоць бы на тыдзень
  Ад iх адкасацца -
  У лес па грыбы,
  Цi мо ѓ рыбу падацца,
  
  Цi, можа, i вершык
  Якi накрапаць,
  А, можа, i проста...
  Уволю паспаць.
  
   53
  ПЫТАННI
  
  Малому адказваюць: "Вырасцеш - зведаеш".
  I мне так адказвалi даѓняй парой.
  Ляцела за лецейкам новае лета,
  Пасыпаны скронi мае сiвiзной,
  
  А колькасць пытанняѓ не йдзе на змяншэнне.
  Задачку адну не паспееш рашыць -
  Другая чакае свайго вырашэння,
  I трэцяя спее ѓжо недзе ѓ душы.
  
  Кладуцца палоскi жыццёвых пракосаѓ,
  Ды нешта нiяк не шанцуе ѓ жыццi -
  Нiяк не выходзiць зрабiцца дарослым:
  На безлiч пытанняѓ адказы знайсцi.
  
  
   54
  ПРЫХОДЗЬЦЕ ДА МЯНЕ
  
  Прыходзьце да мяне
  Добрымi
  З размовамi да ранку
  Доѓгiмi,
  Вясёлымi цi зласлiвымi,
  Пахмурнымi цi шчаслiвымi,
  З усмешкамi, з енкамi-плакамi -
  Тут кожнаму знойдзецца хлеб
  I да хлеба.
  Я толькi прашу:
  Абыякавымi
  Ка мне не прыходзьце,
  Не трэба.
  
   55
  АДЗIН
  
  Усё - як трэба. Абавязак споѓнiлi.
  Тры камякi
  Укiнулi на века.
  Пасля ѓ застоллi пасядзелi,
  ђспомнiлi,
  Як водзiцца дабром пра чалавека.
  
  Пайшлi.
  А ён застаѓся.
  Пасiвелы.
  Адзiн на свеце - за сябе, за тую,
  Над кiм вiхурыць гэты белы-белы
  Шалёны снег, што за акном лютуе.
  
  Шалёны вецер вые i галосiць
  I стукае ѓ акно бярозы веццем.
  А ён у думках прабачэння просiць,
  Што без яе
  Застаѓся жыць на свеце.
  
   56
  Х Х Х
  
  Жыццё прыспяшае
  Без скiдкi на боль.
  Не звыклы шукаць
  У людзей спачування,
  Я знаю, спагада
  Бывае, як соль:
  Не гоiць старое,
  А нанава ранiць.
  
  А сэрца - у стрэмках,
  Свiдруе ѓначы.
  Лячу не спагадай,
  А цiхiмi вершамi.
  Мне трэба хвiлiннае
  Перамагчы,
  Сябе перасiлiць
  I дапамагчы
  Таму,
  Каторы слабейшы.
  
   57
  СТАРЫ ФОТАЗДЫМАК
  
  Мне б сёння не ѓсмiхацца,
  А ѓволю рагатаць.
  Як тут - гадоѓ у дваццаць,
  А мо i ѓ дваццаць пяць.
  
  Прыходзьце - ва ѓспамiнах -
  Усе, каго забыѓ,
  Прысядзьце ля камiна.
  Я з вамi колiсь быѓ...
  
  
   58
  СПАЧУВАННЕ
  
  Спачуванне - не спачыванне
  Ад уласнага,
   што нi кажы,
  Спачуванне - заѓжды прарыванне
  Да суседняй
   знямоглай душы.
  
   59
  Х Х Х
  
  Бруд абтрос. Паперы стос.
  ђсё спачатку, ѓсё нанова.
  Паѓжыцця - кату пад хвост.
  Засталося - шчэ палова.
  
  
   60
  Х Х Х
  
  Чорт ведае, як жыць.
  Жывеш, як тая птаха,
  Што без вады - "пiць-пiць" -
  Канае набарака.
  
  То здуру узнясе,
  Куды табе не след бы,
  То ѓраз цi пакрысе -
  У сутарэннi склепа.
  
  То ноч, то сонца бляск,
  То з радасцю, то з бедамi.
  Жывеш, здаецца, раз,
  А як - чорт яго ведае.
  
   61
  ЦЕРАМОК У ФЛЁНАВЕ
  
  Што за птушкi спяваюць тут летам,
  Я не знаю: зiмою тут быѓ.
  Да дзвярэй тваiх сэрца паэта,
  Як падкову, на шчасце прыбiѓ.
  
  Калi буду ѓ вялiкай нудзе я,
  Маё сэрца паклiча мяне.
  Новай песняй i новай надзеяй
  Твая шчодрасць мяне ахiне.
  
  
   62
  Х Х Х
  
  Па жыццi шыбуючы наѓпрост,
  Дажылi i мы з табой да сталасцi,
  Што як мост, як пераходны ѓзрост
  Ад юнацтва да паважнай старасцi.
  
  Цi як мост, а, можа, як мяжа,
  Як мяжа памiж б ы л о i б у д з е.
  I памылак немалы цяжар
  Зацiскае ѓ час бяссоння грудзi.
  
  
   63
  Х Х Х
  
  Калi-небудзь я напiшу верш -
  Самы лепшы з усяго,
  Што напiсаѓ дагэтуль,
  Можа, нават лепшае з таго,
  Што ёсць у свеце.
  Калi-небудзь я напiшу
   Верш!
  Калi паспею...
  
  
  
  НА БЕРАГАХ ДНЯПРОђСКIХ I ДРУЦКIХ
  
  
  65
  
  РАЁННЫ ГОРАД
  
  Гарадок ён i ёсць гарадок.
  Ён - не горад, не вёска - паѓгорада.
  Кожны кожнага знае.
   - Здарова, браток!
  Нешта рэдка заходзiш. Горды...
  
  Гарадок ён i ёсць гарадок.
  Рэстаран.
  Дом культуры.
  Плошча.
  Майскi вецер сцягi тут палошча,
  Прыляцеѓшы з далёкiх дарог.
  
  Гарадок ён i ёсць гарадок.
  Тут усё пачынаецца з р а я:
  Ёсць р а й маг - можна ѓзяць "на глыток",
  Ёсць р а й суд, што "глыткоѓцаѓ" карае.
  
  Гарадок ён i ёсць гарадок.
  Але ты дакранiся не злёгку -
  Пажывi ѓ iм хаця б гадок,
  Паглядзi не староннiм вокам.
  
  Вокам знаѓцы вясковых глыбiнь -
  Трактарыста i агранома -
  Ты прыгледзься i палюбi
  Гэту плошчу ля райвыканкома,
  
  Друцm i Днепр, Цымерманаѓскi сквер -
  Сведку многiх сустрэч i расстанняѓ.
  Пiльным вокам прыгледзься. Павер -
  Багацейшым душою ты станеш.
  
  Гарадок ён i ёсць гарадок.
  Невялiчкi. На вокнах - геранi...
  Ты прымi гэты сцiплы радок -
  У любовi прызнанне.
  
  
  66
  
  АЗЯРАНЫ
  
  Хоць азёраѓ наѓкол небагата,
  Азяранамi клiча наѓколле.
  Тут спрадвеку жылi аратыя,
  Тут шукалi свой лёс i долю.
  
  Помнiць Друць, як вянкi на купалле
  Тут плылi, як вяселлi гулялi,
  Жыта жалi, снапы вязалi,
  Як дзяцей ля снапоѓ люлялi;
  
  Як адсюль, з зямлi азяранскай,
  Пачыналася вызваленне
  Беларусi ад зграi паганскай,
  Ад фашысцай чумы збавенне...
  
  Не з азёраѓ людскi тут нажытак.
  Азяранамi вёску назвалi
  Мо таму, што калышацца жыта
  Залатымi азёрнымi хвалямi.
  
  67
  
  ДЗIЧКА ЛЯ ВЯРЫЧАВА
  
  Iдзём па хмызняках,
  Па хмызняках i - ах! -
  Ах, яблынька здзiчэлая,
  А яблыкi - на смак, -
  Як быццам сад уходжаны,
  Старанна агароджаны,
  Што песцяць пры дамах.
  
  Жылi тут хутаранцы -
  Руплiѓцы дбайнай працы.
  Кустоѓем зарастаюць
  Iх яблынькi ѓ садах.
  А самi нешчаслiѓцы -
  Старанныя руплiѓцы
  Даѓно ѓжо параць костачкi
  За вёскай на кладах.
  
  68
  
  РАГАЧОђ - ЮРМАЛА
  (З перапiскi)
  
  " Ты не думай, не гадай -
  Дзень пагожы, веснi, -
  Пакiдай янтарны край,
  Прылятай на песнi.
  
  Колькi iх у нас пяюць -
  I ѓ гасцях, i дома -
  То зацiшныя, як Друць,
  То - нiбыта Нёман,
  
  То прыпеѓка зварухне
  I лянота ѓ скокi...
  Прылятай, брат, да мяне.
  Шлях жа недалёкi.
  
  Вылятай ды не марудзь -
  "Белавежскай" стрэне Друць,
  Днепр падасць "Зуброѓку -
  Палячыць галоѓку".
  
  А ѓ адказ мне -
  З гумарам -
  Ляцiць паштоѓка
  З Юрмалы.
  
  "Пакiдай
  Палессе.
  Прылятай
  На песнi.
  
  Нашы песнi, знаеш сам,
  Лечаць лепш, чым сам "Бальзам",
  А як лечыць наш "Бальзам",
  Пэѓна ж, ведаеш i сам.
  
  А таму ѓ янтарны край
  Не марудзь i вылятай!"
  
  69
  
  
  НА ДРУЦI
  
  Аеру пiкi грозна ѓзняты ѓгору.
  А сосны адлюстроѓваюцца ѓглыб,
  Дзе ѓ млявасцi стаяць чародкi рыб, -
  Дрымотаю паѓдзённаю агорнуты.
  
  I цiха-цiха коцiцца рака.
  Гарлачыкаѓ лiсты ледзь-ледзь гайдаюцца.
  Малявачкi з-пад чоѓна разлятаюцца,
  Прыняѓшы човен мой за шчупака.
  
  70
  
  Х Х Х
  
  Не радавiтымi князямi
  Былi дзяды мае i прадзеды,
  Магчыма, нераты вязалi
  I на прадвеснi човен ладзiлi,
  Бо ѓ спадчыну ад продкаѓ даѓнiх
  Мне дасталося тое дзiва:
  Пачуць, як шэпча штось ѓраннi
  Аер асiнцы палахлiвай.
  
  71
  
  ДНЯПРОђСКIЯ АБРАЗКI
  
  I.
  
  Трэба ѓ Рагачове човен.
  Аж няёмка чалавеку
  Без чаѓна, бо ѓ Рагачове
  Рыбакi жывуць спрадвеку.
  
  Як казаѓ той:
  "Без чаѓна
  Арундзiсцiка адна"...
  
  Вунь стары сядзiць будзёна
  Мiж дняпроѓскiх берагоѓ.
  Ён хадзiѓ яшчэ з Будзённым.
  (Мо хадзiѓ супроць яго -
  ђжо не помнiць ён таго).
  
  "Мы былi, брат, - о-го-го!.."
  
  2.
  
  А ля берага-хлапчынка.
  Ад свiтання тут сягоння.
  Павярнуѓся, - глянь, дзяѓчынка
  Блешню кiдае ѓ прадонне.
  
  Закiд блешнi
  Удалы.
  Спрыт тут бачны
  Немалы.
  Бач, нядрэмная рука
  Цягне ѓ човен
  Шчупака!
  
  Усмiхаецца рака:
  Абдарыла рыбака.
  Задаволена рыбачка:
  Гэта ж пяты небарачка.
  
   72
  
  3.
  Пятро...
  Казаѓ ён пры нагодзе
  (Не па рыбацкай пахвальбе):
   - Я Караткевiча Валодзю
  I сёння бачу, як цябе...
  
  Вось, помню, засядзе,
  Дзе вербы, - ѓ зацiшшы,
  I да палудня ѓсё пiша i пiша.
  Ды раптам пачуецца
  Голас у цiшы:
  
  - Як нi пiшы, а ѓсяго не напiшаш,
  Так, як не вып"еш усёй тут вады.
  Дзядзька Пятро,
  Падграбайся сюды.
  Юшачку зварым
  Ды тут, у зацiшку,
  Возьмем пад юшку
  З табой па кiлiшку...
  
  Сплавалi з iм
  Кiламетраѓ нямала.
  Вельмi шкада,
  Што Валодзi
  Не стала...
  
   - - -
  
  ...Няма i Пятра ѓжо.
  Вельмi шкада...
  Час наш сцякае,
  Як тая вада.
  
  73
  
  РАГАЧОђСКАМУ КРАЯЗНАђЧАМУ ЦЭНТРУ
  
  Жорсткiм часам нацята спружына
  Спекуляцый,
  Iнфляцый,
  Працэнтаѓ...
  Застаецца адно для душы нам -
  Краязнаѓчы наш цэнтр.
  
  Прагным хцiѓцам рабiць тут нечага,
  Тут не тая, як кажуць, сцэна -
  Пра адвечнае дбае, пра вечнае
  Краязнаѓчы наш цэнтр.
  
  Прадаюць грамадзяне i граждане
  Маркi,
  Долары,
  Рублiкi,
  Цэнты.
  Толькi наша любоѓ непрадажная
  Да цябе, краязнаѓчы наш цэнтр.
  
  74
  
  СЫНЫ РАГАЧОђШЧЫНЫ
  Рэквiем, плач, памяць
  
  ПЯЦЬ ПАЭТАђ
  
  Пяць паэтаѓ
  Згубiѓ за вайну Рагачоѓ.
  Назавём iх усiх
  Па iмёнах:
  Р. Лынькоѓ,
  Бацюшкоѓ,
  Ды яшчэ Сурначоѓ,
  Ды Жаѓрук,
  Ды Алег Радзiёнаѓ.
  
  Колькi б выдалi светлых,
  Узнёслых радкоѓ,
  Чытачамi былi б
  Ухвалёны
  Р. Лынькоѓ,
  Сурначоѓ,
  Ды яшчэ Бацюшкоѓ,
  Ды Жаѓрук,
  Ды Алег Радзiёнаѓ.
  
  Помнiць горад сваiх
  Найдарожшых сыноѓ,
  Старажытны
  Мой горад зялёны:
  Р. Лынькоѓ,
  Бацюшкоѓ,
  Ды яшчэ Сурначоѓ,
  Ды Жаѓрук,
  Ды Алег Радзiёнаѓ.
  
  I мне бачыцца часам:
  Сышлiся iзноѓ
  I чытаюць
  Вайне свае вершы-праклёны
  Р. Лынькоѓ,
  Бацюшкоѓ,
  Ды яшчэ Сурначоѓ,
  Ды Жаѓрук,
  Ды Алег Радзiёнаѓ.
  75
  ЗОРКА ПАЭТА. СУРНАЧОђ
  
  Яблыкi мне не пакiдайце.
   Пакуль я прыеду, новыя вырастуць.
   З апошняга лiста М. Сурначова да родных.
  
  Нездалёк ад Рагачова
  Над адной з маленькiх вёсак
  Зорка Колi Сурначова
  Загарэлася ѓ нябёсах.
  
  Хлопца вабiлi пагоркi,
  Баравiчныя паляны...
  Ды вяла Мiколу зорка
  ђ свет вялiкi, непазнаны,
  
  Далучала да навукi,
  Нараджала ѓ сэрцы дзiва -
  Найчароѓнейшыя гукi
  Слоѓ адметных пра радзiму.
  
  I калi пад шчаснай зоркай
  Ён паэтам стаѓ прызнаным,
  Слабадскiя снiѓ пагоркi,
  Баравiчныя паляны.
  
  I калi ён пад Берлiнам
  Быѓ паранены смяротна,
  Бачыѓ родныя мясцiны,
  Вочы смутныя ѓсiх родных.
  
  - - -
  
  Спеюць без яго ранеты,
  Бэз штогод красуе ѓ маi.
  Толькi зорачка паэта
  ђсё ярчэе. Не згасае.
  
  
  76
  
  АНДРЭЙ МАКАЁНАК. УСПАМIН
  
  Гояць душэѓныя раны
  Белыя Крымскiя горы.
  Зверам утаймаваным
  Лашчыцца Чорнае мора.
  
  Добра...
  Калi б успамiны
  Не наплывалi хвалямi...
  Ледзьве нагу не пакiнуѓ
  Ён тут у ваенным шпiталi.
  
  Як сёння, помнiцца гэта.
  Вясна. За акном акацыi.
  I ён, палiтрук, пiсталетам
  Баранiѓся
  Ад ампутацыi.
  
  Лаяѓся ѓ бога i ѓ чорта,
  Плакаѓ, прасiѓ дапамогi.
  Не мог ён вярнуцца ѓ Борхаѓ,*
  Не мог ён -
  Калекам бязногiм.
  
  Усё абышлося добра.
  Не месца цяпер адчаю.
  Чорнае мора дорыць
  Шэпт хвалi i крыкi чаек.
  
  Паклонiмся гэтаму краю -
  Акацыям, пальмам, ружам...
  Келiх Андрэй узнiмае:
  - За ногi!
  Хай доѓга нам служыць!
  
  
  
  * Вёска ѓ Рагачоѓскiм раёне,
  дзе нарадзiѓся А. Макаёнак.
  77
  
  
  СПОВЕДЗЬ. МIХАСЬ СКРЫПКА
  
  "Дарагiм студэнтам роднага мне
  педвучылiшча - поспехаѓ у вучобе
  i дружбе"
   М. Скрыпка, выпускнiк Рага-
   чоѓскага педтэхнiкума.
   (З надпiсу на кнiзе).
  
  Мне пашчасцiла з iм размаѓляць.
   - Знаеш, братка, прыцягвае штосьцi:
  Люба мне, як нiдзе, выступаць
  У мясцiнах маёй маладосцi.
  
  Нiбы зноѓ ажываюць сябры
  Даваеннага юнага брацтва,
  Нiбы едзем мы зноѓ па Дняпры
  На чаѓне - на старэнькiм, рыбацкiм.
  
  "Жартаѓнiк" - пра мяне нездарма
  пагалоска iдзе. Ды агортвае
  мяне сум, як прыеду, таму што няма
  анiкога з той жружнай кагорты...
  
  Ды прыемна мне ѓсё ж прыязджаць.
  Гэты горад заѓжды мне да сэрца.
  Перад моладдзю тут выступаць -
  Як з уласным юнацтвам сустрэцца.
  
  78
  
  МIХАСЬ ЛЫНЬКОђ. НА НАРАЧЫ
  
  
  Акадэмiк ...
  Народны...
  Ёсць дача...
  Пашана...
  Ёсць хлеб i да хлеба,
  I ёсць паслядоѓнiкi...
  А выйдзе да Нарачы
  Раненька-рана,
  I перад вачамi -
  Не гэтыя хвойнiкi.
  
  
  А перад вачамi -
  Раз"езд Старасельскi
  I будка - iх хата
  На гэтым раз"ездзе,
  Грыбныя паляны,
  ђ сунiцах прасекi
  I сосны, нiбыта
  Адлiтыя з медзi.
  
  
  Студэнцтва гады.
  Рагачоѓ. Семiнарыя.
  Размова з сябрамi -
  Без свар, нараканняѓ.
  Як добра спрачалiся,
  Весела марылi
  На кручы дняпроѓскай
  На майскiм змярканнi!
  
  
  Каханне найпершае,
  Шчэ несвядомае,
  Быль або небыль,
  
  79
  
  Як Блок наварожыѓ...
  Будка - i толькi,
  I ѓсё ж такi дома,
  I ѓсё ж такi дома,
  О, шчасце, мой Божа!..
  
  Узрост паважаны.
  Нiякай дакукi.
  Сябры наязджаюць.
  Пейзаж адмысловы...
  А не хапае
  Раз"езда i будкi,
  Раз"езда i будкi
  Каля Рагачова.
  
  80
  
  УЛАДЗIМIР КАРАТКЕВIЧ. НАД ДНЯПРОМ
  
  Тут спазналiся бацькi
  ѓ маладосцi.
  Тут гулялi ля ракi
  ѓ маладосцi.
  Маладыя снiлi сны
  ѓ маладосцi.
  Тут пабралiся яны
  ѓ маладосцi.
  
  Рагачоѓ тут i Збароѓ
  Спалучалiся -
  Бацька з мацi тут Валодзiны
  Вянчалiся.
  
  Ён бацькоѓскiя мясцiны
  Паважае
  I сюды ѓжо многа год
  Наязджае,
  Не адно пражыѓ тут творчае
  Лета,
  Не адна тут песня-скарга
  Прапета.
  
  Ох, як добра тут, ля вогнiшча,
  пяецца.
  "Ой, ты, конiку, мой коню"... -
  Песня льецца.
  
  81
  
  А пад юшку -
  Шклянку вадкасцi
  Пякучай,
  Шклянку вадкасцi
  Атрутнай,
  Ды гаючай.
  
  I размова ля Дняпра
  Да свiтання
  Пра жыццё ды пра быццё,
  Пра паданнi.
  Не адно правёѓ тут творчае
  Лета...
  Колькi знойдзена ѓ размовах тых
  Сюжэтаѓ!
  У аповесцях - размоѓ тых адгалоссее...
  
  Толькi болей
  У блакнотах
  Засталося...
  
  Быѓ бы талентам я крышачку
  Памечаны,
  Помнiк ставiѓ бы яму я
  Па-над рэчкаю,
  Каб ад вогнiшча на Днепр
  Паглядаѓ бы
  Ды каб "конiку, мой коню"
  Напяваѓ бы
  Цi мо думаѓ пра гаротны лёс Радзiмы
  Сын Радзiмы
  Караткевiч Уладзiмiр,
  
  82
  
  Не забылi каб i ѓсе мы -
  Да адзiнага -
  Рагачоѓскiя сцяжыны
  Уладзiмiра.
  
  83
  
  УЛАДЗIМIР КIГН. АПОШНI ДЗЕНЬ
  
  Пра што ён думаѓ,
  Што ён снiѓ,
  Тут жывучы,
  У дзедлаѓскай глушы?
  Пра што былi ѓспамiны
  ђ той цiшы
  Лiпнёѓскай ранiцы
  ђ разлiве жоѓтых нiѓ?
  
  Пра славу,
  Што была i адышла?
  Пра Чэхава,
  Што, кажуць, вельмi хворы,
  Хоць вельмi хворы,
  Ды пiсьмо каторы
  Яму на Рагачоѓшчыну
  Даслаѓ?
  
  Пра Васнецовых, Врубеля -
  Сяброѓ,
  Што даѓнiя бяседы
  Не забылi,
  Што не забылi,
  I не разлюбiлi,
  I тут, у Дзедлаве
  Гатовы стрэцца зноѓ?
  
  84
  
  Пра што ён думаѓ
  Ранiцай, калi
  Збiраѓся ѓ Рагачоѓ
  Будзённа
  I праязджаѓ
  Праз хвойнiчак зялёны
  I праз даѓно знаёмыя
  Палi?
  
  
  Пра што ён думаѓ,
  Калi жартаваѓ
  З нiкчэмнасцю?
  Не думаѓ ён
  Аб смерцi,
  Не думаѓ ён,
  Што суджана памерцi
  Бязглузда,
  Не закончыѓшы
  ђсiх спраѓ.
  
  I стрэл-адказ на жарт, -
  I - небыццё...
  О, колькi ж,
  Колькi iх загiнула,
  О, колькi iх
  Жыццёвы шлях пакiнула,
  Не да драбнiц
  Уведаѓшы жыццё!..
  
  ...А мацi
  Напярэдаднi ѓначы
  Лёс выснiла
  
  85
  
  Яму зайздросны:
  Iдзе ён быццам
  Па лiпнёѓскiх росах,
  Iдзе насустрач сонцу,
  ђдалячынь.
  
  Збываюцца не ѓсе,
  Як трэба, сны...
  Трымацца на людзях
  Хапiла сiлы.
  Не енчыла,
  Не галасiла,
  Укленчыѓшы
  Ля сынавай труны.
  
  I потым
  Не схiлiла галавы,
  Глыбока ѓ сэрцы
  Горачка схавала.
  Як помнiк сыну
  Школку збудавала
  Для дзедлаѓскай
  Няѓрымслiвай дзятвы.
  
  86
  
  ЯДВIГIН Ш. СЯБРОђСТВА
  
  "...я ѓпершыню сутыкнуѓся з чалавекам,
  якi не толькi пiсьменнiк, але i пiша па-
  беларуску. З Ядвiгiным Ш. я вельмi зблi-
  зiѓся. Ён вельмi многа расказваѓ мне пра
  незнаёмыя мне да таго часу пiсьменнiцкiя
  справы..."
  
   Я. Купала
  
  Сцяжынак сыходзiлi пешшу
  У доѓгiх размовах нямала.
  Адзiн з iх - Ядвiгiн - старэйшы,
  Другi быѓ малодшы - Купала.
  
  З дзяцiнства запомнiѓ кожны
  Свае пад акном бярозкi.
  З Мiншчыны быѓ малодшы.
  Старэйшы - з мясцiн рагачоѓскiх.
  
  Адзiн - Пецярбург...Студэнцтва...
  Другi - маладосць "у людзях".
  Ды толькi народныя бедствы
  Сцiскалi аднолькава грудзi.
  
  Было ѓ iх агульнага болей,
  I мары былi адзiнымi -
  Пра волю i шчасную долю,
  Пра лёс шматпакутнай Радзiмы.
  
  Сцяжынак сыходзiлi пешшу
  У доѓгiх размовах нямала.
  Адзiн з iх - Ядзвiгiн старэйшы,
  Другi быѓ малодшы - Купала.
  
  87
  
  НА ЗАКАНЧЭННЕ
  
  Нiзка закончына.
  Цяжка расстацца
  Мне з вамi,
  Як з самымi
  Блiзкiмi, роднымi.
  Героi мае
  I мае вы дарадцы.
  Жыць вам у памяцi
  Вечнай - народнай.
  
  Сонца не гасне,
  Хоць ноччу не свецiць.
  Зноѓ пачынаецца
  Дзень на дасвеццi.
  Ваша жыццё
  Не канчаецца смерцю -
  Доѓжыцца ваша жыццё
  У бяссмерце.
  
  
  
  88
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  У СЭРЦЫ БАЛIЦЬ ВАЙНА
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  89
  
  
  У СЭРЦЫ БАЛIЦЬ ВАЙНА
  
  У сэрцы балiць вайна.
  I мы ёй служылi - ахвярамi,
  I з намi - малымi - яна
  Страчалася тварам да твару.
  
  У сэрцы балiць вайна.
  Вось думаѓ калiсь: адпiшуся,
  У вершы ѓсю горыч да дна
  Выплесну i аддышуся.
  
  Пра добрых людзей, пра вясну,
  Пра шчасце буду пiсаць я.
  Ды гляну на мацi -
  Вайну
  Бачу ѓ вачах у мацi.
  
  I боль, i трывогу за нас,
  Ссiвелых ужо, дарослых:
  Баiцца новай пагрозы,
  У сэрцы балiць вайна.
  
  
  90
  
  ПАЧАТАК
  
  Не даснiѓшы апошнiя сны,
  З праважатым - малым сур"ёзным, -
  Адхiнаючы мокрыя лозы,
  Шыбавалi праз туманы.
  
  Ля чарнiчнiкаѓ, ля верасоѓ,
  Каля вырубак даѓнiх, няхожаных
  Iх лясное вяло бездарожжа
  ђ самы неруш - у сэрца лясоѓ.
  
  I было iх пяцёра тут.
  У цывiльным усе, невайсковыя,
  Быццам прышлыя, невясковыя
  У грыбы пракладалi маршрут.
  
  Ды чамусьцi кашоѓ няма,
  Толькi ёсць рукзакi за плячыма
  I яшчэ за плячыма - Айчына,
  Iх паслаѓшая ѓ глухамань,
  
  Каб у нерушы рос атрад,
  Каб яны, што загадана, споѓнiлi,
  Каб народнага гневу полымя
  Запалала ад iх кастра.
  
  
  91
  
  
  КВЕТКI ТУЛАђСКАГА РОВУ
  
  Тысячы вiцябчан былi расстраляны ѓ
  Тулаѓскiм рове. Па сведчанню жыхароѓ
  вёскi Тулава, два днi шчэ "дыхала" ѓ тым
  месцы зямля.
  
  Тулаѓскi роѓ...
  Тулаѓскi роѓ...
  На кожным адхоне
  Чырвоная кроѓ.
  Чырванню красак
  Расквецiѓся роѓ -
  Кроѓ прарастае там кветкамi.
  Кроѓ.
  Сiнеч вачэй
  Прабiвае зямлю -
  Погляд дзiцячы
  У кветцы лаѓлю.
  Рэжа мне вушы
  Дзiцячае "ма-а..."
  - Ён жа малы... пашкадуйце...
  Дарма
  Жалю, спагады
  Чакаць ад звяроѓ.
  Поѓнiцца крыкамi
  Тулаѓскi роѓ.
  
  Пад Суражам недзе
  Грымела вайна...
  У перадапошнiм,
  У сорак чацвёртым,
  
  92
  
  Каб кары пазбегнуць,
  З-пад дзiрвана
  Выкопвалi мёртвых,
  Палiлi мёртвых.
  Ды памяць народную -
  Цi ж спапялiць?
  Яна адгукнецца,
  ђ вяках не сатрэцца,
  Узыдзе на свет,
  Прарасце з-пад зямлi
  У сэрцы народным
   I нават
   у кветцы...
  Кветкi на ѓзбочыне,
  Кветкi на дне.
  Голасам мёртвых
  Крычаць яны:
   - Не!
  Не дапусцiце,
  Каб недзе iзноѓ
  Кроѓ палiлася
  У Тулаѓскi роѓ.
  
  
  93
  
  ДУБ
  
  Нялёгкiя буры пагнулi
  I ѓ часе вайны, i пасля.
  У целе асколкi i кулi
  Карой зараслi спакваля.
  
  А ноччу або на дасвеццi
  Ён стогне, i не разабраць,
  Цi дрэва разгойдвае вецер,
  Цi раны старыя баляць.
  
  
  94
  
  НА АЛЬШАНСКIХ МОГIЛКАХ
  
  Далёка ад Радзiмы
  У цiшынi жалобнай
  Спяць пад плiтою хлопцы
  З-пад Полацка,
  З-пад Жлобiна.
  
  Спяць пад плiтою хлопцы
  Чарнявыя i русыя,
  Над iмi праплываюць
  Аблокi з Беларусi,
  
  Над iмi праплываюць
  Па небе, па абрусе.
  Вярба над iмi чэшская,
  А нiбы з Беларусi.
  
  Вярба над iмi чэшская
  Хiлiцца жалобна.
  Не спiцца недзе маткам
  Пад Полацкам,
  Пад Жлобiнам.
  
  
  95
  
  Х Х Х
  
  Запалкай кожнаю умелi даражыць,
  Калi вайна грымела у абшары.
  Суседка ѓраннi часам забяжыць:
  За жарам я, суседачка, за жарам.
  
  Я зноѓ у вёсцы. Тэлевiзар ёсць.
  I газавы балон з плiтою у пашане.
  Збiраюся дамоѓ - я тут часовы госць.
   - Ну, што ты прыляцеѓ, нiбы за жарам.
  
  96
  
  IМЯ ЯГО НЕВЯДОМА
  
  Па мужу i бацьку дома
  Счакалi усе чаканнi.
  "Iмя яго невядома", -
  Напiсана так на каменi.
  
  Кладу я на мармур рамонкi,
  I сэрца маё халоне:
  А раптам вось гэта старонка -
  Апошняе бацькi ѓлонне?
  
  
  97
  
  СОН
  
  Каторы год, каторы год
  Мне снiцца страшнае здарэнне.
  I сэрца цiск - да амярцвення -
  Каторы год, каторы год.
  
  Як быццам недзе - нездалёк -
  Ляжыць мой бацька. Кроѓ лiецца.
  I цягне рукi ён: "Сынок...",
  А у мяне змярцвела сэрца,
  
  Здранцвелi ногi - нi на крок.
  А я iмкнуся, я iмкнуся
  Дапамагчы. I незнарок
  У бездань нейкую валюся.
  
  I бацькаѓ поклiч наѓздагон,
  I цемрадзь у вачах маланкай...
  З вайны - каторы год - да ранку
  Мне снiцца сон.
  
  
  98
  
  ЦЁТКА МАРЫНА
  
  Даѓней мая цётка Марына казала:
   - Мне ѓ горад падацца б,
  Дайсцi да вакзала,
  У касе бiлет бы на поезд узяць,
  Праехаць -
  I можна тады памiраць.
  
  Лясы праплывалi, мiльгалi палеткi,
  Грымелi па рэйках вагончыкi-клеткi.
  Праехала цётка. Не жартачкi-смехi,
  А енкi разносiла гулкае рэха.
  
  I быѓ таварняк, скразнякамi пасечаны,
  I стукалi колы:
  - ђ Нямеччыну...меччыну...
  - Вярнуцца б, - казала Марына, - абняць
  Дачку сваю -
  Можна тады й памiраць.
  
  ...Мiнаюць гады. Унучаты гуллiвыя
  Гракамi мiльгаюць у садзе пад слiвамi.
  А цётцы Марыне i гэтага мала:
  - На самалёце яшчэ не лятала.
  Мне б зверху, згары, на зямельку зiрнуць -
  Тады ѓжо не грэх i навечна заснуць.
  
  Пакуль жа - кароѓку ёй трэба загнаць
  Ды праѓнуку казку на сон расказаць,
  Грыбы перабраць яна сёння павiнна -
  Цi мала тых спраѓ у старэнькай Марыны.
  I хто тыя справы лiчыѓ, хто iх мерыѓ...
  
  Мне сёння сказалi:
  Марына памерла.
  
  Не веру!
  
  Ды цуды на свеце здараюцца рэдка.
  Цётка ѓ труне. I васковыя кветкi.
  Васковыя кветкi. Вясковыя людзi.
  
  99
  
  Вясёлай кабеткi у вёсцы не будзе.
  
  Бывай, працаѓнiца, бывай, жартаѓнiца.
  ђся вёска прыйшла да цябе - пакланiцца.
  Замоѓклi ѓ журбе у прысадах таполi.
  Схiлiѓся нiжэй небасхiл над зямлёю.
  У полi пажоѓкла ля рэчкi трава.
  
  Цётка Марына, бывай...
  
  100
  
  ЛЕС ШУМIЦЬ
  
  Бор вячысты.
  Старыя сябры -
  Ветэраны вайны
  На пагорку.
  Дагарае ламачча ѓ кастры.
  Зацiхае гаворка.
  Сну працiвiцца -
  Сiл не стае.
  Не чуваць ужо галасоѓ.
  Лес шумiць -
  Нiбы песню пяе
  Партызанскiх часоѓ...
  
  101
  
  МАГIЛА ђ БАРЫ
  
  Як напамiнак смерцi
  Год трыццаць дзень пры днi
  Насiѓ жалеза ѓ сэрцы
  З апошняе вайны.
  
  Хоць сэрца i прабiтае,
  Ды тупаѓ спакваля
  I жартаваѓ:
  - Магнiтам нас
  Прыцягвае зямля.
  
  Але вось канчаткова
  Ён да зямлi прынiк,
  Адважны, адмысловы
  Атрадны падрыѓнiк.
  
  I зорку над магiлай
  Прыладзiлi сябры
  У месцах, сэрцу мiлых, -
  У памятным бары.
  
  Яшчэ адну ѓ сузор"i,
  Што ѓ вёсках, у барах
  Нам асвятляюць зорны
  У будучыню шлях.
  
  102
  
  НА ЧУЖЫМ БЕРАЗЕ
  
  Хвалi чужога мора...
  Дрэвы чужыя ля мора...
  I над грывастымi хвалямi
  ђ небе чужыя аблокi...
  Сэрца б"ецца прыбоем,
  Перад вачамi дакорам
  Стаiць незабыты бераг,
  Недасягальна далёкi.
  
  За незабытым берагам -
  Луг дываном квяцiстым
  I падпiраюць неба
  Карыятыды-сосны.
  На незабытым беразе
  Ён развiтаѓся з дзяцiнствам,
  На незабытым беразе
  Стаць не паспеѓ дарослым.
  
  Там ад бацькоѓскага ганка
  Шлях яго клаѓся гаротны:
  Гналi спярша да вагонаѓ
  Нелюдзi на дасвеццi,
  Потым быѓ брэх аѓчарак,
  Бляск у вачах галодных,
  Пакутлiвая i доѓгая
  Смерць у лагеры смерцi...
  
  Выжыѓ ён. Год пераможны
  Вёѓ яго не да Радзiмы -
  На берагi, не падобныя
  Да берагоѓ дняпроѓскiх.
  Добрыя людзi страчалiся,
  Страчалiся - як iльдзiны,
  Каханне было без кахання,
  Без шчырых сяброѓ сяброѓства.
  
  Лёс мардаваѓ як трэба.
  Лёс не даваѓ палёгкi.
  Часта начамi снiѓ ён
  На даланi сняжынку,
  103
  Бераг свой снiѓ аснежаны,
  Недасягальна далёкi,
  Бераг, дзе звонкiя лыжы
  Пяюць на зазiмку.
  
  Быццам кiношная стужка
  Наадварот крутнулася,
  I замiльгалi кадры:
  Бераг...
  Рака...
  Пагорак...
  Быццам з далёкага берага
  Дзяцiнства яму ѓсмiхнулася.
  ...Б"юцца грывастыя хвалi,
  хвалi чужога мора.
  
  
  103а
  
  ЖАНЧЫНЫ ПАСЛЯВАЕННЫХ ГАДОђ
  
  Гады бясхлебныя
  I безмалочныя.
  Вы працавалi за двух,
  А потым,
  Пасля работы,
  Не ѓ сем"i крочылi -
  Вы на суботнiк
  Iшлi з работы.
  
  Цаглiнкi цэлыя...
  Цаглiнкi бiтыя...
  Не паддаюцца -
  Крышы ламамi.
  Жаночым потам
  Яны палiтыя,
  Цаглiны, стаѓшыя
  Пасля дамамi,
  Цаглiны, стаѓшыя
  Пасля заводамi,
  Цаглiны, стаѓшыя
  Пасля палацамi.
  
  Да сцен прыгледзься -
  На iх разводамi
  Пот праступае
  Жаночай працы.
  
  104
  
  ПЕРАКОПКI
  
  Шыкоѓная бульба з печы,
  Што парай густой патыхае,
  Не горш - на кастры напечаная.
  Ды помнiцца мне - другая:
  
  Не купленая за грошы,
  Смачная неверагодна,
  Салодкая, падмарожаная
  Бульба ваеннага года.
  
  Мацi не ад раскошы
  ђ мароз камякi разбiвала,
  За дзень, можа, нейкi кошык
  Бульбачкi той здабывала.
  
  Была яна мясам i булкай,
  Падменай прысмакаѓ розных,
  Драбнюткая мамiна бульба,
  Салодкая ад марозу.
  
  Шыкоѓная бульба з печы,
  Што парай густой патыхае,
  Не горш - на кастры напечаная.
  А помнiцца ѓсё ж - другая.
  
  105
  
  БАЗАР 1946 ГОДА
  
  Быѓ беднаваты той базар.
  Ён не даваѓ навару.
  Ды i якi там быѓ навар,
  Калi суседка на базар
  Панчох панесла пару,
  Ды ватнiчок - залаплены,
  Ды капялюш - заляпаны.
  
  Я помню, як яна хацела
  За соцень пять прадаць...за тры...
  Бяда з вачэй яе глядзела,
  Галеча цяжкае пары.
  
  (Пасляваенны час далёкi...
  чым час вайны, ён быѓ лягчэй,
  Лягчэй, ды толькi быѓ нялёгкi
  I да сапраѓднае палёгкi
  Шмат дзён было i шмат начэй).
  
   - Хоць трохi б грошай...
   Хворы муж... -
  Яна шаптала, -
   Сальца б трохi...
  Ды не куплялi капялюш,
  Ватоѓку i панчохi.
  
  Назад прынесла свой тавар.
  Быѓ цяжкi год.
  I бедны быѓ базар.
  
  106
  
  СУСТРЭЧА
  
  Ваенныя iх пагайдалi арэлi,
  I шрамы - адзнака тых дзён.
  Ад Брэста да Волгi,
  Ад Волгi да Шпрэi -
  Такi быѓ арэляѓ разгон.
  
  Тры днi цалавалiся, плакалi, пелi
  Салдаты Вялiкай вайны.
  Тры днi iх iзноѓ палiвалi шрапнелем
  На правабярэжжы Дзвiны.
  
  Тры днi яны зноѓку гiбелi ѓ балотах,
  На ѓсход iдучы да сваiх...
  Тры днi на iх вёска глядзела з-за плоту,
  На слёзы i радасць дваiх.
  
  107
  
  ГУЛЬНI 1948 ГОДА
  
  Мы вярталiся сцежкаю звычнаю,
  Мы вярталiся са здабычаю:
  У кашах нашых разам з апенькамi,
  Божа мiлы, патроны трэнькалi,
  I снарады ляжалi ѓ кошыках,
  А пашчасцiць - i мiны.
  Божухна!
  
  Вечарамi мы iх палiлi.
  Як жа ѓ неба яны палiлi -
  I патроны-трасiркi, i мiны!
  Пакуль сябар наш не загiнуѓ,
  Пакуль сябра не пахавалi.
  
  Болей з мiнамi не гулялi.
  
  
  108
  
  НА УСПЕНСКАЙ ГОРЦЫ
  ђ ВIЦЕБСКУ
  
  Хлопчык загледзеѓся
  На помнiк 1812 года,
  На ямiнкi ад асколкаѓ
  1941 лета.
  I крычала настаѓнiца:
  - Вось нягода!
  Усё табе больш за ѓсiх
  Трэба ведаць!
  
  Мы спазняемся!
  (Усе ѓжо стаялi ѓ парах).
  Мы спазняемся!!
  (А неслух не чуѓ - глядзеѓ).
  ...Пагражала настаѓнiца
  Страшэннаю карай.
  I было вельмi сорамна
  За яе.
  
  109
  
  БАЛАДА АБ ПОМНIКАХ
  
  У замеценых снегам
  Гранiтных пагонах
  Нерухома на варце
  Салдаты стаяць.
  Iм прайгралi пабудку
  Ваенныя горны,
  А адбой iм гарнiсты
  Забылi прайграць.
  
  Толькi ѓ летнюю поѓнач
  Дзевятага мая,
  У незабыѓную ноч
  Заканчэння вайны
  Развадзяшчы з пастоѓ
  Iх бязгучна здымае,
  I салдаты iдуць
  У сыноѓнiя сны.
  
  110
  
  ДОБРА
  
  Добра,
   калi на палетках
   жыты паспяваюць добрыя.
  Добра,
   калi вам кветкi
   адзiны на свеце дорыць.
  Добра,
   калi захапляюцца
   людзi сваёй работай.
  Добра,
   калi спяваецца
   i маѓчаць кулямёты.
  Добра!
  
  111
  
  
  
  
  
  У ТВАIХ ДАЛАНЯХ
  
  
  
  
  
  
  
  
  112
  
  ШЧАСЦЕ
  
  Шчасце - гэта ж
   устаць да дня,
  Да знямогi
   напрацавацца
  I пасля
   адпачыць ад працы
  У тваiх даланях.
  
  113
  
  ЧЫСЦIНЯ
  
  Мы схiляемся перад Крынiцай,
  Каб вадзiцай жывой прычасцiцца,
  
  I ѓ гаёчку - друцкiм цi палескiм -
  Захапляемся мы Пралескай,
  
  У палоне - у той, адзiнай -
  У паклоне - перад Жанчынай.
  
  Вабiць нас да сябе штодня
  Першародная чысцiня.
  
  114
  
  Х Х Х
  
  Спытала ты:
   - Што ёсць самазабойства?
  Спытала ты:
   - Навошта самагубства?
  Спытала ты...
  Я адказаѓ:
  - Не бойся.
  Яшчэ цвiтуць акацыi кусты,
  А па-над рэчкай зелянеюць густа
  Скрозь лазнякi,
  I рыба б"е свiтанне.
  Яшчэ далёка да расстання
  I блiзка да тваёй рукi.
  
  115
  Х Х Х
  
  Бывае, нахлыне вясёлая хваля, -
  Дзяѓчатам гарэзныя песнi спяваю,
  Нiбыта ѓ пачатку дваццатай вясны,
  Нiбыта на скронях няма сiвiзны.
  
  Бывае, што чорным душа ахiнецца,
  Бывае, ад болю зацiснецца сэрца.
  Тады пазбягаеш дарожных сяброѓ
  I лечышся водарам дзвiнскiх бароѓ.
  
   - Якi ж ты сапраѓдны?
  Сябрам адкажу:
   - Калi я апоѓначы вершы пiшу...
  
  
  116
  
  РАЗВIТАННЕ
  
  Вiхура
  У полi якоча.
  Ля веснiчак
  Голас дзявочы:
  
   - Твае пацалункi
  Не грэюць.
  Халодна.
  Пусцi да мацi.
  Халодна.
  Сагрэюся ѓ хаце.
  Халодна.
  Вусны нямеюць.
  Твае пацалункi
  Не грэюць.
  Абдымкi твае
  Слабыя.
  Вочы
  Бачаць другую.
  Мiленькi,
  Не раѓную.
  Мiленькi,
  Мы сляпыя.
  Родненькi,
  Дай пацалую.
  Апошнi...
  Яшчэ...
  I даволi.
  
  ...Вiхура
  Якоча ѓ полi.
  Круцiцца завiруха.
  Веснiчкi
  Стукнулi
  Глуха.
  
  117
  
  Х Х Х
  
  Не скарыцца, не скарыць...
  Па-над рэчкай плача каня.
  Адбалела i балiць
  Горыч даѓняга расстання.
  
  Адбалела i балiць -
  Не адкiнуць, не адрынуць,
  Нi ѓ агнi не спапялiць,
  Нi самому ѓ iм не згiнуць.
  
  118
  
  СПРАВЫ СЯМЕЙНЫЯ
  (ж а р т о ѓ н а е)
  
  Кашуля сцвярдзела ад поту.
  ђ мазуце,
   як чорт, мурзаты
  Апоѓначы ѓ двор з работы
  Вяртаецца механiзатар.
  
  А жонка - ну дай ты рады -
  Лаецца, ледзь не плача,
  Кажа:
   - Табе той трактар
  За жонку мiлей, няйначай.
  
  Ён моѓчкi боты здымае.
  На твары - усмешка й пакора,
  Бо жонку - з вас кожны знае -
  Нiколi ж не перагаворыш.
  
  Яна i сама астыне,
  Нагаварыѓшы лiшак.
   - Iдзе ѓжо вячэрай... -
   Абдыме
  I нават налье кiлiшак.
  
  
  119
  
  БУСЛЫ
  
   - Буслы над хатай - мiр у хаце, -
  Гавораць так па вёсках людзi.
  Мiр нашай дружбе i спагадзе,
  Мiр тым, хто ёсць, i тым, хто будзе,
  
  Каго нясуць буслы на спiнах
  Па-над лясамi, рэк разводдзем.
  Мы падарунак той буслiны
  У качанах пасля знаходзiм.
  
  Буслы над хатай - мiр у хаце.
  На мiр я маю спадзяванку:
  На лiпу новую буслянку
  Пачаѓ ад ранiцы я ладзiць.
  
  120
  
  ПАДЛЕТАК
  
  Ты вырастаеш,
  Вырастаеш,
  I кожны дзень
  Перарастаеш
  Сябе саму,
  I зноѓ расцеш,
  I нечаканага
  Чакаеш,
  I ѓсё ѓ жыццi
  Пераѓскладняеш,
  Што i складаней,
  I прасцей,
  Сяброѓ нанова
  Правяраеш,
  Старыя дружбы
  Парываеш,
  Каб заѓтра зноѓ
  Дружыць навек,
  Ты вырастаеш,
  Вырастаеш,
  Да паѓналецця
  Дарастаеш,
  Непаѓналетнi чалавек.
  
  121
  
  ГОЛАС ДЗIЦЯЦI
  
  Да лусты чорнага хлеба
  Дадайце вады крынiчнай,
  I засень ад спёкi лiпнёѓскай,
  
  I позiрк вачэй каханай -
  I гэта не будзе шчасцем.
  
  Патрэбны для поѓнага шчасця
  Голас дзiцяцi.
  
  122
  
  Х Х Х
  
  Я не помню, што ѓчора было.
  Я не знаю, што заѓтра будзе.
  Рассякае ваду вясло.
  Вецер твар распацелы студзiць.
  
  Ты ѓ блакiтным уся - на карме.
  I, напэѓна, сама не знаеш,
  Цi то шчасце ты дорыш мне,
  Цi то шчасце губляеш.
  
  123
  
  Х Х Х
  
  Калi смуга вужакаю абойме
  I чорнаю сутанай ахiне,
  Я дастаю тугi, нiбы абойма,
  Пачок нерастраляных цыгарэт.
  
  Як мае быць, зацягнешся на славу -
  I, бач, здаецца, на душы лягчэй,
  I брацца час за спыненую справу,
  I зорны час наперадзе яшчэ.
  
  124
  
  Х Х Х
  
  Бывае, нахлыне вясёлая хваля -
  Дзяѓчатам гарэзныя песнi спяваю,
  Нiбыта ѓ пачатку дваццатай вясны,
  Нiбыта на скронях няма сiвiзны.
  
  Бывае, што чорным душа ахiнецца,
  Ад болю пякуча зацiснецца сэрца,
  Тады пазбягаеш дарожшых сяброѓ
  I лечышся водарам друцкiх бароѓ.
  
  Ну, а сапраѓднае ѓсё-ткi - якое?
  Сябры, не лавiце мяне на мане.
  I ѓ вершах пiшу я
   пра гора людское,
  Пра людскае шчасце -
   пра ѓсё пра такое,
  Чым ранiць жыццё i чым песцiць мяне.
  
  125
  
  Х Х Х
  
  У яе такiя вусны,
  Косы гэтакiя мае,
  Што пiсьмова альбо вусна
  Я прызнаюся у маi,
  
  Калi бэзавае воблака
  Пад вакном маiм павiсне,
  Калi беленькую вопратку
  На сябе накiне вiшня.
  
  Толькi думка непакоiць:
  Раптам хто яшчэ чакае,
  Калi кветкi бэз пагонiць,
  Закрасуе вiшня ѓ маi.
  
  126
  
  ПРАБАЧЦЕ...
  
  Мы жывём у цiхiм завулку.
  Добра тут i кахаць, i думаць -
  У завулку, як у прытулку
  Ад жыццёвага тлуму.
  
  Нi ѓспамiнаѓ, нi фатакартак -
  ђсё спачатку, з нуля, з нiчога.
  I навокал - нiводнай пляткаркi,
  Нават дурня няма святога.
  
  Толькi наш ён. I мы толькi знаем,
  Дзе прытулак прызнанняѓ гарачых.
  Да сябе вас не запрашаем.
  Зразумейце...
  Прабачце...
  
  127
  
  Х Х Х
  
  Зноѓ да рання ѓ цыгарэтным дыме
  Рыфмамi радкi мне падшываць,
  Аж пакуль заранак не абдыме,
  Стома не пашле адпачываць.
  
  Будзiць песняй салавей аколiцу.
  Мо i ён яшчэ не клаѓся спаць,
  Мо i ён складаѓ у час бяссоннiцы
  Песню, каб каханай праспяваць.
  
  128
  
  Х Х Х
  
  Жыццё прыспяшае
  Без скiдкi на боль.
  Не звыклы шукаць
  У людзей спачуванне,
  Я знаю, спагада
  Бывае, як соль:
  Не гоiць старое,
  А нанава ранiць.
  
  А сэрца - у стрэмках,
  Свiдруе ѓначы.
  Лячу не спагадай,
  А цiхiмi вершамi.
  Мне трэба хвiлiннае
  Перамагчы,
  Сябе перасiлiць
  I дапамагчы
  Таму,
  Каторы слабейшы.
  
  
  129
  
  ДАЛЁКАЕ
  
  Я помню вечар нашай стрэчы
  Абрысна, быццам скрозь туман.
  На столiку стаялi свечы,
  I пачынаѓся наш раман.
  
  Стаялi кубкi з моцным чаем
  (Вiна мы не пiлi тады).
  Глядзела ты нiбы з адчаем -
  У прадчуваннi злы-бяды.
  
  Дый колькi нам было гадочкаѓ...
  Вярнуць бы нам iзноѓ той час -
  I ѓжо нiхто б нас не сурочыѓ,
  Нiшто б не разлучыла нас.
  
  Ды час iдзе, бяжыць няѓмольна,
  I ѓжо, нiбыта скрозь туман,
  Я незваротны бачу, школьны
  Ружовы, лёгкi наш раман.
  
  130
  
  У МАРКОЦЕ
  
  Паверыць, што ѓсё пераменiцца,
  Што зноѓ пачуццё запраменiцца,
  Жыццё запульсуе шчаслiва
  I ветлiва, незласлiва
  Ты стрэнеш мяне з работы...
  Чаго не намросiш з маркоты.
  
  131
  
  ТЫ ТАКАЯ МАЯ
  
  Ты такая мая,
  Што нi клятваѓ не трэба, нi слоѓ,
  Ты такая мая -
  То з нядобрай, то з добрай душою, -
  Ты такая мая,
  Што прыходзiць на думку iзноѓ:
  Ты такая мая,
  Што даѓно ѓжо здаешся чужою.
  
  132
  
  ТЫ СКАЖЫ
  
  - Ты скажы, Гануля-Ганка,
  Цi забыла на гулянку?
  Раскажы як след.
   - Я й сама не ведаю...
  - Ты скажы, Гануля-Ганка,
  Ад чыйго сягоння ганку
  Слаѓся росны след?
   - Пэѓна, ад суседава...
  - Ты скажы, Гануля-Ганка,
  Нешта хлопец сёння ѓранку
  К вам iшоѓ у двор.
   - То была прычына...
  - Ты скажы, Гануля-Ганка,
  Цi не маеш спадзяванку
  Шыць вясельны ѓбор?
   - А магчыма...
  133
  
  Х Х Х
  
  Няёмка жыць ѓ сумежнасцi:
  Нi восень, нi зiма.
  Якi да д"ябла снежань -
  Голая зямля.
  
  Хутчэй бы крупка белая
  Пасыпала з гары,
  Каб разам пасiвела
  Ялiна у бары
  
  I каб прынесла снежнасць
  Яднанне i спакой,
  Каб знiк настрой сумежнасцi
  Мiж мною i табой.
  
  
  134
  
  ВОСЕНЬСКIЯ КАНТРАСТЫ
  
  Вераснёѓскiя свiтаннi,
  Вераснёѓскiя змярканнi -
  То дажджынка, то хмурынка,
  То яснота з дня у дзень,
  Быццам зло - i раптам радасць,
  Бы растанне - i спатканне,
  Бы характар твой арэльны:
  То святло, то раптам цень.
  
  135
  
  ВЁСКА ГЛЫБАЧКА
  
  Жыхарам вёскi Глыбачка Полацкага раёна
  
  Вёска Глыбачка - забалотная.
  Жыхароѓ, кажуць, дваццаць два...
  На узлессi стаiць, гаротная
  I забытая - не ѓдава.
  
  А грымелi тут некалi песнi.
  Зваѓ гармонiк выходзiць на круг.
  Вёска Глыбачка, ты на пенсii:
  Засталося рабочых шэсць рук.
  
  Маладыя усе паз"язджалi,
  I не ѓсе ѓжо дымяць камiны:
  Дзверы дошкамi - бы крыжамi...
  I на вокнах - крыжы адны.
  
  Кажуць, гэта закон сучаснасцi:
  Вёска рушыла ѓ гарады...
  Хто ж дагледзiць зямлю, ашчасцiць,
  Хто ѓскапае лапiк грады?..
  
  136
  
  СВАРКА
  
  Цi вы бачылi сем"i,
  У якiх анiколi не сварацца?
  Мне, па праѓдзе , не многа
  Такiх давялося пабачыць,
  Дзе сямейнае неба
  I дробнай хмурынкай
  Не хмарыцца,
  Дзе ад горычы
  Злымi слязьмi анiколi не плачуць.
  
  Ну чаму так?
   Навошта
  Такое павiнна здарацца?
  Цi ж то нельга без слёз,
  Без ганебных абраз
  I без крыку?
  ђсё было на дваiх,
  I адзiн аднаму быѓ дарадцам,
  А сядзяць па вуглах
  Нiбы ѓ стоме баксёры на рынгу.
  
  Зноѓ рыхтуецца бой,
  I рыхтуюцца новыя скаргi, няйначай,
  Лiхаманкава памяць
  Старонкi былога гартае...
  А галоѓны суддзя iх
  Гуляе з сяброѓкамi ѓ мячык,
  I прарэзлiвы голас
  Праз вокны з двара далятае:
  
   Раз - не бiцца.
   Два - мiрацца.
   Тры, чатыры, пяць -
   Вечна сябраваць.
  
  137
  
  НЯДОЛЯ
  
  Яму было наканавана жыць -
  Бадзяцца валацугаю па свеце,
  I прысак на дасвеццi варушыць,
  На бэзавым суквеццi варажыць,
  На бэзавым пялёсткавым суквеццi.
  
  Як птушка без адзiнага крыла,
  Ён дажывае век - худы, знявечаны.
  А тая, каму Небам быѓ намечаны,
  Яго на гэтым свеце не знайшла.
  
  Iм паасобку па жыццi iсцi
  I да зямлi нарэшце прытулiцца.
  Дай Божа iм i там не памылiцца:
  У вольных журавоѓ ператварыцца
  I шчасце
  У другiм жыццi знайсцi.
  
  138
  
  ПАРА ЁСЦЬ ТАКАЯ
  
  У дзяцiнстве пара ёсць такая,
  ђ час паводкi i шэрых снягоѓ:
  Ты адчуеш, што, пэѓна, кахаеш,
  Хоць i сам шчэ не знаеш - каго.
  
  То гарэзiш - зусiм недарэчы, -
  То, ахоплены забыццём,
  Ты глядзiш, як будзённыя рэчы
  Напаѓняюцца новым жыццём.
  
  Свет становiцца раптам квяцiстым,
  Як сукенкi суседскiх Джульет,
  I дарога выводзiць з дзяцiнства
  У таемны, нязведаны свет.
  
  139
  
  Х Х Х
  
  Мы жывём у цiхiм завулку.
  Добра тут i кахаць, i думаць,
  У завулку, як у прытулку
  Ад жыццёвага тлуму.
  
  Нi ѓспамiнаѓ, нi фатакартак -
  ђсё спачатку,
  З нуля,
  З нiчога.
  I навокал - нiводнай пляткаркi,
  Нават дурня няма святога.
  
  Толькi наш ён. I мы толькi знаем,
  Дзе прытулак прызнанняѓ гарачых.
  Да сябе вас не запрашаем.
  Зразумейце...
  Прабачце...
  
  140
  
  Х Х Х
  
  Калi сэрца сцiснецца балюча -
  Не сцiскала так яно нiколi, -
  Да цябе прыеду, да калючай,
  Да цябе - з бядой сваёй i болем.
  
  Знаю, лашчыць-песцiць не умееш -
  Мне пяшчоты хопiць i ад iншых, -
  Над маёй бядою не самлееш
  I салодкiх кропель не прапiшаш.
  
  Праѓдай будзеш лупцаваць па сэрцы.
  (Не шкадуй - яно яшчэ нiчога).
  Буду я стаяць, як на паверцы
  Нашага юначага былога.
  
  Лекi твае горкiя, гаючыя
  У аптэках не купiць за грошы...
  Калi сэрца сцiснецца балюча,
  Да цябе прыеду, да калючай,
  Да цябе прыеду - да харошай.
  
  141
  
  МАЛАДЫЯ
  
  - Каханая!
  - Любы!
  - Каханая!
  - Любы!
  Здаецца, iм смагу павек не сталiць...
  На небе бяруцца
  Шчаслiвыя шлюбы,
  А слёзы лiюцца пасля -
  На зямлi.
  
  142
  
  СУЗОР"Е ДЗЕВЫ
  
  Паласа бетонная.
  Узлёт. Палёт.
  ђ шматзорнае, бяздоннае
  Прастуе самалёт.
  
  Ужо сузор"е Дзевы.
  I - прыгажуняѓ рой
  То справа, а то злева
  Мiльгаюць прад табой.
  
  Ты здаѓся, ты ѓ палоне.
  Спакуса - цi набгом.
  Ды толькi ты ѓ салоне.
  Яны ж за тоѓстым шклом.
  
  I кожная ѓсмiхаецца:
  - Я прагу наталю...
  Будзiльнiк надрываецца:
   - Вяртайся на Зямлю.
  
  143
  
  ХЛОПЧЫК З СУСЕДНЯГА ДОМА
  
  Малая дачка мая ноччу
  Усмiхалася гэтак добра.
  Што ёй снiлася? Можа, хлопчык
  З суседняга дома,
  
  Што пры стрэчы са мной вiтаецца,
  Што дачцы маёй усмiхаецца,
  Што задана на дом, пытаецца
  Па гiсторыi цi батанiцы?
  
  Ён прыгожы такi карасiк
  З носам-гузiкам канапатым.
  (Я ж i сам закахаѓся ѓ класе -
  Цi-то ѓ трэцiм, цi, можа, ѓ пятым).
  
  А дачка - ну, суцэльная ѓтома -
  Размаѓляць з iм доѓга не хоча.
  ...Што ёй снiлася? Можа, хлопчык
  З суседняга дома?
  
  
  144
  
  ТАКАЯ АРЫФМЕТЫКА
  
  Трэцi лiшнi, кажуць,
  Трэцi лiшнi.
  У яе ж сяброѓства -
  З тым i з гэтым.
  То адзiн бярэ ѓ кiно бiлеты,
  То другi частуе спелай вiшняй.
  Трэцi лiшнi, кажуць,
  Трэцi лiшнi.
  
  Сумаваць дзяѓчыне ёсць прычына:
  Нехта трэцi з двух.
  Каторы лiшнi?
  Кожны ёй такiя пiсьмы пiша!
  Хто тут трэцi?
  
  Мо, сама дзяѓчына?
  
  145
  
  ЛЮБОђНЫ ТРОХКУТНIК
  
  Каханне было найпершым
  I, мабыць, было найлепшым.
  Глядзеѓ на цябе з дня ѓ дзень я,
  Хадзiѓ за табою ценем
  I ахвяраваѓ употай
  Цукеркi табе i кампоты.
  
  А ты мяне не кахала.
  Ты Косцiка ѓпадабала,
  I ѓсе мае сокi-кампоты
  Ты Косцiку аддавала...
  I фанцiк яму падарыла,
  З адным толькi з iм гаварыла.
  
  О, як жа цябе кахаѓ я!
  З-пад вокнаѓ тры ружы сарваѓ я,
  Табе iх аддаѓ, адзiнай,
  Але не пачуѓ: "Малайчына!",
  Хаця за геройскi ѓчынак
  Стаяѓ у куце з паѓгадзiны.
  
  На стромкую лазiѓ таполю,
  Нiколi не плакаѓ ад болю,
  I - самаахвярна вясёлы -
  Я першым
  Iшоѓ на ѓколы.
  Чытаѓ пра мядзведзя басам
  Я верш - рагатала зала.
  
  А толькi на ѓсе выкрутасы
  Увагi ты не звяртала.
  Ты Косцiка ѓпадабала,
  Нiкога больш не заѓважала.
  
  Забралi бацькi цябе ѓвосень
  З дзетсадзiка нумар восем...
  
  ...Сустрэлiся днямi з Косцем,
  Зазваѓ мяне Косця ѓ госцi.
  Мы чарку ѓзялi па-старэчы
  146
  Ды выпiлi з iм за сустрэчу,
  Успомнiлi даѓнюю восень,
  Дзетсадзiк наш нумар восем
  I даѓняе тое бязгрэшнае
  Каханне сваё найпершае.
  
  146а
  
  ПАРАДА МАЛАДЫМ ДЗЯђЧАТАМ
  
  Выбiрайце для кахання
  Добрага ды дужага,
  Хто да вечара ад рання
  Будзе зваць вас ружаю.
  
  Выбiрайце для кахання
  Стройнага, высокага,
  Каб аж сцялася дыханне
  Ад блакiтнавокага.
  
  Выбiрайце маладога,
  З iм навек расквецьцеся.
  А не знойдзеце такога -
  Да мяне прыгледзьцеся.
  
  
  147
  
  Х Х Х
  
  Табе я помсцiѓ за сваю няѓдачу,
  Вiну чужую - не тваю вiну.
  Праз сотню снегападаѓ белых бачу
  Тваёй чаромхi белую вясну,
  Твой першы боль, тваё святое ранне.
  I - спачуванне мне.
   Я зразумеѓ пазней,
  Што ты была мацнейшай у каханнi,
  Яно ж, на жаль, - вышэйшым за мяне.
  
  148
  
  АБКРАДАЕМ СЯБЕ
  
  Цi часта шчасцiць быць у лесе,
  Каб да знямогласцi, да стомы,
  Каб набадзяцца, колькi ѓлезе,
  I не чакалi справы дома?
  
  Цi часта шчасцiць быць з сябрамi,
  Каб iм сказаць, як то вядзецца
  Пра ѓсё, што сэрца тваё ранiць,
  I iхнi боль узяць да сэрца?
  
  Цi часта мацi мы гаворым
  Пра любасць, што ѓ глыбi хаваем,
  Цi часта, едучы да мора,
  Яе з сабою запрашаем?
  
  Цi часта цягне нас у хату,
  Дзе водгулле маленства тае?..
  Цi не зачаста, не занадта
  Самiх сябе мы абкрадаем?
  
  
  149
  
  ЛЯДЫ
  
  На свае запаведныя ляды
  Дзень пры днi мы хадзiлi ѓдваiх.
  Ад чырвонага россыпу ягад
  Там знянацку займала аж дых.
  
  А сунiцы былi там пахучыя.
  I былi там, былi там, былi
  Пацалункi такiя пякучыя,
  Што, нiбыта агнём, апяклi.
  
  Мне i сёння iх пiць - не напiцца,
  Прага й сёння мне жыць не дае,
  Што з"явiлася там, у сунiцах
  Праз сунiчныя вусны твае.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  150
  
  
  
  
  
  
  
  ГРАЮЦЬ ГIМНЫ ВЯСНЕ КАПЯЖЫ
  
  
  
  
  
  
  151
  БОЛЬ
  
  Боль скалечанай душы
  Гоiць толькi лесу голле,
  Ручаёѓ званочкi ѓ полi
  Ды званочкi-капяжы.
  
  Нi палёгкi анiдзе.
  Лёс бязлiтасна мардуе.
  Слова жалю не ѓратуе -
  Не спяшайся да людзей,
  
  Пра бядоты не кажы,
  Не шукай людской патолi.
  Гоiць толькi лес i поле
  Боль скалечанай душы.
  
   152
  АСIНА
  
  Мiж дрэѓцаѓ цягнецца прасцiна
  Марозам
   снега скутага,
  I аж калоцiцца асiна
  Ад холада ад лютага.
  
  Я запрасiѓ яе пагрэцца
  Да вогнiшча вясёлага,
  Але агню баiцца дрэѓца
  Маленькае i кволае.
  
  Паразумецца нам няпроста:
  Мы лёсам-доляй розныя...
  Не навучыцца нам сяброѓству
  З бусламi i бярозамi.
  
  
  153
  НАЧНЫЯ КОЛЕРЫ
  
  Жоѓты i чорны.
  Ноч. Лiхтары.
  Месячык-човен
  Самотны ѓгары.
  
  Свецяцца гронкi
  Рыжых рабiн.
  Даѓнi
  У сэрцы
  Балiць успамiн.
  
  154
  СТУДЗЕНЬ
  
  Снегавiкамi - людзi.
  Сонейка ѓ бездань згiнула.
  Трэцiя суткi студзень
  Белую сее мякiну.
  
  Быѓ ленаваты снежань
  I не дадаѓ да нормы,
  Студзень жа снежыць i снежыць -
  Братаѓ ратуе гонар.
  
  155
  ЛЮТАђСКIЯ КАПЯЖЫ
  
  Сцёрла зiмка
  Усе рубяжы,
  Усе межы,
  Усе кардоны:
  Каб злучыцца
  З ракой нескаронай,
  Мiж снягоѓ
  Ручаiнка бяжыць.
  
  У прыроды свае вiражы:
  Па прыкметах
  Чакалi марозаѓ.
  Адмятаючы
  Нашы прагнозы,
  Граюць гiмны вясне
  Капяжы.
  
  Люты грозiць,
  Ды, што нi кажы, -
  Не страляе
  У бёрнах салютам,
  Не лютуе завеямi
  Люты -
  Капяжы ѓсю зiму,
  Капяжы...
  
  156
  Х Х Х
  
  Даброты ѓ лёсу я выпрошваць не мастак,
  Але малю свавольнiцу-паэзiю:
  Хай лёганька мне пiшацца - вось так,
  Як на прадвеснi дыхаецца ѓ лесе.
  
  
  157
  ШПАКI ПРЫЛЯЦЕЛI
  
  Шпакi прыляцелi, а ѓ нас завiхурыла,
  Скакалi да ранiцы белыя конi.
  I я адчуваѓ нiбы ѓласнаю скураю,
  Як моташна iм у настылай шпакоѓнi.
  
  Нязвыклае слухаць
  I трэсцiся ѓ холадзе
  На леташняй траѓцы
  Гняздзечка калянага...
  А зiмка мiж тым у вясну пераходзiла.
  Грывастыя знiклi,
  I сонца праглянула.
  
  158
  ПАЧАТАК КРАСАВIКА
  
  Зiма з вясной шчэ дужыцца:
  То снег над хатай кружыцца,
  То раптам дождж згары,
  I ручаi завулкамi,
  Бы немаѓляты, булькаюць,
  Пускаюць пухiры.
  
  Зiма з вясной шчэ дужыцца,
  Але паѓсюдна - лужыны,
  I з дахаѓ пацякло.
  Старая хоць i пыхкае,
  А шпак ды са шпачыхаю
  Наладжвае жытло.
  
  159
  ЗОРКI
  
  Прыдумаѓ вобраз вось якi:
  На твары неба воспiнкi.
  Рашыѓ пасля: мана, мiраж -
  Вяснушкi ѓ небе там.
  Вясна ж...
  
  160
  ПУНСОВАЯ ЧАЙКА
  
  Пунсовую чайку
   далёка ад берага,
  Як сонца ѓзыходзiла,
   бачыѓ я летась.
  Прысядзе на хвалю -
   I зробiцца шэраю,
  Узнiмецца -
   зноѓ бы пунсовы той ветразь.
  
  Мо крымскае сонца
   фарбуе ёй крылы...
  Ды толькi другое я чуѓ меркаванне:
  Тут многiя у дзень нараджэння Грына
  Пунсовую чайку
   страчаюць ураннi.
  
  161
  САЛАВЕЙ
  
  Не спяваюць уначы
  Птушкi смерцi - крумкачы.
  
  Балбатлiвую сароку
  Сон агортвае патроху.
  
  Каршуну ѓсю ноч да дня
  Снiцца сон пра кураня.
  
  А салоѓку сон не ѓ сон -
  На рабоце важнай ён:
  
  У альшанiку шчыруе -
  Закаханым канцэртуе.
  
  162
  ПАКЛАНIСЯ ЕЛАЧКАМ
  
  Горы людскога гора.
  Бездань людскiх няшчасцяѓ.
  А ёсць у бары пагорак -
  Там дзяцел пра шчасце часцiць.
  
  I ёсць у бары палянка
  З сям"ёй маладзенькiх елак.
  Ты можаш прыйсцi туды ранкам
  У самы цяжкi панядзелак.
  
  Ты елачкам тым пакланiся,
  Iх мяккiя лапкi пакратай,
  Прыродзе самой павiнiся
  За тое, у чым вiнаваты.
  
  Прырода... Яна адчувае
  I беды твае, i няѓдачы.
  Як мацi, яна спачувае
  Сваiм дзiцяняткам няѓдзячным.
  
  Ратуе цябе ѓ лiхалецце
  Ад гора, бяды i адчаю,
  Хоць мы - неразумныя дзецi -
  Знiшчаем яе,
  Знiшчаем...
  
  163
  ДАЖДЖЫ
  
  Нiбы верасень, а не лiпень
  Даѓ прастору нябеснай вадзе.
  Паѓдарогi на боты налiпне,
  Пакуль з поля дахаты iдзеш.
  
  Бульба ѓ нiзкiх гародах гiне.
  Каля рэчкi стажкi плывуць.
  А касыя - пункцiрам - лiнii
  Б"юць па вокнах.
  Па сэрцы б"юць.
  
  164
  НА АђСЯНЦЫ
  
  Над абрывам сосны дыбяцца,
  I гудзiць лясны абшар.
  А пад лаѓкай - анi рыбiцы: -
  Нi платвiчкi, нi ярша.
  
  З неба мокрадзь сее сумная.
  Пазнiкалi рыбакi.
  I цягнуся пустасумам я,
  Як i ѓчора ад ракi.
  
  Абязрыбела Аѓсянка:
  Цi хто толам жартаваѓ,
  Цi да вечара ад ранку
  З вудай кожны шчыраваѓ,
  
  Цi атруту смалакурня
  Падпусцiла тут цiшком...
  Можа, толькi адны куры
  Не смяюцца з рыбакоѓ.
  
  Хто зазнае, дзе прычына?
  Ад чаго пачаѓся скон?
  А вясковыя мужчыны,
  Што над рэчкай гнулi спiны,
  П"юць ля рэчкi самагон.
  
  
  165
  ЛIПЕНЬ
  
  Памаладзелi пожнi,
  Памылася прырода,
  Дождж кроплямi апошнiмi
  Шчэ стукае ѓ згароду.
  
  Але ѓжо ѓ небе светла,
  I сонейка з-за хмар
  Аглядвае прыветна
  Зямны абшар.
  
  166
  ЖНIВЕНЬ
  
  Сыходзiць лета ѓ пошуме дажджоѓ.
  Засекi свiрнаѓ залатым начыннем
  Напоѓнены гаспадаром ужо.
  
  I ранавата шчэ - без дай прычыны -
  Скiдаюць яблыкi
   сады.
  А на бярозах жоѓтыя лiсты
  З"явiлiся, як сiвiзна ѓ жанчыны.
  
  I сiвiзна пануе на траве,
  I з бульбы ѓжо паскошана нацiнне.
  Час прамiльгне, - глядзiш, i павуцiнне
  Праз скошанае поле паплыве.
  
  167
  СЛАНЕЧНIК
  
  Счарнее ѓвосень тварам,
  Пераменiцца...
  Няѓжо калiсьцi,
  У далёкiм годзе,
  I сонца залатое
  Адпраменiцца,
  Як той сланечнiк
  У маiм гародзе?
  
  168
  БАРВОВЫ ЛIСТАПАД
  
  Чамусьцi сэрца ѓ скрусе
  I словы неѓпапад.
  А вiнаваты, мусiць,
  Барвовы лiстапад.
  
  Барвовыя завеi
  Алеi замялi,
  Усе мае надзеi
  ђ нязбыт перавялi.
  
  
  169
  У НАС ЯШЧЭ СЛОТА
  
  У нас яшчэ слота,
  Усё яшчэ слота...
  Даѓно развiтальную гусi дапелi,
  Даѓно журавы за цяплом паляцелi,
  Даѓно ѓжо зляцела з бяроз пазалота,
  А ѓ нас яшчэ слота,
  Усё яшчэ слота.
  I хочацца разам усё перайначыць,
  Але па-кастрычнiцку неба ѓсё плача,
  I вечным здаецца балота ля плота.
  У нас яшчэ слота,
  Усё яшчэ слота.
  
  
  170
  ВЯСНА I ВОСЕНЬ
  
  Вясна прадракае
  Шчаслiвае ранне,
  Шчаслiвае ранне -
  З каханым свiтанне.
  
  А восень астудзiць
  Вясновыя мроi,
  А восень пабелiць
  Зрадзелыя скронi,
   А восень з аптэкай
  Цябе пазнаёмiць,
  А восень...
  
  Ды толькi
  I ѓвосень гамонiць
  Вясна, што уладна
  ђрываецца ѓ сэрца.
  I сэрца заѓжды
  У вясны
  На паверцы.
  
  171
  
  
  
  
  ДУМКI НЕМАЛАДОГА ЧАЛАВЕКА
  
  
  
  
  
  
  
  172
  Х Х Х
  
  Малому адказваюць: "Вырасцеш - зведаеш".
  I мне так адказвалi даѓняй парой.
  Ляцела за лецейкам новае лета.
  Пасыпаны скронi мае сiвiзной.
  
  А колькасць пытанняѓ не йдзе на змяншэнне.
  Яшчэ i адно не паспееш рашыць -
  Другое пытанне чакае рашэння,
  I трэцяе спее ѓжо недзе ѓ душы.
  
  Кладуцца палоскi жыццёвых пракосаѓ,
  Ды нешта нiяк не шанцуе ѓ жыццi -
  Нiяк не выходзiць зрабiцца дарослым,
  На безлiч пытанняѓ адказы знайсцi.
  
  173
  ЧАКАЮ ШЧАСЦЯ
  
  Адквiтнеѓ у садочку бэз -
  Чакаю спякоту лета.
  Зжаѓцеѓ у зарэччы лес -
  Блiзкай зiмы прыкмета,
  
  Гамонку вядуць капяжы -
  Вясна за блiжэйшым гаем.
  Жыццё ѓжо амаль пражыѓ -
  Шчасця чакаю.
  
  174
  ПАРАДОКС ЛIСТОТЫ
  
  Да таго,
  Як зрабiцца смеццем,
  Харашэюць лiсты
  Перад смерцю.
  
  Ах, каб з намi
  Рабiлася тое:
  Прыгажэць
  Перад Вечным Спакоем...
  
  175
  ПАМIРАЮЦЬ ПА-РОЗНАМУ
  
  Памiраюць па-рознаму:
  Ад сардэчнай бяды,
  Ад балючага роздуму,
  Ад атрутнай вады,
  
  Рэдка ѓжо - ад сухотаѓ
  I ад кулi - радзей...
  Я памру, як не хопiць
  Дабраты для людзей.
  
  176
  ДАРОГА
  
  Заѓтра зноѓ сыду за небакрай
  Павядзе ѓ той край мяне дарога,
  Дзе iмкнецца чалавек да Бога
  I далей, чым пекла, божы рай.
  
  Павядзе ѓ той край мяне дарога.
  Можа, вечны там спакой знайду.
  Заѓтра зноѓ за небакрай сыду.
  Спадзяюся - ѓсё-такi - да Бога.
  
  177
  СТАРОНКI ГIСТОРЫI
  
  Нi рэнесансу, нi готыкi -
  Будынкi ѓсё новыя, гонкiя...
  Горад, як кнiгу, разгортваю,
  Вулiц гартаю старонкi.
  
  Гартаю я iх нетаропка,
  З павагаю iх чытаю.
  Тут ёсць Гараѓца старонка,
  Старонка бацькi Мiная.
  
  А вось i яшчэ старонка,
  Дзе ѓ агародчыках ружы,
  Дзе цягнуцца к небу стромкiя
  Таполi, - старонка Харужай.
  
  Там - Шубiна, там - Даватара...
  I прадстаюць прад вачыма
  Гады барацьбы зацятай
  За волю i за Айчыну.
  
  Хаджу цэлы дзень без стомы я,
  Гартаю той кнiгi старонкi,
  I поплеч iдзе гiсторыя
  Да самай прыдзвiнскай кромкi.
  
  
  178
  ГАВОРКI
  
  Што людскiя гаворкi?
  Махаю рукой:
  Папляткараць - i сцiхнуць,
  Утомяцца.
  I не буду ад слоѓ,
  Што струменяць ракой,
  Я хварэць усю ноч
  На бяссоннiцу.
  
  I няхай пра мяне
  Там гамонiць iзноѓ
  Той калодзежны сход,
  Безупынны, жаночы,
  Бо якая мне справа
  Да iхнiх высноѓ,
  Я сваё маю сэрца
  I ѓласныя вочы.
  
  Ды адно толькi думаю:
  Час прамiне,
  I мiнута надыдзе
  Апошняя, горкая,
  Застанецца тады
  У жыццi пра мяне
  Толькi памяць людская -
  Людскiя гаворкi.
  
  179
  Х Х Х
  
  Пытаешся, што мне больш дорага -
  Рыфмаваны
   цi верш верлiбрам?
  А мне ѓсёроѓна, якога снарад калiбра.
  Толькi б трапна цаляѓ у ворага.
  
  180
  ПАДРАХУНАК
  
  Усё прагнуѓ
  Я нечага большага.
  У нябёсы
  Адчайна цягнула.
  Час закладваць
  У засекi збожжа.
  Жменька зерня...
  Жыццё прамiльгнула.
  
  181
  Х Х Х
  
  О, мой стол - Праметэя скала!
  О, мае непарыѓныя путы!
  За якiя грахi да стала,
  Як той грэчаскi вязень, прыкуты?
  
  Мо таму, што каханую зваѓ
  Сiнявокай зямной багiняй,
  Хтось з багоѓ на мяне зазлаваѓ
  I пракляѓ па гэтай прычыне?
  
  Не, не трэба грашыць на багоѓ.
  Я аддаѓ без старонняй прынукi
  У палон шчэ не сказаных слоѓ
  Сам сябе на пякельныя мукi.
  
  Адпушчэння не будзе грахоѓ.
  Песнi - радасць мая i пакута.
  Кожны дзень высякаю агонь.
  Кожны дзень напiнаюцца путы.
  
  182
  РОЗДУМ НА КЛАДАХ
  
  Даѓняму сябру, рагачоѓскаму
  настаѓнiку Верамееву Рыгору
  Фёдаравiчу
  
  Нагаварыцца мне б
  З сябрамi ѓволю,
  Ды часу не стае.
  Шкада да болю.
  Iдуць гады,
  I ззаду перавал.
  I многiя знаёмыя
  ђжо д о м а.
  I не зязюля -
  Мудрая сава
  Штось прадракае.
  Толькi невядома,
  Пра што талдычыць
  Мудрая сава -
  Што, мабыць,
  Пасiвела галава,
  Што ѓжо збiрацца
  Час i мне д а д о м у -
  Да родзiчаѓ, сяброѓ
  I да знаёмых.
  
  Там часу будзе
  ђжо даволi
  Нагаварыцца
  З iмi ѓволю.
  
  183
  СТАРЭЮ
  
  Не ваджу ѓжо сяброѓскiя рэi.
  Знаёмага стрэѓ.
   Невядома,
  Пра што гаварыць.
   Дадому
  Цягне з гасцей.
   Старэю...
  
  184
  Х Х Х
  
  I пачаткоѓцу, i класiку -
  Адно на вяку:
  Наканавана класцi
  На пульс планеты руку.
  
  А як Зямля адгукнецца,
  Цi зазвiняць радкi,
  Залежыць ужо ад сэрца -
  Не ад рукi.
  
  185
  Х Х Х
  
  Памерцi кожнаму дадзена.
  I гэта не адкрыццё,
  Што ѓ нараджэннi закладзена
  Вяртанне туды, ѓ небыццё.
  
  Змайструюць апошнi човен,
  Як спынiцца сэрца ѓшчэнт,
  I возьмецца воранам чорным
  Рваць сэрцы жывых Шапэн.
  
  Калi ж на апошнюю дачу
  Звязуць i ѓжо час мiне,
  Мяне ѓспамiнайце ѓскудлачаным -
  Не гэткiм, як у труне, -
  
  Гарэзлiвым, незласлiвым,
  Хто вас i жыццё любiѓ,
  Хто быѓ хоць не надта шчаслiвым,
  Але i няшчасным не быѓ.
  
  I грэшнае цела цешыѓ,
  I добра умеѓ пагуляць.
  Шкада, анекдот свой лепшы,
  Памёр, не паспеѓ расказаць.
  
  I вы не шкадуйце, што рана
  ђ далёкi рушыѓ паход.
  Вы лепш за мяне сто грамаѓ
  Кульнiце пад Новы год,
  
  Кульнiце за незласлiвага,
  Хто вас i жыццё любiѓ,
  Хто быѓ хоць не надта шчаслiвы,
  Але i няшчасным не быѓ.
  
  
  
  
  
  186
  НАМ НЕ ДАЖЫЦЬ ДА ТЫХ ЧАСОђ
  
  Нам не дажыць да тых часоѓ,
  Калi не ѓ горы i не ѓ скрусе
  Жыць будзе люд на Беларусi.
  Нам не дажыць да тых часоѓ.
  
  Нам не дажыць да тых часоѓ,
  Калi, як у скарынцы хлеба,
  У вершы будзе нам патрэба.
  Нам не дажыць да тых часоѓ.
  
  Нам не дажыць да тых часоѓ,
  Але калiсьцi, пры нагодзе,
  I нас успомняць у народзе,
  Нас, што жылi для тых часоѓ.
  
  
  187
  СЯБРАМ
  
  Жыццё не скора скончыцца -
  Закончыцца тады,
  Калi мне не захочацца
  Калодзежнай вады,
  
  Калi не пажадаецца
  Уранку паглядзець,
  Як з цемры нараджаецца
  На ѓсходзе новы дзень.
  
  Пакуль, бядою скошаны,
  Не падаю ѓ траву,
  Жыву, мае харошыя,
  У радасцi жыву...
  
  
  188
  ЧАЛАВЕК
  
  Цi ад бога ён - летуценнiк,
  Цi нячысцiка кампаньён?
  Колькi жудасных азначэнняѓ
  Сам сабе напрыдумваѓ ён:
  
  Бесталковы,
   бязладны,
   бязвольны,
  Бесталанны,
   бяздумны,
   бяздольны,
  Безгаловы,
   бяздзейны,
   бяздарны,
  Бесхарактарны,
   безгаспадарны,
  Без"языкi ён,
   безразважны,
  Бессаромны
   i безуважны.
  I бязладна гучыць, хоць прывычна
  Вельмi жудаснае - безаблiчны.
  
  Хто ён - хцiвы i пустапарожнi?
  Цi вялiкi ѓ зямной сяѓбе?..
  Колькi слоѓ непаѓторна харошых
  Напрыдумваѓ ён сам сабе:
  
  Сiмпатычны,
   адменны,
   надзейны,
  Неблагi,
   залаты,
   дабрадзейны,
  Бездакорны,
   павабны,
   цудоѓны,
  
  
  189
  Унiкальны,
   выключны,
   чароѓны,
  Беззаганны,
   дасведчаны,
   спраѓны,
  Чалавечны,
   пагадлiвы,
   слаѓны,
  Абаяльны,
   дзiвосны,
   крыштальны,
  Рэдка, праѓда, але -
   iдэальны,
  Неспакойны,
   жывы,
   непакорны.
  Ненаглядны
   i непаѓторны.
  
  ...З кожным векам
   меншаюць ценi.
  Свету болей.
   I гэтак навек.
  Не ад бога ён -
   летуценнiк.
  Не ад д"ябла ён -
   летуценнiк.
  Лепiць сам сябе
  Чалавек.
  
  189а
  
  ПАМЯЦI ВАЛЕРЫЯ ТАМКОВА
  
  I ты пайшоѓ,
  Суседзе мой,
  Туды, дзе ѓсе
  Заѓсёды дома.
  А цi сустрэнемся з табой
  Мы т а м, -
  Нiкому невядома.
  
  190
  
  ШЛЯХ ЖЫЦЦЯ
  
  Шлях жыцця - калейдаскоп
  Нечаканых сутыкненняѓ:
  Ценесветаѓ, светаценяѓ -
  З iх складаецца жыццё.
  
  То павольна, то ѓ галоп
  Зiмалетачкi мiнаюць,
  У прадонне адплываюць,
  Наблiжаюць небыццё.
  
  
  191
  ПАђАПТЫМIСТЫЧНАЕ
  
  Равеснiкi, мае вы людцы, -
  Прыдумаць штось -
  Узяць са старасцi й вярнуцца
  У маладосць.
  
  Гарэзiць, быццам у семнаццаць
  I баляваць.
  Што скажуць мудрыя дарадцы, -
  ђжо напляваць.
  
  Хай радасць пенiцца, лiецца
  Для нас ракой,
  Пакуль на вечны не клiча сэрца
  Нас на спакой.
  
  
  192
  ДЫМ ЦЫГАРЭТЫ
  (Песня)
  
  Мой цыгарэтны дым
   вiецца аж да столi,
  I песнi мы пяём
   пра жыццейка i смерць.
  Здаволены вы мной
   i вамi я здаволен,
  Што можам мы сядзець
   i па-сяброѓску пець.
  
  А будзе колiсь дзень
   палаючага лета,
  I прыйдзе тое, што
   заѓсёды не ѓ пару.
  Апошнюю ѓ жыццi
   ѓ доѓгiм цыгарэту
  Я прыкуру, але
   ѓжо не дакуру.
  
  I будзе нада мной
   дымок да столi вiцца,
  I будзе ѓжо рука
   паволi халаднець,
  I не паспею я
   ѓ момант той здзiвiцца,
  Што ѓжо не буду я
   нiколi з вамi пець.
  
  
  193
  ТОСТ НА ЮБIЛЕI РАВЕСНIКА
  
  Не дадзена нашым гадочкам спыняцца.
  Без спыну жыццё, як паводка, iмчыцца.
  Нядаѓна пiлi мы за "двойчы па дваццаць",
  А сённяшнi келiх - за "двойчы па трыццаць".
  
  Раѓнюткай дарогi ѓ жыццi было мала.
  Часцей сустракалiся яма цi ѓзгорак.
  Няхай жа надорыцца цуд небывалы -
  Каб выпiлi колiсь за "тройчы па сорак".
  
  194
  МАНАЛОГ
  
  Жыѓ па праѓдзе,
  Хоць часам служыѓ i мане.
  ђсё было, i за ѓсё
  Вы прабачце мне, людзi.
  I кахаѓ я кагосьцi.
  Кахалi й мяне.
  Пачуцця ж на дваiх
  Не было.
  I не будзе.
  
  Цi такое жыццё,
  Цi мая тут вiна.
  Валакло па каменнях,
  Здзiраючы скуру.
  Пасяджу давiдна
  За бутэлькай вiна
  Ды нап"юся
  Ад суму цi здуру.
  
  Можа, скiну самоту
  З пабляклых вачэй,
  Ахiнуся крылом
  Маладосцi пад ранак,
  I засну, i сасню,
  Як жыццё ѓкол цячэ,
  I яшчэ - што ѓ жыццi тым
  I я - не падранак.
  
  195
  МОЛЬБЫ ДА КАШЧАВАЙ
  
  Ты замарудзь апошнi крок,
  Дай здаць няздадзены ѓрок,
  Дай споѓнiць дадзены зарок,
  Дай скласцi не адзiн радок,
  Дай пiць крынiчны халадок,
  Дай злётаць па грыбы ѓ барок,
  Дай да бярозанькi - па сок,
  Дай - на рыбалку пад масток...
  Ты замарудзь апошнi крок.
  
  196
  "РАЦЫЯ"
  
  Маладосць прайшла. На ганку
  Старасць наспявае.
  Маладзейшыя да ранку
  Песенькi спяваюць.
  
  Я ѓжо рацыю, знаць, маю
  Сэрцам не паранiцца.
  ђ дзесяць вечара "бай-баю" -
  I да самай ранiцы.
  
  Сон спакойны хай прыснiцца.
  Час за розум брацца.
  А не спiцца вось, не спiцца.
  Не выходзiць "рацыя".
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  197
  ЗА ЖЫЦЦЁ
  
  Не думай ты
  Пра смерць i небыццё,
  Хоць пад ухiл
  Вазок жыццёвы коцiцца:
  Смерць пра сябе
  Сама няхай клапоцiцца,
  Ты ж узнiмай свой келiх
  За жыццё!
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  198
  Х Х Х
  
  Што нi дзень -
  Даражэйшы мой дзень.
  Скуль звароту няма,
  Вядзе -
  У прадонне вядзе дарога.
  А зрабiць яшчэ трэба
  Так многа.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  199
  Х Х Х
  
  Я быѓ праѓдзiвы
  З ворагамi i сябрамi
  I калi ѓдача,
  I калi гора.
  Вось толькi часам
  Хлусiѓ я маме:
   - Ты не хвалюйся.
  ђ мяне ѓсё добра.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  200
  
  ПАСТСКРЫПТУМ
  
  Кнiга, якую вы толькi што прачыталi, павiнна была ѓбачыць свет яшчэ ѓ траѓнi 1999 г. Ва ѓсялякiм разе, аѓтар меркаваѓ выдаць яе да свайго 60-годдзя. На жаль, не атрымалася: не хапiла паразумення, не знайшлося сродкаѓ. А потым, як гэта часта здараецца ѓ жыццi, у чалавека раптоѓна спынiлася сэрца: сардэчная недастатковасць.
  Хутка, а дакладней 16 траѓня гэтага 2004 г. будзе чатыры гады, як яго - Уладзiмiра Немiзанскага - настаѓнiка, паэта, чалавека добрай душы i адкрытага, чулага сэрца, - не стала. Пайшоѓ з жыцця чалавек, для якога паняццi: сумленне, сцiпласць, неабыякавасць былi заѓсёды на першым месцы. Менавiта за гэтыя якасцi, не кажучы ѓжо пра цудоѓныя, удумлiвыя радкi, якiя выходзiлi з-пад яго пяра, i любiлi, i паважалi яго на рагачоѓшчыне.
  Успамiнаю, як на пачатку 2000 г. (я тады рыхтаваѓ да выдання сваю другую кнiгу) Львовiч - так я звяртаѓся да гэтага чалавека - амаль цэлы дзень праглядваѓ мой рукапiс, рабiѓ заѓвагi, нешта правiѓ, адкладваѓ у бок, што на яго думку, было не вартае ѓвагi. Я давяраѓ Львовiчу, лiчыѓ яго адным з лепшых паэтаѓ апошняга часу на рагачоѓскай зямлi. Як зараз бачу сум i безвыходнасць у яго вачах, калi ён, ужо збiраючыся дамоѓ, распавёѓ мне i пра свой асабiсты рукапiс вершаѓ, якi ѓжо доѓгi час не мае магчымасцi выдаць.
  Неяк у мяне быѓ дрэнны настрой i, чамусьцi, захацелася пачытаць вершы Немiзанскага. Пачытаѓ, успомнiѓ, пабедаваѓ з нагоды яго заѓчаснай смерцi. I, раптам, думка: няѓжо мы, рагачоѓцы, не зможам выдаць кнiгу ПАЭТА? У той момант я ѓжо зразумеѓ, адчуѓ сэрцам, што зможам, што ѓсё ѓ нас атрымаецца, трэба толькi пачаць. Потым была размова з Тамарай Пятроѓнай, удавой паэта, пошукi рукапiсу, якi за гэты час шмат дзе павандраваѓ. I вось, нарэшце, сын Немiзанскага Юра прынёс мне бацькаѓ рукапiс. Я прагледзеѓ яго, пачытаѓ вершы i ѓ чарговы раз пераканаѓся, што трэба зрабiць усё магчымае, каб "Дарункi жыцця" (такую назву творца даѓ кнiзе) з"явiлiся на свет. Будзе шкада, калi гэтыя цiкавыя творы не пачытаюць iншыя. Першым чынам тэлефаную ѓ цэнтральную бiблiятэку. Клаѓдзiя Васiльеѓна Савельева з разуменнем аднеслася да маёй (калi быць шчырым, то не зусiм маёй, бо разгаворы пра выданне гэтай кнiгi хадзiлi даѓно) iдэi i адразу згадзiлася дапамагчы. Я ѓжо ведаѓ, што калi рукапiс будзе пакладзены на дыскету, то значна танней абыдуцца паслугi тыпаграфii па выданню кнiгi. Цяпер трэба шукаць спонсараѓ, тых, хто зробiць свой унёсак у гэтую ѓдзячную справу. Тэлефонныя званкi ѓ шматлiкiя ѓстановы, арганiзацыi, прадпрыемствы мала-пацiху пачалi даваць плён. Акрамя таго, мая мацi Алена Сямёнаѓна i жонка Нiна таксама не засталiся ѓ баку ад гэтай акцыi, у вынiку чаго на сёняшнi дзень (10.01 - 29.02.04) у "нашай" ведамасцi ѓжо 237 тыс. рублёѓ. Думаю, сума гэтая не канчатковая. Вось прозвiшчы тых, не ѓсiх, вядома, бо iх шмат, людзей, якiя зрабiлi свой пасiльны ѓнёсак у гэтую справу: С.М. Зайцава, Р.Р. Цодзiкава, М.М. Пысiн, Марына Казакова, В.М. Краѓчанка, Е.У. Купрэева, I.Н. Дубiна, Н.I. Шэндзерава, О.П. Спiрыдовiч, С.А. Лугаѓская, С.У. Якаѓлева, Л.Г. Шэндзерава, Л.М. Буйневiч, А.М. Гурэвiч, Анна Ключнiкава, В.I. Лагунiна, Н.Л. Мiхедава, Г.М. Кузнецова, Ж.С. Смiрнова.
  Акрамя таго, на разлiковы рахунак тыпаграфii ѓжо пералiчана (мне гэта вядома дакладна) 351 тыс. рублёѓ. Зрабiлi гэта: завод напiткаѓ (М.П.Мiронаѓ), "Альтаiр" (В.I. Лагунiна), школа Љ 2 ( С.А. Арцёмiшын), аддзел культуры (в.а. Н.С. Харонжа).
  Знаю, гэтых сродкаѓ будзе недастаткова для тыража тых жа 500 асобнiкаѓ, але час (29 траѓня Немiзанскаму споѓнiлася б 65 i хацелася б паспець выдаць кнiгу да гэтай даты) яшчэ ёсць i я спадзяюся на лепшае, а менавiта, што знойдуцца яшчэ нераѓнадушныя людзi, якiя прымуць удзел у распачатай дабрачыннай акцыi.
  На пачатку сакавiка абяцалi нейкую дапамогу педвучылiшча, ГПТВ-100, вучылiшча металiстаѓ, школа-гiмназiя Љ 1, хлебзавод i г. д.
  У сваiм звароце да чытача аѓтар абяцаѓ назваць прозвiшчы тых, хто дапаможа яму ѓ выданнi кнiгi. Замест аѓтара зрабiѓ гэта я. Хай парадуецца там, на небе, яго душа за тых людзей, якiя знайшлi магчымасць укласцi свае сродкi ѓ справу яго жыцця, цяпер ужо памяцi аб iм.
  
   Уладзiмiр Шпадарук
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  ЗМЕСТ
  
  Шаноѓны чытач
  Справаздача
  Рубрыка I. "ЖЫВЁМ ДЛЯ ШЧАСЦЯ"
  Рубрыка II. "НА БЕРАГАХ ДНЯПРОђСКIХ I ДРУЦКIХ"
  Рубрыка III. "У СЭРЦЫ БАЛIЦЬ ВАЙНА"
  Рубрыка IV. "У ТВАIХ ДАЛАНЯХ"
  Рубрыка V. "ГРАЮЦЬ ГIМНЫ ВЯСНЕ КАПЯЖЫ"
  Рубрыка VI. "ДУМКI НЕМАЛАДОГА ЧАЛАВЕКА"
  Пастскрыптум
  
  
  
  
  
  
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"