Сударева Инна Викторовна : другие произведения.

Надо ли это знать?

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Публиковался в журнале "Першацвет"

  ЦI ТРЭБА ГЭТА ВЕДАЦЬ?
  
   Заутра будзе вайна. Але я гэтага пакуль не ведаю. Я не ведаю i не павiнен ведаць таго, што адбудзецца заутра. Я не ведаю, што заутра перастану быць чалавекам, бо сення - я сапраудны чалавек, моцны, прыгожы, разумны. Сення я шмат чаго магу: зрабiць i выпiць гарачай кавы абос тварыць генiяльны твор, пазнаемiцца з дзяучынай, у якой вочы, быццам кроплi на пялестках бэзу, або згуляць з сябрамi у покер i спусцiць увесь месячны заробак. Магу выпiць пiва з вэнджанай рыбай, а потым iсцi з бара па вулiцы i насмешлiва глядзець на тых, каму не да спадобы мой пах. А магу патэлефанаваць сваей мацi, спытаць, як яна маецца, прапанаваць дапамагчы грашыма, наперад ведаючы, што яна адмовiцца.
   Калi б я ведау, што заутра будзе вайна, я б знайшоу, што зрабiць патрэбнага у апошнi спакойны дзень. Я б добра выспауся, не спяшаючыся на працу, а калi б i прыйшоу у свой кабiнет, дык толькi каб забраць семейнае фота, на якiм я, малы i кудлаты, разам з мацi, бацькам i старэйшым, занадта сур"езным у свае дванаццаць гадоу, братам. Я б зайшоу да свайго дауняга сябра, якi мае восем малых шумных дзяцей, i кожнаму падаравау бы прыгожую цацку, шмат шакаладу i марожанага. Я не вельмi люблю дзяцей, але у апошнi спакойны дзень я усiх бы любiу. Я б пазванiу старэйшаму брату, якi працуе у гарадской мэрыi сакратаром, i загадау бы яму ехаць да мацi, якая зауседы скардзiцца мне на тое, што ен зусiм яе забыу. Я б таксама прыехау у маленькi стары дом у прыгарадзе, дзе яна жыве адна пасля смерцi бацькi. Мы б прыемна правялi час, мацi i яе сыны, дарослыя мужчыны з дзiцячымi агеньчыкамi у вачах. Яна б адзела сваю старамодную, але самую лепшую i прыгожую сукенку, частавала б нас аладкамi, духмянымi i мяккiмi. Нiхто лепш за маю мацi не умее так гатаваць аладкi.
   Яшчэ б я купiу тое, што дауно хацеу, але кожны раз забывау. Я б купiу шмат птушак i выпусцiу бы iх з клетак у неба, пакуль што блакiтнае.
   Вечарам я пайшоу бы у поле, дзе ужо выпала раса. Там бы я сустрэу якую-небудзь фермерскую дачку, загарэлую дзяучыну з прыгожай моцнай фiгурай, тугiмi светлымi косамi i уздзернутым носам. Мы разам правялi б гэтую ноч. Я абяцау бы ей увесь свет, ад нетрау зямных да самага бясконцага неба, i яна б мне верыла i кахала. Мы б ляжалi на пяшчотнай траве, апошняй шауковай траве, амытыя расою, i думалi, што так будзе вечна, што нiколi прыгожае поле не стане адной крыважэрнай варонкай з дымам i попелам.
   Пасля поуначы з неба спусцiуся б анел, каб повянчаць нас, грэшных. Мы сустрэлi б яго усмешкамi i жартамi. Ен паляпау бы мяне по плячы i пажадау бы не губляць у будучым галаву. Але я ведау бы, што на наступны ж дзень згублю яе, а мая фермерская дзяучынка адзене чорную сукенку. Я падаравау бы ей свой пярсценак, пацалавау бы у лоб, высокi чысты лоб, i у той момант яна здалася б мне тым анелам, што спусцiуся з нябесау.
   Але... Я шмат чаго не зраблю у гэты апошнi спакойны дзень, бо не ведаю, што заутра будзе вайна.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"